Уводзіны ў курс гістарычнай геаграфіі




Дата канвертавання02.07.2016
Памер57.3 Kb.
Уводзіны ў курс гістарычнай геаграфіі
1. Прадмет, змест, метады і крыніцы гістарычнай геаграфіі.

2. Фізіка-геаграфічнае і культурна-гістарычнае раянаванне свету.
1. Прадмет, змест метады і крыніцы гістарычнай геаграфіі..
Гістарычная геаграфія – гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае ўплыў геаграфічнага асяроддзя на развіццё грамадства. Яна храналагічна канкрэтызуе гістарычныя ўяўленні і звязвае іх з вызначанымі тэрыторыямі. Гістарычная геаграфія дае характарыстыку фізічнай, эканамічнай, палітычнай геаграфіі і геаграфіі насельніцтва на пэўнай тэрыторыі на адпаведных этапах яго гістарычнага развіцця.

Гістарычная геаграфія складаецца з шэрагу элементаў, якія ў сукупнасці ўтвараюць адзіны комплекс.

1. Гістарычная фізічная геаграфія, якая вывучае фізіка-геаграфічнае асяроддзе мінулых часоў і зменаў, якія праходзілі ў гэтым асяроддзі.

2. Гістарычная геаграфія насельніцтва, якая разглядае этнічныя працэсы на той або іншай тэрыторыі, міграцыі насельніцтва і іншыя прасторава-дэмаграфічныя асаблівасці.

3. Гістарычная эканамічная геаграфія, якую таксама называюць геаграфіяй гаспадаркі. Гэты раздзел вывучае геаграфію вытворчасці і гаспадарчых сувязей. Геаграфія гаспадаркі можа падзяляцца на геаграфію сельскай гаспадаркі, геаграфію рамяства і вытворчасці, геаграфію гандлю і шляхоў зносін і больш дробныя дэфініцыі.

4. Гісторыка-палітычная геаграфія, якая вывучае межы дзяржаў і іх змены, адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел дзяржаў, лакалізуе тыя або іншыя гістарычныя падзеі, вызначае шляхі ваенных паходаў, размяшчэнне крэпасцей і г.д.

5. Геаграфія культуры, якая вывучае арэалы распаўсюджання рэлігій, размяшчэнне культурна-гістарычных аб’ектаў і г.д.

6. Гістарычная картаграфія, якая займаецца складаннем гістарычных карт і атласаў, а таксама распрацоўвае методыку іх стварэння.

Выдзеляюць тасама больш дробныя складнікі гістарычнай геаграфіі, такія як гісторыка-геаграфічнае краязнаўства, гістарычная тапаграфія, гістарычная геаграфія населеных пунктаў і г.д.

Метадалагічная база гістарычнай геаграфіі ўключае ў сябе традыцыйныя метады, якія выкарыстоўваюцца пры гістарычных даследаваннях.

Гісторыка-генетычны метад прадстаўляет магчымасць выявіць родасныя сувязі, якія з’яўляюцца праз агульнасць развіцця розных народаў, якія апынуліся на адзінай гісторык-агеаграфічнай прасторы.

Гісторыка-тыпалагічны выяўляе падабенства з’яў, якія генетычна не звязаны паміж сабой, але адначасова сфарміраваліся ў розных рэгіёнах.

Гісторыка-параўнальны метад дае магчымасць выкарыстанне гісторыка-тыпалагічных гісторыка-генетычных параўнанняў і ажыццявіць рэканструкцыю грамадска-геаграфічных з’яў мінуўшчыны.

Важную ролю ў даследаваннях па гістарычнай геаграфіі адыгрывае метад рэтраспектыўнага аналіза. Гэты метад дазваляе рэканструяваць асобныя грамадска-гістарычныя з’явы на падставе выяўлення іх зваротнай сувязі. У прыватнасці гэты метад выкарыстоўваецца для вызначэння рассялення тых або іншых этнасаў, адміністрацыыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Пры вывучэнні гістарычнай геаграфіі гаспадаркі даволі плённым з’яўляецца статыстычны метад назірання. Ён прадугледжвае фіксацыю фактаў у выглядзе справаздач, попісаў, складанне зводак для выяўлення якасна тыповых з’яў.

Спецыфічным з’яўляецца метад картаграфіравання. Гэты метад прадугледжвае складанне картаграм, якія закліканы адлюстраваць гістарычныя з’явы на пэўнай тэрыторыі ў пэўны час; складанне гістарычных карт і атласаў, якія дазваляюць даследаваць грамадска-палітычныя і эканамічныя працэсы.Гістарычная геаграфія абапіраецца на шырокае кола крыніц, сярод якіх важнейшае месца займаюць традыцыйныя гістарычныя крыніцы. Пры вывучэнні палітычнай і эканамічнай геаграфіі старажытнасці важную ролю займаюць дадзеныя археалогіі, антрапалогіі, тапанімікі. Пры вывучэнні гістарычнай геаграфіі “пісьмовага” перыяду гісторыі важнейшае месца належыць пісьмовым крыніцам. Важную ролю адыгрываюць картагафічныя матэрыялы.

Асобныя рысы гісторыка-геаграфічнага падыхода можна заўважыць яшчэ ў антычных аўтараў, але працэс фарміравання гістарычнай геаграфіі як навукі пачынаецца толькі ў познім сярэднявеччы. Эпоха Адраджэння падрыхтавала неабходныя ўмовы для фарміравання асяродка гуманістаў, якія звярнулі ўвагу на геаграфію антычнага свету. Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў скіравала гэты інтарэс у практычнае поле. Для таго, каб арентавацца ў незнаёмых землях, трэба было знайсці ўсе раней вядомыя геаграфічныя дадзеныя. Заснаванне гістарычнай геаграфіі ў 16-17 ст. звязана з імёнамі італьянскага гуманіста Ф. Б’ёнда, фламандскага географа А. Артэлія, прафесара Лейдэнскага ўніверсітэта Ф. Клювера. У аснове іх даследаванняў знаходзіўся палітычны і часткова этнічны аспекты гістарычнай геаграфіі. У канцы 18 - 19 ст. стаў развівацца кірунак у гістарычнай геаграфіі, які быў звязаны з пытаннем уплыву прыродных умоў на грамадства. Гэты кірунак прадстаўлялі вядомы філосаф эпохі Асветніцтва Ш. Мантэск’ё, заснавальнік антрапагеаграфіі і геапалітыкі Ф. Ратцэль і стваральнік французскай геаграфічнай школы П. Відаль дэ ла Бланш. У 20 ст. стаў развівацца такі накірунак гістарычнай геаграфіі, як геаграфія гаспадаркі. На развіццё гістарычнай геаграфіі ў Беларусі вялікі ўплыў аказала савецкая школа (В. Яцунскі, А. Насонаў, В. Кусаў, В. Мураўёў, А. Постнікаў, В. Самаркін). У беларускай гістарычнай навуцы значны ўклад у развіццё гістарычнай геаграфіі ўнёс В. Цемушаў.
2. Фізіка-геаграфічнае і культурна-гістарычнае раянаванне свету
Фізіка-геаграфічнае раянаванне свету. Тэрыторыю зямнога шара ў геалагічным сэнсе падзяляюць на кантыненты (мацерыкі). Выдзеляецца 6 кантынентаў: Еўразія, Афрыка, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Антарктыда.

Пры вывучэнні гістарычнай геаграфіі больш дакладным з’яўляецца падзел зямнога шара на гісторыка-культурныя “часткі свету”. Іх, як і кантынентаў шэсць, але яне не зусім супадаюць з мацерыкамі. Да частак свету адносяцца Еўропа (Стары Свет), Азія, Афрыка, Амерыка (Новы Свет), Аўстралія і Акіянія, Антарктыка.

Рэгіёны Еўропы. Заходняя Еўропа. Паўночная Еўропа, Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа, Паўднёва-Ўсходняя Еўропа, Усходняя Еўропа.

Рэгіёны Азіі. Пярэдняя (Заходняя) Азія. Тэрміны Малая Азія, Блізкі Ўсход і Вялікі Блізкі Ўсход, Левант і Машрык. Каўказ. Цэнтральная і Сярэдняя Азія. Паўднёвая Азія. Паўднёва-Ўсходняя Азія. Усходняя Азія. Паўночная Азія і Сібір. Тэрмін Далёкі Ўсход.

Рэгіёны Афрыкі. Паўночная Афрыка. Магрыб і Судан. Трапічная і Паўднёвая Афрыка.

Рэгіёны Амерыкі. Лацінская Амерыка і Месамерыка. Вест і Ост-Індыя.

Рэгіёны Аўстраліі і Акіяніі. Меланезія. Мікранэзія. Палінэзія.

Літаратура




  1. Ковалёв, Ю. Ю. География мировой науки/ Ю.Ю. Ковалёв. - М., 2002.

  2. Максаковский, В.П. Историческая география мира/ В.П. Максаковский. - М., 1997.

  3. Народонаселение мира: справочник: под ред. Б. Ц. Урланиса. - М., 1984.

  4. Народонаселение: прошлое, настоящее, будущее. - М., 1987.

  5. Народы мира. Историко-этнографический справочник. - М., 1988.

  6. Шелестов, Д.К. Историческая демография/ Д.К. Шелестов. - М., 1989.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка