Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю




старонка2/23
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.21 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

а) Барока ў беларускай літаратуры.

Распад адзінства чалавечай асобы і ўяўленняў аб адзінстве сусвету. Станаўленне эгацэнтрычнай сістэмы духоўных вартасцей грамадства. Палітыка акаталічвання і паланізацыі народаў Беларусі і Украіны. Контррэфармацыя як культурна-гістарычная з’ява. Крах гуманізму і спроба адраджэння перапыненых Рэнесансам сярэднявечных традыцый. Асаблівасці літаратуры барока. Мацей Казімір Сарбеўскі (1595 – 1640) – галоўны тэарэтык і практык мастацтва барока на Беларусі. Барока як першы агульнанацыянальны стыль беларускай літаратуры. Перыядызацыя літаратуры барока.


3.1. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

Праваслаўная плынь палемічнай думкі ў старабеларускай літаратуры. Жыццё і творчасць Мялеція Сматрыцкага. Роля вышэйшай праваслаўнай, каталіцкай і лютэранскай адукацыі ў фарміраванні асобы публіцыста. Праваслаўны перыяд творчасці Мялеція Сматрыцкага. “Антыграфы” і “Трэнас” – першыя друкаваныя творы пісьменніка. Асаблівасці архітэктонікі, кампазіцыі, стылю, мовы, графікі “Трэнаса”, яго сувязь з іншымі творамі палемічнай публіцыстыкі. Творы Пятраркі, Гея, Баптысты ў перакладах М. Сматрыцкага. Іншыя творы праваслаўнага перыяду творчасці публіцыста: “Апраўданне невінаватасці”, “Абарона невінаватасці”, “Эленхус” і інш. Уніяцкі перыяд дзейнасці палеміста. Адступніцтва Мялеція ад праваслаўя. Пошукі гармоніі ў палемічных трактатах уніяцкага перыяду “Апалогіі”, “Паранезісе”, “Экзатэзісе” і інш. М. Сматрыцкі – навуковец і педагог. Роля “Граматыкі” ва ўсходнеславянскай філалогіі. Літаратурная, грамадска-палітычная дзейнасць Афанасія Філіповіча. Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Уплыў традыцыйнай праваслаўнай дагматыкі на фарміраванне светапогляду палеміста. Публіцыстычныя артыкулы А. Філіповіча. Іх грамадска-палітычная і рэлігійная завостранасць. Асаблівасці архітэктонікі і паэтыкі “Дыярыуша”. Сімпатыі Філіповіча да Маскоўскай дзяржавы, пратэст супраць уніі, рэлігійнай і дзяржаўнай палітыкі правячых колаў Рэчы Паспалітай. Крытыка праваслаўных і ўніяцкіх іерархаў у “Дыярывушы”, праявы прэсвітэрства ў дзейнасці Афанасія. Сувязь помніка з фальклорам. Рэлігійная апантанасць, містыцызм аўтара, яго відзенні і прароцтвы.

Уніяцкі кірунак ў старабеларускай літаратуры 17 ст. Біяграфічныя звесткі пра Іпація Пацея. Асноўныя этапы літаратурнай дзейнасці палеміста. Функцыянальна-жанравы падзел творчасці пісьменніка. Асаблівасці белетрызаваных твораў палеміста. Мастацкія адметнасці “Справядлівага апісання ўчынку і справы сінодавай і Абароны здзейсненых згоды і лучнасці, якія сталіся на сінодзе Берасцейскім у 1596 годзе”, “Рэляцыі”. Спецыфіка публіцыстычных тэкстаў І. Пацея. Мастацкія адметнасці “Уніі, або Выкладу галоўных артыкулаў лучнасці грэкаў з Касцёлам Рымскім”. Заклік аўтара да дыскусіі. Герменеўтыка персанажаў у творах пісьменніка. Кантрастны падзел герояў на станоўчыя і адмоўныя. Эпісталаграфічная спадчына пісьменніка. Яе ідэйна-тэматычны аналіз. Грамадска-палітычная і рэлігійная праблематыка ў тэкстах. Звесткі пра жыццё і дзейнасць П. Скаргі. Філасофска-эстэтычныя погляды пісьменніка. Выданні П. Скаргі, у якіх ідэалагічна абгрунтоўваецца уніяцтва. Палемічнасць твора пісьменніка “Аб адзінстве Божай Царквы з адзіным пастырам і аб грэчаскім адступленні ад гэтага адзінства”. Адметнасці стылю пісьменніка. Праблема веры, дзяржавы, культуры, мовы ў творы. Мастацкая спецыфіка “Жыцій святых” П. Скаргі. Арыгінальнасць і кампелятыўны характар зборніка. Біяграфічныя звесткі пра Хрыстафора Філалета. Уплыў кальвінізма на фарміраванне светапогляду палеміста. Філасофска-эстэтычныя і рэлігійныя погляды пісьменніка. Праблемы веры, дзяржавы, культуры, мовы. Мастацкая спецыфіка “Апокрысіса”. Тэма абароны Канстантынопальскай патрыярхіі і пераходу Праваслаўнай царквы ВКЛ пад уладу Папы Рымскага. Зварот аўтара да прыёму “давядзення да абсурду”. Структура твора. Тэматычная разнапланавасць асобных частак твора. Адметнасці мовы помніка.

Літаратурная спадчына Л. Карповіча як пазапалемічная з’ява ў старабеларускай літаратуры 17 ст. Біяграфічныя звесткі пра жыццё і грамадскую дзейнасць пісьменніка. Літаратурная спадчына Л. Карповіча як крыніцы даследавання яго рэлігіна-філасофскіх і сацыяльна-культурных поглядаў і перакананняў. Рэалізацыя ідэй духоўнага ўдасканалення ў “Казанні на Ператварэнне”. Адметнасці кампазіцыі. Асноўныя вобразы ў творы. Матыў боскай абранасці чалавека ў “Казанні на Успенне Багародзіцы” і “Казанні ў нядзелю перад Раством Хрыстовым”. Ідэя адказнасці індывіда перад Богам за духоўную недасканаласць. Сімволіка тэкстаў.


3.2. ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА С. ПОЛАЦКАГА

Біяграфічныя звесткі пра С. Полацкага. Сацыяльныя крыніцы філасофскіх, палітычных, этычных і эстэтычных арыенціраў творцы.

Беларускі перыяд творчасці паэта. Вершы на старабеларуска, польскай, лацінскай мовах. Вершы-паліндромы, вершы-асіндэтоны, акравершы і інш. у паэтычнай спадчыны С. Полацкага. Астролага-дыдактычная, прыродазнаўчая тэматыка ў паэтычнай арыфмалогіі вершатворца. Вершы-панегірыкі і эпітафіі ў паэтычнай спадчыне Сімяона. Палітыка-сатырычныя паэмы, прысвечаныя руска-шведскай вайне, парадыйныя віншаванні і інш.

Маскоўскі перыяд творчасці С. Полацкага. Заснаванне паэтам стылю барока ў Маскоўскай дзяржаве. “Ветраград шматколерны” і “Рыфмалегіён” – манументальныя паэтычныя зборнікі. “Псалтыр рыфматворны” – першы вопыт усходнеславянскага паэтычнага перакладу Псалтыра. Прапаведніцкае майстэрства С. Полацкага. Зборнікі пропаведзяў “Абед духоўны” і “Вячэра духоўная”. Дыдактычныя п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Навухаданосара цара і пра трох отракаў”. Роля С. Полацкага ў развіцці сілабічнай паэзіі ўсходніх славян.


3.3. ЛЕТАПІСНАЯ, ГІСТАРЫЧНА-МЕМУАРНАЯ І ПУБЛІЦЫСТЫЧНА-ЭПІСТАЛЯРНАЯ ЛІТАРАТУРА 17 – 18 СТСТ.

Заняпад дзяржаўнага летапісання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Узмацненне асобаснага пачатку ў старабеларускіх хроніках 17 – 18 стст. Выяўленне летапіснае традыцыі праз мясцовае летапісанне. Мастацкія адметнасці “Магілёўскай хронікі”. Прычыны ўзнікнення летапісання ў Магілёве. Звесткі пра аўтараў “Хронікі”. Т.Р. Сурта і Ю. Трубніцкі як прадстаўнікі прыгожага пісьменства ў Беларусі. Гістарычныя і літаратурныя вартасці “Магілёўскае хронікі”. Жанрава-стылёвыя асаблівасці твора. “Магілёўская хроніка” і барока (кантрастнасць, сенсацыйнасць, драматычнасць, займальнасць). Вобразы гістарычных асоб і беларускіх шляхціцаў у творы (Пятро І, Карл XII, А. Меньшыкаў, Мазепа, браты Сініцкія). Асаблівасці стварэння мастацкіх вобразаў. Мова твора. “Віцебскі летапіс”. Гісторыя стварэння летапісу. Звесткі пра аўтараў. Гістарычныя недакладнасці і мастацкія вартасці твора. Гістарычныя асобы ў “Віцебскім летапісе”. Адлюстраванне жыцця Беларусі ў “Баркулабаўскай хроніцы”. Выява асобы летапісца і ягонага пункту гледжання на падзеі. Пераходны характар “Хронікі” ад традыцыйнага тыпу летапісу да прыватнага летапісання.

Публіцыстычна-эпісталярная спадчына Філона Кміты-Чарнабыльскага. Узнікненне “Допісы” Кміты-Чарнабыльскага як адлюстраванне крызісу палітычнай улады ў Рэчы Паспалітай напрыканцы 16 ст. Дасціпнасць назіранняў аўтара, яго дасведчанасць у падзеях Маскоўскай дзяржавы. Трапнасць характарыстык асобных дзеячаў у данясеннях панам Рады Вялікага княства Літоўскага і Яўстафію Валовічу. Стылістычная адметнасць допісаў Ф. Кміты-Чарнабыльскага.

“Дзённік” Ф. Еўлашоўскага як выдатны помнік гістарычна-мемуарнай літаратуры. Адментасці паказу нораваў, быту і светапогляду тагачаснай служылай беларускай шляхты XVI ст. Патрыятызм Ф. Еўлашоўскага.

Адлюстраванне грамадскіх і гістарычных падзей у старабеларускіх дыярыушах 17 – 18 стст. Спецыфіка “Успамінаў” Я. Цадроўскага. Апісанне падарожжа па Германіі, Галандыі, Даніі, Францыі. Руска-польская вайна 1654–1667 гг. ва ўспрыняцці мемуарыста. Паказ рэлігійнай варожасці і фанатызму ў нататках. Асаблівасці кампазіцыі, стылю, мовы твора. Мастацкія адметнасці “Авантур майго жыцця” Саламеі Русецкай (Пільштыновай). Ідэйна-тэматычны змест дыярыушаў Самуіла Маскевіча, Альбрыхта Станіслава Радзівіла, Адама Каменскага-Длужыка.
3.4. ПАРАДЫЙНА-САТЫРЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

Асаблівасці смехавай культуры на Беларусі ў 17 ст. Парадыраванне кананічных жанравых форм. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць помнікаў. Новы тып героя і антыгероя ў літаратуры.

“Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Выкарыстанне імя рэальнай гістарычнай асобы Івана Мялешкі дзеля праўдападобнасці сітуацыі. Уяўная наіўнасць аўтара-прамоўцы ў адлюстраванні і характарыстыцы звычаяў і нораваў сучаснага яму шляхецкага асяроддзя. Крытыка насаджэння чужой культуры. Гумар і элементы сатыры ў адлюстраванні пратрыярхальнай даўніны. Жывая гутарковая мова ў творы. Спісы і рэдакцыі помніка.

“Ліст да Абуховіча” як помнік парадыйна-сатырычнай літаратуры. Праблема аўтарства твора. Паказ прадажніцтва, крывадушніцтва, недобрасумленнасці ваеннаначальнікаў. Сатырычныя прыёмы пры стварэнні вобраза Піліпа Абуховіча і яго радаслоўнай. Выкарыстанне паэтыкі вуснай народнай творчасці.


3.5. АДМЕТНАСЦІ СТАРАБЕЛАРУСКАГА ТЭАТРА

Агульныя звесткі пра зараджэнне школьнага тэатра на Беларусі. Выкарыстанне езуітамі эстэтыкі барока ў тэатральных відовішчах. Тэатры ў езуіцкіх калегіях. Рэпертуар тэатраў. Мэты і задачы рэпертуару. Жанравая разнастайнасць рэпертуару. Структура сцэнічных твораў. Беларуская інтэрмедыя. Месца інтэрмедый у тэатральных відовішчах. Інтэрмедыя са зборніка з Крожаў (“Чорт Асмалейка”). Інтэрмедыя “Іван і царкоўны стораж” з “Камедыі пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў” Яўстафія Пылінскага. Адлюстраванне ў ёй тагачаснай рэлігійнай барацьбы. Драма “Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба” з “Аршанскага кодэкса”. Камізм і маральна-дыдактычная функцыя антыпралога і пралога, іх агітацыйны характар. Роля і месца беларускамоўных інтэрмедый у драме. Камічнае і трагічнае, гісторыя і сучаснасць у творы. Інтэрмедыі з “Ковенскага зборніка”: “Селянін і студэнт”, “Селянін і вучань-уцякач”, “Літаратар, селянін і Самахвальскі”. Вобраз селяніна ў творах. Майстэрства дыялогу. Інтэрмедыя “Гульня Фартуны”. Яе залежнасць ад камедый П. Барыкі (“Мужык каралём”) і П. Кальдэрона (“Жыццё ёсць сон”). Камедыя “Вакханалія” і яе сувязь з заходнееўрапейскай драматургіяй. Інтэрмедыйная аснова камедыі. Знікненне інтэрмедыі са сцэны езуіцкага тэатра. Інтэрмедыя на праваслаўный і уніяцкай сцэне. Інтэрмедыя “Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін”. Асветніцкія матывы ў ёй. Сувязь з творчасцю К. Тураўскага. Драма-маралітэ Мануіла Базілевіча “Дэкламацыя” з інтэрмедыямі “Селянін у касцёле”, “Селянін на споведзі” (Смалянская праваслаўная семінарыя). Непазбежнасць кары за грахі як асноўны матыў “Дэкламацыі”. Ідэалогія Асветніцтва ў інтэрмедыях. Індывідуалізацыя вобраза галоўнага героя. Творчасць Каятана Марашэўскага. “Камедыя” драматурга ў шэрагу твораў інтэрмедыйнага жанру. Эстэтыка барока, прынцып класіцызму і асветніцкі рэалізм у творы. Залежнасць ад езуіцкага школьнага тэатру. Традыцыі і наватарства. Аўтарская і аб’ектыўная трактоўкі вобразу галоўнага героя. Раэльнае і фантастычнае. Маралізатарства ў творы. “Доктар па прымусу” М. Цяцерскага як вольная апрацоўка аднаіменнай камедыі Ж.Б. Мальера. Уплыў на літаратурную дзейнасць М. Цяцерскага твораў Ж.Б. Мальера, перакладзеных Ф. Багамольцам. Беларускія сцэны ў п’есе як працяг традыцый беларускіх інтэрмедый. Ідэалогія Асветніцтва ў творы.

Спецыфіка старабеларускага народнага тэатра. Уплыў інтэрмедыі на ўзнікненне батлейкі. Батлейка і беларускае ігрышча. Кананічны і свецкі рэпертуары беларускай батлейкі. Біблейская традыцыя і народныя ўяўленні ў драме “Цар Ірад”. Дабро і зло ў народнай інтэрпрэтацыі. Выяўленне традыцый народнай карнавальнай культуры ў драма “Цар Максімільян”. Сувязь твора з каляднымі гульнямі.

Узнікненне і развіццё беларускага прыдворнага тэатра. Сувязь прыдворнага тэатра з мясцовымі драматургамі. Аперэта “Агатка”. Праблематыка твора. Беларуская мова ў творы Ульрыка Радзівіла “Камедыя Эзопа”. Мастацкая спецыфіка зборніка Уршулі Радзівіл “Камедыі і трагедыі”. Запазычанасць сюжэтаў з сярэднявечных драм, антычнай міфалогіі. Спроба псіхалагічнай матывацыі паводзін галоўных герояў. Праблематыка твораў У. Радзівіл: мараль, вернасць, каханне.


3.6. БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 17 - 18 СТСТ.

Барочныя тэндэнцыі ў старабеларускай паэзіі 17 ст. Жанрава-стылёвыя адметнасці лірыкі Лаўрэнція Зізанія. Рэалізацыя барочнай эстэтыкі ў вершах Лявона Мамоніча. Манах Віталій як яркі паэт 17 ст. Панегірычная спадчына Мялеція Сматрыцкага. Праблема аўтарства і мастацкая спецыфіка “Ляманта на смерць Л. Карповіча” (1620). Жанр эпіграмы ў творчасці Спірыдона Собаля, Іаіля Труцэвіча. Ідэйна-тэматычны змест верша Яна Казіміра Пашкевіча “Польска квитнет лациною”. Творчасць Тамаша Яўлевіча. Асаблівасці паэмы аўтара “Лабірынт, альбо Заблытанае жыццё”. Літаратурная спадчына Саламона Рысінскага. Жанр паэтычнай дэкламацыі ў творчасці Філафея Утчыцкага. Мастацкія адметнасці “Пентатэугума” Андрэя Белабоцкага. Стыль і праблематыка твора.

Жанравая спецыфіка беларускамоўнай паэзіі 1-ай паловы 18 ст. Традыцыі С. Полацкага і А. Белабоцкага. Разбурэнне рэлігійнае паэзіі пад уплывам фальклору. Грамадска-філасофская лірыка як пераход ад духоўнае паэзіі да свецкае. Адлюстраванне праблем чалавечага існавання. Асэнсаванне дачыненняў чалавека з грамадствам. Песенна-інтымная лірыка. Шырокая распаўсюджанасць у Вялікім Княстве Літоўскім польска-беларускіх рукапісных зборнікаў лірыкі. Літаратурная і фальклорная традыцыі ў песеннай лірыцы. Народны погляд на каханне. Узмацненне суб’ектыўнага пачатку. Асаблівасці паэтыкі. Стылёвыя рысы барока.

Творчасць Юзафа Бакі (1707–1780). Біяграфічныя звесткі. Мастацкія асаблівасці зборніка “Роздум пра непазбежную смерць” (1766): містычныя і фантастычныя элементы, крытыка празмернасцяў шляхецкага жыцця і прыгонніцтва. Уплыў паэтыкі Ю. Бакі на творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі.

Літаратурная спадчына Удальрыка Радзівіла (1712–1770). Біяграфічныя звесткі. Барочная паэтыка цыклу “Маральныя элегіі” (1752): складаная метафарычнасць, алегарызм, сімвалізм, маралізатарства. “Сатыры” (1754) як крытыка заганаў тагачаснага грамадства. Беларуская мова ў творы “Камедыя Эзопа”. У. Радзівіл як мемуарыст, літаратурны крытык і перакладчык.

Мастацкія адметнасці паэзіі Дамініка Рудніцкага (1676–1739). Фальклорная аснова творчасці. Выкарыстанне барочных элементаў. Праблема аўтарства беларускамоўных твораў 18 ст. “Валедыкцыі” (“Вітанні”) як рэлігійна-панегірычныя вершы. Гумарыстычныя і сатырычныя “звярыныя гратэскі” (“Птушыны баль”, “Нязгода птаства і суд над крукам”, “Апісанне птушынае хворасці”, “Ваенны паход грыбоў”, “Апісанне папа, што едзе, і сабакі, што брэша”, “Камара з дуба цяжкі ўпадак”). Грамадска-палітычная тэматыка сатыры Д. Рудніцкага. Алегарызм вершаў. Асаблівасці паэтыкі. Сувязь “звярыных гратэскаў” з бурлескна-сатырычнай паэзіяй Асветніцтва.

Рэалізацыя ідэй Асветніцтва ў старабеларускай паэзіі 2-ой паловы 18 ст. Творчасць Іяахіма Храптовіча (1729–1812). Біяграфічныя звесткі. Праблема аўтарства верша “Усім многі век у новай хаце”. Час напісання. “Усім многі век…” як дакласіцысцкі віншавальна-панегірычны верш. Асаблівасці мовы і паэтыкі.

Літаратурная спадчына Міхала Карыцкага (1714–1781). Біяграфічныя звесткі. Адметнасць паэтыкі тэкстаў М. Карыцкага: кампазіцыйная дасканаласць, адшліфаванасць формы, рытмікі, стылю; выкарыстанне традыцыйных антычных памераў, вобразаў антычнай міфалогіі і літаратуры. Сатырычнае адлюстраванне нораваў шляхты (паэма “Птушыны сойм”). Знітаванасць з роднаю зямлёю (“Праклён Вулкану”, “Да музаў, якія жывуць па суседству з Дзвіною і Палотаю”, “Госцю Людовіку ў пачатку мая”, “Пажаданні Літвы”). Класіцыстычнае ўсхваленне розуму, навукі, адукацыі (“Віншаванне … пану Марціну Пачобуту”, “Да аднаго паэта”). Абарона езуіцкага ордэну (“Казка”). Шчырая адданасць расійскай імператрыцы (“Радасць у Полацку з нагоды прыезду Кацярыны ІІ”, “Песня Кацярыне ІІ з нагоды прыезду на Белую Русь”, “Смутак у Полацку з нагоды ад’езду Кацярыны ІІ”). Значэнне лацінамоўнай паэзіі М. Карыцкага.

Асаблівасці паэтычнай практыкі Адама Нарушэвіча (1733–1796). Літаратурная і грамадская дзейнасць у Рэчы Паспалітай. А. Нарушэвіч як ініцыятар разнастайных стыляў і напрамкаў у польскамоўнай літаратуры. Ідыліі паэта як мара асветнікаў пра шчаслівае жыццё на ўлонні прыроды: “Шчаслівы шлюб”. Оды і сатыры А. Нарушэвіча: “Глупствы”, “Бедны літаратар”. Сімбіёз лірызму і дыдактызму ў творчасці паэта.

Адметнасці паэзіі Францішка Карпінскага (1741–1825). Папулярнасць сентыментальных ідылій і лірычных вершаў паэта ў Рэчы Паспалітай “Забавы вершам” (1780). Грамадзянская лірыка Ф. Карпінскага (“Вяртанне з Варшавы на вёску”). Беларускі перыяд жыцця. Выкарыстанне беларускага фальклору ў польскамоўнай творчасці: “Песня Марысі да Янкі”, “Пайшла маладая Марыся па ракі”. Камедыя Ф. Карпінскага “Чынш” (1790) у шэрагу твораў, што прапагандавалі асветніцкую ідэю “добрага пана”. Запазычанасці з камедыі “Чынш” у “Ідыліі” В. Дуніна-Марцінкевіча. Ф. Карпінскі і А. Міцкевіч. “Падарожжа па зачараваным краі” як непрыняцце паэтам-сентыменталістам ідэй рамантычнае школы і як адмаўленне ад містычнага адлюстравання рэчаіснасці.

Літаратурная спадчына Францішка Князьніна (1750–1807). Лацінамоўная творчасць віцебскага перыяду. Мастацкія пошукі паэта. Класіцыстычныя і сентыментальныя элементы ў творчасці Ф. Князьніна. “Элегія да Францішка Багамольца” як погляд паэта на ўласную творчасць і творчасць увогуле. Героіка-патрыятычная тэматыка трагедый “Гектар”, “Фемістокл”. Сентыментальная лірыка пулаўскага перыяду. Зварот да беларускага фальклору. Беларусізмы ў мове герояў Ф. Князьніна: камедыя “Тры вяселлі”. Услаўленне краіны маленства ў ідыліях. Опера “Цыганы” (лібрэта Ф. Князьніна, музыка М.К. Агінскага) на сцэне Слонімскага тэатра Агінскіх. Палітычная сатыра 2-ой паловы 18 ст. Адлюстраванне падзей Сямігадовае вайны (“Указ гарачы”, “Проект”), паўстання Т. Касцюшкі (“Разговор імператрыцы з Ільгештромом лістовны дня 28 апрыла 1794 г.”, “Песня беларускіх жаўнераў 1794 г.”). Выяўленне беларускага і рэчыпаспалітаўскага патрыятызму. Антырасійская накіраванасць, агітацыйны характар, прапаганда ідэй вольнасці. Фальклорна-песенная аснова. Вобразнасць верша.

Жыццё і творчасць Францішка Рысінскага (1749–1830(?)). Звесткі пра паэта. Р. Падбярэскі пра народнасць паэта, дасціпнасць, камізм, грубаваты гумар, папулярнасць ягоных вершаў “Хіба прашу я дажджу...”, “Пан Дамінік...”, “Роздум пасля страты закладзенага маёнтка”. Ф. Рысінскі як магчымы аўтар макаранічных беларуска-польскіх вершаў “Плач пакінутага каханай”, “За пекнай паненкай аж душа сумуе...”. Спадчына Ігната Быкоўскага (1750–1819). Звесткі пра паэта. Асветніцкі сентыменталізм творчасці (зб. “Вясковыя вечары”), гуманізм паэта (“Жыццё Зараастра”), асуджэнне сацыяльнай несправядлівасці (“Праблема, прапанаваная для вырашэння”), жорсткасці і амаральнасці біблейскіх персанажаў (трагедыя “Саул”).




РАЗДЗЕЛ 4 НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ
Грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі к. ХVІІІ – пач. ХІХ стст. і мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця новай беларускай літаратуры. Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Царская палітыка русіфікацыі “Северо-Западного края”. Барацьба расійскай і польскай ідэалогій на Беларусі. Салідарызацыя ліцвінаў (беларусаў) з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам.

Асноўныя вехі ХІХ стагоддзя і іх сучаснае ўспрыняцце. Неадназначнасць падзей 1812 г. Рух дзекабрыстаў і таварыства “Ваенныя сябры”: агульнасць сацыяльных ідэалаў і процілегласць нацыянальных. Лістападаўскае паўстанне 1830 – 1831 г. і яго славутыя ўдзельнікі. Ліквідацыя уніі Полацкім саборам 1839 г. і яе вынікі. Скасаванне прыгоннага права (1861). Пазітыўныя і негатыўныя вынікі рэформы. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго грамадскі рэзананс. Узмацненне нацыянальнага прыгнёту. Запаволенасць развіцця літаратуры пасля паражэння паўстання.

Цяжкасці і праблемы станаўлення айчыннай мастацкай традыцыі: нераспрацаванасць беларускай літаратурнай мовы, складанасць і апасродкаванасць сувязей са старабеларускай літаратурай. Полілінгвізм як вынік палітыкі паланізацыі і русіфікацыі. Польскамоўная творчасць пісьменнікаў Беларусі як інтэграваная частка беларускай культуры. Праблемы фарміравання беларускай творчай інтэлігенцыі ў ХІХ ст. Нацыянальная самаідэнтыфікацыя апалячанай мясцовай шляхты і зварот да творчасці на беларускай мове. Вылучэнне новых мастацкіх талентаў з народнага асяроддзя.

Беларусь, яе зямля і люд у выяўленчым мастацтве, мемуарах ХІХ ст. Слынныя імёны і постаці ў жывапісе, дойлідстве, тэатры і музыцы. Беларусь у мастацкіх творах і мемуарах (Э.Ажэшка, А.Багдановіч, Ф.Булгарын, П.Шпілеўскі), падарожных нататках (П.Шпілеўскі “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю”, У.Сыракомля “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”), навуковых даследаваннях (“Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье” (Репринтное издание 1882 года).

Эстэтычна-філасофскія арыентацыі і асноўныя адметнасці беларускай літаратуры ХІХ ст. Дэмакратычны змест і гуманістычны пафас літаратуры ХІХ ст. Пераасэнсаванне ў новай беларускай літаратуры асноўных ідэй Адраджэння, Асветніцтва, Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789 г. Традыцыі і ўплывы суседніх літаратур. Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ ст.

Традыцыі вуснай народнай творчасці і спадчына старажытнабеларускай літаратуры. Роля фальклору ў творчасці рамантыкаў. Скразныя фальклорныя вобразы і матывы ў новай беларускай літаратуры. Жанрава-стылёвыя, кампазіцыйныя, рытміка-інтанацыйныя фальклорныя ўплывы. Тры этапы ва ўзаемадзеянні новай беларускай літаратуры з фальклорам: этнаграфічны (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі), рамантычны (В.Дунін-Марцінкевіч), перадкласічны (Ф.Багушэвіч).

Рамантызм як мастацкі метад і адметнасці беларускага рамантызму. Мастацкія плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (сентыменталізм, перадрамантызм, рамантызм, рэалізм). Эстэтычны сінкрэтызм як вызначальная рыса беларускай літаратуры ХІХ ст. Жанравая спецыфіка новай беларускай літаратуры: перавага вершаваных эпічных форм, дамінаванне “гібрыдных” жанраў. Праблема перыядызацыі. Мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі новай беларускай літаратуры: 1) травесційна-бурлескная (к.VІІІ – пач. ХІХ ст.); 2) этнаграфічна-фальклорная (другая трэць ХІХ ст.); 3) публіцыстычная (50 – 60 гг. ХІХ ст.); 4) рэалістычная (к. ХІХ ст.).
4.1 АДАМ МІЦКЕВІЧ І БЕЛАРУСЬ

Этапы фарміравання асобы паэта. Наваградская дамініканская школа (1807 – 1815), Віленскі універсітэт (1815 – 1819), удзел у нелегальных віленскіх згуртаваннях моладзі. Філамацка-філарэцкая дзейнасць А.Міцкевіча. Пачатак літаратурнай творчасці (1818). Класіцызм у ранняй творчасці паэта (1818 – 1821). Настаўніцкая праца ў Коўне (1819 – 1823). Прычыны пераходу на рамантычныя пазіцыі. “Ода да маладосці” як маніфест новай плыні. Каханне да Марылі Верашчакі ў жыцці і творчасці пісьменніка. Арышт па справе філаматаў. Расійскі этап жыцця і творчасці (1824 – 1829): Пецярбург, Адэса, Крым, Масква. Эміграцыя (1829 – 1855). Падарожжа па Заходняй Еўропе. Парыжскі перыяд жыцця. Выкладчыцкая дзейнасць у Лазане і Парыжы. А.Міцкевіч і польская эміграцыя. Загадка смерці А.Міцкевіча.

Фальклорная аснова і літаратурныя традыцыі ў баладыстыцы А.Міцкевіча. “Балады і рамансы” (1822 – 1823). Балады А.Міцкевіча і вусная народная паэзія. Маральна-этычная праблематыка балады “Свіцязянка”. Рамантычна-гераічны канфлікт балады “Свіцязь”. Свіцязянка як арыгінальны літаратурны вобраз. Абарона рамантызму ў баладах “Пралеска”, “Рамантычнасць”. Сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцей у баладах “Лілеі”, “Вяртанне таты”, “Люблю я” і інш. Легенда аб продажы душы як першакрыніца балад “Пані Твардоўская” і “Тукай”. Еўрапейскія баладныя традыцыі ў творчасці А.Міцкевіча (А.Пушкін, Ё.В.Гётэ, Г.-А.Бюргер, В.Жукоўскі, Ф.Шылер і інш.). Уплыў ліра-эпікі Я.Чачота на баладную творчасць А.Міцкевіча. Інтымная лірыка (“Да К... фон Д, які малюе для мяне партрэт Марылі”, “Да М...” і інш.).

Санетная плынь у творчасці А.Міцкевіча. “Адэскія санеты” (1826). Інтымная тэматыка. Асноўныя матывы цыкла: драматычнае адчуванне расстання з каханай, яе боскага паходжання, катарсісу, любоўнага шаленства. Умоўны вобраз Лауры як увасабленне Марылі Верашчакі. Унутраная дынаміка цыкла. Інтымна-філасофскія рэфлексіі. Лірызм, афарыстычнасць, майстэрства паэтычнага слова.

“Крымскія санеты”. Патрыятычная тэматыка. Настальгія па Беларусі-Літве. Лірычная плынь у “Крымскіх санетах”. Экзатычныя пейзажы, кантрастнасць, супрацьпастаўленне. Перасячэнне прасторы бачання (Крым) і прасторы памкнення (Беларусь). Алегарычны сэнс пейзажаў у творах філасофскага зместу.

Рамантычныя паэмы А.Міцкевіча. Гістарычныя аповесці А.Міцкевіча. “Гражына” (1821) – твор гераічнай паэзіі. Спалучэнне класіцыстычных і рамантычных традыцый. Містыфікацыя народнай песні-легенды. Зварот да Сярэднявечча. Сутнасць канфліктаў у творы. Рамантычнае вырашэнне праблемы героя. “Гражына” і выхаванне патрыятычных пачуццяў. “Гражына” А.Міцкевіча і “Іліяда” Гамера.

“Конрад Валенрод” (1928). Гістарычная аснова аповесці. “Тлумачэнні” А.Міцкевіча да аповесці. Алюзіі на тагачасную грамадска-палітычную сітуацыю. Байранскія матывы ў творы. Роздум над лёсам роднага краю. Трагедыя Альфа-Конрада. Тэма асабістага шчасця і шчасця Айчыны. Конрад Валенрод – прыклад нязломнасці і гераізму ў барацьбе за волю. Неадназначнасць ацэнак твора крытыкай. “Валенрадызм” як мастацкае даследаванне розных іпастасей здрады.

“Пан Тадэвуш” (1834) – эпапея польскага нацыянальна-вызваленчага руху ХІХ ст. Прыгодніцкая фабула твора, яго патрыятычныя матывы. Рэалістычнае адлюстраванне настрояў шляхты напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. Культываванне традыцый у творы. Настальгія паэта па Літве. Сапліцова як мікракосмас даўняе Літвы. Рамантызацыя і ідэалізацыя ўкладу старашляхецкага жыцця ў паэме. Тыпы ліцвінаў. Жыццёвая аснова твора. Іронія і самаіронія ў творы. “Пан Тадэвуш” як працяг сармацка-рыцарскіх традыцый А.Міцкевічам. Выкарыстанне беларускага фальклору і абраднасці. Гімн прыродзе роднай Наваградчыны. Тэма кахання ў творы і яе вырашэнне. Элементы сентыменталізму ў паэме. Пераклады “Пана Тадэвуша” на беларускую мову.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка