Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю




старонка9/23
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.21 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   23

8.1. КУЗЬМА ЧОРНЫ


(1900—1944)

Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як класік беларускай мастацкай прозы. Постаць пісьменніка, яго біяграфія. Вытокі творчасці. Эвалюцыя таленту мастака. Творчае асэнсаванне ім вопыту нацыянальнай (Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі) і сусветнай прозы (Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Бальзак, Э. Заля і інш.).

Праблематыка і мастацкія асаблівасці ранніх апавяданняў са зборнікаў “Апавяданні”, “Срэбра жыцця” (усе — 1925). Выяўленне ў іх стылістыкі маладнякоўскай прозы. Паэтызацыя новай рэчаіснасці і побыту селяніна ў першай палове 20-х гг. Музычнасць і экспрэсіўнасць ранняй прозы.

Змены ў стылі К. Чорнага ў сярэдзіне 20-х гг. Спецыфіка ўвасаблення жыцця і ўнутранага свету чалавека ў зборніках “Па дарозе”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці” (усе — 1926), “Вераснёвыя ночы” (1929). Узмацненне псіхалагічнага аналізу ў апавяданнях другой паловы 20-х гг. (“На пыльнай дарозе”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Начлег у вёсцы Сінегах”, “Вераснёвыя ночы”). Філасафічнасць і жыццёвая заглыбленасць чорнаўскіх апавяданняў, цікавасць пісьменніка да нараджэння думкі і пачуцця. Роздум пісьменніка пра сэнс, прыгажосць, таямніцу і складанасць жыцця. Лірычнае, эпічна-аналітычнае і драматычнае ў творах. Іх гуманістычны змест. Дакладнасць рэалістычных апісанняў. Змястоўнасць дыялогаў, маналогаў, вобразаў і дэталяў. Адметнасць мовы. Спецыфіка гумару і сатыры ў апавяданнях К. Чорнага.

Пошукі пісьменнікам адказаў на вечныя і надзённыя пытанні быцця, багацце, разнастайнасць і глыбіня духоўнага свету герояў у першых раманах “Сястра” (1927—1928) і “Зямля” (1928). Праблема інтэлігенцыі і народа ў рамане “Сястра”. Гуманістычны пафас твора. Вобраз Ваці Браніслаўца. Выяўленне супрацьлеглых поглядаў на свет і грамадства, сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей. Асаблівасці зместу і формы, абумоўленыя аналітыка-псіхалагічнай засяроджанасцю аўтарскай думкі.

Беларуская вёска сярэдзіны 20-х гг. у рамане “Зямля”. Традыцыі і наватарства ў творы. Любоў да сялян і глыбокае адлюстраванне іх жыцця. Сацыяльна-палітычны і філасофска-паэтычны падыходы ў асэнсаванні пісьменнікам паняцця “зямля”. Багацце духоўнага свету персанажаў і складанасць грамадскіх адносін у творы. Вобразы Тамаша і Алеся. Шматграннасць і натуральнасць, паэзія і драма народнага жыцця ў рамане.

Канцэпцыя чалавечай асобы ў аповесці “Лявон Бушмар” (1929). Значнасць мастацкага адкрыцця (вобраз Бушмара). Шырокая тыпізаванасць гэтага вобраза. Індывідуалізм Бушмара, увасабленне яго як варожай новаму жыццю сілы. Імкненне К. Чорнага зразумець сацыяльнае, псіхалагічнае, падсвядомае, ірацыянальнае ў чалавечай душы.

Набыткі ў творчасці К. Чорнага канца 20—30-х гг., абумоўленыя талентам мастака-аналітыка, і страты, выкліканыя патрабаваннямі тагачаснай ідэалогіі і вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Схематызм у паказе калектывізацыі: аповесць “Вясна” (1930), п’еса “Лета” (1932), зборнік “Брыгадзіравы апавяданні” (1932).

Задума цыкла твораў аб гістарычным лёсе беларускага народа ад часоў знішчэння прыгону да сучаснай пісьменніку рэчаіснасці. Раман “Бацькаўшчына” (1931): асаблівасці хранатопнай мадэлі і сюжэтна-кампазіцыйнай структуры. Рэтраспекцыі ў ранейшыя часы. Майстэрства ў абмалёўцы персанажаў на фоне падзей першай трэці 20 ст.

Сацыяльна-філасофскае вырашэнне праблемы бацькаўшчыны, радзімы. Імкненне праз лёс асобнага чалавека, сям’і, бацькаўшчыны зразумець сутнасць беларускай гісторыі, сцвердзіць думку, што ва ўмовах таталітарызму беларус па-ранейшаму не быў гаспадаром на сваёй зямлі.

Гістарызм твора. Сацыяльна-філасофская заглыбленасць праблематыкі, яе шматграннасць. Чалавек і гісторыя ў рамане. Мастацкае вырашэнне “бацькаўшчыны” з улікам агульнанацыянальных праблем гістарычнага быцця беларускага народа.

Вобраз Леапольда Гушкі. Жыццёвая трываласць, веліч, манументальнасць і драматызм лёсу ў кантэксце часу і гісторыі. Леапольд Гушка як выразнік асноўнай аўтарскай ідэі. Яго тыпалагічнае падабенства з героямі паэмы “Новая зямля” Я. Коласа, іх марай пра набыццё ўласнай зямлі, дзе яны адчувалі б сябе вольнымі і незалежнымі, з героямі некаторых буйных твораў беларускіх пісьменнікаў. Вобразы Сурвілы, Мазавецкага, Адася Гушкі і інш.

Жанрава-стылёвыя асаблівасці рамана. Псіхалагічны і філасофскі падтэкст твора і яго мастацкія выдаткі, абумоўленыя адмоўным уплывам на пісьменніка тагачаснага грамадска-палітычнага ладу.

Раман “Трэцяе пакаленне” (1935) у гісторыка-літаратурным кантэксце. Прачытанне рамана з сучасных пазіцый беларускай крытыкай (М. Мушынскі, І. Жук, М. Тычына, інш.). Праблематыка і сацыяльна-філасофская змястоўнасць твора. Вобраз Міхала Тварыцкага. Псіхалагічная глыбіня, эстэтычная напоўненасць і пэўная тэндэнцыйнасць, зададзенасць у раскрыцці гэтага вобраза. Феномен уласніцтва, яго ўплыў на характар і лёс чалавека. Пераканаўчае і павярхоўнае ў паказе Зосі Тварыцкай. Кравец як вобраз-тып. Павярхоўнасць у абмалёўцы камуністаў (Кандрат Назарэўскі, Антон Несцяровіч). Характары Скуратовіча і Сцепуржынскага.

Стыль рамана. Філасафічнасць маналогаў. Сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць. Прыгодніцкія элементы. Мастацкая дэталь і пейзаж. Асаблівасці дапрацовак рамана аўтарам.

Аповесць “Люба Лук’янская” (1936). Праблематыка. Паэтызацыя духоўнага хараства беларускай жанчыны і драматызму яе жыцця ў “эпоху войнаў і рэвалюцый”. Асуджэнне эгаізму, кар’ерызму і прыстасавальніцтва. Мастацкія асаблівасці.

Аповесць пісьменніка для дзяцей “Насцечка” (1940).

Драматургія (“Бацькаўшчына”, 1932; “Ірынка”, 1941). Праблематыка і жанравая адметнасць гэтых п’ес.

Творчасць пісьменніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Публіцыстычныя артыкулы, нарысы і фельетоны ваеннага часу.

Гуманістычны пафас, псіхалагізм і філасафічнасць апавяданняў К. Чорнага, напісаных у гады вайны (“Маленькая жанчына”, “Бацька”, “Вялікае сэрца”). Павярхоўнасць у паказе канкрэтных абставін вайны.

Эпічная маштабнасць раманаў пісьменніка, створаных у ваенны час. (“Пошукі будучыні”, 1943; “Вялікі дзень”, 1941—1944; “Млечны шлях”, 1944). Філасофскае асэнсаванне лёсу беларусаў у эпоху вялікіх выпрабаванняў, адносіны герояў да зямлі, уласнасці, бацькаўшчыны, маралі. Праблемы гуманізму і гераізму, вытокі эгаізму, лютасці і жорсткасці, паводзіны чалавека ў выключных абставінах. Раманы К. Чорнага ў еўрапейскім літаратурным кантэксце (А. Камю, Т. Ман, інш.).

Высокая чалавечнасць, маральная чысціня і духоўная прыгажосць жыхароў беларускага мястэчка Сумлічы (Волечка і Юрась Нявады, Кастусь Лукашэвіч, фельчар) у рамане “Пошукі будучыні”. Вайна і дзяцінства. Цяжкі шлях беларусаў да лепшай будучыні.

Філасофскае асэнсаванне на шырокім гістарычным фоне падзей, сутнасці канкрэтнага чалавека, асобнага народа і ўсяго чалавецтва. Жанрава-стылёвая адметнасць рамана.

Сэнсавая напоўненасць паняцця Радзімы ў рамане “Вялікі дзень”. Вобразы Максіма Астаповіча, Кірыла і Уладзіміра Вялічкаў, іншых сумлічан. Іх стваральны талент, жыццёвая трываласць, велікадушнасць, ціхая сумленнасць, вера ў здзяйсненне сваёй мары пра шчаслівае жыццё і шматграннасць далучанасці да свету. Роздум пісьменніка пра вытокі і феномен фашызму, пра сутнасць дабра і зла.

Філасофскі і гуманістычны змест рамана “Млечны шлях”. Лёс беларускага народа ў кантэксце сусветнай гісторыі. Вобраз Уладзіміра Ярмаліцкага. Праблема маральнага выбару. Прыпавесцевасць, сімволіка і прыёмы мастацкай умоўнасці ў творы.

Гуманістычны змест, патрыятычнае гучанне, філасофска-псіхалагічная глыбіня і маштабнасць прозы К. Чорнага. Яе традыцыі ў беларускай літаратуры. Месца пісьменніка і яго прозы ў сусветным літаратурным кантэксце (А. Бальзак, Э. Заля, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, У. Фолкнер, В. Стафанік, інш.).

Дзённік К. Чорнага.

Праца пісьменніка ў галіне перакладу.

Літаратурна-крытычныя артыкулы К. Чорнага. Іх значэнне для станаўлення эстэтычнай думкі ў Беларусі.

Бібліяграфія асноўных выданняў К. Чорнага.

Крытычныя і літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя творчасці пісьменніка.

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка