Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт




старонка1/4
Дата канвертавання12.05.2016
Памер0.65 Mb.
  1   2   3   4



Пагадненне

памiж установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

i Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў

установы адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт

імя Максіма Танка»

Мінск 2010



Пагадненне

памiж установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт

імя Максіма Танка» і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў

установы адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт імя Максіма Танка»
1. Агульныя палажэнні, забеспячэнне канструктыўнага

ўзаемадзеяння і сацыяльнага партнёрства

1.1. Дадзенае Пагадненне заключана памiж установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» ў асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, які дзейнічае на падставе Статута БДПУ, з аднаго боку, і студэнтамі, слухачамі i аспiрантамі дзённай формы атрымання адукацыі БДПУ (далей – студэнты), ад імя якіх выступае Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ (далей – прафсаюзны камітэт), што прадстаўляе інтарэсы студэнтаў у асобе старшыні прафсаюзнага камітэта Грачова Вадзіма Мікалаевіча, які дзейнічае на падставе Статута Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, з другога боку, і з’яўляецца дадаткам да Калектыўнага дагавора БДПУ.

1.2. Умовы Пагаднення распаўсюджваюцца на ўсіх студэнтаў, ад імя якіх яно заключана. Па ўзаемнай дамоўленасці бакоў дзеянне Пагаднення таксама можа быць распаўсюджана на студэнтаў, ад імя якіх яно не заключалася (першакурснікаў, адноўленых студэнтаў, студэнтаў, пераведзеных з іншых навучальных устаноў, і г. д.), пры ўмове, калі яны далі на гэта згоду ў пісьмовай форме.

1.3. Пагадненне заключаецца на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца лакальным нарматыўным прававым актам, што ўсталёўвае ўзаемныя абавязацельствы бакоў па рэгуляванні вучэбна-выхаваўчых і сацыяльна-эканамічных адносін паміж БДПУ і студэнтамі.

1.4. Мэтамі Пагаднення з’яўляюцца стварэнне ўмоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, аб’ёму сацыяльных гарантый і ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння, эфектыўнага развіцця БДПУ, рэгуляванне адносін на грунце сацыяльнага партнёрства.

1.5. Рэктар прызнае прафсаюзны камітэт адзіным паўнамоцным прадстаўнiком студэнтаў БДПУ ў калектыўных перамовах і пры заключэнні Пагаднення.

1.6. Нормы і палажэнні Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2009-2010 гг., а таксама Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі на 2010-2012 гг. (далей – галіновае Пагадненне) з’яўляюцца абавязковымі для выканання рэктарам і прафсаюзным камітэтам.


    1.7. Праект Пагаднення абмяркоўваецца на прафсаюзнай канферэнцыi студэнтаў. Пагадненне падпісваецца пры ўмове ўхвалення яго канферэнцыяй.

1.8. Перамовы па заключэнні Пагаднення праводзяцца ва ўстаноўлены бакамi тэрмiн, але не больш за адзін месяц. Бакі не спыняюць калектыўных перамоў у аднабаковым парадку.

    У адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, для вядзення перамоў па падрыхтоўцы заключэння Пагаднення ствараецца пагаджальная камiсiя з аднолькавай колькасцю ўпаўнаважаных прадстаўнiкоў ад прафсаюзнага камітэта, якія выбіраюцца прафсаюзнай канферэнцыяй студэнтаў ці пленумам прафсаюзнага камітэта і зацвярджаюцца адпаведнай пастановай, і рэктара, якія прызначаюцца загадам рэктара.

    1.9. Змяненнi i дапаўненнi ў Пагадненне ўносяцца па ўзаемнай дамоўленасцi бакоў. Пісьмовая прапанова аднаго з бакоў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне разглядаецца другім бокам у двухтыднёвы тэрмін. Рознагалоссі бакоў разглядаюцца на сумесным пасяджэнні ўпаўнаважаных прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта і рэктара.

1.10. Бакі забяспечваюць бесперапынны кантроль за ходам рэалiзацыi Пагаднення, вырашаюць калектыўныя спрэчкі пры дапамозе пастаянна дзеючай камiсii. Камісія па ажыццяўленні кантролю за ходам рэалiзацыi Пагаднення складаецца з аднолькавай колькасцi ўпаўнаважаных прадстаўнiкоў (па тры чалавекі з кожнага боку) ад прафсаюзнага камітэта, якія выбіраюцца прафсаюзнай канферэнцыяй студэнтаў ці пленумам прафсаюзнага каміэта, і рэктара, якія прызначаюцца загадам рэктара.

1.11. Бакі разглядаюць прамежкавую справаздачу (за год) Камiсii па ажыццяўленні кантролю за ходам рэалiзацыi Пагаднення, якая датычыцца выканання Пагаднення, на сумесным пасяджэннi бакоў з запрашэннем адказных і зацiкаўленых асоб (акты праверак і выканання Пагаднення дадаюцца да пратакола справаздачы). Камiсiя па ажыццяўленні кантролю за ходам рэалiзацыi Пагаднення валодае правам тлумачэння тэксту Пагаднення.

1.12. Бакі разглядаюць у двухтыднёвы тэрмiн прадстаўленнi Камiсii па ажыццяўленні кантролю за ходам рэалiзацыi Пагаднення па пытаннях невыканання адпаведных пунктаў Пагаднення і даюць матываваны адказ у пiсьмовай форме па сутнасцi выказаных заўваг.

1.13. Бакі інфармуюць студэнтаў БДПУ пра выкананне Пагаднення, пра змяненні, што ўносяцца ў змест Пагаднення, пра выпадкі невыканання асобных пунктаў Пагаднення, пра прынятыя меры ўздзеяння на парушальнікаў Пагаднення і асоб, што сваёй дзейнасцю стваралі перашкоды для выканання Пагаднення, і г.д.

1.14. Бакі абавязваюцца прымаць неабходныя меры па вырашэнні канфліктных сітуацый шляхам перамоў на грунце ўзаемнай павагі. У выпадку ўзнікнення калектыўных спрэчак прад’яўленне патрабаванняў ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей – ПК).

1.15. У час дзеяння Пагаднення пры ўмове яго выканання прафсаюзны камітэт устрымліваецца ад калектыўных пратэстных дзеянняў па пытаннях, уключаных у Пагадненне.

1.16. Бакі не могуць ва ўстаноўлены тэрмін дзеяння Пагаднення ў аднабаковым парадку спыніць выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў. У выпадку змен у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, галіновым Пагадненні, што патрабуюць змянення адпаведных пунктаў Пагаднення, змяненні і дапаўненні ўносяцца ў адпаведнасці з п. 1.9 Пагаднення.

1.17. Дзеянне Пагаднення не спыняецца пры змяненнях у назвах бакоў. У выпадку рэарганізацыі БДПУ ці прафсаюзнага камітэта ў перыяд дзеяння Пагаднення яго выкананне гарантуецца правапераемнікам. На працягу трох месяцаў з моманту заканчэння рэарганізацыі БДПУ заключаецца новае Пагадненне, што забяспечвае захаванне сацыяльна-эканамічных правоў і гарантый на ўзроўні, не ніжэйшым, чым дасягнуты.

1.18. Пагадненне падпісваецца ў чатырох экзэмплярах, якія маюць аднолькавую юрыдычную сілу, і захоўваецца ў рэктара – 1 экзэмпляр, у прафсаюзным камітэце –
1 экзэмпляр, 1 экзэмпляр захоўваецца ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска пасля рэгістрацыі, 1 экзэмпляр падпісанага і зарэгістраванага Пагаднення размяшчаецца на стэндзе для вольнага азнаямлення з ім студэнтаў. Работу па рэгістрацыі Пагаднення ажыццяўляе прафсаюзны камітэт.

1.19. Па пытаннях, якія не ўрэгуляваны Пагадненнем, бакі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.20. Пагадненне ўступае ў сілу з “______” _________________ 2010 года і дзейнічае на працягу трох гадоў, але не пазней дня заключэння новага Пагаднення.

У выпадку, калі не пазней за два месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння Пагаднення ні адзін з бакоў не ўнёс прапаноў аб заключэнні новага Пагаднення, Пагадненне лічыцца перазаключаным на ранейшых умовах на тэрмін да заключэння новага Пагаднення, але не больш за тры гады.

1.21. Падпісанае Пагадненне рэгіструецца бакамі ў якасці дадатку да Калектыўнага дагавора БДПУ ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

1.22. Бакі рэгіструюць змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Пагадненне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Пагадненнем.

1.23. Дэканы факультэтаў, загадчык аспірантуры і дактарантуры на працягу аднаго месяца з дня залічэння студэнтаў абавязаны азнаёміць іх пад подпіс са Статутам БДПУ, Правіламі ўнутранага распарадку БДПУ, Правіламі ўнутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ, ліцэнзіяй на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці, дадзеным Пагадненнем і пры неабходнасці іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
2. Прававое забеспячэнне вучэбна-вытворчых адносін

2.1. Рэктар абавязваецца:

2.1.1. Планаваць аб’ём вучэбнай нагрузкi для студэнтаў у навучальным годзе ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі БДПУ. Аб’ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў не павінен перавышаць 36 гадзін у тыдзень.

2.1.2. Фарміраваць студэнцкія групы, якія па колькасным складзе не будуць перавышаць устаноўленыя нормы (як правіла, не больш за 30 чалавек).

2.1.3. Не дапускаць устанаўлення платы за паўторную здачу залікаў, курсавых праектаў, экзаменаў, адпрацоўку лабараторных, практычных і іншых заняткаў са студэнтаў, што прапусцілі заняткі па ўважлівых прычынах.

2.1.4. Пытанні ўвядзення БДПУ, а таксама юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць у памяшканнях і на тэрыторыі БДПУ, платных паслуг, разлічаных на студэнтаў, узгадняць з прафсаюзным камітэтам.

2.1.5. Пытанні прыцягнення студэнтаў з іх згоды да работ, не звязаных з вучэбна-выхаваўчым працэсам, узгадняць з прафсаюзным камітэтам.

2.1.6. Пры арганізацыі ў вольны ад вучобы час студэнтаў на ўдзел у работах па добраўпарадкаванні тэрыторый, замацаваных за БДПУ, у карпусах і інтэрнатах БДПУ, іншых работах забяспечваць бяспечныя ўмовы правядзення работ у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.1.7. Не дапускаць:

- адлічэння студэнтаў – членаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі па ініцыятыве адміністрацыі без узгаднення з прафсаюзным камітэтам;

- адлічэння студэнтаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, – без узгаднення з апякунскай камісіяй;

- адлічэння непаўналетніх студэнтаў – без узгаднення з камісіяй па справах непаўналетніх.

2.1.8. Узгадняць праекты загадаў i распараджэнняў, іншых лакальных нарматыўных прававых актаў па асноўных пытаннях вучэбна-выхаваўчага працэсу і сацыяльных пытаннях з прафсаюзным камітэтам.

2.1.9. Замацаваць права за прафсаюзным камітэтам, Студэнцкім саветам БДПУ і ПА ГА БРСМ з правамі райкама БДПУ вылучаць кандыдатуры прадстаўнікоў ад студэнцтва ў склад Савета БДПУ.


    2.1.10. Уводзіць прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта ў склад рэктарата, Савета БДПУ і саветаў факультэтаў, Савета прававога выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў, прыёмнай камісіі, камісіі па размеркаванні маладых спецыялістаў, камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях, камісіі па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам, камісіі па прызначэнні дзяржаўных дапамог, камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў, апякунскай камісіі, камісіі па прадастаўленні скідак са сфарміраванага кошту навучання, камісіі па пераводзе на бюджэтную форму атрымання адукацыі і іншых камiсiй, дзейнасць якiх закранае iнтарэсы студэнтаў.

    2.1.11. Уводзіць прадстаўнікоў Студэнцкага савета і ПА ГА БРСМ з правамі райкама БДПУ ў склад Савета БДПУ і саветаў факультэтаў, Савета прававога выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў, прыёмнай камісіі, камісіі па размеркаванні маладых спецыялістаў, камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях, камісіі па матэрыяльным заахвочванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам, камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў, апякунскай камісіі, камісіі па прадастаўленні скідак са сфарміраванага кошту навучання, камісіі па пераводзе на бюджэтную форму атрымання адукацыі і іншых камiсiй, дзейнасць якiх закранае iнтарэсы студэнтаў.

    2.1.12. Прымаць рашэнні аб кампенсаванні маладымі спецыялістамі сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку, або іх вызваленні ад гэтага кампенсавання па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.

    2.1.13. Штогадова знаёміць прафсаюзны камітэт, Студэнцкі савет БДПУ і ПА ГА БРСМ з правамі райкама БДПУ са станам фінансава-гаспадарчай дзейнасці БДПУ, складаннем і выкананнем сметы расходаў, звязаных з падрыхтоўкай студэнтаў на ўмовах аплаты, і г. д.



2.1.14. Вызваляць ад заняткаў студэнтаў у выпадку выдзялення ім пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне згодна з рэкамендацыямі адпаведных лячэбна-прафілактычных устаноў у санаторныя ўстановы, якія знаходзяцца за межамі г. Мінска, на тэрмін праходжання курса санаторна-курортнага лячэння па прадстаўленні камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў. У гэтым выпадку выдаецца адпаведнае распараджэнне дэкана факультэта аб змяненні графіка вучэбна-выхаваўчага працэсу.

2.1.15. Вызваляць студэнтаў ад заняткаў на падставе асабістай заявы, пададзенай напярэдадні на імя кіраўніка структурнага падраздзялення, у сувязі з ніжэйпералічанымі асабістымі абставінамі, павялічыўшы колькасць дзён на дарогу:

- уступленне ў шлюб студэнта – 3 дні;

- смерць члена сям’і ці блізкага сваяка студэнта (маці, бацькі, дзядулі, бабулі, брата, сястры, мужа, жонкі) – 3 дні;

- іншыя ўважлівыя прычыны (хвароба членаў сям’і і г.д.) – да 3 дзён з улікам меркавання прафсаюзнага бюро студэнтаў.

2.1.16. Пашыраць практыку прадастаўлення магчымасці праходзіць навучанне па індывідуальным вучэбным графіку студэнтам, што маюць высокія паказчыкі ў вучобе і значныя навуковыя дасягненні (навуковыя публікацыі, удзел у навуковых канферэнцыях і г. д.), праявілі здольнасці да эфектыўнай самастойнай працы.

2.1.17. Даваць магчымасць вольнага наведвання заняткаў студэнтам, што знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, і адначасова працягваюць навучанне. Парадак вольнага наведвання заняткаў вызначаецца і зацвярджаецца распараджэннем дэкана факультэта.

2.1.18. Забяспечваць азнаямленне з калькуляцыяй кошту платнага навучання студэнтаў, іх бацькоў, плацельшчыкаў па іх запыце.

2.1.19. Вызваляць ад заняткаў студэнтаў у выпадку прызначэння іх дзяжурнымі па дэканаце адпаведнага факультэта, вахце ці паверсе інтэрната і г.д.

2.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

2.2.1. Ажыццяўляць абарону правоў і законных інтарэсаў студэнтаў.

2.2.2. Аказваць дапамогу ў азнаямленні студэнтаў са Статутам БДПУ, Правіламі ўнутранага распарадку БДПУ, Правіламі ўнутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ, ліцэнзіяй на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці, дадзеным Пагадненнем і пры неабходнасці іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі і кантраляваць іх выкананне.

2.2.3. Распрацоўваць (прымаць удзел у распрацоўцы) лакальныя нарматыўныя прававыя акты БДПУ, звязаныя з пытаннямі вучэбна-выхаваўчага працэсу, унутранага жыцця БДПУ, вучэбнай дысцыплiны, аховы працы і здароўя студэнтаў. Распрацоўваць нарматыўныя прававыя акты, накіраваныя на пашырэнне сацыяльнай і прававой абароны студэнцтва, удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, унутранага жыцця БДПУ, вучэбнай дысцыплiны, аховы працы і здароўя студэнтаў.

2.2.4. Забяспечваць грамадскi кантроль за выкананнем нарматыўных прававых актаў, звязаных з пытаннямі вучэбна-выхаваўчага працэсу, унутранага жыцця БДПУ, вучэбнай дысцыплiны, аховы працы і здароўя студэнтаў.


    2.2.5. Вылучаць сваiх прадстаўнiкоў у склад рэктарата, Савета БДПУ і саветаў факультэтаў, Савета прававога выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў, прыёмнай камісіі, камісіі па размеркаванні маладых спецыялістаў, камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях, камісіі па матэрыяльным заахвочванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам, камісіі па прызначэнні дзяржаўных дапамог, камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў, апякунскай камісіі, камісіі па прадастаўленні скідак са сфарміраванага кошту навучання, камісіі па пераводзе на бюджэтную форму атрымання адукацыі і іншых камiсiй, дзейнасць якiх закранае iнтарэсы студэнтаў.

2.2.6. Уносiць з улiкам пажаданняў студэнтаў прапановы, накiраваныя на ўрэгуляванне вучэбна-выхаваўчых, сацыяльна-эканамiчных і iншых праблем студэнтаў, у рэктарат БДПУ, органы выканаўчай улады, вышэйшыя прафсаюзныя органы.

2.2.7. Ажыццяўляць работу па інфармаванні студэнтаў аб прававых нормах, якія рэгламентуюць пытанні вучобы і быту, праз выданне бюлетэняў, арганізацыю асабістага прыёму, правядзенне сустрэч і іншыя формы.



2.3. Бакi прыйшлі да згоды:

2.3.1. У пытаннях вучэбнай дысцыпліны прытрымлівацца заканадаўства Рэспублікі Беларусь, норм Статута БДПУ, Правiл унутранага распарадку БДПУ, Правіл унутранага распарадку ў iнтэрнатах БДПУ і пастаноў Савета БДПУ, загадаў і распараджэнняў рэктара і прарэктараў БДПУ.

2.3.2. Забяспечыць шырокую галоснасць i нагляднасць матэрыяльнага і маральнага стымулявання студэнтаў, а таксама мер дысцыплiнарнага і грамадскага ўздзеяння на парушальнiкаў вучэбнай дысцыплiны згодна з Правіламі ўнутранага распарадку БДПУ.

2.3.3. Даваць студэнтам акадэмічныя адпачынкі па доглядзе хворых членаў сям’і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам хадайніцтваў прафсаюзнага камітэта.

2.3.4. Сумесна складаць графікі ўсіх відаў дзяжурстваў студэнтаў і кантраляваць іх арганізацыю.

2.3.5. Спрыяць дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання і грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў у павышэнні эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу і якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў, удзелу ў іх студэнтаў.

2.3.6. Пры нанясенні сваімі дзеяннямі і ўчынкамі матэрыяльнай шкоды БДПУ кожны студэнт нясе матэрыяльную адказнасць, прадугледжаную адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
3. Сацыяльныя гарантыі і матэрыяльнае забеспячэнне

3.1. Рэктар абавязваецца:

3.1.1. Выконваць пры прыняцці рашэнняў аб стыпендыяльным забеспячэнні студэнтаў пастанову Міністэрства фінансаў, Міністэрства працы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 г. №33/27/18 «Аб зацвяржэнні Інструкцыі аб парадку прызначэння і выплаты стыпендыі студэнтам вышэйшых навучальных устаноў».

3.1.2. Выкарыстоўваць сродкі стыпендыяльнага фонду і фонду матэрыяльнага заахвочвання ў частцы матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты, па ўзгадненнi з прафсаюзным камітэтам.

3.1.3. Выплату стыпендыi студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, ажыццяўляць з 24 чысла кожнага месяца ў поўным аб’ёме, а ў выпадку супадзення яго з выхаднымі і святочнымі днямі, аб’яўленымі непрацоўнымі, – адпаведна з папярэдняга дня.

3.1.4. Своечасова і цалкам выкарыстоўваць сродкі стыпендыяльнага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб парадку матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт імя Максіма Танка» (Дадатак № 1) па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам, Студэнцкім саветам і ПА ГА БРСМ з правамі райкама БДПУ.

3.1.5. Разглядаць пытанні аб прадастаўленні скідак са сфарміраванага кошту навучання, а таксама пераводзе на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту студэнтаў з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта, Студэнцкага савета і ПА ГА БРСМ з правамі райкама БДПУ.

3.1.6. Прэміраваць студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты і актыўна праявілі сябе ў вучэбнай, навуковай, грамадскай, мастацкай і (або) спартыўнай дзейнасці, у парадку, прадугледжаным Палажэннем аб парадку матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (Дадатак №1).

3.1.7. Аказваць матэрыяльную дапамогу студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты, у парадку, прадугледжаным Палажэннем аб парадку матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (Дадатак №1).

3.1.8. На факультэтах разглядаць пытанні прадастаўлення скідак са сфарміраванага кошту навучання, пераводу на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту студэнтаў, накладання дысцыплінарных спагнанняў, прызначэння сацыяльных стыпендый пры непасрэдным удзеле прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта.

3.1.9. Пытанні, звязаныя з дадатковай занятасцю студэнтаў, вырашаць сумесна з прафсаюзным камітэтам, органамі студэнцкага самакіравання БДПУ і маладзёжнымі арганізацыямі БДПУ, а таксама прафсаюзнымі бюро і студэнцкімі саветамі адпаведных факультэтаў.

3.1.10. Забяспечваць у адпаведныя тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выплаты студэнтам са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь па прадстаўленнях камісіі па прызначэнні дзяржаўных дапамог.

3.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

3.2.1. Аказваць матэрыяльную дапамогу членам прафсаюза, што маюць цяжкае матэрыяльнае становішча, а таксама ажыццяўляць прэміраванне членаў прафсаюза са сродкаў прафсаюзнага бюджэту ў адпаведнасці з зацверджанымі сметамі.

3.2.2. Весці сумесны з дэканатамі і апякунскай камiсiяй улік і кансультаванне студэнтаў з ліку дзяцей-сiрот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, студэнтаў з няпоўных сем’яў і садзейнiчаць аказанню iм неабходнай матэрыяльнай дапамогі.

3.2.3. Весці сумесны з дэканатамі ўлік і кансультаванне студэнтаў, якія з’яўляюцца пацярпелымі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый, студэнтаў са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і садзейнiчаць аказанню iм неабходнай матэрыяльнай дапамогі.

3.2.4. Весці сумесны з дэканатамі ўлік і кансультаванне студэнцкіх сем’яў і садзейнiчаць аказанню iм неабходнай матэрыяльнай дапамогі, выдзяленню жылой плошчы ў інтэрнатах БДПУ і г. д.

3.2.5. Весці сумесны з дэканатамі ўлік і кансультаванне студэнтаў, што маюць дзяцей, садзейнічаць афармленню дакументаў на прызначэнне ім дзяржаўных дапамог і аказанню неабходнай матэрыяльнай дапамогі.

3.2.6. Праводзіць кансультаванне студэнтаў па ўсіх пытаннях сацыяльных гарантый і матэрыяльнага забеспячэння сіламі спецыялістаў прафсаюзнага камітэта і іншых прафсаюзных органаў.

3.3. Бакi прыйшлі да згоды:

3.3.1. Забяспечваць паўнату, своечасовасць выкарыстання сродкаў стыпендыяльнага фонду БДПУ.

3.3.2. Кожны квартал iнфармаваць студэнтаў пра памеры фонду матэрыяльнага стымулявання студэнтаў БДПУ і фонду для аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам БДПУ і пра выкарыстанне гэтых фондаў.

3.3.3. Забяспечваць своечасовасць і правільнасць прызначэння і выплат надбавак да ўстаноўленай стыпендыі студэнтам-інвалідам І і ІІ груп, студэнтам з ліку дзяцей-інвалідаў III і IV ступені страты здароўя.

3.3.4. Забяспечваць своечасовасць і правільнасць грашовых выплат і прадастаўленне льгот студэнтам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, што загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы, або рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў вайсковых часцях у складзе савецкіх войскаў на тэрыторыі краін, у якіх вяліся баявыя дзеянні, дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, што загінулі (памерлі) у мірны час пры праходжанні вайсковай службы, а таксама дзяцей з сем’яў асоб з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама тых, што загінулі (памерлі) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў.

3.3.5. Разгляд пытанняў матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты, даручыць Камісіі па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам БДПУ.

3.3.6. Дамагацца выдзялення фінансавых сродкаў для будаўніцтва новых студэнцкіх інтэрнатаў і ажыццяўлення капітальнага рамонту студэнцкіх інтэрнатаў БДПУ.

3.3.7. Дамагацца павелічэння кампенсацыі расходаў па найме жылля іншагароднім студэнтам пры немагчымасці пасялення іх у інтэрнаты БДПУ.

3.3.8. Узгадняць узровень гранічных гандлёвых надбавак на прадукцыю Гандлёвага комплексу БДПУ.

3.3.9. Кантраляваць своечасовасць і правільнасць грашовых выплат і прадастаўлення гарантый і кампенсацый, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для асобных катэгорый студэнтаў.

3.3.10. Пры ўдзеле органаў адукацыі, маладзёжных арганізацый і службаў занятасці ажыццяўляць часовую занятасць студэнтаў, што маюць жаданне працаваць у вольны ад вучобы час.

3.3.11. Па магчымасці ствараць умовы для прадастаўлення першага працоўнага месца выпускнікам БДПУ.


4. Ахова працы i здароўя студэнтаў

4.1. Рэктар абавязваецца:

4.1.1. Забяспечваць санiтарна-гiгiенiчны стан (асвятленне, ацяпленне, вентыляцыю і г. д.) па дзеючых нарматывах у навучальных карпусах, аўдыторыях і адпаведныя ўмовы для заняткаў студэнтаў, дамагаючыся ліквідавання ці змяншэння неспрыяльнага ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя.

4.1.2. Да пачатку навучальнага года прыводзіць памяшканні БДПУ ў стан, які адпавядае патрабаванням санітарных норм і правіл для якаснага правядзення ў іх вучэбных заняткаў і пражывання студэнтаў.

4.1.3. Штогод выконваць ва ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрмін запланаваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы БДПУ да працы ў зімовых умовах.

4.1.4. Забяспечыць своечасовае правядзенне навучання і праверкі ведаў студэнтаў па пытаннях працоўнага заканадаўства, аховы працы, бяспекі пры арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу згодна з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў.

4.1.5. Забяспечваць бесперапынную работу пунктаў грамадскага харчавання БДПУ. Дамагацца паляпшэння якасці прыгатавання ежы i пашырэння асартыменту гандлёвых пунктаў БДПУ.

4.1.6. Кантраляваць працягласць студэнцкiх канiкулаў і не дазваляць iх скарачэння нiжэй за норму, усталяваную адпаведным заканадаўствам i вучэбнымi планамi.

4.1.7. Дамагацца арганізацыі штогадовых медыцынскіх аглядаў студэнтаў з мэтай выяўлення і папярэджання захворванняў.

4.1.8. Своечасова праводзіць расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў са студэнтамі падчас вучэбна-выхаваўчага працэсу ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб расследаванні і ўліку няшчасных выпадкаў з навучэнцамі і выхаванцамі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 07.08.2003 №58.

4.1.9. Забяспечыць належную арганiзацыю і бяспечныя ўмовы працы ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас удзелу студэнтаў у суботнiках, у працы па ўпарадкаваннi тэрыторыi вакол карпусоў і інтэрнатаў БДПУ і іншых відах работ.

4.1.10. Прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці службовых асоб, якія не забяспечылі бяспечных умоў працы ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас удзелу студэнтаў у суботнiках, у працы па ўпарадкаваннi тэрыторыi вакол карпусоў і інтэрнатаў БДПУ і іншых відах работ.

4.1.11. Набываць неабходную медыцынскую тэхніку і абсталяванне, падтрымліваць матэрыяльна-тэхнічную базу студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ.

4.1.12. Перыядычна кантраляваць адпаведнасць стану памяшканняў БДПУ дзеючым санітарным нормам, правілам па ахове працы і пажарнай бяспецы. Прымаць захады па прыцягненні віноўных да дысцыплінарнай адказнасці.

4.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

4.2.1. Ажыццяўляць пастаянны грамадскi кантроль за станам аховы працы і выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове працы і тэхнiцы бяспекi, санітарна-гігіенічным станам вучэбных і падсобных памяшканняў, інтэрнатаў і г.д.

4.2.2. Адстойваць правы студэнтаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы вучобы, быту і адпачынку.

4.2.3. Уносіць прапановы па паляпшэнні бяспечных умоў навучання студэнтаў падчас вучэбна-выхаваўчага працэсу пры рапрацоўцы адміністрацыяй універсітэта штогадовага плана мерапрыемстваў па ахове працы.

4.2.4. Перыядычна на пасяджэннях прэзідыума і (ці) пленума прафсаюзнага камітэта разглядаць пытанне пра стан аховы працы і захворванні студэнтаў БДПУ з удзелам прадстаўнікоў рэктара.

4.2.5. Сумесна з дзяржаўнымі органамі і інспекцыямі па наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ўдзельнічаць у расследаванні няшчасных выпадкаў у час вучэбна-выхаваўчага працэсу, выяўленні прычын, што прывялі да смерці ці траўмаў студэнтаў, дамагацца прымянення тэрміновых мер, аказваць матэрыяльную дапамогу пацярпелым.

4.2.6. Ажыццяўляць пастаянны грамадскі кантроль за выплатай грашовай кампенсацыі студэнтам, што атрымалі траўму ў час вучэбна-выхаваўчага працэсу, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2.7. Аказваць прававую дапамогу студэнтам, што атрымалі траўму ў час вучэбна-выхаваўчага працэсу, пры ўзнікненні рознагалоссяў па пытаннях расследавання, афармлення і ўліку няшчасных выпадкаў, кампенсацыі ўрону, дадаткова панесеных выдаткаў у сувязі з пашкоджаннем здароўя.

4.2.8. Забяспечыць работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця, шкоды алкаголю, наркаманіі, курэння і іншых асацыяльных з’яў для студэнтаў.

4.2.9. Праводзіць кансультаванне студэнтаў па ўсіх пытаннях аховы працы сіламі спецыялістаў прафсаюзнага камітэта і іншых прафсаюзных органаў.



4.3. Бакi прыйшлі да згоды:

4.3.1. Ажыццяўляць адміністрацыйна-грамадскi кантроль па пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі.

4.3.2. Ажыццяўляць рэгулярны адміністрацыйна-грамадскi кантроль за працай сталовых, буфетаў і іншых гандлёвых пунктаў, праводзіць кансультацыі з іх кіраўнікамі па пытаннях удасканалення абслугоўвання студэнтаў БДПУ.

4.3.3. Ажыццяўляць рэгулярны грамадскі кантроль за працай лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых устаноў, якія абслугоўваюць студэнтаў БДПУ, праводзіць кансультацыі з іх адміністрацыяй па пытаннях удасканалення лячэбна-прафілактычнага абслугоўвання студэнтаў БДПУ.

4.3.4. Арганiзоўваць адпачынак, аздараўленне і лячэнне студэнтаў. Размеркаванне пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтаў ажыццяўляць у адпаведнасці з Палажэннем аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (Дадатак № 3). Забяспечыць галоснасць па пытаннях, звязаных з наяўнасцю і размеркаваннем пуцёвак.

4.3.5. Дамагацца выдзялення штатных адзінак урачоў-тэрапеўтаў лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі, якія ажыццяўляюць медыцынскае абслугоўванне студэнтаў БДПУ, для работы ў медыцынскіх пунктах у вучэбных карпусах і студэнцкім гарадку БДПУ ў мэтах арганізацыі эфектыўнага медыцынскага абслугоўвання студэнтаў.

4.3.6. Дамагацца павелічэння аб’ёмаў фінансавання дзейнасці студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ і выдзялення пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне студэнтаў БДПУ з боку Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

4.3.7. Забяспечваць адпаведную арганізацыю і бяспечныя ўмовы правядзення турыстычных паходаў, экскурсій, суботнікаў, спартыўных мерапрыемстваў, сельскагаспарадарчых работ, работ студэнцкіх атрадаў, іншых відаў работ ці мерапрыемстваў на тэрыторыі універсітэта.

4.3.8. Праводзiць сiстэматычную работу сярод студэнтаў па папярэджанні траўматызму, рэгулярна iнфармаваць пра стан аховы працы ў лабараторыях, аўдыторыях, iнтэрнатах і г. д. Інфармацыю пра выкананне санiтарна-гiгiенiчных норм і правiл даводзiць да ведама студэнцтва БДПУ.
5. Жыллёва-бытавыя пытаннi

5.1. Рэктар абавязваецца:

5.1.1. Улік іншагародніх студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце, выдзяленне жылой плошчы і засяленне студэнтаў у інтэрнаты ажыццяўляць у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат, прадастаўлення жылой плошчы і засялення студэнтаў у інтэрнаты ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (Дадатак № 2).

5.1.2. Забяспечваць санiтарна-гiгiенiчны стан (асвятленне, ацяпленне, вентыляцыю і г. д.) па дзеючых нарматывах у інтэрнатах БДПУ і адпаведныя ўмовы для пражывання студэнтаў.

5.1.3. Забяспечваць студэнтаў БДПУ, якiя пражываюць у iнтэрнаце БДПУ, бялiзнай, мэбляй і iншым iнвентаром у адпаведнасцi з дзеючымi нормамi абсталявання iнтэрнатаў.

5.1.4. Даручаць упаўнаважаным работнікам БДПУ вядзенне ўліку своечасовасці ўнясення студэнтамі платы за карыстанне жылой плошчай у інтэрнаце, налічэнне пені.

5.1.5. Ажыццяўляць фінансаванне рамонту інтэрнацкіх плошчаў, сістэм ацяплення, водазабеспячэння і г. д. у адпаведнасці з дзеючымі санітарнымі нормамі.

5.1.6. Ажыццяўляць скасаванне дагавора найму жылога памяшкання ў інтэрнаце БДПУ толькі пры ўмове ўдзелу ў разглядзе гэтых пытанняў студэнцкага савета адпаведнага інтэрната і прафсаюзнага бюро студэнтаў адпаведнага факультэта згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь загадам рэктара па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам, органамі студэнцкага самакіравання БДПУ.

5.1.7. Разлікі за пражыванне студэнтаў БДПУ ў інтэрнатах арганізацый, з якімі заключаны адпаведныя дагаворы, праводзіць у тэрмін, вызначаны ўмовамі дагавораў.

5.1.8. Узгадняць з прафсаюзным камітэтам тэрмін і ўмовы выдзялення жылой плошчы ў інтэрнатах БДПУ абiтурыентам, практыкантам і іншым асобам, выдзяленне жылой плошчы якім не прадугледжана Палажэннем аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат, прадастаўлення жылой плошчы і засялення студэнтаў у інтэрнаты ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (Дадатак № 2).

5.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

5.2.1. Ажыццяўляць кантроль за захаваннем законнасці пры пазбаўленні студэнтаў жылой плошчы ў інтэрнатах БДПУ і іншых устаноў, з якімі заключаны адпаведныя дагаворы.

5.2.2. Садзейнічаць выдзяленню жылой плошчы ў інтэрнатах студэнцкім сем’ям, у якіх муж і жонка з’яўляюцца іншагароднімі студэнтамі дзённай формы атрымання адукацыі БДПУ.

5.2.3. Сумесна з рэктаратам, адміністрацыяй студэнцкага гарадка, упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю, дэканатамі факультэтаў дамагацца выканання студэнтамі Правіл унутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ, рэгулярна праводзіць рэйды-праверкі ў інтэрнатах.

5.2.4. Прымаць удзел у ажыццяўленні кантролю за забеспячэннем санiтарна-гiгiенiчнага стану (асвятлення, ацяплення, вентыляцыі і г. д.) па дзеючых нарматывах і адпаведных умоў для пражывання студэнтаў у інтэрнатах БДПУ.

5.2.5. Ажыццяўляць грамадскі кантроль за забеспячэннем студэнтаў БДПУ, якiя пражываюць у iнтэрнаце БДПУ, бялiзнай, мэбляй і iншым iнвентаром у адпаведнасцi з дзеючымі нормамi абсталявання iнтэрнатаў.

5.2.6. Ажыццяўляць кантроль за ўлікам асоб, якія маюць права на атрыманне кампенсацыі па найму жылля.

5.2.7. Кантраляваць своечасовасць унясення студэнтамі платы за пражыванне ў інтэрнаце.

5.2.8. Праводзіць кансультаванне студэнтаў па жыллёва-бытавых пытаннях сіламі спецыялістаў прафсаюзнага камітэта і іншых прафсаюзных органаў.

5.3. Бакi прыйшлі да згоды:

5.3.1. Размеркаванне жылой плошчы ў інтэрнатах студэнцкага гарадка ажыццяўляць у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат, прадастаўлення жылой плошчы і засялення студэнтаў у інтэрнаты ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (Дадатак № 2).

Лічыць адказнымі за ўлік студэнтаў, што маюць патрэбу ў інтэрнаце, намеснікаў дэканаў факультэтаў па выхаваўчай рабоце (сумесна з прафсаюзным бюро студэнтаў факультэта), улік студэнтаў магістратуры і сямейных студэнтаў – прафсаюзны камітэт, улік аспірантаў – загадчыка аспірантуры і дактарантуры (сумесна з прафсаюзным камітэтам).

5.3.2. На аднолькавых умовах са студэнтамі, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзяляць жылую плошчу ў інтэрнатах БДПУ іншагароднім студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты.

5.3.3. Забяспечваць заключэнне дагавору пражываючых кожнага паверха інтэрната з БДПУ аб салідарнай адказнасці за захаванасць памяшканняў, мэблі, інвентару інтэрната.

5.3.4. Плату за пражыванне ў інтэрнатах утрымліваць за кожны месяц праз банкаўскія ўстановы згодна з прэйскурантам тарыфаў, зацверджаным ва ўстаноўленым парадку, які складаецца на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

5.3.5. Працягваць пошук дадатковай жылой плошчы для пражывання студэнтаў БДПУ ў інтэрнатах іншых устаноў.

5.3.6. За дадатковае выкарыстанне бытавых прыбораў (тэлевiзараў, халадзільнікаў і г. д.) у інтэрнатах БДПУ браць плату са студэнтаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі БДПУ.

5.3.7. Пры арганізацыі дзяжурстваў на вахце і на паверхах інтэрнатаў прытрымлівацца Парадку арганізацыі дзяжурства па паверсе ў інтэрнатах студэнцкага гарадка БДПУ (Дадатак № 4) і Парадку арганізацыі дзяжурства на вахце інтэрнатаў студэнцкага гарадка БДПУ (Дадатак № 5).
6. Культурна-выхаваўчая i спартыўная работа

6.1. Рэктар абавязваецца:

6.1.1. Не дапускаць закрыцця і перапрафілявання сацыяльна-культурных аб’ектаў БДПУ.

6.1.2. Даваць магчымасць студэнтам бясплатна карыстацца памяшканнямi для заняткаў калектываў мастацкай самадзейнасцi, аматарскiх аб’яднанняў і клубаў па iнтарэсах, спартыўных секцый i гурткоў, якія створаны ў БДПУ ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.1.3. Забяспечваць правядзенне традыцыйных культурна-асветніцкіх і спартыўных мерапрыемстваў для студэнтаў БДПУ.

6.1.4. Па магчымасцi забяспечваць набыццё культ- i спортiнвентару для студэнтаў БДПУ. Падтрымліваць культурна-асветніцкія і спартыўныя падраздзяленні БДПУ ў належным стане ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі.

6.1.5. Набываць навагоднія падарункі для студэнтаў, што маюць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.

6.1.6. Пры наяўнасці сродкаў ажыццяўляць адпаведнае фінансаванне ўдзелу ў гарадскіх, агульнадзяржаўных, міжнародных і іншых фестывалях, конкурсах, спаборніцтвах і г. д. прадстаўнікоў БДПУ.

6.1.7. Выдзяляць неабходную колькасць запрашэнняў на факультэцкія і універсітэцкія платныя мерапрыемствы БДПУ для студэнтаў, што знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, а таксама Студэнцкаму савету БДПУ для прадстаўнікоў студэнцкага актыву.



6.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

6.2.1. Прымаць актыўны ўдзел у арганiзацыi культурна-выхаваўчых і спартыўных мерапрыемстваў, вучобы студэнцкага актыву.

6.2.2. Пры наяўнасці сродкаў ажыццяўляць фінансаванне правядзення культурна-выхаваўчых і спартыўных мерапрыемстваў.

6.2.3. Праводзіць работу па прыцягненні студэнтаў да ўдзелу ў мастацкіх калектывах, аматарскіх аб’яднаннях, спартыўных секцыях, групах здароўя, заахвочваць іх удзельнікаў і арганізатараў, выкарыстоўваючы маральныя і матэрыяльныя сродкі.



6.3. Бакi прыйшлі да згоды:

6.3.1. На парытэтных пачатках ажыццяўляць фінансаванне арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, вучобы студэнцкага актыву, стварэнне неабходнай матэрыяльнай базы для дзейнасці мастацкіх калектываў, клубных аб’яднанняў і г. д.

6.3.2. Штогод сумесна забяспечваць камплектаванне навагодніх падарункаў для дзяцей студэнтаў.

6.3.3. Працягваць пошук крыніц для дадатковага фінансавання арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, вучобы студэнцкага актыву, камплектавання навагодніх падарункаў для дзяцей студэнтаў, стварэння неабходнай матэрыяльнай базы для дзейнасці мастацкіх калектываў, клубных аб’яднанняў і г. д.


7. Прававыя і сацыяльна-эканамічныя гарантыi дзейнасцi

Прафсаюзнага камітэта, органаў студэнцкага самакіравання

і маладзёжных арганізацый і аб’яднанняў БДПУ

7.1. Рэктар абавязваецца:

7.1.1. Своечасова накіроўваць на адрас прафсаюзнага камітэта нарматыўныя прававыя акты, інструкцыйныя лісты і іншыя дакументы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, БДПУ, звязаныя з пытаннямі арганізацыі вучэбнага-выхаваўчага працэсу, сацыяльна-эканамічнага становішча студэнтаў.

7.1.2. Разглядаць па прадстаўленні прафсаюзнага камітэта крытычныя заўвагі і прапановы, выказаныя членамі прафсаюза. Прымаць ва ўстаноўленым парадку неабходныя меры.

7.1.3. Забяспечыць штомесячнае цэнтралізаванае ўтрыманне членскіх узносаў са стыпендыі па пісьмовых заявах студэнтаў – членаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і пералічэнне іх ва ўстаноўленым парадку на разліковыя рахункі Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ і Мінскага гарадскога камітэта ГА БРСМ адпаведна адначасова з выплатай стыпендыi студэнтам ці ў тэрміны, прадугледжаныя пастановамі ўпаўнаважаных прафсаюзных органаў і ГА БРСМ, у памерах, прадугледжаных нормамі статутаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і ГА БРСМ.

7.1.4. З мэтай стварэння спрыяльных умоў для забеспячэння выканання дадзенага Пагаднення і статутнай дзейнасцi бясплатна забяспечваць прафсаюзны камітэт, органы студэнцкага самакіравання БДПУ і грамадскія арганізацыі памяшканнямі, сувяззю, аргтэхнічнымі і iншымi матэрыяльнымi сродкамi (канцтаварамі, паперай і інш.), выдзяляць памяшканнi для правядзення сходаў, пленумаў, канферэнцый, iншай прафсаюзнай і грамадскай дзейнасцi, у неабходных выпадках – транспартныя сродкі.

7.1.5. Ствараць у БДПУ ўмовы для забеспячэння галоснасці ў дзейнасці Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ.

7.1.6. Бясплатна ажыццяўляць на паліграфічных магутнасцях вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ множанне бланкавай прадукцыі, нарматыўных прававых актаў, дапаможнай літаратуры і г. д. для забеспячэння дзейнасці, дасягнення пастаўленых мэт і арганізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных Пагадненнем.

7.1.7. Выдзяляць работнікам прафсаюзнага камітэта не менш чым 2 акадэмічныя гадзіны ў год на кожным патоку кожнага курса дзённай формы атрымання адукацыі факультэтаў, магістратуры і аспірантуры для правядзення кансультацыйных заняткаў па тлумачэнні Пагаднення, працоўнага і жыллёвага заканадаўства, заканадаўства сацыяльнага забеспячэння і г. д. Выдзяляць работнікам прафсаюзнага камітэта ці прафсаюзнаму актыву не менш за 2 акадэмічныя гадзіны ў верасні кожнага года на кожным патоку першага курса дзённай формы атрымання адукацыі факультэтаў для правядзення матывацыйных мерапрыемстваў па ўступленні ў прафсаюз.



7.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

7.2.1. Праводзіць вучобу для студэнцкага прафсаюзнага актыву, актыву студэнцкага самакіравання і студэнцкіх грамадскіх арганізацый БДПУ, а таксама для работнікаў дэканатаў факультэтаў, куратараў і старастаў акадэмічных груп і г. д. па пытаннях, што закранаюць інтарэсы студэнцтва, пры ўдзеле работнікаў прафсаюзнага камітэта і іншых прафсаюзных і дзяржаўных органаў.

7.2.2. Хадайнічаць перад Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Цэнтральным камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі аб устанаўленні прафсаюзных стыпендый студэнтам БДПУ за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у жыцці прафсаюзнага камітэта.

7.2.3. Пры наяўнасці фінансавых магчымасцей устанаўліваць за кошт сродкаў бюджэту Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ прафсаюзныя стыпендыі студэнтам БДПУ за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у жыцці прафсаюза.



7.3. Бакi прыйшлі да згоды:

7.3.1. Прафсаюзныя актывісты–члены выбарных прафсаюзных органаў вызваляюцца ад асноўнай дзейнасці для ўдзелу ў працы з’ездаў, канферэнцый, пленумаў і іншых статутных мерапрыемствах, а таксама кароткатэрміновай прафсаюзнай вучобы з захаваннем заробку (стыпендыі).

7.3.2. Адлічэнне па ініцыятыве адміністрацыі студэнтаў, што з’яўляюцца членамі прафсаюза, абранымі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БДПУ ў Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і іншыя прафсаюзныя органы ці ўпаўнаважанымі весці калектыўныя перамовы, дапускаецца, пры захаванні агульнага парадку адлічэння ці звальнення, толькі з пісьмовай згоды прафсаюзнага органа, членам якога яны абраныя.

7.3.3. Лічыць вызваленых прафсаюзных работнікаў членамі калектыва работнікаў БДПУ з усімі правамі і льготамі, якія прадастаўляюцца згодна з Калектыўным дагаворам БДПУ.


8. Арганізацыя выканання Пагаднення і кантроль за яго выкананнем.

Адказнасць бакоў за невыкананне (парушэнне) умоў Пагаднення

8.1. Рэктар абавязваецца:

8.1.1. У двухтыднёвы тэрмін разглядаць прапановы Прафсаюзнага камітэта па ліквідацыі недахопаў у выкананні Пагаднення і даваць прафсаюзнай арганізацыі матываваны адказ у пісьмовай форме, прымаць меры дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці да віноўных у невыкананні абавязацельстваў Пагаднення, ухіленні ад удзелу ў перамовах.

8.1.2. Стварыць умовы прафсаюзнаму камітэту для азнаямлення з дадзеным Пагадненнем усіх залічаных, адноўленых студэнтаў, пераведзеных з іншых ВНУ, і г. д.

8.1.3. Забяспечыць выданне тэксту Пагаднення ў месячны тэрмін пасля яго рэгістрацыі.

8.1.4. Забяспечыць копіямі Пагаднення структурныя падраздзяленні, студэнцкія акадэмічныя групы, органы студэнцкага самакіравання і пярвічныя структуры маладзёжных грамадскіх арганізацый БДПУ.

8.2. Прафсаюзны камітэт абавязваецца:

8.2.1. Тлумачыць студэнтам палажэнні Пагаднення і іх абавязкі і правы, прадугледжаныя Пагадненнем, знаёміць з ім першакурснікаў, адноўленых студэнтаў, пераведзеных з іншых ВНУ, і г.д.

8.2.1. У мэтах рэалізацыі Пагаднення праводзіць спецыяльныя вучобы для прафсаюзнага актыву студэнтаў першага курса.

8.3. Бакі прыйшлі да згоды:

8.3.1. Кожны з бакоў, што падпісаў Пагадненне, нясе адказнасць за яго своечасовае і поўнае выкананне ў межах сваіх паўнамоцтваў і абавязацельстваў.

8.3.2. Службовыя асобы, віноўныя ў невыкананні (парушэнні) умоў Пагаднення, могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай і іншых відаў адказнасці.

8.3.3. Службовыя асобы, віноўныя ў непрадстаўленні інфармацыі, неабходнай для распрацоўкі праекту Пагаднення, зрыве перамоў ці дзеянняў, накіраваных на ажыццяўленне кантролю за выкананнем Пагаднення, нясуць дысцыплінарную адказнасць.

8.3.4. Давесці тэкст дадзенага Пагаднення да калектыву студэнтаў пасля правядзення яго рэгістрацыі. Накіраваць экземпляр Пагаднення ў кожную акадэмічную групу.

8.3.5. Кантроль за выкананнем Пагаднення ажыццяўляецца рэктарам, Прафсаюзным камітэтам і Камiсiяй па ажыццяўленні кантролю за ходам рэалiзацыi Пагаднення.

8.3.6. Пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем Пагаднення бакі абавязаны прадстаўляць усю неабходную для гэтага інфармацыю.

8.3.7. Адзін раз на год Камiсiяй па ажыццяўленні кантролю за ходам рэалiзацыi Пагаднення праводзіцца праверка выканання Пагаднення са складаннем адпаведнага акта. Вынікі разглядаюцца на пленумах прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі з удзелам прадстаўнікоў рэктара.

Пагадненне падпісана «____» мая 2010 года.



    Рэктар БДПУ Старшыня ППА студэнтаў БДПУ

    ____________________ П.Дз. Кухарчык _________________В.М. Грачоў


Дадатак № 1



    УЗГОДНЕНА

    Пастанова прэзідыума прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ

    “___” __________ 2011 года № ___


    ЗАЦВЯРДЖАЮ

    Рэктар БДПУ

    ________________ П.Дз. Кухарчык

    “___” _____________ 2011 года





Палажэнне

аб парадку матэрыяльнага стымулявання

і аказання матэрыяльнай дапамогі навучэнцам

установы адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»
Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1. Палажэнне аб парадку матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі навучэнцам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (далей – Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўстанаўлівае парадак матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, студэнтам магістратуры і аспірантам БДПУ, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм І і ІІ ступеняў вышэйшай адукацыі, адукацыйнай праграмы аспірантуры ў дзённай форме атрымання адукацыі (далей – навучэнцы).

2. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з матэрыяльным стымуляваннем і аказаннем матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, загадам рэктара ствараецца Камісія па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам (далей – Камісія БДПУ), якую ўзначальвае прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце. У склад Камісіі БДПУ ўваходзяць: начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, старшыня Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ (сакратар камісіі), спецыяліст Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці і спорта, старшыня Студэнцкага савета БДПУ, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення, сакратар ПА ГА БРСМ з правамі райкама БДПУ, прадстаўнікі Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, органаў студэнцкага самакіравання, студэнцкіх грамадскіх арганізацый і інш.



    3. Камісія БДПУ выконвае наступныя функцыі:

    3.1. разглядае пытанні выкарыстання сродкаў стыпендыяльнага фонду, што складаюць фонд матэрыяльнага стымулявання навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

    3.2. разглядае пытанні выкарыстання сродкаў стыпендыяльнага фонду, што складаюць фонд для аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

    3.3. разглядае пытанні матэрыяльнага стымулявання студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на ўмовах аплаты, за кошт сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання;

    3.4. разглядае пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю на ўмовах аплаты, за кошт сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання;

    3.5. здзяйсняе кантроль за выкарыстаннем сродкаў стыпендыяльнага фонду структурнымі падраздзяленнямі.


    4. Усе рашэнні Камісіі БДПУ афармляюцца пратаколам, пасля чаго рыхтуецца праект загаду рэктара.

    5. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з матэрыяльным стымуляваннем і аказаннем матэрыяльнай дапамогі студэнтам адпаведных факультэтаў, распараджэннем дэкана ствараецца камісія па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам (далей – камісія факультэта). У склад камісіі факультэта ўваходзяць: дэкан факультэта (старшыня камісіі факультэта), старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў факультэта, намеснікі дэкана, адказныя работнікі дэканата, куратары акадэмічных груп, прадстаўнікі органаз студэнцкага самакіравання і грамадскіх арганізацый факультэта і інш.

    6. Камісія факультэта разглядае пытанні:


    6.1. выкарыстання сродкаў стыпендыяльнага фонду, што складаюць фонд матэрыяльнага стымулявання студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, на адпаведным факультэце;

    6.2. выкарыстання сродкаў стыпендыяльнага фонду, што складаюць фонд для аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, на адпаведным факультэце;

    6.3. уносіць прапановы ў Камісію БДПУ аб матэрыяльным стымуляванні студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на ўмовах аплаты, за кошт сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання;

    6.4. уносіць прапановы ў Камісію БДПУ аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю на ўмовах аплаты, за кошт сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання.



    7. Усе рашэнні камісіі факультэта афармляюцца пратаколам, пасля чаго ў неабходных выпадках рыхтуецца праект загаду рэктара.

    8. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў нясуць адказнасць за абгрунтаванасць матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі навучэнцам і правільнасць афармлення адпаведных дакументаў (журнал уліку заяў навучэнцаў аб аказанні матэрыяльнай дапамогі, заяў навучэнцаў аб аказанні матэрыяльнай дапамогі, прадстаўленняў, хадайніцтваў).

    9. Камісія БДПУ і камісіі факультэтаў у сваёй дзейнасці кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дзеючым Пагадненнем паміж БДПУ і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДПУ, дадзеным Палажэннем.

    10. Усе пытанні, звязаныя з матэрыяльным стымуляваннем і аказаннем матэрыяльнай дапамогі навучэнцам БДПУ, кантралююцца ў межах сваёй кампетэнцыі прарэктарам па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка