Уводзіны. Станаўленне старажытнагрэчаскай цывiлiзацыi уводзiны ў антычнасць. Крынiцы I гiстарыяграфiя Старажытнай Грэцыi




Дата канвертавання07.05.2016
Памер90.8 Kb.


ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI

1. УВОДЗІНЫ. СТАНАЎЛЕННЕ СТАРАЖЫТНАГРЭЧАСКАЙ ЦЫВIЛIЗАЦЫI



Уводзiны ў антычнасць. Крынiцы i гiстарыяграфiя Старажытнай Грэцыi.
Паняццi «антычнасць», «гiсторыя антычнасцi». Месца i роля антычнасцi ў сусветнай гiсторыi. Геаграфiчныя i храналагiчныя межы курса. Агульнае i асаблiвае ў станаўленнi i развiццi старажытнагрэчаскай i старажытнарымскай цывiлiзацый. Ачаговы характар цывiлiзацый старажытнасцi, дынамiка ўзаемаадносiн цывiлiзацый антычнасцi з зонамі рассялення першабытных народаў. Агульнае i асаблiвае ў асноўных характарыстыках цывiлiзацый антычнасцi. Сэнс антычнага паняцця «варвары». Сацыяльная стратыфiкацыя цывiлiзацый антычнасцi: грамадзяне i iх правы, катэгорыi вольнага i залежнага насельнiцтва. Праблема рабства i рабаўладальнiцкiх адносiн у антычнасцi. Формы дзяржаўнай арганiзацыi ў антычнасцi.
Класiфiкацыя крынiц па гiсторыi старажытнай Грэцыi. Помнiкi матэрыяльнай культуры i буйнейшыя археалагiчныя адкрыццi. Эпiграфiчныя i нумiзматычныя крынiцы. Дадзеныя мовы, праблемы дэшыфроўкi крыцкага i мiкенскага пiсьма. Мiфы i эпас як гiстарычныя крынiцы. Заканадаўчыя помнiкi i дакументальныя матэрыялы. Выяўленчае мастацтва i лiтаратура як гiстарычныя крынiцы. Працы старажытнагрэчаскiх гiсторыкаў як гiстарычныя крынiцы. Лагаграфы. «Гiсторыя» Герадота. Крытычны метад Фукiдзiда. Даследванне эканомiкi i палiтычнай гiсторыi Ксенафонтам. Усеагульныя гiсторыi Палiбiя i Дыядора. Гiстарычныя бiяграфii. Прамовы аратараў як гiстарычная крынiца. Працы старажытнагрэчаскiх вучоных, фiлосафаў як гiстарычная крынiца (Платон, Арыстоцель).
Вывучэнне старажытнагрэчаскай гiсторыi дзеячамi Адраджэння i Асветнiцтва. Крытычны метад Г. Нiбура. Цыклiчная канцэпцыя Э. Мейера i тэорыя мадэрнiзацыi. Гiперкрытыцызм. Пазiтьтiсцкi падыход у вывучэннi гiсторыi антычнасцi. Марксiзм i гiсторыя антычнасцi. Антычная гiсторыя ў тэорыi грамадска-эканамiчных фармацый. Цывiлiзацыйны падыход у вывучэннi гiсторыi антычнасцi. Старажытная Грэцыя ў канцэпцыi «асявога часу» К. Ясперса. Пашырэнне праблематыкi даследванняў па гiсторыi старажытнай Грэцыi ў антыканаўстве канца XX — пачатка XXI ст. Крытыка выкарыстання сацыялагiчных i палiталагiчных мадэляў сучаснага грамадства пры вывучэннi старажытнагрэчаскага соцыума.
Вывучэнне гiсторыi старажытнай Грэцыi беларускiмi гiсторыкамi: А. Нарушэвiч, М.С. Кутарга, А.I. Макавельскi, С.Я. Лур’е. Р.А. Нiкольская, Б.Б. Вiц-Маргулес. М.С. Корзун.
Крыта-мiкенская цывiлiзацыя. Гамераўская Грэцыя.

Узнiкненне першай еўрапейскай цывiлiзацыi на выспе Крыт. Праблема этнiчнай прыналежнасцi старажытных крыцян. Лiнейнае пiсьмо А. Палацы Крыта (Кнос, Фест, Малiя, Закрас), iх роля у жыццi грамадства. Палацавая гаспадарка i сацыяльныя адносiны. Адносiны Крыта з выспавай i мацерыковай Грэцыяй. Егiптам, дзяржавамi сiра-фiнiкiйскага ўзбярэжжа. Рэлiгiя, архiтэктура i мастацтва крыцян. Прычыны заняпаду крыцкай цывiлiзацыi. Старажытны Крыт у старажытнагрэцкай мiфалогii.

Ахейская Грэцыя у II тыс. да н.э. Палацы Мiкен, Цiрынфа, Пiласа, Фiў i Афiн. Царскiя грабнiцы. Лiнейнае пiсьмо Б. Пісьмовыя помнiкi Пiласа. сацыяльныя i эканамiчныя адносiны у Пiласкай дзяржаве. Узвышэнне Мiкенскага царства ў XIV XIII ст. Праблема адзiнай Ахейскай дзяржавы у гiстарыяграфii. Траянская вайна i яе ўплыў на гречаскi мiр, адлюстраванне яе падзей ў мiфалогii. Прычыны заняпаду Ахейскай Грэцыi.

Племянны свет Балканскага рэгiëна у канцы II тыс. да н.э. Асноўныя накiрункi перамяшчэння дарыйцаў. Рассяленне элiнаў у Балканскай Грэцыi i на заходнiм узбярэжжы Малой Азii, Грэцыя ў XI—IX ст. да н.э. Адлюстраванне гiстарычных рэалiй перыяда ў паэмах Гамера. Асваенне фэкамi жалеза. Праблема «цëмных вякоў» у гiстарыяграфii. Асаблiвасцi гаспадарчага развiцця, сацыяльна-палiтычная структура гамераўскай Грэцыi.



Архаiчная Грэцыя. Фармiраванне полiса.

Агульная характарыстыка перыяда VIII—VI ст. да н.э. у гiсторыi старажытнай Грэцыi, выхад Грэцыi ў лiдэры прагрэса чалавецтва. Развiццë эканомiкi, таварна-грашовыя адносiны. Узнiкненне прыватнай ўласнасцi. Адлюстраванне сацыяльных адносiн Гесiëдам у паэме «Працы i днi». «Тэагонiя». Адрозненне рэлігійна-сацыяльнай канцэпцыi Гесiëда i Гамера. Рост маëмаснай няроўнасцi i сацыяльных супярэчнасцяў. Пазыкавае рабства. Арыстакратыя i дэмас. Раннегрэчаская тыранiя, яе сутнасць. Вялiкая грэчаская каланiзацыя, яе прычыны i вынiкi. Метраполii i калонii.

Фармiраванне полiса. Заканадаўцы (Лiкург, Салон, Клiсфен. Залеўк i iнш.). Полiс як супольнасць грамадзян i як дзяржава. Асноўныя правы грамадзян. Прамое народакiраванне ў полiсе. Дзяржаўнае кiраванне ў полiсе. Народны сход, выбарныя пасады, суд. Сiстэма полiсных каштоўнасцяў. Паняцце «элеўтэрыя» (свабода). Грамадзяне полiса i iншыя катэгорыi вольнага насельнiцтва. Рабы ў полiсе. Параўнальны аналiз сацыяльных адносiн у старажытнагрэчаскiх полiсах i старажытнаўсходнiх дэспатыях.

Уздым культуры у Грэцыi VIII - VI ст. Старажытнагрэчаская рэлiгiя архаiчнага пярыяду. Алiмпiйскi пантыëн, полiсныя багi-пакравiцелi. Грамадскiя вiдовiшча старажытных грэкаў, узнікненне Алiмпiйскiх гульняў.



Станаўленне Афiнскага полiса.

Аб'яднанне Атыкi вакол Афiн. Эўпатрыды, геаморы, дэмiургi. Арэапаг. Распад родавых сувязяў. Пазямельныя адносіны, развіццë рамяства і гандлю. Калегія архонтаў. Кілонава смута. Запіс законаў Драконтам. Развіццë прыватнай маëмасці. Рэформы Салона: сісахрыя, умацаванне прыватнай маëмасці, маëмасныя разрады, надзяленне грамадзян правамі і абавязкамі, органы дзяржаўнага кiравання, гелiэя. Узнiкненне афiнскай дэмакратыi. Сацыяльна-палiтычная барацьба пасля законаў Салона.

Тыранiя Пiсiстрата. Палiтычныя, эканамiчныя i рэлiгiйныя рэформы Пiсiстрата, яго ўнутранная i знешняя палiтыка. Грамадзянская вайна ў Афiнах пры ўмяшаннi Спарты. Выгнанне Гiпiя.

Рэлiгiйныя рэформы Салона i Пiсiстрата. Развiццë афiнскай дэмакратыi Клiсфенам. Тэрытарыяльныя фiлы i дэмы. Савет 500, калегiя стратэгаў. Закон аб астракiзме. Грамадзяне, метэкi, рабы. Становiшча жанчын у Афiнах. Афiнскае выхаванне грамадзян. Роля Афiн у развiццi грэчаскай культуры.



Спарта як тып полiса.

Рассяленне дарыйцаў у Лаконiцы. Спарта да VI ст. да н.э. Месенскiя войны. «Лiкургаў лад». Спартыяты, перыэкi, iлоты. Эканомiка Спарты. Апэла, герусiя, архагеты (цары), эфоры. Фактар iлотаў ва ўнутраннай i знешняй палiтыцы Спарты. Крыпцii. Замкнëнасць спартанскага полiса. «Абшчына роўных». Сiстэма спартанскага выхавання. Становiшча жанчын у Спарце. Узровень развiцця адукацыi i культуры ў Спарце. Знешняя палiтыка Спарты. Пелапанэскi саюз, яго полiсы.



2. ГРЭЦЫЯ КЛАСIЧНАГА ПЕРЫЯДУ

(V-IV СТСТ. ДА Н.Э.)

Грэка-персiдскiя войны.

Перыядызацыя грэка-персiдскiх войнаў. Малаазiйскiя грэчаскiя полiсы пад уладай Персii. Iанiйскае паўстанне i яго вынiкi. Паходы на Грэцыю Мардонiя, Дацiса i Артаферна. Марафонская бiтва, маральна-палiтычнае значэнне перамогi грэкаў.

Грэцыя ў 490-480-х гг. да н.э. Праграмы i дзейнасць Фемiстокла i Арысцiда. Стварэнне флота i далейшая дэмакратызацыя афiнскай палiтычнай сiстэмы. Анцiперсiдскi саюз полiсаў.

Падрыхтоўка Ксерксам новага пахода на Грэцыю. Ваенныя сiлы персаў i грэкаў. Пераправа персiдскай армii ў Балканскую Грэцыю. Абарона Фермапiл. Саламiнская бiтва. Перамогi грэкаў пры Платэях i Мiкале.

Сацыяльна-палiтычнае размежаванне Афiн i Спарты. Арганiзацыя Дэласкай сiмахii, яе пераўтварэнне ў Афiнскi марскi саюз. Дзейнасць Кiмона ў Афiнах. Паўстанне iлотаў у Спарце. Ваенныя сутыкненнi памiж грэкамi. Канчатковая перамога над персамi, умовы Калiева мiра. Прычыны перамогi грэкаў над Персiяй. Уплыў грэка-персiдскiх войнаў на развiццë старажытнагрэчаскай цывiлiзацыi.



Росквiт афiнскай дэмакратыi.

Параўнальная характарыстыка рэформаў Салона, Пiсiстрата, Фемiстокла, Эфiяльта i Перыкла. Дзяржаўны лад Афiн у другой палове V ст. да н. э. Эклесія, Савет 500, арэапаг, магістратуры. Аплата пасад як гарантыя ўдзелу ў дзяржаўным кіраванні. Геліэя і абарона законаў. Палітычныя правы і барацьба сацыяльна – палітычных груповак. Перыкл – першы стратэг і правадыр дэмакратыі.

Першы Афiнскi марскi саюз i яго пераўтварэнне у архэ. Форас. Панаванне Афiн над саюзнiкамi. Будаўнiцтва ў Афiнах пры Перыкле. Афiнскi акропаль. Росквiт культуры Афiн. Тэатральныя вiдовiшчы, лiтаратура, манументальная скульптура, iх роля ў грамадска-палiтычным жыццi Афiн.

Пелапанэская вайна.

Ваенна-палiтычныя супярэчнасцi памiж Афiнамi i Спартай - гегемонамi Афiнскага i Пелапанэскага саюзаў. Грамадзянская вайна на Керкiры. прыняцце Керкiры ў саюз з Афiнамi. Асада афiнянамi Патыдзеi. Мегарская псефiзма. Рэлiгiйна-палiтычнае абгрунтаванне змагаючымiся бакамi Пелапанэскай вайны. Перыядызацыя Пелапанэскай вайны. Ваенныя сiлы i планы бакоў.

Архiдамава вайна. Ваенныя дзеяннi ў 431-430 гг. да н.э. Падаўленне Афiнамi паўстання на саюзным Лесбасе. Палiтычная дзейнасць Клеона. Захоп Пiласа i в. Сфактэрыя. Наступленне Брасiда на поўнач, бiтва пад Амфiполем. Нiкiеў мiр.

Алкiвiяд. Катастрофа афiнскай экспедыцыi на Сiцылiю.

Дэкелейская вайна. Роль Дэкелеi ў ходзе ваенных дзеянняў i для забеспячэння харчам Афiн. Барацьба за чарнаморскiя пралiвы. Алiгархiчны пераварот у Афiнах 411 г. да н.э. Сакрат, яго ўвага да асобы чалавека i полiсная мараль. Звяржэнне алiгархii 400. Палiтыка Персii па аслабленню Афiн i Спарты. Стварэнне спартанскага флоту. Бiтвы пры Аргiнускiх выспах i Эгаспатамах. Крыцiй i Ферамен - палiтычныя аднадумцы i ворагi. Прычыны паражэння Афiн. Аднаўленне дэмакратыi ў Афiнах.

Крызiс полiснай сiстэмы. Усталяванне македойскай гегемона ў Грэцыi.

Разбуральныя вынiкi Пелапанэскай вайны. Абвастрэнне сацыяльнай няроўнасцi. Эмiграцыя грэкаў i наëмнiцтва. Рост рабаўладальнiцкiх адносiн i таварнай гаспадаркi.

Гегемонiя Спарты ў Грэцыi. Карынфская вайна, умовы мiру, прадыктаваныя Персiяй. Дэмакратычны пераварот у Фiвах. Распад Пелапанэскага саюза. Барацьба памiж Спартай, Фiвамi i Афiнамi. Другi Афiнскi марскi саюз i яго распад.

Прычыны крызiсу полiса i яго сутнасць. Змены ў сiстэме каштоўнасцяў грамадзян полiса. Малодшая тыранiя. Праграмы пераадольвання крызiсу полiснай сiстэмы у Платона, Iсакрата, Арыстоцеля.

Сацыяльна-эканамiчны лад Македонii ў V-IV ст. да н.э. Рэформы Фiлiпа ІІ. Свяшчэнная вайна ў Грэцыi i зварот Фiў да Фiлiпа II за дапамогай. Працiўнiкi i прыхiльнiкi Македонii ў Афiнах. Дэмасфен i Iсакрат. Вынiкi бiтвы пры Херанеi. Прызнанне македонскай гегемонii на Карынфскiм кангрэсе. Падрыхтоўка пахода Фiлiпа II на Персiю.

3. ЭЛIНІЗМ

Заваëвы Аляксандра Македонскага. Распад яго дзяржавы.

Крынiцы i сучасная гiстарыяграфiя заваëў Аляксандра Македонскага. Мэта i план пахода Аляксандра Македонскага на Персiю. Суадносiны сiл змагаючыхся бакоў. Палiтычнае i рэлiгiйнае абгрунтаванне паходу. Ваенныя дзеяннi 334-331 гг. да н.э. Паходы у Сярэднюю Азiю i Індыю. Палiтыка Аляксандра Македонскага ў Персіі. Курс на злiццë народаў. Стварэнне iмперыi. Абагаўленне Аляксандра, праскiнеза. 3'яўленне апазiцыi ў македонская армii. Смерць Аляксандра i праблема пераемнiка. Лëс сям`i Аляксандра.

Распад дзяржавы Аляксандра Македонскага. Войны дыядохаў. Утварэнне дзяржаў Селеўкiдаў, Пталемеяў, Македонii, Пергамскага царства. Понта.

Элiнiзм.


Паняцце «элiнiзм», яго сутнасць. Г. Дройзен аб элiнiзме. Сiнтэз грэчаскiх i ўсходнiх элементаў у сацыяльна-палiтычным, эканамiчным, духоўным жыццi элiнiстычных грамадстваў. Агульныя рысы i спецыфiка элiнiзму ў македонскiм царстве (i ў Грэцыi), у дзяржавах Селеўкiдаў i Пталемеяў.

Сацыяльныя адносiны i эканомiка ў дзяржаве Селеўкiдаў. Дзяржаўна-адмiнiстратыўны лад. Рэлiгiйны сiнкрэтызм.

Сацыяльная структура, эканамiчныя адносiны, дзяржаўны лад пталемееўскага Егiпта. Рэлiгiйнае жыцце. Развiццë культуры ў дзяржаве Пталемеяў. Александрыя пры Егіпце.

Македонскае царства ў эпоху элiнiзма. Асаблiвасцi царскага, гарадскога i сялянскага землеўладання. Землi, «заваяваныя кап’ëм». Роля армii.

Афiны - культурны цэнтр Грэцыi. Тыранiя Дземетрыя Фалернскага. Спарта. Рэформы Агiса i Клеамена. Тыранiя Набiса. Ахейскi i Эталiйскi саюзы. iх палiтычная структура. Родас i Дэлас, iх роля ў эканомiцы антычнага свету.

Грэцыя - аб'ект прыцязанняў Македонii, iншых элiнiстычных дзяржаў i Рыма. Ламiйская вайна. Нашэсце кельтаў. Хреманiдава вайна. Войны памiж грэчаскiмi саюзамi. Сацыяльна-эканамiчнае развiццë Грэцыi ў эпоху элiнiзму. Рабства. Палiтычныя супярэчнасцi.

Сiцылiйская дзяржава пры Агафокле i Гiероне. Войны з Карфагенам i Рымам.

Пергамскае царства в ІІІ-I ст. да н.э. Панцiйскае царства ў ІІІ-I вв. да н.э. Баспорскае царства ў эпоху элiнiзма. Закаўказзе ІІІ-I вв. да н.э.

Культура старажытнай Грэцыi.

Касмаганiчныя i мiфалагiчня паданнi грэкаў. Асноўныя цыклы (кругi) грэчаскай мiфалогii. Вобразы i функцыi багоў грэкаў ва ўяўленнях Гамера i Гесiеда. Асвяшчэнне ўлады арыстакратыi. Рэлiгiйныя рэформы Салона i Пiсiстрата, увядзенне Дзiянiса ў алiмпiйскi пантэон. Дэмакратызацыя функцый багоў у полісе. Назначэнне грэчаскага храма, адрозненні ад храмай Старажытнага Усходу. Аракулы. Рэлігійныя святы. Рэлігійныя погляды Сакрата. Погляды на багоў Ксенафона, Дэмакрыта, Крыція, Арыстоцеля.


Рэлiгiйныя погляды элiнiзму. Сiнкрэтычныя культы элiнiзму. Абагаўленне. Рэлiгiя i грамадска-палiгычнае жыццë, грамадскiя вiдовiшчы старажытных грэкаў.

Старажытнагрэчаская фiлософiя. Iанiйскiя натурфiлосафы Фалес, Анаксiмандр, Анаксiмен. Антычны матэрыялiст i дыялектык Гераклiт. Рацыяналiст Анаксагор. Атамiст Дэмакрыт. Антычны дыялектык Сакрат. Канцэпцыя аб`ектыўнага iдэалiзму Платона. Дыялектыка, рух, логiка у вучэннi Арыстоцеля.

Развiццë спецыяльных навук. Гiстарычныя веды i старажытнагрэчаскiя гiсторыкi. Аратарскае мастацтва. Александрыйскi музей. Дасягненнi у матэматыцы, механiцы, медыцыне, астраномii, геаграфii. Архiмед.

Старажытнагрэчаская лiтаратура, яе жанры. Гамер, Гесiед, Алкей, Сапфо. Анакрыент. Пiндар. Творчасць Эсхiла, Сафокла, Еўрыпiда, Арыстафана. Старажытнагрэчаскi тэатр. Алiмпiйскiя, Пiфiйскiя, Iстмiйскiя, Немейскiя гульнi. Грамадскiя вiдовiшчы грэкаў як фенамен супольнасцi грамадзян.

Архiтэктура i скульптура грэкаў. Уплыў рэлiгiйных уяўленняў i культа на iх развiцце. Ордерная сiстэма. Буйнейшыя грамадскiя i рэлiгiйныя архiтэктурныя помнiкi. Сем цудаў свету. Дасягненнi градабудаўніцтва. Гiпадам. Скульптура класiчнай i элiнiстычнай эпох (Мiрон, Палiклет, Фiдзiй. Скапас, Пракейцель, Лiсiп, Леахар, радоская школа). Жывапiс (вазапiс, Апаладор, Палiгнот, Апелес).

Агульны уклад старажытных грэкаў у культуру Еўропы.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка