Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю




старонка16/23
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.21 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   23

10.5. НІЛ ГІЛЕВІЧ


(нар. у 1931 г.)

Шматграннасць асобы і творчай дзейнасці Н. Гілевіча: паэт і перакладчык, фалькларыст і літаратуразнаўца, крытык і публіцыст, драматург і дзіцячы пісьменнік. Яго жыццёвы шлях: ад вясковага хлапчука з мнагадзетнай сям’і, вучня Гайнаўскай сямігодкі да прафесара (1978), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1980), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1980), народнага паэта Беларусі (1991). Узнагароды замежных краін, якімі адзначаны талент і майстэрства пісьменніка: Міжнародная літаратурная прэмія імя Хрыста Боцева, балгарскі ордэн Кірылы і Мяфодзія І ступені, ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай. Асветніцкая, культурна-адраджэнская дзейнасць Н. Гілевіча.

Біяграфія пісьменніка. Радзіма, прырода, бацькі, сям’я, песня ў яго жыцці. Уплыў Вялікай Айчыннай вайны на ранняе сталенне паэта. Уражанні дзяцінства: гібель Хатыні, аблава карнікаў у Слабадзе, пагроза смерці. Адлюстраванне дзяцінства ваеннай пары ў паэме “Недзяленя”, аўтабіяграфічнай кнізе “Перажыўшы вайну”, першым апублікаваным творы “Яблынька”, вершах і баладах “Ты кажаш, я не ведаю вайны”, “Гарыць, гарыць мая Лагойшчына” і інш.). Ваеннае мінулае ў кнігах лірыкі і паэмах Н. Гілевіча: жудаснае аблічча часу, жорсткасць падзей. Выкрыццё злачынстваў фашызму супраць дзяцінства і чалавечнасці.

Знаёмства ў пасляваенныя гады з кнігамі В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Панчанкі, А. Куляшова. “Прадмова” да “Дудкі беларускай” Ф. Багушэвіча і дэкларацыя маладым паэтам адданасці беларускаму слову ў вершы “Родная мова”. Вучоба ў БДУ, удзел у студэнцкім літаратурным жыцці, супрацоўніцтва з перыядычным друкам. Педагагічная, навуковая і літаратурная дзейнасць Н. Гілевіча. Багацце творчага плёну пісьменніка, які выдаў звыш 80-ці кніг: зборнікаў арыгінальнай паэзіі, мастацкіх перакладаў, кніг па фалькларыстыцы, літаратуразнаўстве, крытыцы і інш.

Першы зборнік “Песня ў дарогу” (1957): пафас рамантыкі, маладой акрыленасці і аптымізму. Творчая актыўнасць паэта ў другой палове 50-х — 60-я гг. Выхад кніг “Прадвесне ідзе па зямлі” (1959), “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “Лісце трыпутніку” (1968). Асноўныя лірычныя сюжэты, матывы і вобразы ў гэтых зборніках: вобразы маці, Беларусі, матывы памяці пра вайну, народнай песні, любові да роднай мовы, закаханасці, чалавечага шчасця і інш. Жанрава-кампазіцыйная і стылёвая адметнасць вянка санетаў “Нарач”.

Асаблівасці ідэйна-творчай эвалюцыі паэта ў 70—80-я гг. Класічныя традыцыі і наватарства ў зборніках “А дзе ж тая крынічанька” (1972), “Актавы” (1976), “У добрай згодзе” (1979), “Повязь” (1987). Жанрава-стылёвая разнастайнасць паэзіі Н. Гілевіча: ода, гімн, малітва, элегія, балада, санет, замова, эцюд, казка, байка, эпіграма і інш. Вершаваныя мініяцюры ў форме васьмірадкоўяў (зборнік “Святлынь”, 1984), сямірадкоўяў (Збор твораў, т. 3, 2003), жанры танка (зборнік “На флейце самоты”, 2004). Тэматычна-праблемная характарыстыка кніг “Жыта, сосны і валуны” (1992), “На высокім алтары” (1994), “Ёсць зямля…” (1997) і інш. Публіцыстычныя маналогі, лірычныя споведзі і маральна-філасофскія разважанні Н. Гілевіча. Клопат паэта і пісьменніка пра духоўныя асновы быцця, лёс беларускай культуры ў кнізе “Любоў прасветлая” (1996).

Шырыня тэматычнага і рытміка-інтанацыйнага дыяпазону творчасці. Вершы грамадзянскага і сатырычнага гучання, у якіх выяўляецца глыбока этычная пазіцыя паэта (“Спадчына”, “Пра шпаргалку”, “Эгаізм — чалавечых душ іржа…” і інш.). Непрыманне бездухоўнасці, трывога пра маральны стан грамадства (“Раўняюць хлопцы рэчку”, “Будзь жа, браце мой, мудрым!..” і інш.). Рысы творчай індывідуальнасці Н. Гілевіча: яркая асабовасць думкі, майстэрства прамаўлення, палемікі, красамоўства, спалучэнне лірызму і публіцыстычнасці, глыбіня мастацкіх абагульненняў і інш. Мажорныя і элегічныя інтанацыі.

Увасабленне ў творах паэта архетыпаў, народнай сімволікі, нацыянальнага вобраза свету, важных ментальных сэнсаў і паняццяў. Канцэпт Беларусі-Радзімы ў паэзіі Н. Гілевіча. Хваласпеў “зямлі, дзе маці нарадзіла”, паэтызацыя хараства роднага краю. Узнёслы, адычны і малітоўны пафас вершаў патрыятычнага зместу (“Зямля бацькоў, Лагойшчына мая…”, “Край мой беларускі, край!..” і інш.). Паэтычны культ Радзімы-Беларусі як райскай, святой зямлі. Выяўленне ў вершаваных творах пачуцця нацыянальнай годнасці.

З’яднанасць у светаразуменні Н. Гілевіча паняццяў мова і маці, мова і Радзіма, мова і народ. Працяг паэтам духоўна-адраджэнскіх традыцый Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і іншых славутых песняроў. Услаўленне прыгажосці, самабытнасці, высокай вартасці і неўміручасці беларускай мовы (“Тут, між пагоркаў, у гэтых барах і дубровах…” і інш). Матывы выпрабаванняў і цяжкасцей, якія выпалі на долю роднага слова (“Мова майго народа”, “Роднае слова” і інш.). Мастацкая алегорыя і падтэкст у вершы “Замірае…”. Матывы беражлівага стаўлення і шанавання роднай мовы як найвялікшай духоўнай спадчыны беларускага народа (“Страціў слова, страціў спадчыннае слова…” і інш.).

Гістарызм мыслення аўтара (“Старыя друкарні”, “Былая сядзіба асадніка”, “Мара Скарыны”, “Лірычны каментарый да нашага радаслоўя” і інш.). Матывы гістарычнага лёсу Беларусі і гістарычнай памяці ў творах Н. Гілевіча. Гонар паэта за продкаў, гераічнае мінулае.

Меладычна-песенная аснова паэзіі Н. Гілевіча. Спалучанасць паэзіі Н. Гілевіча з традыцыямі вуснай народнай творчасці. Мастацкі феномен верша-песні “Вы шуміце, бярозы” (муз. Э. Ханка). Роля Н. Гілевіча ва ўзбагачэнні песеннага мастацтва. Арганічны сінтэз паэзіі і музыкі ў творах “Я хаджу закаханы” (муз. І. Лучанка), “Палыновая ростань” (муз. Э. Зарыцкага), “Сонца ў азерцы” (муз. Л. Захлеўнага), “Жаўраначка” (муз. Э. Ханка) і інш.

Тэматычнае адзінства вершаў паэта пра прыроду. Экалагічная скіраванасць пейзажнай лірыкі Н. Гілевіча. Пакланенне красе прыроды, адлюстраванне навакольнага свету ў яго цудоўных, непаўторных праявах, бачанне паэтам незвычайнага ў звычайным (“Цуд тварыўся — я праспаў…” і інш.). “Снежаньская імпрэсія”: пластычнасць гукапісу, мілагучнасць і чысціня гучання слова, паэтызацыя колеру снегу. Роля эпітэта і анафары ў гэтым творы. Узвышана-ўрачыстая танальнасць верша “Свята зямлі”, эмацыянальныя воклічы і высокая патэтыка як выяўленне радаснага, жыццялюбнага настрою. Экалагічныя матывы ў паэзіі Н. Гілевіча (“Сіняя пушча”, “Даруйце, родныя бары і пушчы…” і інш.). Чарнобыльская праблематыка ў паэме “Не хварэй!” (1990—1996). Паэтычна-адухоўленая сувязь з усім існым. Вера ў добры пачатак чалавека, яго мудрасць.

Лірыка прыгожых, рамантычна-ўзвышаных пачуццяў, вобраз каханай, паэтызацыя духоўнай еднасці і сяброўства ў зборніку Н. Гілевіча “І плямы на табе няма” (2003). Спавядальныя матывы і ўслаўленне кахання, жаночай самаахвярнасці. Псіхалагічная глыбіня ў раскрыцці першага кахання і звязаных з гэтым пачуццём учынкаў героя-падлетка ў паэме “Лодачкі” (1998).

Сатырычны і гумарыстычны талент паэта. Зборнікі гумару і сатыры “Званковы валет” (1961), “Да новых венікаў” (1963), “Ці грэх, ці два” (1970), “Русалка на Нарачы” (1974), “Кантора” (1989), “Дыялог на хаду” (1990) і інш. Гісторыя стварэння “Сказа пра Лысую гару”, выданне гэтага твора ў апошняй аўтарскай рэдакцыі (2003). Стылістыка, лексіка і паэтыка “Сказа…”, яго тыпалогія з іншымі сатырычнымі творамі Н. Гілевіча, раманам у вершах “Родныя дзеці”. Сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць паэмы. Сатыра і карнавальна-гратэскавы смех у творы.

Раман у вершах “Родныя дзеці” (1985): жанравая адметнасць, сюжэт і кампазіцыя, канфлікт, сістэма вобразаў, праблематыка твора. Публіцыстычнасць слова, ёмістасць аўтарскай думкі. Праблемы сям’і, чалавечых узаемаадносінаў. Шырыня дачыненняў Сцяпана Вячоркі з людзьмі, прыродай, традыцыямі бацькоўскага краю. Душэўная шчодрасць героя, складанасць яго натуры. Усхваляваны роздум пра гісторыю, культуру, экалогію роднай зямлі ў лірычных адступленнях. Гумар і іронія ў творы.

Драматургія (п’есы “Не кажы гоп”, “Формула іржавіны” і інш.).

Актыўная праца ў галіне мастацкага перакладу. Перастварэнні на беларускую мову твораў Х. Боцева, Г. Джагарава, Х. Радзеўскага, Л. Леўчава, А. Германава, Н. Вылчава і іншых паэтаў Балгарыі. Роля Н. Гілевіча ў папулярызацыі мастацкіх дасягненняў славянскіх літаратур.

1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка