Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю




старонка20/23
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.21 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

11.8. ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ


(1948—1988)

Асоба і лёс Я. Янішчыц. Вучоба ў БДУ. Творчы дэбют паэтэсы і ўваходзіны ў літаратуру. Нізка вершаў у калектыўным зборніку студэнтаў “Натхненне” (1967). Першая кніжка “Снежныя грамніцы” (1970) і яе ацэнка ў тагачаснай крытыцы (Н. Гілевіч, Д. Бугаёў, Р. Бярозкін і інш.). Я. Янішчыц і яе літаратурныя раўналеткі. Далейшая творчая эвалюцыя паэтэсы, выхад кніг “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987). Уганараванне Я. Янішчыц Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1986). Кнігі творчай спадчыны паэтэсы “У шуме жытняга святла” (1988) і “Выбранае” (2000).

Я. Янішчыц як прадаўжальнік нацыянальных мастацкіх традыцый — лірызму, духоўнасці, псіхалагізму і інш. Рэалістычна-зямная аснова яе паэзіі. Архетыпы і топасы ў паэзіі Я. Янішчыц (балота, лес, поле, Ясельда і інш.). Паэтызацыя родных краявідаў і палескага краю (“Прыедзь у край мой ціхі…”, “Старана мая азёрная” і інш.). Вясковы свет як сфера ідэальнага, прыгожага, гарманічнага быцця. Увага да жыццёвай канкрэтыкі і дэталяў вяскова-сялянскага побыту. Імкненне Я. Янішчыц прымірыць у сваім сэрцы вёску і горад (“Я вас люблю”). Трывога за будучыню беларускай вёскі. Выяўленне ў творах філасофіі еднасці чалавека і прыроды. Уплыў прыроды на паэтычнае светаўспрыманне і светаадчуванне, пранікнёны, мяккі, задушэўны лірызм слова. Меладыйнасць і пластычнасць паэтычнай мовы.

Народ у разуменні Я. Янішчыц. Пачуццё еднасці з духоўнымі традыцыямі і маральнымі ідэаламі народнага жыцця. Вобразы землякоў, працавітых людзей беларускага Палесся (“Дзед Сымон”, “Зінька”, “Усціння”, “Насця”, “Дзед”, “Павел і Нікан”, “Марыя”, “Ахрымчыха”, “Дуня”, “Сава і Марыя” і інш.). Жыццёвая напоўненасць, псіхалагічная пераканальнасць, індывідуальная адметнасць гэтых вобразаў. Захапленне ўнутранай цэласнасцю, духоўным багаццем вясковых людзей, услаўленне іх працавітасці, таленавітасці, жыццёвай моцы, бескарыслівасці, мудрасці, дабрыні і іншых лепшых чалавечых якасцей. Драматычны лёс палескіх жанчын, спачуванне салдацкім удовам і аднавяскоўкам, якія рана аўдавелі, абдзелены чалавечым шчасцем (“У бабулі Паланеі”, “Сустрэча”, “Удовін дождж”, “Салдаткі” і інш.). Вобраз маці як апірышча духоўнага свету Я. Янішчыц (“Мама Марыя”, “Мама і птушкі”, “Мамчына сіла”, “Што за восень доўгая…”, “Мама падрэзала косы”, “Ля ложка хворай маці” і інш.). Аднавяскоўцы паэтэсы як ахвяры часу, пакутнікі, людзі трагічнай эпохі. Адбітак вайны на чалавечых лёсах. Знакі і сімвалы народнай бяды ў творах, іх антываенны пафас. Абвостранае гуманістычнае разуменне чарнобыльскай трагедыі (“Праз туман”, “Чаша”, “Хоць і адсюль, але йшла я не ўпрочкі…” і інш.). Паэтычная малітва аб выратаванні роднай зямлі і яе люду. Рэальныя праблемы часу ў адлюстраванні Я. Янішчыц, цесная спалучанасць з жыццём.

Музычна-песенная прасодыя верша Я. Янішчыц. Мілагучнасць мовы, маляўнічасць слова і яго асацыятыўная глыбіня. Зварот да народнай культуры, арганічнае выкарыстанне фальклору сваёй мясцовасці (песні, побытавыя гісторыі, прымаўкі, народныя прыкметы, параўнанні і інш.), палескай дыялектнай лексікі, імёнаў, тапонімаў.

Інтымная лірыка Я. Янішчыц. Каханне і любоў — эмацыянальна-сэнсавы цэнтр духоўнага свету паэтэсы (“Ты пакліч мяне. Пазаві…” і інш.). Рамантычна-ўзвышаная паэтызацыя саду кахання — сімвала чалавечага шчасця, красы і вясновай радасці жыцця (“Кахання сад і ластаўка вясны”, “Такой прысні, як яблыневы сад…”і інш.). Паэзія кахання Я. Янішчыц як лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Розныя душэўныя станы закаханага чалавека ў выяўленні паэтэсы. Любоўныя споведзі, элегіі, вершы-роздумы. Характар лірычнай гераіні, шматграннасць яе пачуццяў і перажыванняў. Адчай і трывога, радасць і смутак, іх з’яднанасць высокім напалам эмоцый. Элегічныя і драматычныя матывы, выкліканыя стратай кахання, сямейнай неўладкаванасцю (“Далёка — як! І праз нямую пространь…”, “Мы” і інш.). Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне — песні-плачы, лірычныя вершы-драмы.

Псіхалагічна складаны ўнутраны свет жанчыны ў раскрыцці паэтэсы. Традыцыйныя вобразы дарогі, вясны, зімы, яблыні, бярозы, вішні, каліны, цішыні, травы, зорак і іх паэтычнае пераасэнсаванне, сімвалічная семантыка і інтымна-псіхалагічная напоўненасць у вершах Я. Янішчыц. Горка-аптымістычная, сумна-радасная інтанацыя асобных твораў (“Менее святла на схіле восені…” і інш.). Ускладненне жыцця паэтэсы, паглыбленне драматызму яе паэзіі. Зварот да алегарычнай формы выказвання, падтэксту (“Маналог вавёркі” і інш.). Лірыка-філасофскі роздум пра сэнс жыцця. Глыбінны гуманістычны пачатак паэзіі Я. Янішчыц, выяўленне пачуццяў дабрыні, шкадавання, чуласці, спагады, міласэрнасці. Перажытасць і прачуласць выказанага слова. Спавядальнасць аўтарскай інтанацыі.

Духоўна-творчая эвалюцыя Я. Янішчыц. Рамантычны характар светаўспрымання. Набліжанасць паэзіі Я. Янішчыц да экзістэнцыялізму. Творчасць паэтэсы ў кантэксце нацыянальнай (Цётка, К. Буйло, Е. Лось, І. Мележ, І. Пташнікаў і інш.) і сусветнай (Г. Ахматава, М. Цвятаева, П. Верлен, А. Блок, С. Ясенін, М. Рубцоў, Р. Казакова, Л. Кастэнка і інш.) літаратур.

Паэмныя творы Я. Янішчыц, іх жанравая спецыфіка, вобразны свет, сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць. Спалучэнне сілаба-танічнага верша і рыфмаванай прозы ў паэме “Ягадны Хутар”. Лірыка-драматычны пачатак, эмацыянальная экспрэсія і псіхааналіз у паэмах “Акно ў дождж” і “Прызнанне вачамі”. Грамадзянскасць пафасу “Зорнай паэмы”.

Набыткі Я. Янішчыц у жанры апавядання. Непасрэднасць, даверлівасць аповеду, паэтычнасць і гумар як вызначальныя стылёвыя асаблівасці яе прозы.

Асоба і творчасць Я. Янішчыц у ацэнках вядомых пісьменнікаў і крытыкаў. Паэтэса як перакладчыца твораў С. Ясеніна і Л. Кастэнкі.

11.9. АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ


(нар. у 1950 г.)

Асоба і творчасць А. Дударава ў кантэксце сучаснай беларускай драматургіі. Дасканалае веданне ім законаў сцэны. Сцэнічнасць яго п’ес.

Жыццяпіс і творчасць. Шлях да поспеху. Акцёрская кар’ера. Творчыя пошукі свайго стылю ў драматургіі.

Зборнік апавяданняў “Святая птушка” (1979). Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы А. Дударава і праблема драматызацыі сюжэта. Вобразы герояў-“дзівакоў” як носьбітаў беларускіх уяўленняў пра мараль (павышаная чуласць, ранімасць, арыентацыя на высокае і прыгожае ў жыцці, вонкавая прасцякаватасць). Праблема духоўнасці ў бездухоўным свеце. Тыпалогія твораў А. Дударава і В. Шукшына, сувязь дудараўскіх персанажаў з традыцыйнымі героямі твораў беларускіх класікаў, блазнамі — дзівакамі, жартаўнікамі, прытворшчыкамі, з сусветнай традыцыяй “карнавальнай літаратуры”.

П’есы “Выбар” (1979) і “Апошні ўзлёт” (1982). Актуальнасць маральна-этычнай праблематыкі (каштоўнасці чалавечага жыцця, “неперспектыўных вёсак”). Яскравыя людскія тыпы ў п’есе “Вечар” (Гастрыт, Мульцік, Ганна). Канфлікт асобы і асяроддзя. Антыномія як прынцып пабудовы сістэмы вобразаў. Рамантыкі і рэалісты, ідэалісты і прагматыкі. Асэнсаванне аўтарам і яго персанажамі паняццяў “душа”, “ідэал”, “спагада”, “міласэрнасць”, “літасць” як асновы духоўнай парадыгмы нацыянальна-беларускага існавання ў свеце.

П’еса “Парог” (1981) як першая паспяховая спроба драматурга асэнсаваць адвечныя праблемы чалавечага быцця. Вобраз галоўнага героя Андрэя Буслая, “жывога нябожчыка”, і літаратурныя пераклічкі з п’есай Л. Талстога “Жывы труп”. Сімволіка-метафарычны пласт у змесце п’есы (вобраз “парога”). Маналогі Буслая і актуальнасць іх маральна-духоўнага сэнсу. Вобраз казачніка Пакутовіча, “лекара чалавечых душ”. Творчыя сувязі А. Дударава з п’есамі рускага драматурга А. Вампілава і кінасцэнарыямі В. Шукшына. Руская і беларуская крытыка пра п’есу.

П’еса “Радавыя” (1984), яе сцэнічны поспех. Уганараванне аўтара Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985). Ідэйна-вобразныя і жанрава-стылёвыя асаблівасці твора ў кантэксце беларускай і рускай “ваеннай прозы”. Сістэма вобразаў. Рэха вайны ў людскіх душах, у чалавечай падсвядомасці. Асабістыя трагедыі Дзерваеда, Адуванчыка, Дугіна, Саляніка. Міфалагічныя вобразы (Жаночы прывід). Мастацкая функцыя прыёму перадгісторыі ў паказе герояў, іх маналогаў і споведзяў. Вобраз вайны ў п’есе. Сцвярджэнне адвечных гуманістычных каштоўнасцей ва ўмовах вайны і маральна-этычная аўтарская ацэнка гістарычных падзей. Вобразнае пераасэнсаванне паняццяў-сімвалаў “душа”, “дабро”, “міласэрнасць” і інш. Падыход драматурга да актуальнай праблемы гераізму і ахвярнасці, цаны Перамогі, духоўна-маральных наступстваў ваеннай трагедыі і яе рэха ў нацыянальнай гісторыі.

Творчы пошук у час змены літаратурнага цыкла. Ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя эксперыменты ў сферы сюжэта (тэатральныя эфекты, чыста драматургічныя прыёмы, схематызм вобразаў). Новыя героі (“лішнія людзі”, “людзі дна”, бамжы, бадзягі) у п’есе “Злом” (1987). Адносіны да класікі драматургіі (М. Горкі, А. Камю, Ж.-П. Сартр, С. Бэкет, Э. Ёнэска, С. Мрожак). Вобраз Злома — “Сметніка” сучаснай рацыяналістычна-прагматычнай цывілізацыі як тупіковага шляху яе развіцця. Змест маналогаў і споведзяў герояў, іх непрыняцце культу насілля і агрэсіі, увасобленага ў вобразах “брыгадзістаў”.

Рэальнае і фантастычнае ў драме “Адцуранне” (1994), раскрыццё ў ёй трагізму Чарнобыля. Засваенне драматургічнага вопыту майстроў сімвалістычнай трагедыі (сімволіка, умоўнасць, фантасмагорыя, “кніжнасць”).

Зварот да нацыянальнай гісторыі ў п’есах “Купала” (“Князь Вітаўт”, 1994), “Палачанка” (1998), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Крыж” (2000), інш. Гістарычная праўда і творчая фантазія А. Дударава. “Новы” Дудараў. Мастацкае пераасэнсаванне (“тэатралізацыя”) беларускай гісторыі. Вобразы беларускіх жанчын (Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Барбара Радзівіл). Вобразы антыгерояў (Бона Сфорца, Мнішак, Бжэнка). Творчы працяг маральна-этычных пошукаў драматурга на гістарычным матэрыяле і хрысціянская традыцыя. Спроба аўтара зрабіць пэўныя філасофскія высновы. Шэкспіраўская тэатральная традыцыя ў інтэрпрэтацыі А. Дударава (сюжэтная хранікальнасць, тэатральная відовішчнасць, вольны верш, масавыя сцэны, асаблівасці кампазіцыі, пабудова мізансцэн, імклівая змена месца дзеяння, пераключэнне стылёвых рэгістраў, вобразы міфалогіі, сімволіка дэталей і падрабязнасцей).

Пераклады і інсцэніроўкі А. Дударавым драматургічнай класікі на беларускай сцэне (“Песня пра зубра”, “Рычард ІІІ”, “Макбет”, “Гамлет”, інш.).

П’есы “Кім” (2000) і “Люці” (2002), іх жанравая адметнасць і вобразы-персанажы.

Погляды А. Дударава на перспектывы інтэграцыі беларускай драматургіі і нацыянальнага тэатра ў еўрапейскі літаратурна-культурны працэс.

А. Дудараў — сцэнарыст мастацкіх фільмаў (“Белыя росы”, “Суседзі”, “Кола” і інш.). Бібліяграфія арыгінальных выданняў А. Дударава: “Дыялог” (1987), “Крыж” (2002), “Князь Вітаўт” (2005).




Нумар раздзела, тэмы, заняткі

Назва раздзела, тэмы, заняткаў;

пералік пытанняў

Усяго гадзін

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забяспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікіі г.д.)


Літаратура


Формы кантролю ведаў

лекцыі

практычныя (семінарскія заняткі


лабараторныя заняткі

СКРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД)

52

30

22
















1.1

Старабеларуская літаратура эпохі Сярэднявечча (11 – 15 стст.)

10

8

2














1.1.1

Перакладная літаратура ранняга усходнеславянскага Сярэднявечча

1 Біблія як помнік сусветнай культуры.

2 Патрыстыка і агіяграфія.

3 Апакрыфічная літаратура.

4 Гістарычная проза і белетрыстыка


2

2







Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[13]

[14]





1.1.2

Арыгінальная літаратура ранняга усходнеславянскага Сярэднявечча

1 Летапісанне Кіеўскай Русі.

2 Аратарская проза ў эпоху Сярэднявечча.

3 Жанры жыція і хаджэння ў старабеларускай літаратуры.

4 Мастацкія феномен “Слова па паход Ігаравы”.


4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[27]

[47]


[48]

[64]


[193]

Праверачная кантрольная работа

1.1.3

Творчасць Кірылы Тураўскага

1 Жыццёпіс Кірылы Тураўскага.

2 Архітэктоніка і маральны пафас слоў-пропаведзей.

3 Паэтыка малітваў.

4 Жанр прытчы ў творчасці Кірылы Тураўскага.


2

2







Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[127]

[158]


[172]




1.1.4

Літаратура перыяду позняга Сярэднявечча (13 – 15 стст.)

1 Агульная характарыстыка позняга Сярэднявечча на Беларусі.

2 Гісторыка-літаратурнае значэнне Галіцка-Валынскага летапісу.

3 “Хаджэнне ў Царград і Ерусалім” Ігната Смяляніна як твор паломніцкай літаратуры 14 ст.

4 Жыццёвы і творчы шлях Рыгора Цамблака.


2

2







Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]









Бягучы кантроль паспяховасці студэнтаў па раздзелу № 1






















Тэст

1.2

Старабеларуская літаратура эпохі Адраджэння (16 ст.)

18

10

8
















1.2.1

Дзейнасць Францішка Скарыны ў кантэксце беларускага Адраджэння

1 Агульная характарыстыка літаратуры перыяду Рэнесансу.

2 Жыццёпіс Ф. Скарыны.

3 Спецыфіка арыгінальных тэкстаў Ф. Скарыны.

4 Вобраз Скарыны ў беларускім мастацтве 20 стагоддзя.


4

2

2





Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[1]

[4]


[13]

[14]


[27]

[136]


[170]

[191]





1.2.2

Беларуская лацінамоўная літаратура 16 ст.

1 Літаратурная дзейнасць Міколы Гусоўскага.

2 Ваенная тэматыка ў творчасці Яна Вісліцкага.

3 Мастацкія адметнасці “Радзівіліяды” Я. Радвана.

4 Спецыфіка лацінамоўнай паэзіі іншых прадстаўнікоў беларускага Адраджэння.


4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[135]

[169]


[174]

[177]


[183]

[184]





1.2.3

Беларуская польскамоўная літаратура 16 ст.

1 Польскамоўныя творы як тыповая прыкмета полілінгвістычнай сітуацыі ў старабеларускай літаратуры 2-ой паловы 16 ст.

2 Развіццё польскамоўнай паэзіі Беларусі ў 70–80-я гг. 16 ст.

3 Старабеларуская польскамоўная паэзія на мяжы 16 – 17 стст.



4

2

2







Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[51]

[135]


[178]

[183]


[184]




1.2.4

Беларуска-літоўскія хронікі

1 Беларуска-літоўскі летапіс 1430 – 1446 гг. як помнік гісторыі і культуры беларускага народа.

2 Гісторыка-літаратурнае значэнне “Хронікі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”.

3 “Хроніка Быхаўца” як выдатны помнік гістарычнай белетрыстыкі.





4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[193]

[211]






1.2.5

Рэфармацыйная публіцыстыка

1 Гуманізм і рэфармацыя як асобныя тыпы еўрапейскай культуры.

2 Маштабнасць постаці Сымона Буднага.

3 Дзейнасць Васіля Цяпінскага.





2

2







Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[185]







Бягучы кантроль паспяховасці студэнтаў па раздзелу № 2






















Кантрольная работа

1.3

Старабеларуская літаратура 17 – 18 стст.

24

12

12
















1.3.1

Старабеларуская палемічная літаратура

1 Праваслаўная плынь палемічнай думкі ў старабеларускай літаратуры.

2 Уніяцкі кірунак ў старабеларускай літаратуры 17 ст.

3 Літаратурная спадчына Л. Карповіча як пазапалемічная з’ява ў старабеларускай літаратуры 17 ст.



4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[124]

[125]



Праверачная кантрольная работа

1.3.2

Літаратурная спадчына С. Полацкага

1 Біяграфічныя звесткі пра С. Полацкага.

2 Беларускі перыяд творчасці паэта.

3 Маскоўскі перыяд творчасці С. Полацкага.



4

2

2





Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[1]

[4]


[13]

[14]


[27]




1.3.3

Летапісная, гістарычна-мемуарная і публіцыстычна-эпісталярная літаратура 17 – 18 стст.

1 Заняпад дзяржаўнага летапісання ў Вялікім Княстве Літоўскім.

2 Публіцыстычна-эпісталярная спадчына Філона Кміты-Чарнабыльскага.

3 “Дзённік” Ф. Еўлашоўскага як выдатны помнік гістарычна-мемуарнай літаратуры.

4 Адлюстраванне грамадскіх і гістарычных падзей у старабеларускіх дыярыушах 17 – 18 стст.


4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[145]

[193]



Пісьмовае тэста-ванне

1.3.4

Парадыйна-сатырычная літаратура

1 Асаблівасці смехавай культуры на Беларусі ў 17 ст.

2 “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў.

3 “Ліст да Абуховіча” як помнік парадыйна-сатырычнай літаратуры.



4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]





1.3.5

Адметнасці старабеларускага тэатра

1 Агульныя звесткі пра зараджэнне школьнага тэатра на Беларусі.

2 Спецыфіка старабеларускага народнага тэатра.

3 Узнікненне і развіццё беларускага прыдворнага тэатра.



4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[147]

[160]


[201]





1.3.6

Беларуская паэзія 17 – 18 стст.

1 Барочныя тэндэнцыі ў старабеларускай паэзіі 17 ст.

2 Жанравая спецыфіка беларускамоўнай паэзіі 1-ай паловы 18 ст.

3 Рэалізацыя ідэй Асветніцтва ў старабеларускай паэзіі 2-ой паловы 18 ст.



4

2

2





Метадычны дапаможнік

[1]

[4]


[13]

[14]


[121]

[147]


[173]

[183]








Бягучы кантроль паспяховасці студэнтаў па раздзелу № 3






















Кантрольная работа




























Залік

2

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 19 СТ.

34

18

14




2










2.1

Новая беларуская літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя

16

8

8

-

-










2.1.1

Новая беларуская літаратура ХІХ ст.: агульная характарыстыка


1 Грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі к. ХVІІІ – пач. ХІХ стст. і мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця новай беларускай літаратуры.

2 Эстэтычна-філасофскія арыентацыі і асноўныя адметнасці беларускай літаратуры ХІХ ст.

3 Традыцыі вуснай народнай творчасці і спадчына старажытнабеларускай літаратуры.

4 Рамантызм як мастацкі метад і адметнасці беларускага рамантызму.



4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[5]

[7]


[148]

[194]






2.1.2

Адам Міцкевіч і Беларусь

1 Этапы фарміравання асобы паэта.

2 Фальклорная аснова і літаратурныя традыцыі ў баладыстыцы А.Міцкевіча.

3 Санетная плынь у паэзіі А. Міцкевіча.

4 Рамантычныя паэмы А.Міцкевіча.


4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[5]

[21]


[152]

[228]






2.1.3

Філамацкі рух і яго роля ў грамадскім і літаратурным жыцці краіны

1 Філамацкі рух і яго філіі.

2 Асветніцкія і рамантычныя тэндэнцыі ў творчасці Я.Чачота.

3 Паэзія філамацкага асяроддзя (Т.Зан, А.Петрашкевіч, А.Ходзька, І.Дамейка і інш.).




4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[5]

[152]


[202]

[224]






2.1.4

Творчасць Яна Баршчэўскага

1 Жыццёвы шлях Я.Баршчэўскага.

2 Беларускамоўная і польскамоўная лірыка паэта.

3 Балады Я.Баршчэўскага як пераходны этап паэта да рамантызму.

4 Філасофская проза Я.Баршчэўскага.


4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[5]

[7]


[207]

[228]









Бягучы кантроль паспяховасці студэнтаў па раздзелу № 4























Кантрольная работа

2.2

Новая беларуская літаратура сярэдзіны ХІХ стагоддзя

14

8

6

-

-










2.2.1

Ананімная і травесційна-бурлескная літаратура ХІХ ст.

1 Ананімныя вершы і гутаркі ХІХ ст.: прычыны ўзнікнення, эвалюцыя праблематыкі і стылю.

2 “Энеіда навыварат”: праблема атрыбуцыі, праблематыка, паэтыка.

3 Паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, час узнікнення твора, ідэйна-мастацкія адметнасці.

4 Балада “Нячысцік” А.Рыпінскага як бурлескны твор.


4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[2]

[5]


[33]

[116]







2.2.2

Творчасць Уладзіслава Сыракомлі

1 Шляхі жыцця У.Сыракомлі.

2 Літвінскі патрыятызм як асноўны пафас лірыкі паэта.

3 Жанр вершаванай гутаркі (гавэнды) у паэзіі “лірніка вясковага”.

4 Краязнаўчыя нарысы пісьменніка.


4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[5]

[151]


[209]

[228]



Праверач­ная кантрольная работа

2.2.3

Творчая універсальнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

1 Грамадска-эстэтычныя погляды пісьмен­ніка.

2 Беларускамоўная і польскамоўная лірыка і ліра-эпіка В.Дуніна-Марцінкевіча.

3 Паэтычны эпас В.Дуніна-Марцінкевіча.

4 Творчыя набыткі пісьменніка ў галіне драматургіі.


4

2

2

-

-

Цыфравы праектар,

метадычны дапаможнік



[5]

[163]


[201]

[224]




1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка