Узаемадзеянне цел. Сіла




Дата канвертавання06.06.2016
Памер11.68 Kb.
7 клас

“Узаемадзеянне цел. Сіла”

Варыянт 1
1. Пры падвешванні гіры да спружыны яна расцягваецца пад дзеяннем:

А. сілы цяжару гіры; Б. сілы пругкасці; В. вагі гіры; Г. сілы цяжару спружыны

2. Пакажы графічна сілы, якія дзейнічаюць на шар, што ляжыць на гарызантальнай паверхні.

3. Да спружыны дынамометра падвешаны груз масай 25 г. Чаму роўна сіла пругкасці, якая дзейнічае на груз (прыняць каэфіцыент g=10 Н/кг).

4. На цела дзейнічаюць дзве сілы: вертыкальна ўверх F1 = 10 Н, вертыкальна ўніз F2 = 4 Н . Вылічыць і паказаць у выбраным вамі маштабе раўнадзейную гэтых сіл F.

5. Вылічыць вагу жалезнага бруска вышынёй 2 дм і плошчай асновы 1200 см2 (прыняць каэфіцыент g=10 Н/кг).


7 клас


“Узаемадзеянне цел. Сіла”

Варыянт 2


1. У стане бязважкасці на цела дзейнічае толькі:

А. сіла цяжару; Б. вага цела; В. сіла пругкасці; Г. не дзейнічаюць ніякія сілы

2. Пакажы графічна сілы, якія дзейнічаюць на шар, што падвешаны на нітцы.

3. Да спружыны дынамометра падвешаны груз масай 40 г. Чаму роўна сіла пругкасці, якая дзейнічае на груз (прыняць каэфіцыент g=10 Н/кг).



4. На цела дзейнічаюць дзве сілы: вертыкальна ўверх F1 = 8 Н, вертыкальна ўніз F2 = 6 Н . Вылічыць і паказаць у выбраным вамі маштабе раўнадзейную гэтых сіл F.

5. Вылічыць вагу жалезнага бруска вышынёй 4 дм і плошчай асновы 1000 см2 (прыняць каэфіцыент g=10 Н/кг).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка