Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак варыянт 1




Дата канвертавання01.05.2016
Памер336.3 Kb.
УВОДЗІНЫ І ГРУПОЎКА БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК

Варыянт 1

Заданне 1. Указаць, якая з пералічаных характарыстык не адпавядае дыялектнай мове.

  1. Тэрытарыяльна неаднастайная і абмежаваная ў пашырэнні.

  2. Ужываецца як адзіная па ўсёй тэрыторыі краіны.

  3. Унармаваная, кадыфікаваная.

  4. Характарызуецца слабой стылістычнай дыферэнцыяцыяй.


Заданне 2. Выпісаць працы па лінгвагеаграфіі.

  1. Матэрыялы да слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак.

  2. Агульнаславянскі лінгвістычны атлас.

  3. Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны.

  4. Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі.

  5. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак.


Заданне 3. Выбраць правільнае азначэнне дыялекту.

  1. Сукупнасць агульнапрынятых гукавых і лексікаграматычных сродкаў для выказвання думак і наладжвання сувязі паміж людзьмі.

  2. Сродак зносін паміж жыхарамі аднаго ці некалькіх населеных пунктаў, аднатыповых у моўных адносінах.

  3. Група аднатыпных гаворак, пашыраных на пэўнай тэрыторыі.

  4. Некалькі асобных гаворак з блізкімі або аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі.


Заданне 4. Выпісаць апублікаваную працу І. Насовіча.

  1. Программа для собирания говоров белорусского наречия.

  2. Белорусы-сакуны.

  3. Смоленский областной словарь.

  4. Словарь белорусского наречия.

  5. Материалы для изучения белорусских говоров.


Заданне 5. Выпісаць супрацьстаўленыя фанетычныя дыялектныя адрозненні.

Дубэ́, у грыбо́х, кало́дзеж, вада́, д’і́во, пе́вень, сталы́, м’од, пяту́х, у гасц’а́х, ав’е́с, трыва́, сту́дня, ко́чат, дзень.


Заданне 6. Выкрасліць групы гаворак, якія не ўваходзяць у паўночна-ўсходні дыялект.

  1. Полацка-мінская.

  2. Сярэднебеларуская.

  3. Віцебская.

  4. Слуцкая.


Заданне 7. Дапісаць фармулёўку.

Асноўны масіў беларускіх гаворак складаюць …


Заданне 8. Вызначыць, у якіх гаворках (сярэднебеларускіх ці палескіх) распаўсюджаны наступныя фанетычныя рысы.

Хліеб, бэ́рэг, молодо́го, мы́ска, н’іс, го́стры, мн’а́са, голова́, к’ін’, стуол.


Заданне 9. Вызначыць, якія з пералічаных дыялектных рыс з’яўляюцца характэрнымі для сярэднебеларускіх гаворак.

  1. Дысімілятыўнае аканне.

  2. Пераход націскного [а] у [о] у выніку лабіялізацыі ў становішчы перад [у] нескладовым.

  3. Захаванне форм парнага ліку назоўнікаў жаночага і ніякага роду.

  4. Зацвярдзенне губных з выдзяленнем эпентэтычнага [н] перад галоснымі [а], [о].



Заданне 10. Вызначыць, да якога дыялекту (паўднёва-заходняга ці паўночна-ўсходняга) належыць гаворка, прадстаўленая ва ўрыўку.

Н’асôм п’атна́ццац’ гу́бак. Чаты́ры палатн’е́ па чаты́ры гу́бк’і. С’адз’і́ш на рэццы цэлы дз’ен’. Н’ас’е́ш у рэ́чку, мо́чыш, таўч’е́ш. Тады́ знôў пра́н’ікам бйеш. По́с’л’е лух ро́б’ац’. Цэ́бар ста́в’ац’, к’іп’ато́к л’йуц’. Кам’е́н’е ў п’êчы нагрэ́юц’, к’і́нуц’, ды йано́ і к’іп’і́ц’.



Варыянт 2

Заданне 1. Выбраць правільнае азначэнне паняцця “лінгвагеаграфія”.

  1. Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем мясцовых, тэрытарыяльных моўных разнавіднасцей.

  2. Навука, якая вывучае народы, этнасы, іншыя супольнасці, іх побыт, культурна-гістарычныя сувязі.

  3. Раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрытарыяльнае пашырэнне тых моўных з’яў, якімі адрозніваюцца дыялекты.

  4. Раздзел мовазнаўства, які вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання ў сістэме мовы.

  5. Асобная галіна дыялекталогіі, якая распрацоўвае тэарэтычныя і практычныя пытанні збірання, сістэматызацыі, апісання дыялектнай лексікі і ўкладання дыялектных слоўнікаў розных тыпаў.

Заданне 2. Выпісаць правільнае азначэнне ізаглосы.

  1. Лінія, што злучае крайнія пункты распаўсюджання асобнай моўнай з’явы на карце.

  2. Тэрыторыя, на якой пашырана тая ці іншая моўная з’ява.

  3. Вусная характарыстыка асобнай моўнай з’явы.


Заданне 3. Выбраць правільнае азначэнне паняцця “гаворка”.

  1. Разнавіднасць мовы, якая характарызуецца адносным адзінствам сістэмы і выкарыстоўваецца як сродак непасрэдных зносін паміж людзьмі пэўнага рэгіёна.

  2. Тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў, аднатыповых у моўных адносінах.

  3. Тэрытарыяльная разнавіднасць нацыянальнай мовы.


Заданне 4. Выбраць з прадстаўленага спіса прозвішча аўтара першага пасляваеннага дыялектнага слоўніка.

Т. Янкова, Т. Сцяшковіч, П. Сцяцко, М. Шатэрнік, Ф. Янкоўскі, І. Бялькевіч, Г. Юрчанка, Л. Шаталава.


Заданне 5. Указаць, на якім узроўні (1, 2, 3, 4) выяўляецца спецыфіка сацыяльных дыялектаў.

  1. У граматычным ладзе.

  2. У сінтаксічнай будове.

  3. У лексічным складзе

  4. У фанетычнай сістэме.


Заданне 6. Выпісаць групы гаворак, якія ўваходзяць у паўднёва-заходні дыялект.

  1. Мазырская.

  2. Усходне-магілёўская.

  3. Слуцкая.

  4. Гродзенска-баранавіцкая.


Заданне 7. Дапісаць азначэнне паняцця.

Несупрацьстаўленыя дыялектныя адрозненні – гэта адрозненні …


Заданне 8. Назваць, у якіх гаворках (сярэднебеларускіх ці палескіх) распаўсюджаны наступныя рысы.

Забро́ў, тро́ўка, гаво́ра, но́с’а, акул’а́рамы, рука́мы, йаны ка́жац’, йаны шы́йац’.


Заданне 9. Вызначыць, якія з пералічаных дыялектных рыс з’яўляюцца характэрнымі для палескіх гаворак.

  1. Недысімілятыўнае поўнае яканне.

  2. Оканне.

  3. Наяўнасць мяккай фанемы [р’].

  4. Падаўжэнне зычных у інтэрвакальным становішчы.


Заданне 10. Вызначыць, да якога дыялекту (паўднёва-заходняга ці паўночна-ўсходняга) належыць гаворка, прадстаўленая ва ўрыўку.

Ц’іп’е́р’ жыс’ намно́га лу́ччы, чым была́ ра́н’шы. С’іча́с ус’о йос’: і ра́дз’івы, і л’ісап’е́ты, і мытацы́клы, і пла́ц’ц’і ра́зныйі мо́дныйі. Пыгл’а́дз’іш друг’е́й рас на ц’іп’е́р’ішн’ійу мыладз’о́ш і ду́мыйіш: “Вам н’і пр’ішло́с’а знац’ ус’о тойа, што п’ір’іц’ір’п’е́л’і кал’і-та мы”.


ФАНЕТЫКА

Націскны вакалізм


Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць словы з націскнымі галоснымі, якія ўласцівыя толькі дыялектнай мове.

Аб’ êд, пыл, каза́, л’іес, зымл’е́нка, стôл, зап’ і́чча, дубэ́, куол, ву́лачка.


Заданне 2. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява лабіялізацыі галосных.

Буў, мы́ло, тра́ўка, пыл, казо́ў, кобу́ла, йа́блук’і, насто́ўн’ік, ву́п’іў.


Заданне 3. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца пераход [ы] у [у]. Для якіх гаворак характэрна такое вымаўленне?

Мы́ло, бык, пыл, ку́бак, лы́сы, кабы́ла, сын, малады́, мы, ву́зк’і.


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца лабіялізацыя гука [а]. Для якіх гаворак характэрна такая з’ява?

Уз’а́ў, трава́, за́ўтра, наста́ўн’ік, галава́, знайшо́ў, даў, стаў, гавары́ла, л’ажа́ў.
Заданне 5. Падкрэсліць словы, у якіх не адбыўся пераход [е] у [о]. Для якіх гаворак гэта характэрна?

Ус’о́, ав’е́с, галйе́, ужо́, яшчэ́, с’о́лы, з’амл’о́йу, св’е́кор, м’ед, радн’е́йу.


Заданне 6. Выпісаць словы, у якіх магчымае ўжыванне закрытага галоснага [о].

Но́с, наро́ды, конь, к сыно́м, го́ра, вясло́, вінто́ўка, плот, год, но́чы.



Заданне 7. Выпісаць словы, у якіх магчымае ўжыванне закрытага галоснага [е].

С’е́м’а, хл’еб, кл’ійе́нт, св’е́жы, з’в’ер, аг’е́нт, йе́хац’, м’е́с’ац.


Заданне 8. Укажыце прыклады, у якіх адлюстравана характэрнае для націскнога вакалізму некаторых гаворак ўжыванне галоснага [е] на месцы [а]. Што гэта за гаворкі?

Мн’е́со, в’е́ц’ер, валэ́, рабац’е́н’н’е, св’е́ран, п’ен’, окул’е́ры, снапэ́, зац’е́рка, б’е́рах.


Заданне 9. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана характэрнае для беларускай літаратурнай мовы і большасці гаворак ужыванне націскнога гука [і] у абсалютным пачатку слова.

Йі́скры, і́н’ей, і́м’а, йіх, з ім, і́м’енна, йі́глы, йі́ншы, йі́валга, і́біс.


Заданне 10. Выбраць словы, у якіх адзначаецца характэрнае для палескіх гаворак вымаўленне націскнога [е] пасля губных зычных.

Вэ́чор, бэ́л’ка, пэн’, бравэ́рка, двэ, бэ́с’ц’іц’, мэ́́ншы, пэ́кор, вэ́л’ум, мэ́л’н’ік.



Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць словы з націскнымі галоснымі, якія ўласцівыя толькі дыялектнай мове.

Малады́, сл’іед, хл’іб, рэ́зац’, в’асна́, куон’, ц’в’êт, тро́ўка, к сынôм, ву́ха.


Заданне 2. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява лабіялізацыі галосных.

Му́ло, бул’і́, танцаво́ў, за́ўтра, бык, ву́л’іў, цубу́ля, про́ўда, бу́йстры, уз’а́ў.


Заданне 3. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца пераход [ы] у [у]. Для якіх гаворак характэрна такое вымаўленне?

Быў, жыў, мыс’л’, вы́шла, вы́п’іў, мыш, вуж, вы, в’есы́, бы́стры.


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца лабіялізацыя гука [а]. Для якіх гаворак характэрна такая з’ява?

Зва́ўс’а, пайшо́ў, сказа́ў, шаф’о́р, стайа́ла, пра́ўда, нага́, ган’а́ў, танцава́ў, спужа́ў.


Заданне 5. Падкрэсліць словы, у якіх не адбыўся пераход [е] у [о]. Для якіх гаворак гэта характэрна?

Дал’о́ка, в’е́ска, йашчо́, Хв’е́дар, дзяжо́йу, л’еп’е́шка, с’е́л’ск’і, ужэ́, свойо́й, ружйе́м.


Заданне 6. Выпісаць словы, у якіх магчымае ўжыванне закрытага галоснага [о].

Бор, ко́н’і, кот, зубро́ўка, со́л’іц’, го́дам, брато́м, паро́х, сто́л’ік, п’ераво́з’іц’.


Заданне 7. Выпісаць словы, у якіх магчымае ўжыванне закрытага галоснага [е].

В’ек, цэм’е́нт, дз’е́ц’і, п’е́сн’а, м’ех, дасл’е́даван’н’е, рэ́дк’і, м’е́с’ац.


Заданне 8.

Укажыце прыклады, у якіх адлюстравана характэрнае для націскнога вакалізму некаторых гаворак ужыванне галоснага [і] на месцы [ы]. Што гэта за гаворкі?

Хл’іб, н’і́тка, в’і́браў, чолов’і́к, б’ік, м’ір, т’і́сто, х’і́тры, м’і, л’і́па.
Заданне 9. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана характэрнае для некаторых паўночна-ўсходніх гаворак ужыванне націскнога гука [і] у абсалютным пачатку слова.

Йі́хн’і, за і́м’і, Йі́гар, йі́грышча, йі́дал, і́каць, і́л’істы, і́н’істы (хмызняк), і́рха, йі́снас’ц’.


Заданне 10. Выбраць словы, у якіх адзначаецца характэрнае для палескіх гаворак вымаўленне націскнога [е] пасля губных зычных.

Бэз, пэ́чыво, вэ́ндз’ц’, двэ́ра, бэ́рсац’, пэ́ўна, вэ́чка, мэ́рзлый, тэпэ́ра, мэ́бл’а.


Ненаціскны вакалізм

Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява акання.

Борода́, вада́, со́рок, галава́, молодо́го, малако́, налама́ц’, до́рого, трава́, соба́ка.



Заданне 2. Выбраць прыклады з дысімілятыўным аканнем.

Малада́йа, хыз’а́йін, памага́ц’, наста́ўн’ік, скума́ндуваць, гълъда́ц’, был’ша́к, валакна́, аўтыма́т, въда́.


Заданне 3. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстраваная з’ява няпоўнага недысімілятыўнага акання.

С’е́но, каро́ва, ц’а́жка, л’е́та, по́ўно, чужо́го, маладо́га, мо́цно, зламы́сна, мо́рэ.



Заданне 4. Выпісаць прыклады з поўным оканнем.

Борода́, до́рого, малодо́га, палотно́, боло́та, молоко́, вадз’аны́, пода́рок, друго́го, порасказа́ты.


Заданне 5. Выбраць словы, па якіх можна вызначыць тып ненаціскнога вакалізму пасля мяккіх зычных.

Л’ажа́ц’, н’амно́шка, агл’ада́ц’, з’амл’а́, кал’а́ды, в’асна́, н’ав’е́ста, п’ачы́, з’аз’у́л’а, сп’ава́ц’.


Заданне 6. Выпісаць прыклады з недысімілятыўным яканнем.

С’ц’ана́, с’арпа́м’і, з’імл’а́нка, с’в’ача́, см’іта́на, дз’іржа́ла, пр’ішла́, в’існа́, пл’ала́, с’астра́, с’ідз’а́ц’.


Заданне 7. Выпісаць словы, вымаўленне якіх характэрна для гаворак з дысімілятыўным яканнем віцебскага падтыпу.

Ц’ажа́р, н’ів’е́стка, пасц’ал’у́, в’асло́, с’іўба́, цяпе́р, пасв’іжэ́ла, дз’арэ́ўн’а, б’іда́, йазы́к, в’ас’е́л’л’е.


Заданне 8. Вызначыць, у якой групе прыкладаў адлюстроўваецца поўнае недысімілятыўнае яканне.

  1. Б’аразн’а́к, в’аро́ўка, у гаро́дз’а, с’амна́ццац’, з’ал’анава́ты, п’арав’арну́ў, н’ав’адо́мы, в’е́ц’ар, в’араб’е́й, во́с’ан’.

  2. Пл’ала́, л’есн’іка́, во́с’ен’, у бало́ц’е, см’айа́цца, дз’етвара́, в’ерац’ано́, хло́п’ец, в’арста́, сп’ава́юц’.


Заданне 9. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з недысімілятыўным поўным аканнем.

  1. На лапа́ту сы́пал’і мук’і, а кал’і во́с’ен’н’у – ска́тывал’і ц’е́ста ў бу́лку і садз’і́л’і йаго на кл’ано́вайа ц’і дубо́вайа л’і́с’ц’а, а тады́ на лапа́ту й ц’іхо́н’ка со́вал’і ў п’еч.

  2. Н’е́м’іц пъзъбра́ў ус’о́, у б’е́жанцы пъгна́ў. Пр’ійе́хал’і, то́л’ка гар’е́лайа шу́ла астъла́с’.


Заданне 10. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з дысімілятыўным яканнем беларускага падтыпу.

  1. Касу́ йак запл’іц’е́ш, пр’а́ма нъ з’амл’і́ ц’іга́лас’. А ц’іп’е́р с’с’е́кл’іс’а.

  2. Йес’ з’ам’аны́йа пчо́лы, шта ў з’амл’і́ во́дз’ацца. А ц’ап’е́р н’ічо́га н’ама́.
Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява окання.

Частава́ц’, голова́, радкава́та, база́р, каса́, золота́йа, коро́ва, машкара́, поду́шка, воро́на.


Заданне 2. Выбраць прыклады з недысімілятыўным аканнем.

Кылга́с, старана́, пыл’а́нка, падва́л, рагата́ц’, лупа́та, дъчка́, чарн’а́вы, жы́то, въйна́.


Заданне 3. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстраваная з’ява поўнага недысімілятыўнага акання.

Жанчы́на, йа́сна, го́рэ, дарэ́мна, н’ічо́го, мо́ра, гэ́то, не́бо, бало́та, ву́ха.


Заданне 4. Выпісаць прыклады з няпоўным оканнем.

Говоры́ты, галова́, харошо́, паворо́т, до́рого, молодо́го, боло́то, добрэ́нна, залоту́йу, посады́ты.


Заданне 5. Выбраць словы, па якіх можна вызначыць тып ненаціскнога вакалізму пасля мяккіх зычных.

П’ату́х, м’атла́, ц’ачы́, с’аўба́, н’ав’е́стка, гн’аздо́, пал’а́нка, дз’аржа́ц’, б’арэ́з’н’ік, ц’ал’а́ты.


Заданне 6. Выпісаць прыклады з дысімілятыўным яканнем.

Сп’іва́ц’, н’іда́ўна, с’арва́нт, л’іжа́ц’, з’амл’а́, дз’ажа́, дз’аўча́ты, в’ірба́, ц’в’іц’е́ц’, м’ітла́, ус’агда́.


Заданне 7. Выпісаць словы, вымаўленне якіх характэрна для гаворак з дысімілятыўным яканнем беларускага падтыпу.

Сл’апа́йа, с’іка́ч, пасв’атл’е́ла, у м’ашка́х, м’ідзв’е́дз’, в’аро́ўка, с’адз’е́ц’, в’ал’і́к’і, дз’ал’а́нка, л’асны́.


Заданне 8. Вызначыць, у якой групе прыкладаў адлюстроўваецца няпоўнае недысімілятыўнае яканне.

  1. По́п’ел, дз’ал’а́нка, у ха́ц’е, дз’ераза́, ц’ага́ц’, в’ас’е́л’л’е, п’ерагавары́ц’, п’а́ц’ера, с’амна́ццац’, дз’ерав’а́ны.

  2. В’арац’ано́, с’о́л’ата, п’арап’іса́ц’, м’асны́, у лу́з’а, л’ас’н’іка́, но́м’ар, з’амл’а́, в’ажу́, с’арада́.


Заданне 9. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з дысімілятыўным аканнем.

  1. Ды тыка́йа хма́ра, што дыбра́ ад йайе́ н’а жджы. Спыча́тку йна ўс’а с’іва́йа была́, а тады ста́ла кра́сныйа ўс’а. Йа в’ек пражы́ў, а йе́тк’ійа хма́ры бо́л’шы н’і ра́зу н’а в’і́дз’іў на свайі́м в’аку́.

  2. Мы ўс’е на з’амл’у́ папа́дал’і, папало́хал’іс’а. Йак падыму́ галаву́, так круго́м ц’о́мно, л’у́дз’і н’е́што гаво́рац’, а йа н’ічо́го н’і чу́йу. Ра́птам н’е́што ўс’е збудара́жыл’іс’а і хлы́нул’і па по́л’і л’ац’е́ц’.


Заданне 10. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з недысімілятыўным поўным яканнем.

  1. Л’ац’імо́. І н’ічо́га н’а в’і́дз’ім, і ўс’о нам ду́майіцца, што гэ́та воўк с’адз’і́ц’. Ажно́ прыгл’е́дз’іл’іс’а, а гэ́та в’арба́ вы́гараўшы.

  2. Дз’іржа́л’і скот, пу п’ац’, пу шэс’ каро́ў, ав’е́чк’і. З лык ла́пц’і пл’ал’і́, з’ н’ідз’е́л’у пахо́дз’іш, і йаны рассыпа́л’іс’.

Кансанантызм

Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць прыклады з адлюстраваннем дзекання і цекання.

Дз’іц’а́, ц’і́х’і, дз’ірэ́ктар, молод’о́ж, т’іл’ів’і́зар, дэн’, ц’е́ста, дз’і́ва, ты́хо, гад’у́ка.


Заданне 2. Вызначыць, якая гаворка (мяккаэрая ці цвёрдаэрая) прадстаўлена ва ўрыўку.

Хадз’і́л’і да па́на на рабо́ту. Ара́л’і, жа́л’і ад ра́нку да ц’амна́, пака́ со́нца зо́йдз’е. Пры́йдз’еш дадо́му, а по́тым зноў ідз’е́ш, бо трэ́ба гро́шай зараб’і́ц’, каб хоц’ ту́фл’і куп’і́ц’ у цэ́ркаў пайс’ц’і́.


Заданне 3. Вызначыць, якімі з'яўляюцца шыпячыя гукі ў гаворцы, што прадстаўлена ва ўрыўку, – парнымі па цвёрдасці-мяккасці ці зацвярдзелымі.

Йа в во́с’ім р’ік пошла́ в шко́лу. Пыса́лы мы карандаш’е́мы, а пото́м уж’е́ ру́чкамы. Пома́ж’еш’ чэрн’і́лом ру́к’і, а вучы́т’ел’ йак поба́ч’іт’, йак начнэ́ по руц’і́ лупы́ты!


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана ацвярдзенне губных. У якой пазіцыі гэта адбылося?

Пал’емйо́ты, п’е́ршайа, б’арэ́, мн’а́со, пйац’, сурав’е́шка, ц’еп’е́рашн’і, замйо́рз, сэмн’а́, вав’о́рка.


Заданне 5. Выпісаць словы, у якіх вымаўленне гука [ф] адпавядае літаратурнай норме.

Квасо́л’а, шкаф, хварту́х, фо́рма, хронт, фасо́н, Хама́, Ма́рфа, Парф’і́рый, Сапро́н.


Заданне 6. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана асіміляцыя па глухасці-звонкасці.

C’в’іта́ц’, ду́тка, б’аро́ска, каз’ба́, сус’е́дка, с’п’ако́та, хо́лад, с’н’ех, друшк’і́, мушчы́ны.


Заданне 7. Выпісаць словы са з’явай асіміляцыі.

Ла́нпа, до́хтурка, какл’е́та, супшы́на, н’і́ска, кан’е́шна, с’н’іда́н’н’а, канпа́н’ійа, чашчэ́й, ражжыва́л’іс’і.


Заданне 8. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана з’ява фанетычнага падаўжэння на месцы спалучэння “мяккі зычны + ьj”.

Пало́з’е, ружжо́, кам’е́н’н’е, но́чйу, з’е́л’е, узл’е́с’с’а, варэ́н’о, сва́цйа, рал’л’а́, варан’н’о́.


Заданне 9. Знайсці дыялектныя словы са з’явай метатэзы.

Карала́дск’і (жук), л’евару́цыйа, магаз’і́н, ганав’і́цы, жа́варанак, караўло́т, м’адз’в’едз’.


Заданне 10. Выпісаць словы з эпентэтычным гукам [н].

Пйац’, мн’а́са, ра́дз’іва, ку́пл’ім, во́йстрый, мйод, ко́рмл’ат, сэмн’а́, прыўйо́з, т’е́мн’а.



Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць словы, у якіх не адлюстроўваецца дзеканне і цеканне.

М’едз’, дз’епо́, ц’о́пло, ст’іра́т’, дыты́на, ц’ага́ц’, з’ат’, д’ажа́, дз’і́ва, тэ́мный.


Заданне 2. Вызначыць, якая гаворка (мяккаэрая ці цвёрдаэрая) прадстаўлена ва ўрыўку.

У йе́тым гаду́ ду́жа мно́га гр’ібо́ў у л’е́с’і. Л’ес ад на́шъй дз’ар’е́ўн’і за два к’ілам’е́тры. Па л’е́с’і ідз’е́ш с’м’е́ла. І так бы́стра нъсаб’іра́йу гр’ібо́ў, аж само́й н’а в’е́р’іцца.


Заданне 3. Вызначыць, якімі з'яўляюцца шыпячыя гукі ў гаворцы, што прадстаўлена ва ўрыўку, – парнымі па цвёрдасці-мяккасці ці зацвярдзелымі.

Нас у сэмн’і́ було́ шэст’ дыўча́т і оды́н брат. Йа ў шко́лу шэ по́л’ску ходы́ла, тры кла́сы ты́л’ко прышло́с’ ко́нчыты. Тогды́ жылы́ б’і́дно, і учы́тыс’ бы́ло ва́жко.


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана ацвярдзенне губных. У якой пазіцыі гэта адбылося?

Вы́мн’а, мйа́со, п’ахо́та, пл’е́мйа, напа́м’ац’, в’адро́, жыўйо́ла, м’а́та, жараб’йо́нак, в’о́ска.


Заданне 5. Выпісаць словы, у якіх у дыялектнай мове адбылася субстытуцыя гука [ф].

Флот, ф’е́льчар, хв’ігу́ра, фо́кус, хва́брыка, капта́н, П’іл’і́п, Ага́фйа, Іо́сіф, Хрол.


Заданне 6. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана асіміляцыя па мяккасці.

М’е́снас’ц’, пры́каска, муш, ка́зка, л’ахчэ́й, з’в’ер, мылыдз’ба́, ба́пка, дз’е́шка, ц’в’аты́.


Заданне 7. Выпісаць словы са з’явай дысіміляцыі.

Кру́шка, канб’іна́т, п’іл’іцыл’і́н, сма́шна, анна́, канпрэ́с, зал’е́за, ры́пка, транва́й, шча́с’ц’а.


Заданне 8. Выпісаць прыклады, у якіх захоўваецца спалучэнне “мяккі зычны + ьj”.

П’аву́н’н’а, гал’л’о́, кало́с’е, дыха́н’н’е, зада́н’е, Пал’е́с’с’е, гул’а́н’о, удабрэ́н’йо, во́с’ен’йу, пал’е́н’н’е.


Заданне 9. Знайсці дыялектныя словы са з’явай метатэзы.

Нагав’іцы, гамаз’і́н, Карэ́л’ійа, гн’і́ла, кало́пн’і, кашала́тка, калаўро́т.


Заданне 10. Выпісаць словы з эпентэтычным гукам [й].

Чамайда́н, мн’а́та, вавйо́рка, згу́бл’іш, стадз’іво́н, спл’ат, мйа́кка, йа́гада, шафйо́р, плэмн’а́нык.



МАРФАЛОГІЯ

Варыянт 1

Заданне 1. Вызначыць, якім гаворкам (сярэднебеларускім ці палескім) уласцівы наступныя марфалагічныя формы дзеясловаў.

Ко́ся, гамо́ня, ро́бя, мало́ця, лю́бя, во́зя.


Заданне 2. Выпісаць спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі парнага ліку і ўказаць гаворкі, дзе яны ўжываюцца.

Тры гру́пе, дзве раке́це, дзве то́ны, абе́дзве брыга́дзе, тры пярэ́, абе́дзве дзяўчы́ны, або́два калясе́, дзве рукі́, чаты́ры машы́́не, два акна́, шэсць стало́ў, дзве газе́ты, дзве то́не.



Заданне 3. Выпісаць назоўнікі, якія не супадаюць з літаратурнай нормай у родзе.

За паса́гай ганя́ліся, вялі́кі мухамо́р, мо́цны заві́й, прыго́жая ці́гра, ця́жкая гры́па, малады́ шва́гер, мядзьве́жы бярло́г, мо́цная таба́ка, птушы́ную ду́плю найшо́ў, за пуце́ю вёска, падняла́ пыл вялі́кую, невыно́сная боль, адно́ крэ́сла, гэ́то не вялі́кі фальш.


Заданне 4. Выпісаць назоўнікі 1 скл. з дыялектнымі канчаткамі.

Быў на дажджэ́, на сне́зе, у катухе́, жыў у шалашэ́, у мінулы́м го́дзе, у цёмным ле́сі, гаспада́рчае мы́ло, кі́нуў каме́ньчыка, прынясі́ нож, дай агурка́, прадала́ гаража́, све́жае ма́сла.


Заданне 5. Выпісаць сцягнутыя формы прыметнікаў.

Вялі́к, по́ўна, све́жа, рад, сма́чна, ле́тня, жыў, няду́ж, харо́ш, шыро́ка.


Заданне 6. Выпісаць дыялектныя формы прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання. Як утвораны такія формы?

Больш згаво́рлівы, найле́пшый, то́нчый, да́льшы, са́мы бры́дкі, найхаро́шшы, шырэ́йшы.


Заданне 7. Выпісаць формы інфінітыва прыведзеных слоў, якія маюць лакальны характар.

Хадзі́ць, жы́ці, даста́ць, месь, прасць, бірэ́ч, сеч, ле́гчы, берахці́, пякці́.


Заданне 8. Вызначыць, якая парадыгма спражэння дзеяслова з асновай на заднеязычны не адпавядае літаратурнай норме. Для якіх гаворак гэта характэрна?

  1. Берагу́, беражэ́ш, беражэ́, беражо́м, беражаце́, берагу́ць.

  2. Сяку́, саке́ш, сяке́ць, сяко́м, сякіцё, сяку́ць.


Заданне 9. Выпісаць зваротныя дзеясловы, постфіксы якіх ужываюцца ў гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту.

Ката́лася, вулнува́лась, напі́ўса, зрабі́ласо, купа́ўсі, вучу́сю, народы́всэ, называ́вса, поверну́са, ражжыва́лісі.


Заданне 10. Выпісаць дыялектныя формы дзеясловаў і растлумачыць іх асноўныя адрозненні ад літаратурных адпаведнікаў.

Жнём, ідзём, жном, мято́м, ідо́м, жыво́м, пасо́м, жывём, пакладо́м, пасём, пакладзём, лавю́, даўлю́, мяцём.


Заданне 11. Выпісаць складаную аналітычную форму будучага складанага часу дзеясловаў. Растлумачыць, як утварылася такая форма.

Ма́ем забра́ць, жыць бу́дуць, ма́ю рабі́ць, вызыва́тыму, бу́дам гавары́ць, не уме́ціме, піса́цьмам.


Заданне 12. Выпісаць дыялектныя формы займеннікаў, указаць тэрыторыю іх распаўсюджання.

Мяне́, вона́, твій, майго́, свойо́го, той, гэ́ны, като́ры, свуой, шо.



Варыянт 2

Заданне 1. Вызначыць, якой групе гаворак уласцівы наступныя марфалагічныя формы назоўнікаў і дзеясловаў.

Зямле́ю, радне́ю, у лясо́х, у гарадо́х, хо́дзіць, ляці́ць, бярэ́, ка́жа, вя́не.


Заданне 2. Выпісаць спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі парнага ліку і ўказаць гаворкі, дзе яны ўжываюцца.

Тры цвіка́, чаты́ры зіме́, дзве вядрэ́, дзве яйцэ́, пяць гарбузо́ў, дзве раке́ты, тры капе́, абе́дзве галаве́, два рубля́, тры зме́не, абе́дзве жанчы́ны, чаты́ры пашто́ўкі, пяць аўто́бусаў, дзве газе́це.


Заданне 3. Выпісаць назоўнікі, якія не супадаюць з літаратурнай нормай у родзе.

На піяні́ну тую, матацы́кла паяві́лася, лі́тра вады́, вялі́кая заве́я, быў саба́ка, гэтая ра́дзіва, адзін метр, разліла́ся карасі́на, мая бро́ва, сма́чная бара́нка, гры́ва густа́я, запо́ўнены зал, увесь цэнтр разбі́ты.


Заданне 4. Выпісаць назоўнікі 1 скл. з дыялектнымі канчаткамі.

З’еш са́ла, вялі́кага до́му, калга́снага во́зу, вы́капалі пень, зайгра́й ва́льса, вы́нясі стол, засушы́ў грыб, засну́ў на лу́ге, у нашым ле́ся, у но́вым го́радзе, знайшо́ў у дуплі́, спе́лае жы́то.


Заданне 5. Выпісаць сцягнутыя формы прыметнікаў.

По́вен, бе́ла, гол, вінава́т, сі́ня, до́брэ, сухэ́, ву́зка, спако́ін, цёпла.


Заданне 6. Выпісаць дыялектныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў. Растлумачыць іх адрозненне ад літаратурных форм.

Вышэ́йшы, харо́шэйшы, спяле́йшы, больш ціка́вы, найглы́бшая, глыбе́йшы, даро́жэйшы.


Заданне 7. Выпісаць формы інфінітыва прыведзеных слоў, якія маюць лакальны характар.

Е́хаць, скака́ць, класць, се́сці, памо́ч, ганя́ць, таўкці́, гуля́ць, пра́сты, даста́ці, се́кці, дане́сць.


Заданне 8. Вызначыць, якая парадыгма спражэння дзеяслова з асновай на губны не адпавядае літаратурнай норме. Для якіх гаворак гэта характэрна?

  1. Куплю́, ку́плеш, ку́плет, ку́племо, ку́плетэ, ку́плять.

  2. Люблю́, лю́біш, лю́біць, лю́бім, лю́біце, лю́бяць.



Заданне 9. Выпісаць зваротныя дзеясловы, постфіксы якіх ужываюцца ў гаворках паўднёва-заходняга дыялекту.

Зрабі́ласо, бі́лісі, дазна́ласа, баю́сь, дзіўлю́сю, бая́лісі, астало́сё, каці́ласе, жані́ўса, збіра́ўса, запріга́лісь.


Заданне 10. Выпісаць дыялектныя формы дзеясловаў і растлумачыць іх асноўныя адрозненні ад літаратурных адпаведнікаў.

Беражэ́ш, сяко́м, бераго́м, бягі́м, сячо́м, бягі́ць, запрагу́ць, запражу́т, бяжы́ць, бяжы́м.


Заданне 11. Выпісаць злітную, сінтэтычную форму будучага складанага часу дзеясловаў. Растлумачыць, як утварылася такая форма?

Бу́дам чы́сціць, пока́ могті́му, пыса́ты бу́ду, бу́ду е́сці, ісці́ме, ма́ецца вы́пісацца, бу́ду ході́ты.


Заданне 12. Выпісаць дыялектныя формы займеннікаў, указаць тэрыторыю іх распаўсюджання.

Цібе́, яго́, муй, твайму́, свае́ю, гэ́ты, тый, усяля́кі, шчо, ка́ждый.



ЛЕКСІКА

Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць уласналексічныя супрацьстаўленыя дыялектныя адрозненні.

По́куцце, пу́ня, ву́тка, гарла́ч, кураня́ты, папру́га, збано́к, по́куць, дзя́га, збан, аспада́р, ма́ліц, раме́нь, Хвядо́с, хазя́ін, папру́жка, гаспада́р.


Заданне 2. Выпісаць нумары прыказак, прымавак, фразеалагізмаў з дыялектнымі словамі. Вызначыць тып дыялектызмаў.

  1. У во́рыве гарэ́хі – у кішэ́ні прарэ́хі.

  2. Абы ўмеў та́нчыць, а гавары́ць і го́ра наву́чыць.

  3. Сядзі́ць, як блашы́на ў шчы́ліне.

  4. Ма́рац адмаро́зіць па́лец.

  5. Пы́льным во́ркам сту́кнуты.

  6. У каршэ́ль ‘моцна (даць каму-н.)’.

  7. Як дурні́цаў з’е́ўшы ‘нелагічна, неразумна (гаварыць)’.



Заданне 3. Выпісаць лексіка-словаўтваральныя тыпы лексічных адрозненняў.
Красня́к – падасі́навік; від – твар; руда́ – гразь; кура́ – ку́рыца; вадзе́нь – авадзе́нь, пе́шкам – на́пеша; бру́ква – бру́чка; лапі́на – ла́піна; жні́ва – жніво́; агаро́жыны – загаро́джын; хало́нны – хало́дны.
Заданне 4. Падкрэсліць лексіка-марфалагічныя варыянты слоў.
Сівы́, піса́ці, мала́ння, грыбэ́, карша́к, карамы́сел, байня́, вавю́рка, бульбо́ўнік, гуркэ́м, рабі́цьмуць, се́стра, спімо́, (па) грыбо́х, глядзём, Хве́дар.


Заданне 5. З наступных прыкладаў выбраць абсалютныя сінонімы.

Хо́днік – падно́жнік ‘палавік’

Маро́з – пяку́н – траску́н – маразюга́н

Галава́ – ку́мпал – кацяло́к – башка́

Мазо́ль – муля́к

Ліцо́ – твар – мурло́ – мо́рда


Заданне 6. Выпісаць сінонімы і абазначыць, якія з членаў сінанамічнага рада дыялектныя (Д).

Ад яго́ нічо́га не ўто́ім, усё вы́ведае.

Цэ́лы год хадзі́ў і нарэ́шце такі вы́віжаваў.

Яму хоць у зямлю́ закапа́й, то ён усё ро́ўна вы́нюхае.

Я ні пріслядзі́ў, дык слядзі́ ты, мо́жа айдзе́ ўві́дзіш.

Я ўжо хырашо́ ізучы́ла, дык гляджу́, вачэ́й ні спуска́ю.


Заданне 7. Выпісаць дыялектныя матываваныя словы, вызначыць іх невытворныя асновы.

Дзевяціра́нка жо́ўтым цвіце́. Дзевяціра́нка – ад дзевяці́ ран, у яе лісто́чкі, як мо́рква. Дзівасі́л – ляка́рства харо́шае, яго ад жывата́ п’юць, пры плато́х расце́. Раза́к – трава́ ў во́зеры, калю́чая, зупкі́ ёсць. Як шарпне́ш руко́й, так раза́к і парэ́жа. Аплаву́шка расце́, дзе вада́, ба́гна, у бало́це.


Заданне 8. Выпісаць лексемы, якія ўваходзяць у тэматычную групу “Пчалярства”.

Буза́, гвозд, жак, рой, лётка, кры́га, ву́да, па́сека, брадні́к, шчупа́к, вашчы́на, язю́к, но́раст, зяме́ц, пшчала́, ло́дка, вуль, грузі́ло, вудаўё, калёсы, капані́ца, джа́ло, вязьмо́, тыту́нь, прапо́ліс, мэд, дрыгва́.



Заданне 9. Якія з прыведзеных азначэнняў лексем з’яўляюцца полісемантамі?

Галу́за – 1. Галавешка; 2. Голая косць; 3. Галіна; 4. Бесталковая кабета.

Бурно́с – 1. Доўгая вопратка з шырокімі рукавамі з даматканага сукна; 2. Верхняя жаночая вопратка з даматканага сукна; 3. Плашч.

Красу́ля – 1. Прыгажуня; 2. Клічка каровы.


Заданне 10. Якое значэнне маюць у гаворках падкрэсленыя словы? Назавіце асноўную прымету дыялектнага слова.

  1. Як я абуры́лася з ла́ўкі, то адра́зу ў клу́бе бале́ла, а цяпе́р лы́тка балі́ць.

  2. Мы сяго́ння начу́ на торф пае́халі, то так здо́рава, шкадава́лі, што лёхко апра́нуты.

Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць пары слоў, якія ў гаворках гучаць па-рознаму, але называюць адзін і той жа прадмет. Назваць тып такіх дыялектных адрозненняў.
Сы́пка, па́церы, пра́ля, сцяклі́на, кара́лі, по́плаў, ва́ленкі, дзяру́га, на́сыпка, хада́к, спо́днікі, кудзе́льніца, пацёры, чо́санкі, по́сцілка, напе́рнік, пра́лля.



Заданне 2. Выпісаць нумары прыказак, прымавак, фразеалагізмаў з дыялектнымі словамі. Вызначыць тып дыялектызмаў.
  1. Палічы́ць ска́бкі ‘пабіць каго-н.’.
  2. Мы́ла бру́днае, а бе́лае ху́сце мы́е.
  3. Ба́йбусам вы́рас, ды ро́зуму не вы́нес.
  4. До́бры касе́ц не шкаду́е, што шыро́кі сагане́ц.
  5. Як рак у пролу́бцы ‘без толку (таўчыся дзе-н.)’.
  6. Які е́хаў, такі ўстрэў.
  7. У камузэ́льку ты́кацца ‘скардзіцца на свой лёс’.



Заданне 3. Выпісаць лексіка-словаўтваральныя тыпы лексічных адрозненняў.
Іздо́р – здор; жураўлі́ны – жураві́ны; запамо́га – дапамо́га; ара́тай – ара́ты; капялю́ш – ве́рхні сноп; жэ́ба – жа́ба; дружба́нт – ша́фер; на́глы – ве́льмі высо́кі; бліскаві́ца – блі́скавіца; халадні́к – захоло́д ‘халадзец’; шво – шва; но́жніцы – но́жыцы; чараві́кі – чэрэві́кі.



Заданне 4. Выпісаць лексіка-марфалагічныя варыянты слоў.
Вы́старак ‘стары чалавек’, ро́бя, (у) садо́х, санато́рыя, ко́хта, гуля́іць, дзве назе́, нае́ўса, пе́цка (ад печы), ле́чуць, карала́цкі, вісна́, мня́со, пагуля́йма, (у) про́шлум, галу́б, узя́лісі, капта́н, до́брэ (насенне).


Заданне 5. З наступных прыкладаў выпісаць адносныя або семантычныя сінонімы.

Адзе́нне – шмо́ткі – нара́ды – тра́нты – тра́пкі – стар’ё

Радня́ – свае́ – пле́мя – кубло́ – ко́дла

Зэ́даль – сто́лак

Вясну́шкі – рабаці́нне

Сянні́к – цюфля́к – сало́меннік – мытра́с

Ла́стаўка – яску́лка
Заданне 6. Выпісаць сінонімы і абазначыць, якія з членаў сінанамічнага рада дыялектныя (Д).

Дубэ́льты нічо́га не памага́юць, паўсцяны́ вы́гніла.

На зіму́ падво́йнікі ўста́вім.

Каго-каго, а цябе́ зможч я яшчэ́ зду́жаю.

Ні глядзі́, што ста́рый, маладо́га судо́ліў.

Глядзі́-ка ты, ка́жыцца, шкет, а асі́ліў тако́га бульшуна́.


Заданне 7. Выпісаць дыялектныя матываваныя словы, вызначыць іх невытворныя асновы.

Смуро́дзіну п’юць ад даўле́ння. Падарэ́шнік расце́ пад арэ́шнікам, шо́рсткая трава́. Пазе́мкі мале́нькія. Яны ў нас расту́ць у ле́се, кра́сненькія. Вію́ха спляла́ ўсю бу́льбу.


Заданне 8. Выпісаць лексемы, якія ўваходзяць у тэматычную групу “Ежа і пітво”.

О́лій, галюфэ́, швэ́дра, кру́пнік, ясёнка, камузэ́лька, сква́рка, ала́дка, падо́лак, ю́шка, пы́во, по́двязка, масля́нка, заце́рка, капелю́х, капту́р, вантрабя́нка, папру́жка, сырадо́й, панчо́хі, напа́рстак, саладу́ха, спра́жка, спо́дні, жур, хварту́х.


Заданне 9. Якія з прыведзеных азначэнняў лексем з’яўляюцца амонімамі?

Пазу́р – 1. Пазногаць; 2. Кіпцюр.

Бягу́н – 1. Прыстасаванне, з дапамогай якога дзіця вучыцца хадзіць; 2. Верхні камень у жорнах.

Ві́тка – 1. Цюк; 2. Лубка, плецены кораб; 3. Нізка пацерак.


Заданне 10. Якое значэнне маюць у гаворках падкрэсленыя словы? Назавіце асноўную прымету дыялектнага слова.

  1. Патсалі́ гно́ем, то расці́ме.

  2. Ня зна́ю, як вы́вясці луску́: чым ні мы́ю галаву́, усёадно́ ёсць.


СЛОЎНІК


А

Аплаву́шка балотная трава

Б

Ба́йня -- лазня

Бравэ́рка – безрукаўка, мужчынская вопратка

Брадні́к – від рыбалоўнай снасці

Буза́ – іл у вадаёме; гразкае месца; асадак; адходы, смецце; глупства, лухта

В

Вантрабя́нка – каўбаса з вантробаў

Віжава́ць – пільна і недаверліва сачыць за кім-н.; выведваць

Вію́ха бярозка (трава)

Во́рак – мяшок

Вуль – вулей

Вязьмо́ – перавясла

Г

Гу́бка – адзінка вымярэння даўжыні асновы і палатна

Д

Дзевяціра́нка – дуброўка (трава)

Дзя́га – папруга, рэмень

Дубэ́льты – падвойныя вокны

Дурні́цы – буякі (ягады)

Ж

Жак – від рыбалоўнай снасці

Жур – рэдкая страва з рошчыны або цеста; кісель; поліўка

З

Зяме́ц – пчаляр


К

Капані́ца – матыка

Капту́р – жаночы галаўны ўбор; дзіцячая шапачка

Каршэ́ль – карак

Л

Лётка – ляток (у вуллі)

Луг – шчолак

Луска́ – перхаць

М

Масля́нка – вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла

Н

Напе́рнік – насыпка

Но́раст – ікра (рыб, жаб)

П

Пазе́мкі – суніцы

Пра́нік – прылада для выбівання бялізны і абівання лёну

С

Сагане́ц – невялікі чыгун

Саладу́ха – страва, прыгатаваная з жыта або з тоўчанай бульбы і грачанай мукі

Сы́пка – насыпка

Ш

Шарпану́ць – абадраць

Я

Язю́к – язь (рыба)

Ясёнка – асенняе жаночае паліто


ЛІТАРАТУРА
Асноўная

Блінава Э. Д., Мяцельская Е. С. Беларуская дыялекталогія. 2-е выд. Мн., 1980.

Блінава Э. Д. Беларуская дыялекталогія: кантрольныя працы. Мн., 1987.

Мяцельская Е. С., Блінава Э. Д. Беларуская дыялекталогія: Практыкум. Мн., 1991.

Беларуская i руская дыялекталогія. Мн., 1992.



Мяцельская Е. С., Камароўскі Я. М. Беларуская дыялекталогія: Хрэстаматыя. Мн., 1979.

Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964.

Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1962.

Дадатковая


Вайтовіч Н. Т. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. Мн., 1968

Вопросы теории лингвистической географии. М., 1962.

Вусная беларуская мова: Хрэстаматыя. Мн., 1990.

Дыялекталагічны атлас беларускіх народных гаворак. Мн., 1963.



Жыдовіч М. А. Назоўнік у беларускай мове. Ч. I. Адзіночны лік. Мн., 1969.

Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс. Мн., 1983.

Крывіцкі А. А. Што такое лінгвагеаграфія. Мн., 1986.

Крывіцкі А. А., Падлужны A. I. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак.:У 5 т. Т. 1. 1993; Т. 2. 1994; Т. 3. 1996; Т. 4. 1997; Т. 5. 1998.

Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1968.

Манаенкова А.Ф. Русская диалектология. Мн., 1992.

Слова беларускае: 3 гісторыі лексікалогіі i лексікаграфіі. Мн., 1994.



Чабярук A. I. .Лічэбнік у беларускіх гаворках. Мн., 1973.

Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. Мн., 1981.

Яшкін І. Я. Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Мн., 1980.

ЗМЕСТ



УВОДЗІНЫ І ГРУПОЎКА БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК

Варыянт 1……………………………………………………………………….

Варыянт 2 ……………………………………………………………………....
ФАНЕТЫКА

Націскны вакалізм



Варыянт 1 ………………………………………………………………………

Варыянт 2 ………………………………………………………………………

Ненаціскны вакалізм



Варыянт 1 ………………………………………………………………………

Варыянт 2 ………………………………………………………………………

Кансанантызм



Варыянт 1 ………………………………………………………………………

Варыянт 2 ………………………………………………………………………
МАРФАЛОГІЯ

Варыянт 1 ………………………………………………………………………

Варыянт 2 ………………………………………………………………………
ЛЕКСІКА

Варыянт 1 ………………………………………………………………………

Варыянт 2 ………………………………………………………………………
СЛОЎНІК…...…………………………………………………………………….

ЛІТАРАТУРА ……………………………………………………………………




3

4


6

7


8

9
11

12

13

15



16

18
20



21








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка