Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю




старонка13/23
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.21 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23

9.2. ПЯТРУСЬ БРОЎКА


(1905—1980)

П. Броўка як прызнаны і вядомы пісьменнік: народны паэт Беларусi (1962), лаўрэат Ленiнскай прэмii (1962), акадэмiк Акадэмii навук БССР (1966), Герой Сацыялiстычнай Працы (1972) і інш. Дзейнасць П. Броўкі на пасадах старшыні праўлення СП БССР, галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыi (БелСЭ) і інш.

Біяграфія пісьменніка. Тыповасць лёсу сялянскага сына, выхадца з беларускай вёскi. Ранняе жыццёвае сталенне. Творчая сцежка ў беларускую лiтаратуру. Лірычныя творы канца 20-х гг. Вучоба ў БДУ, актыўны ўдзел паэта ў лiтаратурным аб’яднанні “Маладняк”. Станаўленне творчай індывідуальнасці паэта ў 30-я гг. Спецыфіка развіцця паэзіі П. Броўкі, суадносіны ў ёй грамадзянскага і эстэтычнага. Ідэйна-эстэтычныя пошукі ў зборніках “Гады, як шторм” i “Прамова фактамi” (абодва — 1930), “Цэхавыя буднi” (1931). Маладнякоўскі стыль паэтычнага пісьма. Бадзёрая рыторыка, заклікальнасць і агітацыйнасць голасу, патэтыка, абстрактная планетарна-касмiчная вобразатворчасць. П. Броўка як летапiсец жыцця тагачаснага грамадства. Паэтызацыя “цэхавых будняў”, канстатацыя фактаў i падзей. Паэзія П. Броўкi ў кантэксце ідэйна-творчых арыентацый тагачасных паэтаў: агульнае і адрознае (М. Чарот, А. Дудар, А. Александровiч, П. Глебка, А. Куляшоў i iнш.). Развіццё яго лiрыкі ў рэчышчы грамадзянска-публiцыстычнай паэзii. Імкненне да аператыўнасці, актуальнасці і надзённасці вершаванага радка. Усведамленне грамадскага прызначэння паэзii. Выяўленне шчырай веры маладога пакалення ў Ленiна, iдэi сацыялiзму. Гiмны савецкай яве. Адбітак у творах паэта партыйна-камунiстычнай iдэалогii. Ілюстрацыйнасць, патэтыка, “прамова фактамi” ў кнігах другой паловы 30-х гг. i канца 40—50-х гг. — “Так пачыналася маладосць” (1934), “Прыход героя” (1935), “Вясна Радзiмы” (1937), “У роднай хаце” (1946), “Сонечнымi днямi” (1950), “Цвёрдымi крокамi” (1954) i iнш. Уплыў на паэзію П. Броўкi “тэорыі бесканфлiктнасцi”, ідэалізацыя даваеннай рэчаіснасці, паспешлівая апісальнасць, мысленне схемамі і лозунгамі, публiцыстычная агульшчына, услаўленне Сталiна (паэма “Хлеб”, вершы “Падарунак”, “Думы аб правадыру”, “Палессе”, “Спеў новых дзён” i iнш.).

Даваенныя паэмы П. Броўкi “Прамовы фактамі” (1930), “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1933), “Кацярына” (1938), іх тэматыка, рытміка-стылёвыя асаблівасці. Эстэтычныя вартасці і недахопы твораў. Схематызм пры стварэнні вобраза Кацярыны. Сувязь паэтыкі П. Броўкi з народна-песеннымі традыцыямі. “Праз горы і стэп” як найбольш яскравае дасягненне аўтара ў паэмным жанры. Паказ трагічных падзей грамадзянскай вайны. Гуманістычнае гучанне твора. Рамантычная стылістыка, мастацка-выяўленчая экспрэсія слова.

Iдэалагiчныя ўстаноўкi і іх уплыў на змест аповесцi “Каландры” (1931) i рамана “Калi злiваюцца рэкi” (1957). Аўтарская трактоўка калектывізацыі, спрошчанасць у паказе падзей. Павярхоўнае вырашэнне тэмы дружбы народаў. Вобразы станоўчых герояў, іх недастатковая псіхалагічная распрацаванасць, матывы ўслаўлення сацыялiстычнага будаўніцтва i г. д. Эпічнае і лірычнае ў раманным мысленні пісьменніка.

Мастацкае абнаўленне паэзіі П. Броўкi, зварот да асноватворных традыцый нацыянальнай класікі. Паглыбленне эстэтыка-выяўленчага пачатку, лiрычнага “я” ў кнiзе “Шляхамi баравымi” (1940). Уменне аўтара дасягнуць iнтымнасцi, спавядальнасцi i фiласафiчнасцi. Паэтызацыя вечнага і прыгожага ў пейзажнай і любоўнай лiрыцы 30—50-х гг. Рэалiстычна-канкрэтны характар паэтычнага мыслення, вобразная маляўнiчасць, прачулае рытмiка-iнтанацыйнае гучанне вершаў “Канец лета”, “Дождж”, “Мяцелiца”, “Бор”, “Крыніца” і інш. Філасафічнасць асобных радкоў. Тыпалогія стылю Я. Коласа і П. Броўкі. Тонкi лiрызм пiсьма, узнёсласць і адухоўленасць паэтычнага светаўспрымання.

Узмужненне таленту П. Броўкi ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Патрыятычны, вызваленчы пафас яго лірычных і публiцыстычных твораў “Мацi”, “Рана”, “Спатканне” і інш. Пераасэнсаванне традыцыйнага нацыянальна-паэтычнага матыву сяўбы ў вершы “Будзем сеяць, беларусы!”, сцвярджэнне няскоранасці беларускага народа, выяўленне палымянай веры ў перамогу. Лiрычная заглыбленасць у свет душэўных перажыванняў, пранікнёнае раскрыццё чалавечай бяды, гора, пакутаў. Трагічная напоўненасць балады “Надзя-Надзейка”, яе фальклорная вобразнасць. Прыём псіхалагічнага паралелізму ў творы. Пратэст супраць вайны, матыў помсты ворагу.

Гістарызм мыслення паэта. Гераiчнае мінулае як крыніца мацавання народнага духу. Легендарны пачатак у вершы-баладзе “Кастусь Калiноўскi”. Паэтызацыя народнага героя, яго самаахвярнага змагання з ворагам. Свабодалюбны пафас балады і іншых твораў паэта.

Патрыятычны пафас паэмных твораў ваеннага часу, іх жанравая разнастайнасць. Гераічнае і трагічнае ў аўтарскай трактоўцы вайны, услаўленне народнага подзвігу. Дакументальна-біяграфічная аснова “Паэмы пра Смалячкова” (1942). Паэма-кантата “Беларусь” (1943), яе героiка-змагарнiцкi i патрыятычны пафас. Зварот да падзей гiстарычнага мiнулага, калi вырашаўся лёс беларускага народа, яго свабоды i будучынi. Філасафізм паэтычнай думкі. Узвышана-ўрачысты характар прамаўлення. Шматстайнасць сродкаў мастацкай выразнасці. Лірычныя паэмы “Ясны кут” (1944) і “Паланянка” (1943), іх настраёвасць і мастацкія асаблівасці. Канцэпцыя герояў, рэалістычнае адлюстраванне карцін і дэталяў ваеннага часу. Пейзаж і вобразы-сімвалы ў творах. Рытмічны малюнак і адметнасць рыфмоўкі. Народна-песенныя інтанацыі.

Паэзія П. Броўкi першага пасляваеннага дзесяцігоддзя: тыповыя настроі і матывы. Паэтызацыя мірнай працы, імкненне акцэнтаваць увагу на радасных і светлых баках жыцця. Рэпартажнасць асобных твораў, праявы схематызму і апісальніцтва. Стварэнне партрэтаў людзей працы. Лепшыя творы і радкі пасляваенных гадоў, іх мастацкая прывабнасць (паэма “Хлеб”, “Шпак”, “Сонца грэе”, “Ківач” і інш.). Вобразная яснасць, песеннасць аўтарскага стылю пісьма.

Разгарненне паэтычнага таленту П. Броўкi ў другой палове 50-х — 60-я гг. Выхад кнiг паэзii “Пахне чабор” (1959), “Далёка ад дому” (1960), “Мiж чырвоных рабiн” (1969), “Калi ласка” (1972) i iнш. Ідэйна-тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне творчасці П. Броўкi. Узмацненне сацыяльна-маральнай крытычнасці думкі, паглыбленне гуманiстычнага пафасу яго паэзii. Прачуласць, мяккасць і цеплыня голасу паэта. Тонкі лірызм у выяўленні настрояў i перажыванняў у вершах “Пахне чабор...”, “Як лiст дубовы...”, “Ты, мая пчолка”, “Калi надыдзе час спачыну...” i iнш. Майстэрства вобразнасці і паэтычнага гукапісу. Рытміка-меладычная інструментоўка любоўнай санаты “Пахне чабор...”. Пачуццёвы элегiзм, драматызацыя лiрычнай iнтанацыі, медытатыўнае гучанне твора. Эмацыянальная кранальнасць, мiлагучнасць верша “Александрына”. Настальгія па былым каханні, шчырая спавядальнасць слова. Лірычна-камерны характар іншых твораў пра каханне (“Ты мне здавалася адзiнай...”, “Памылка”, “Калi руку на развiтанне...” i iнш.).

Паэтычныя пейзажы П. Броўкі. Яркая асабовасць успрымання навакольнага свету, вобразнасць i маляўнiчасць у раскрыцці хараства прыроды. Даверлiва-інтымная размова з лесам, дрэвам, пчалою, узнёсла-арфічная паэтызацыя вясны і раніцы, спеваў птушак (“Мая Ушачка”, “Зiмовыя малюнкi”, “Восенню”, “Ранiцу люблю...”, “Вясновы дождж”, “Ты, мая пчолка”, “Здаецца, дуб са мной гаворыць...” і інш.). Музычны рытмiка-гукавы лад i танальнасць прыродаапісальных твораў “Лясныя музыканты”, “Белы барабаншчык” і інш. Напеўнасць, музычнасць як вызначальныя рысы Броўкавай лiрычнай паэзii. Пародненасць душы паэта і прыроды, экалагічная трывога аўтара пра стан навакольнага свету.

Маральна-філасофскія матывы ў паэзіі П. Броўкi. Роздум паэта пра духоўны воблiк чалавека, яго прызначэнне ў жыццi. Арыентацыя на грамадскую думку, народны маральна-этычны кодэкс жыцця. Глыбока гуманiстычная выверанасць поглядаў i ацэнак. Канцэпцыя чалавека як носьбіта сумленнасці, высакароднасці, дабрыні і іншых маральных якасцей (“Аб сумленнi”, “Дабро” і інш.). Матывы пошуку праўды, напамін пра вечныя каштоўнасці (вершы “Слава”, “З нас кожны памыляцца можа…”, “Даруй!”). Непрыманне дэфармацыі чалавечых асноў жыцця. Асуджэнне хлусні i хцiвасці, несправядлiвасці i чалавечай подласці. Пафас маральна-духоўных шуканняў у вершах “Хмарнеюць мае напевы…”, “Ну што ж, бывае і заплачаш…”, “Слёзы”, “Раны” і інш. Увасабленне жыццёвага вопыту паэта, філасофскі роздум пра перажытае i выпакутаванае, зямное i вечнае, сэнс чалавечага існавання. Пераклічка маральна-этычных разважанняў паэта з бiблейскiмi запаветамi, традыцыямі гуманістычнай літаратуры. Натуральнасць i разважлiвасць паэтычнай гаворкi, iмкненне да абагульнена-ёмiстых i афарыстычных высноў. Матывы фiласафiчнасцi ў вершах “Журавы”, “Усё жыццё — адно iмгненне...”, “Зялёны клён лiстотай гушкаў...”, “Гады, як часовыя госцi...” i iнш.

Паэма-рэквіем “Голас сэрца” (1960) як адзiн з лепшых эпiчных твораў 60-х гг., своеасаблівы літаратурны помнік шматлікім ахвярам вайны. Гісторыя напісання паэмы. Вобраз маці Алены Сцяпанаўны, яе трагічны лёс у фашысцкім лагеры смерці Асвенцім (Польшча). Журботны матыў сыноўняй бяды і невымернага гора. Сімвалічная абагульненасць вобраза маці. Антываенная накіраванасць твора.

Эстэтычнае і ідэалагічнае ў творчасці П. Броўкi. Паэтычная ленініяна (паэмы “Заўсёды з Леніным”, “Дума аб бессмяротнасці” і інш.). Паэт і час, вера і вернасць ідэалам. Творы паэта як яскравыя дакументы сваёй эпохі.
9.3. АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ

(1914—1978)

Жыццёвы і творчы шлях. Умовы фарміравання таленту.

Ранняя лірыка А. Куляшова. Касмічныя матывы ў творах канца 20-х гг. (“Як дзень адыходзіць...”, інш.).

Мастацкія пошукі 30-х гг. (“Крыўда”, 1930; “Аманал”, 1931). Юнацкая летуценнасць і адначасова вялікая адказнасць за сённяшняе і будучае радзімы, за лёс свайго народа. Крок у эпічнасць — паэма “Крыўда”: асэнсаванне вайны як трагедыі, умоўнасць сюжэта, празаізацыя мовы — устаноўка на размоўнасць інтанацыі, пошук новых тыпаў страфы, асанансных сугуччаў.

Пошук сродкаў эпічнасці ў паэмах 30-х гг.: “Антон Шандабыла” (1933), “Баранаў Васіль” (1937), “Песня аб разведчыках” (1938). Уплыў паэмы А. Твардоўскага “Краіна Муравія” на творы А. Куляшова 30-х гг. Мажорны лад ліра-эпічнай паэмы “У зялёнай дуброве” (1938—1939). Драматызм паэмы “Хлопцы апошняй вайны” (1940). Адлюстраванне ў творах радасці ад вялікіх пераўтварэнняў у краіне і адначасова трывога ад прадчування блізкай вайны. Зварот паэта да народнай песні, да вопыту рускай класічнай літаратуры.

Поспех нізкі вершаў “Юнацкі свет” (1938—1940). Радасны, абжыты, створаны для шчасця юнацкі свет, адначасова і рэальны, і рамантызаваны. Стварэнне ў цыкле лірычнага характару маладога сучасніка — цэльнага характару, пазначанага прыкметамі свайго часу і асяроддзя. Арыентацыя паэзіі А. Куляшова на высока адухоўленае жыццё. Частая змена душэўнага стану, характэрная для лірычнага героя, складаная ўнутраная пераходнасць яго псіхікі. Шматстайнасць рытмікі, “празаізацыя” верша, яркая экспрэсіўнасць фразы, багаты гукапіс — асаблівасці паэтыкі ранніх твораў паэта. Лепшыя вершы даваеннага часу: “Бюро даведак”, “Мая Бесядзь”, “Плыла, цалавалася хмара з зямлёй...” як падвядзенне вынікаў і адначасова вызначэнне праграмы на будучае.

Ваенная лірыка А. Куляшова — песні подзвігу і гераізму, любові і нянавісці. Трагічнае і лірычнае ў баладзе “Над брацкай магілай”. Праблема выбару ў “Баладзе пра чатырох заложнікаў”. Асацыятыўнасць узнаўлення свету Айчыны ў “Лісце з палону”. Высокая ідэйнасць верша “Камсамольскі білет”. Праблема абавязку ў ваеннай лірыцы. Наватарства ў распрацоўцы жанру балады. Разнастайнасць інтанацый у баладах: апісальнасць і лаканізм, “рубленыя” фразы і элементы дыялога.

Шэдэўр паэтычнага эпасу аб Вялікай Айчыннай вайне — паэма “Сцяг брыгады” (1942). Моманты аўтабіяграфізму ў творы. Поспех паэмы, водгукі на яе. Асаблівасці эпічнай формы. Панарамнасць ахопу народнага жыцця ва ўмовах ваеннага ліхалецця. Нацыянальныя архетыпы, сімвалічнасць вобразаў паэмы. Падзейна-сюжэтны бок твора. Псіхалагічныя характарыстыкі асноўных герояў: Рыбкі, Заруднага, Ворчыка. Паказ згуртаванасці савецкіх людзей у час цяжкай навалы. Вобразны лад паэмы. Наватарства ў сюжэце і кампазіцыі: злучэнне рыс паэмы-дзённіка з апісаннем падарожжа. Роля паўтораў (пра дубовы лісток і інш.). Поліфанізм твора. Асаблівасці рытмікі, прасодыі. Наватарскія мастацкія сродкі (выкарыстанне замоў, сродкаў драмы і інш.)

Умоўна-казачны свет паэмы “Прыгоды цымбал” (1944). Развіццё тэмы роднага мастацтва, што ідзе ад М. Багдановіча, ад “Сымона-музыкі” Я. Коласа. Займальна-прыгодніцкія элементы твора.

Праўдзівасць малюнкаў жыцця ў паэме “Дом № 24” (1944).

“Перамога” (1944) — паэма аб жыцці і смерці. Рэальнае і ўмоўнае ў творы.

Паэт і час, паэт і ідэалогія. Асуджэнне капіталістычнага свету ў вершах “Камуністы”, “Слова да Аб’яднаных нацый”. Непасрэднасць пачуцця ў вершаваных творах “Колас”, “Крылы”, “Карандаш”, “Вяселле”, “Пасведчанне”, “Маё пасведчанне”, “Балада пра вока”.

Вытворчая праблематыка ў паэме “Новае рэчышча” (1948) — сацыяльны заказ часу. “Толькі ўперад” (1950) — твор аб каханні і вайне, лірычны тып паэмы. Розныя аспекты тэмы граніцы ў паэме “Грозная пушча” (1952—1956).

Перакладчыцкая дзейнасць А. Куляшова на мяжы 50—60-х гг.; выдатныя пераклады М. Лермантава.

Верш “Перад падарожжам” (1961) як сведчанне пераадолення творчага крызісу.

Канцэптуальная навізна “Новай кнігі” (1964). Маштабнасць і філасафізм думкі. Вечныя каштоўнасці ў творах паэта (“Стаю і з пачуццём неўтаймаваным....”, “Ты згасіш сонца, час, але не згіне....”, інш.). Развагі пра існаванне чалавека ў часе і прасторы, пра лёс чалавецтва, Зямлю і Сусвет “На паўмільярдным кіламетры”, “Нябёсы — акіян, я знаў даўно...”, “Не старадаўні бард, але ўсё роўна...”, інш.). Разгорнутая метафарычнасць з’яў. “Свабода лірычнага самавыяўлення, нязмушанасць тону, смеласць нечаканага збліжэння строгай думкі і простай сардэчнасці” (А. Твардоўскі) у “Новай кнізе”. Шматмернасць бачання. Навізна прыёмаў.

Непаўторнасць куляшоўскага стылю, яго інтэлектуальная насычанасць і рытміка-інтанацыйныя асаблівасці.

Лёс Зямлі, адказнасць за яе ў паэме “Цунамі” (1968). Трагізм светаўспрыняцця паэта, выкліканы пагрозай ядзернай вайны. Уласная міфатворчасць паэта — акіянскае падарожжа Яго і Яе ў пошуках сховаў ад цывілізацыі.

Ліра-эпічная паэма “Далёка да акіяна” (1972) — аповед пра лёс пакалення, веку, вяртанне да вытокаў. Коласаўскія традыцыі ў творы. Тры кругі ў жыццяпісе эпохі: бацькі, сябры, каханая. Паэтызацыя бацькоўскай працы, рэквіем па сябрах, трагізм кахання. Вобраз Алесі — скразны ў паэзіі А. Куляшова. Аб’ёмнасць, маштабнасць падзей, адлюстраваных у паэме. Асаблівасці кампазіцыі: мантаж, застаўкі, адступленні, філасофскія развагі. Філасофская напоўненасць твора.

Ліа-філасофская паэма “Варшаўскі шлях” (1973), прысвечаная сябру А. Куляшова — А. Твардоўскаму. Тыпалагічныя паралелі з паэмай А. Твардоўскага “За даллю — даль”.

Драматычная паэма “Хамуціус” (1975), увасабленне ў ёй вобраза К. Каліноўскага. Сацыяльныя матывы ў творы. Майстэрства стварэння дыялогаў. Асаблівасці вершаванай стылістыкі.

Канкрэтыка жыцця і філасафічнасць, інтэлектуальны пошук у кнігах паэзіі “Сасна і бяроза” (1970), “Хуткасць” (1976). Матывы смутку і тугі ў нізцы вершаў “Маналог”, асэнсаванне паэтам лёсу сяброў З. Астапенкі і Ю. Таўбіна.

Пераклад А. Куляшовым класічных твораў сусветнай літаратуры — “Энеіды” І. Катлярэўскага, “Спеў аб Гаяваце” Г. Лангфэла.

Высокая ацэнка паэтычнага таленту і творчай дзейнасці А. Куляшова: уганараванне званнем народнага паэта Беларусі (1968), Дзяржаўнымі прэміямі СССР (1946 і 1949) і БССР (1970).

Праца А. Куляшова над сцэнарыямі мастацкіх кінафільмаў.

Значэнне творчасці А. Куляшова.


9.4. ЯНКА БРЫЛЬ

(1917 - 2006)
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка