Уводзіны Пачнём збіраць зярно к зярняці, Былое ў думках ўваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці




Дата канвертавання02.07.2016
Памер30.09 Kb.


Уводзіны
Пачнём збіраць зярно к зярняці,

Былое ў думках ўваскрашаць,

Каб быт на новы лад пачаці

І сеўбу новую пачаць.

Янка Купала

З усіх тапонімаў* цывілізаваныя людзі найбольш паважаюць, шануюць тыя, што дайшлі да сучаснасці ад самых старажытных часоў. Звычайна такія назвы маюць пэўныя адступленні ад лексікі новай літаратурнай мовы, а не дык і зусім адсутнічаюць у ёй, з цяжкасцю паддаюцца растлумачэнню, што з’яўляецца падставай узнікнення самых неверагодных легендаў* аб іх паходжанні, часта досыць цікавых паводле зместу, блізкіх да кароткіх мастацкіх апавяданняў. І галоўнае тут не верагоднасць, а імкненне людзей авеяць паходжанне назвы сваёй малой радзімы нейкай таямнічасцю і прывабнасцю, каб парадзіць у новых пакаленняў любоў і павагу да сваёй бацькаўшчыны.

Практычна ў нас на Беларусі няма ніводнай гістарычнай назвы, пра якую не была б складзена адна ці некалькі легендаў або паданняў* аб яе паходжанні.

Л. М. Лыч гаварыў, што пачынаць працу па паходжанні назваў тапонімаў трэба ў першую чаргу з сельскіх населеных пунктаў, бо цяпер усё часцей і часцей мы чуем аб беззваротным знікненні мікратапонімаў* з моўнай палітры беларускай зямлі.

На вялікі жаль, гэта датычыцца і Слонімскай зямлі, а дакладней і Новадзявяткавіцкага сельскага савета. З 1950 года перасталі існаваць вёскі Кісялі, Падгорцы і Прадзелкі.

Менавіта гэта з’ява падштурхнула нас да выбару тэмы дадзенай працы. Мы не павінны абыякава адносіцца да такіх змен. Не павінны дазволіць расці колькасці “памерлых” вёсак. Лічу, што зварот да культурна-гістарычнай спадчыны абудзіць свядомасць вяскоўцаў, павысіць іх культурны ўзровень. Людзі зразумеюць, чаму нельга абыякава ставіцца да векавой гісторыі, бо як гаворыць народная мудрасць: “Хто не памятае дня ўчарашняга, той не жыве сёння і не можа мець будучага”.

Сугучны нам словы акадэміка Д. С. Ліхачова: “Адраджаючы гісторыка-культурную пераемнасць у тапаніміі, мы вяртаем тым самым культурныя каштоўнасці нашых народаў, працягваем звязуючыя ніці ад сучаснага да мінулага і ад мінулага цераз сучаснае да будучага”.
_______________

* лексічнае значэнне слова тлумачыцца ў кароткім тэрміналагічным



слоўніку

Асабліва гэта актуальна гучыць сёння, калі з 2008 года мы атрымалі статус аграгарадка. Мы не маем права пачынаць жыццё новае, не вывучаючы таго фундаменту, на якім пачынаецца гэта будаўніцтва.



Цікавасць, якая апошнім часам стала асабліва праяўляцца да культурнай спадчыны, а таксама багаты на культурнае мінулае край нашай малой радзімы прывялі нас да думкі, што кожны свядомы чалавек павінен узбагаціць, а найперш захаваць духоўны скарб нашых продкаў і перадаць будучым пакаленням як найвялікшую каштоўнасць.

Мэта работы: даследаваць паходжанне легендаў, паданняў і асаблівасці правапісу геаграфічных назваў Новадзявяткавіцкага сельскага савета.

Задачы работы:

  • пазнаёміцца з легендамі і паданнямі населеных пунктаў на тэрыторыі Новадзявяткавіцкага сельскага савета;

  • пазнаёміцца з паданнямі аб паходжанні назваў тапонімаў і мікратапонімаў;

  • распачаць падрыхтоўку буклета мясцовых легенд і паданняў;

  • скласці карту мікратапонімаў тэрыторыі Новадзявяткавіцкага сельскага савета;

  • даследаваць асаблівасці правапісу геаграфічных назваў Новадзявяткавіцкага сельскага савета;

  • узбагаціць базу ведаў школьнай выхаваўчай сістэмы “Спадчына” вынікамі даследавання.

Гіпотэза даследавання:

  • калі даследаваць асаблівасці паходжання геаграфічных назваў мясцовасці, то можна абгрунтаваць прапаноўваемы варыянт правапісу іх назваў.

Да метадаў даследавання адносяцца:

  • апытванне жыхароў мясцовасці;

  • вывучэнне знаёмых версій паходжання мікратапонімаў;

  • даследаванне гістарычных дакументаў;

  • вывучэнне тапаграфічных картаў мясцовасці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка