Уводзіны ў літаратуразнаўства




Дата канвертавання27.03.2016
Памер82.21 Kb.



УВОДЗІНЫ

Ў ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасцях:


1-21 05 01 «Беларуская філалогія»

1-21 05 02 «Руская філалогія»

1-21 05 04 «Славянская філалогія»

1-21 05 05 «Класічная філалогія»

1-21 05 06 «Рамана-германская філалогія»

1-21 05 07 «Усходняя філалогія»

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЕРДЖАНА

вучэбна-метадычным

аб'яднаннем ВНУ

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

25 верасня 2006

Рэгістрацыйны № ТД-ДГ.028/тып.

УВОДЗІНЫ У ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасцях:

1-21 05 01 «Беларуская філалогія»

1-21 05 02 «Руская філалогія»

1-21 05 04 «Славянская філалогія»

1-21 05 05 «Класічная філалогія»

1-21 05 06 «Рамана-германская філалогія»

1-21 05 07 «Усходняя філалогія»

Пад навуковай рэдакцыяй д-ра філал. навук, праф. В. П. Рагойшы
МІНСК

«РІВШ»


2006


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

УДК 82.0

ББК 83


У20

Рэкамендавана

д а зацвярджэння ў якасці тыпавой:
кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ

(пратакол № 7 ад 7 сакавіка 2006 г.);

(навукова-метадычным саветам філалагічнага факультэта БДУ

(пратакол № 9 ад 24 мая 2006 г.);

вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ

(пратакол № 6 ад 25 мая 2006 г.);

навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях ВМА

ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 1 ад 26 чэрвеня 2006 г.)

Складальнікі:

заг.каф. тэорыі літ. філал. фак. БДУ, д-р філал. навук, праф. В. П. Рагойша; дац. каф. тэорыі літ. філал. фак. БДУ, канд. філал. навук, дац. М. П. Кенька; стар. выкладчык каф. тэорыі літ. філал. фак. БДУ, канд. філал. навук Т.А. Марозава
Рэцэнзенты:

каф- бел. літ. УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы»;

заг. аддз. тэорыі літ. Ін-та літ. імя Я. Купалы НАН Беларусі, д-р філал.

навук, праф. М. А. Тычына




Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў У20 па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская

філалогія». 1-21 05 04 «Славянская філалогія», 1-21 05 05 «Класічная

філалогія», 1-21 05 06 «Рамана-германская філалогія», 1-21 05 07 «Усходняя

філалогія» / пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск: РІВШ, 2006. – 28 с.

УДК 82.0

ББК 83
© Афармленне. ДУА «Рэспубліканскі

інстытут вышэйшай школы», 2006

«Уводзіны ў літаратуразнаўства»1вучэбны прадмет, які вывучаецца на першых курсах усіх філалагічных факультэтаў універсітэтаў згодна з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь «Адукацыйнымі стандаргамі» па філалагічньгх спецыяльнасцях. Дадзеная тыпавая Праграма раскрывае ўсе палажэнні гэтага стандарту: «Літаратуразнаўства як навука. Асноўныя і дапаможныя дысцыпліны літаратуразнаўства. Метадалогія літаратуразнаўства. Спецыфічныя ўласцівасці мастацкай літаратуры. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Літаратурны працэс». У адпаведнасці з пералічанымі палажэннямі структуруюцца наступныя чатыры асноўныя раздзелы Праграмы: 1. Літаратуразнаўства як навука. 2. Эстэтыка літаратуры. 3. Паэтыка. 4. Тэорыя літаратурнага працэсу.

Студэнты-першакурснікі валодаюць пэўнымі пазнаннямі з гісторыі літаратуры (найперш беларускай і рускай) і тэорыі літаратуры, атрыманымі ў сярэдняй школе. Ва універсітэце ж, дзякуючы «Уводзінам у літаратуразнаўства», адбываецца сістэматызацыя гэтых пазнанняў, значнае іх паглыбленне і пашырэнне. Праграма, абапіраючыся на ранейшыя веды, у той жа час пераасэнсоўвае некаторыя палажэнні і катэгорыі або, наадварот, вяртае ім першапачатковае тлумачэнне, імкнецца асобныя паняцці літаратуразнаўства падаць у новай інтэрпрэтацыі, у адпаведнасці з дасягненнямі сучаснай навукі пра мастацкую літаратуру. Веды, атрыманыя па ўводзінах у літаратуразнаўства, раскрываюць перад студэнтамі ўвесь спектр галоўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін, а таксама садзейнічаюць больш глыбокаму і арганічнаму засваенню курсаў гісторыі айчыннай і замежнай літаратур, вывучэнне якіх пачынаецца на тым жа першым курсе. Разам з тым «Уводзіны ў літаратуразнаўства» - своеасаблівы трамплін да курса «Тэорыя літаратуры» (філасофіі літаратуры), што вывучаецца на чацвёртым курсе і ў яшчэ большай ступені арыентаваны на дыскусійныя праблемы тэорыі і метадалогіі. «Тэорыя літаратуры» - у значнай ступені ўжо аўтарскі курс. I таму дадзеная Праграма, змяшчаючы неабходныя тыпавыя палажэнні, не імкнецца набыць жорсткі імператыўны характар. Тым больш, што літаратуразнаўчая тэрміналогія змяняецца не толькі з часам, але і мае неадназначнасць у розных навуковых школах.

Праграма мае на мэце і дапамогу студэнтам у авалоданні асноўнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора ў яго мастацкай цэласнасці і своеасаблівасці, што спатрэбіцца ўжо на другім курсе - пры напісанні курсавой работы па літаратуры. Спатрэбіцца і пазней, пад час працы над семінарскімі і дыпломнымі праектамі. Урэшце, удакладненыя тэарэтыка-літаратурныя веды як мага лспш прыдадуцца для педагагічнай, навуковай, рэдактарскай і літаратурна-крытычнай дзейнасці спецыяліста-філолага.



1 Аб'ём курса складае 60-70 аўдыторных гадзін. Прыблізнае размсркаваннс па відах заняткаў: лекцыі – 40. практычныя – 20-30.

1. ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА ЯК НАВУКА

1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
Літаратуразнаўства як філалагічная навука пра сутнасць, своеасаблівасць, гістарычныя заканамернасці развіцця, сацыякультурную ролю і прынцыпы аналізу мастацкай літаратуры. Абгрунтаванне самастойнасці і паўнавартаснасці літаратуразнаўства як асобнай навукі, якая мае ўласны прадмет даследавання, сваю тэрміналогію і методыку даследавання. Сувязь яго з іншымі гуманітарнымі навукамі – мовазнаўствам, эстэтыкай, фалькларыстыкай, гісторыяй, філасофіяй, мастацтвазнаўствам, журналістыкай, культуралогіяй, псіхалогіяй.

Галоўныя галіны літаратуразнаўства

Гісторыя літаратуры і яе раздзелы: аўтаразнаўства, гісторыя нацыянальных літаратур, гісторыя рэгіянальных літаратур, гісторыя сусветнай літаратуры. Тэорыя літаратуры як своеасаблівая «матэматыка літаратуры» і яе раздзелы: эстэтыка літаратуры, паэтыка, тэорыя літаратурнага працэсу, літаратуразнаўчая метадалогія. Літаратурная крытыка і яе раздзелы: тэорыя крытыкі, гісторыя крытыкі. Узаемасувязь паміж галоўнымі галінамі літаратуразнаўства. М. Чарнышэўскі і I. Франко пра агульнае і рознае ў тэорыі і гісторыі літаратуры, гісторыі літаратуры і літаратурнай крытыцы. Літаратурная крытыка як памежнае звяно паміж літаратуразнаўствам і мастацкай літаратурай. Крытык як пісьменнік.

Дапаможныя галіны літаратуразнаўства

Палеаграфія, археаграфія, літаратурнае архівазнаўства,

краязнаўства, крыніцазнаўства. Бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства. Гістарыяграфія і храналогія. Кнігазнаўства. Тэкстачогія, яе сутнасць і задачы.

Асобныя ўнутрыгаліновыя і міжгаліновыя напрамкі сучаснага літаратуразнаўства. Сутнасць і задачы вершазнаўства, перакладазнаўства, кампаратывістыкі, герменеўтыкі, функцыянальнага літаратуразнаўства, псіхалогіі творчасці.



1.2. 3 гісторыі літаратуразнаўства
Зараджэнне ведаў пра літаратуру ў працах філосафаў і мысляроў старажытных Індыі, Кітая, Грэцыі, Рыма. Погляды на літаратуру і мастацтва Платона (427-347 гг. да н. э.), Арыстоцеля (384-322 гг. да н. э.), Гарацыя (I ст. да н. э.). Увага да пытанняў, звязаных з гісторыяй і тэорыяй літаратуры ў часы Сярэдневякоўя, Адраджэння і Асветніцтва. «Паэтычнае мастацтва» француза Н. Буало (1674) як кодэкс палажэнняў класіцызму, яго крытыка ў працах нямецкага асветніка Г. Лесінга «Лаакаон» (1766) і «Гамбургская драматургія» (1769). Узнікненне ў XVIII ст. літаратуразнаўства як асобнай навукі, канчатковае выдзяленне яго з філасофіі. Развіццё тэарэтыка-літаратурнай думкі ў ХУІІІ-ХІХ стст. у працах Д. Дзідро, М. Ламаносава, I. Канта, Г. Гегеля, рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў (В. Бялінскі, М. Дабралюбаў, М. Чарнышэўскі), I. Франко і інш. Уклад літаратуразнаўцаў XIX і XX стст., у тым ліку вучоных-славістаў (А. Патабня, А. Весялоўскі, Д. Ліхачоў, В. Жырмунскі, М. Бахцін, Ю. Лотман, М. Гаспараў і інш.), у развіццё навукі пра літаратуру. Вядучыя беларускія літаратуразнаўцы (Ф. Скарына, Я. Карскі, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, Я. Барычэўскі, М. Ларчанка, А. Адамовіч, В. Каваленка, I. Ралько, У. Гніламёдаў, М. Мушынскі, А. Лойка, А. Яскевіч і інш.) і іх асноўныя літаратуразнаўчыя працы.


1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
Вытокі гэтых праблем у гісторыі сусветнай эстэтычнай думкі і літаратурна-мастацкай крытыкі, абумоўленасць іх разуменнем сутнасці, паходжання, гістарычнага развіцця і грамадскага значэння мастацтва слова. Упльгў філасофскіх канцэпцый на літаратуразнаўчую метадалогію. Адрозненне метадалогіі навуковага пошуку ад методыкі аналізу літаратурных з'яў.

Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкіх твораў: эстэтычны, гістарызму, сістэмнасці, цэласнасці, паяднання аналізу з сінтэзам.

Асноўныя навуковыя напрамкі і школы ў літаратуразнаўстве XIX-XX стст. (міфалагічная, культурна-гістарычная, псіхалагічная, фенаменалагічная школы, біяграфічны, параўнальна-гістарычны, фармальны. сацыялагічны метады і інш.). Аналіз мастацкай літаратуры метадамі сацыялогіі, гісторыі, культуралогіі, псіхалогіі, лінгвістыкі, семіётыкі, кібернетыкі і яго недастатковасць. Суадносіны дэтэрмінізму і іманентнасці пры вывучэнні мастацкай літаратуры. Праблема цэласнага аналізу літаратурнага твора.

Гістарычная зменлівасць літаратуразнаўчых паняццяў (тэрмін «эпіграма» ў Старажытнай Грэцыі і ў Новы час, паняцці «паэзія», «літаратура» ў XIX ст. і цяпер і г. д.), мнагазначнасць некаторых тэрмінаў («драма» як род і від літаратуры, «верш» як рытмічна арганізаваны спосаб маўлення і як вершаваны твор і г. д.). Неадэкватнасць разумення асобных тэарэтыка-літаратурных тэрмінаў рознымі даследчыкамі мастацкай літаратуры («метад», «напрамак», «від», «жанр» і г. д.).

Праблемы вывучэння гісторыі і тэорыі літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўка літаратуразнаўчых кадраў, месца іх працы. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – асяродак літаратуразнаўчай думкі нашай дзяржавы, яго асноўныя навуковыя дасягненні («Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4-х тамах, 5-і кнігах; «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4-х тамах; біябіб-ліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» ў 6-і тамах; Поўныя зборы твораў М. Багдановіча ў 3-х тамах і Янкі Купалы ў 9-і тамах, 10-і кнігах і інш.).





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка