Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»




Дата канвертавання13.06.2016
Памер243.77 Kb.
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»

ЗАЦВЯРДЖДАЮ

Прарэктар па вучэбнай работе

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

(подпіс)

____________________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-___________/уч.


МЕТАДАЛОГІЯ ГІСТАРЫЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ
Вучэбная праграма па спецыяльнасцях

1-21 03 01 - 01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»

2015
Вучэбная праграма складзена ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам рэгістрацыйны №____________________,зацверджаным ______________, вучэбным планам падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці « «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»

рэгістрацыйны №____________ , зацверджаным _________.




СКЛАДАЛЬНІК:

Г.А. Аляксейчанка — канд. гістарычных навук , дацэнт кафедры гісторыі славян и спецыяльных гістарычных дысцыплін, УА «ГДУ імя Ф. Скарыны».


Рецэнзенты:

Гладышаў У.С. -— дацэнт кафедры правазнаўства УА “ФПБ МИТСО”, канд. гістарычных навук, дацэнт.
Мязга М.М. — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», канд. гістарычных навук, дацэнт.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ВЫДАННЯ:

Кафедрай гісторыі славян и спецыальных гістарычных дысцыплін УА «ГДУ імя Ф. Скарыны».

(пратакол № _ 10_ ад__22_мая_ 2015);

Навукова- метадычным саветам

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратакол № 7___ ад 27 мая 2015


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

Тэма 1. Прадмет i задачы курса.


Крызіс сучаснай айчыннай гістарыяграфіі. Неабходнасць перагладу асноўных катэгорый і прынцыпаў гістарычнай навукі. Павышэнне метадалагічнага ўзроўню гістарычных даследаванняў – адзін з галоўных фактараў выхаду з крызісу.

Месца метадалогіі гісторыі ў сістэме навукова-гiстарычных ведаў. Метадалогія гісторыі як дысцыпліна, якая вывучае прыроду, прынцыпы і метады навуковага пазнання. Структура метадалогii гiсторыi, яе модусы. Узаемасувязь тэорыі і метадалогіі гісторыі. Гістарычны характар навуковых паняццяў. Іннавацыі і ўдасканаленне метадалагічнага арсенала гістарычнай навукі. Метадалогія як сродак адбору і выкарыстання даследчыцкіх метадаў. Сучасныя метады гістарычнай навукі. Метадалогія і методыка рашэння канкрэтных даследчых задач. Сувязь метадалагічных, гістарыяграфічных і крыніцазнаўчых даследаванняў.

Значэнне метадалогіі гісторыі ў прафесійнай дзейнасці спецыяліста-гісторыка.

Тэма 2. Cтанаўленне i этапы развiцця метадалогii гiсторыi.

Развiццё тэарэтыка-метадалагiчных асноў гiстарычнай навукi ў XVIII – XIX ст.: ад асветнiцтва да пазiтывiзму. Марксiсцкая парадыгма ў метадалогii гiсторыi. Метадалагiчны крызic канца XIX – пачатку XX ст. i развiццё гiстарычнай навукi. Амерыканская гістарыяграфія XX ст.: суадносіны аб’ектывісцкага і рэлятывісцкага падыходаў. Адраджэнне прынцыпаў нямецкага гістарызму ў гістарычнай навуцы ФРГ. Школа “Аналаў”: этапы метадалагічнай эвалюцыі.

Сучасныя метадалагiчныя школы i напрамкi.

“Антрапалагічны паварот” у метадалогіі гісторыі: сутнасць, навукова-эўрыстычны патэнцыял, перспектывы даследаванняў. “Вяртанне наратыву” і новая інтэлектуальная гісторыя. Гісторыя штодзеннасці і мікрагісторыя. Гендарныя даследаванні ў сучаснай гістарыяграфіі. Пашырэнне поля міждысцыплінарных даследаванняў – дамінуючая тэндэнцыя ў развіцці сучаснай гістарычнай навукі. “Постмадэрнісцкі выклік” і актуальныя метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання.

Пошук новых тэарэтыка-метадалагічных падыходаў і даследчых практык у “постсавецкай” гістарычнай навуцы. Цывілізацыйная альтэрнатыва марксісцкай канцэпцыі гісторыі.

Тэма 3. Прадмет i cацыяльныя функцыі гістарычнай навукі.

Паняцце “гісторыя”. Яго шматзначнасць. “Гісторыя – мінулае” і

“гісторыя – веды аб мінулым”, іх суадносіны як метадалагічная праблема. Навуковая гісторыя: змест і тэарэтыка-пазнавальныя асаблівасці. Гісторыя – навука аб культуры (грамадстве). Гісторыя і сацыяльныя навукі.

Спецыфіка мінулага як прадмета гістарычнага пазнання. Рэтраспектыўны характар гістарычнага даследавання. Гісторыя – навука аб чалавеку і аб умовах чалавечай дзейнасці. Гісторыя як працэс. Спалучэнне агульнага, асаблівага і адзінкавага ў гістарычным працэсе. Адрозненне прадмета гісторыі і сацыялогіі. Значэнне абагульненняў сацыялогіі і псіхалогіі для гісторыі. Небяспека “сацыялагізацыі” гісторыі. Індывідуальнае ў гісторыі. Роля апісальнасці ў гістарычным даследаванні. Механізм абагульнення ў гісторыі.

Значэнне законаў як інструментаў пазнання ў гістарычным даследаванні. Закон прычыннасці ў гісторыі. Выдзяленне ў гістарычным працэсе прычынна-выніковых радоў, іх апісанне, параўнанне і тлумачэнне. Работа гісторыка як творчае адзінства тлумачэння і разумення. Імператыў і недасягальнасць поўнага гістарычнага сінтэзу.

Выніковае азначэнне гістарычнай навукі.

Паняцце “сацыяльныя функцыі гістарычнай навукі”. Імператыў гістарычнага сампазнання грамадства. Сувязь гісторыі з грамадскімі запатрабаваннямі. Залежнасць аўтарытэту гісторыі ад яе ролі ў сацыяльным жыцці. Прагрэс грамадства і развіцце функцый гісторыі.

Функцыя сацыяльнай памяці. Функцыя сацыяльнай памяці – канстантная функцыя гісторыі. Сутнасць задач гісторыі як сацыяльнай памяці чалавецтва. Сацыяльная памяць і развіцце цывілізацыі. Трансперсанальны характар сацыяльнай памяці. Гісторыя як арганізаваная сацыяльна-арыентаваная памяць. Гісторыя як “сусветны трыбунал”. Гісторыя як “прыміраючая памяць чалаецтва”.

Навукова-пазнавальная (эўрыстычная) функцыя гісторыі.

Гістарычны падыход да грамадства – неабходная ўмова пазнання і правільнага разумення сучаснасці. Фундаментальны характар канкрэтных навуковых ведаў аб мінулым. Значэнне гістарычнай інфармацыі для навуковых абагульненняў ў грамадазнаўстве. Роля гістарычнай тыпалагізацыі і параўнальнага вывучэння цывілізацый (культур) у азначэнні законаў грамадскага развіцця.

Эфектыўная рэалізацыя эўрыстычнай функцыі гісторыі – перадумова навуковага кіравання грамадствам і абгрунтаванай дзяржаўнай палітыкі. Магчымасць, неабходнасць і аб’ектыўная абмежаванасць выкарыстання вынікаў гістарычных даследаванняў у сацыяльным прагназіраванні.

Выхаваўчая функцыя гісторыі. Задачы гісторыі па выхаванню маральнасці і грамадскіх якасцей асобы ў мінулыя гістарычныя эпохі. Выхаваўчая інварыянта гістарычных традыцый грамадства. Гістарычныя працы і іх аб’ектыўнае выхаваўчае ўздзеянне на чытацкую аудыторыю. Гістарычныя веды і фарміраванне культурнага патэнцыялу асобы. Увасабленне мінулага ў мастацка-эстэтычных формах і яго выхаваўчая роля. Значэнне гісторыі ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму. Гісторыя і задачы выхавання асобы на базе агульначалавечых каштоўнасцей.

Палітыка-ідэалагічныя функцыі гісторыі. Нарматыўная і фактычная (рэальная) наяўнасць палітыка-ідэалагічных функцый ў гісторыі. Формы і праявы палітыка-прагматычнага падыходу да гісторыі ў грамадскай практыцы мінулага. Спецыфічнасць ролі гісторыі ў агульнай сістэме палітыка-ідэалагічных інстытутаў. Досвед і неаобходныя ўрокі ідэалагізацыі гісторыі ў XIX – XX ст. Сучасныя формы палітызацыі і ідэалагізацыі гісторыі.

Незалежны навуковы статус гісторыі і грамазнаўстава – істотная прыкмета цывілізаванасці грамадства.



Тэма 4. Суб’ектна-аб’ектныя дачыненнi ў гiстарычнай навуцы і спецыфіка гістарычнага пазнання.

Навуковае пазнанне: прырода, змест, структура. Натуральныя навукі і гісторыя. Асаблівасці іх пазнаваўчых ідэалаў. Якаснае супадзенне суб’екта і аб’екта пазнання гісторыі. Канцэпцыя гістарычнай і натуразнаўчай навуковай аб’ектыўнасці.

Асаблівасці аб’екта гістарычнага вывучэння. Гістарычны працэс – прадукт мэтанакіраванай чалавечай дзейнасці. Грамадаскае жыцце як складаная сістэма аб’ектыўных і суб’ектыўных з’яў і фактараў. Незавершанасць гісторыі як працэсу (метадалагічны змест). Грамадства – “суб’ект-аб’ект”, сацыяльнае пазнанне як самапазнанне грамадства.

“Рэальнасць” гістарычнага мінулага – актуальная метадалагічная праблема. Спецыфіка пазнавальнай дзейнасці ў гістарычнай навуцы. Агульнанавуковыя пазнаваўчыя прынцыпы ў гісторыі. Рэканструктыўны характар пазнання ў гісторыі; яго спецыфіка. Абмежаванасць эксперыментнага “поля” ў гісторыі.

Рэтраспектыўны характар гістарычнага пазнання: пазітыўныя бакі і складанасці.

Гісторыя і сучаснасць як метадалагiчная праблема. Паняцце “сучаснасць”, яго метадалагічны змест. Сучаснасць і дзейнасць суб’екта гістарычнага пазнання. Сучаснасць – сістэмаўтвараючы элемент у развіцці гістарычнай навукі. Пазнавальнае значэнне досведу сучаснасці для асэнсавання і даследавання мінулага.

Сучаснасць і светапогляд гісторыка. Роля светапогляду ў гістарычнай творчасці. Ацэначны характар гістарычнага меркавання. Уплыў катэгарыяльнага апарата як спадчыны мінулага на гістарычную творчасць. Небяспека мадэрнізацыі і архаізацыі мінулага і шляхі іх пераадолення. Неабходнасць размежавання гістарычных і сацыялагічных паняццяў. Роля маральных якасцей даследчыка ў дасягненні гістарычнай аб’ектыўнасці. Патрэба абмежавання рэлятывісцкага элемента ў навуцы. Неабходнасць свядомага аб’ектывізму гісторыка і небяспека для навукі яе элімінацыі з сучаснасці.

Тэма 5. Структура i ўзроўнi навуковага гістарычнага даследавання.

Гістарычная навука як сістэма; яе ўзроўні і асаблівасці функцыяніравання. Структура гістарычнай навукі: крыніца, факт, тэорыя.

Крыніца – абавязковая ўмова пазнання мінулага. Спецыфічнасць слядоў мінулага і складанасці яго гістарычнай рэканструкцыі. Захаванне, адбор і сістэматызацыя крыніц. Метадалогія гісторыі і крыніцазнаўства.

Праблема вызначэння гістарычнай крыніцы (аналіз падыходаў). Крыніца – прадукт чалавечай дзейнасці. Неабходнасць пашыранай трактоўкі крыніцы. Выкарыстанне ў навуковым даследаванні ўсей сукупнасці розных тыпаў крыніц.

Крыніца як звяно сувязі паміж гісторыкамі і мінулым. Крыніца ў святле тэорыі інфармацыі. Актуальныя і патэнцыяльныя крыніцы. Праблемы пазнавальных магчымасцей крыніцы. Рэпрэзентатыў-насць крыніц. Важнасць выяўлення і ліквідацыі прабелаў у звестках аб мінулым. Сувязь крыніцы з сучаснасцю. Невычарпальныя патэнцыяльныя магчымасці крыніц. Розныя метады іх аналізу і крытыкі. Масавыя гістарычныя крыніцы: сацыяльная прырода, інфармацыйны патэнцыял, значэнне ў гістарычнай рэканструкцыіі мінулага. Метадалагічная апраўданасць выкарыстання колькасных метадаў і камп’ютарных тэхналогій пры апрацоўцы гістарычных крыніц і даследаванні на іх базе сацыяльных з’яў і працэсаў.

Гістарычны факт – фундаментальная катэгорыя гістарычных ведаў. Важнасць метадалагічнага асэнсавання катэгорыі “факт”. Разуменне катэгорыі факта ў гістарыяграфіі XIX – XX ст.(пазітывізм, ранкеанства, рэлятывісцкія трактоўкі). Эвалюцыя аб’ектывісцкага і рэлятывісцкага разумення катэгорыі факта ў сучаснай гістарыяграфіі.

Сэнс гістарычнага факта. Тры варыянты ўжывання паняцця факт; іх узаемазалежнасць. Пазнавальная прырода факта. Факт і падзея мінулага. Асаблівасці фактаў гістарычных крыніц.

Праблема суб’ектыўнага характару фактаў гістарычнай навукі. Сэнс “устанаўлення” навуковага факта. “Факт-мінулае”, “факт у крыніцы” і дзейнасць гісторыка па рэканструкцыі факта. Рэальная гістарычная падзея і факт інфармацыі аб падзеі як эўрыстычная праблема.

Навуковы факт як мадэль ці выява падзеі мінулага. Прысутнасць сучаснага мыслення ў навуковым факце. Змястоўная незавершанасць і навуковая невычарпальнасць факта. Залежнасць факта ад тэорыі. Факт і яго навуковая інтэрпрэтацыя.

Фарміраванне прадстаўнічай сістэмы навукова-гістарычных фактаў – перадумова аб’ектыўнай рэканструкцыі гістарычнага мінулага.

Этапы гiстарычнага даследавання. Яго эпiстэмалагiчныя вымярэннi.

Аперацыі з фактамі на эмпірычным і тэарэтычным узроўнях. Адбор фактаў і пабудова фактаў у мадэль. Даследчыцкая мадэль і тэорыя гісторыка.

Навуковае тлумачэнне; яго роля ў гістарычным пазнанні. Спецыфіка задач навуковага тлумачэння на эмпірычным і тэарэтычным узроўнях пазнання. Класіфікацыя навуковых тлумачэнняў. Мэты і сферы іх выкарыстання. Віды тлумачэння адзінкавых актаў дзейнасці ў гісторыі. Неабходнасць забеспячэння комплекснага характару навуковага тлумачэння.

Складанасць узаемапераходу эмпірычных і тэарэтычных ведаў у гісторыі. Абстрактны і канкрэтны метады на тэарэтычным узроўні пазнання. Роля гіпотэзы ў гістарычным даследаванні. Навуковая тэорыя як завершаная форма канкрэтна-тэарэтычных ведаў у гісторыі. Узаемаправерка тэорый і фактаў - нарматыўная ўмова развіцця гістарычнай навукі.



Тэма 6. Катэгорыяльны апарат гістарычнай навукі.
Сутнасць і прырода навуковых паняццяў і катэгорый. Выкарыстанне навуковых катэгорый – неабходная ўмова гістарычнага даследавання. Катэгарыяльны сінтэз як нарматыўная навуковая працэдура. Яго асаблівасці ў гісторыі. Тэарэтычнае аднаўленне ў катэгорыях аб’ектаў гістарычнай рэальнасці. Суб’ектыўная прырода навуковых катэгорый. Залежнасць катэгарыяльнага апарату гісторыкаў ад іх светапогляду, метадалагічных пазіцый, уплыву навуковых традыцый. Небяспека звядзення гістарычнага даследавання да аперацый з паняццямі. Неабходнасць карэктнага ўжывання навуковых паняццяў і катэгорый у гісторыі.

Выкарыстанне гістарычнай навукай універсальных катэгорый філасофіі. Сацыяльна-філасофскія катэгорыі ў метадалагічным полі гістарычных даследаванняў. Прагрэс сучаснай навукі і пашырэнне сферы выкарыстання агульнанавуковых катэгорый у гістарычных працах.

Змест і метадалагічнае значэнне катэгорый “сусветна-гістарычны” і “лакальна-гістарычны”. Сусветна-гістарычны працэс: катэгорыі цыкла і прагрэсу. Катэгарыяльны апарат тэорый лакальных цывілізацый і гістарычнай глабалістыкі. Гістарычная прастора. Катеэгорыя “гістарычны час”: рэальнае і суб’ектыўнае вымярэнне. “Унутраны час” вывучаемай гістарычнай эпохі.

Параўнальны аналіз катэгарыяльнага апарату фармацыйнай тэорыі і структурна-функцыянальнага напрамку. Іерархія гістарычных катэгорый: пастаянства, структуры, кан’юнктуры. Сацыяльныя структуры. Цыклы і стадыі. Сістэма паняццяў у межах мадэрнізацыйнага падыходу. Індустрыяльныя, постіндустрыяльныя грамадствы: структуры, адметныя вялікім працягам і ўсталівасцю ў часе (эканоміка, грамадства, цывілізацыя). Лагічныя структуры культуры і навуковых ведаў М. Фуко. Абагульненае уяўленне аб структуры і развіцці грамадства.

Катэгорыя каштоўнасці. Культура як сукупнае выяўленне каштоўнасцей. Выкарыстанне паняццяў і катэгорый з тэрміналагічнага арсенала іншых навук у межах даследчыцкіх практык “гістарычнага сінтэзу”.

Метадалагічныя праблемы перыядызацыі ў гісторыі. Крытыка паняцяў “век”, “стагоддзе”. Катэгорыя эпоха: яе навукова-эўрыстычная функцыя. Сярэдневечча. Рэнесанс. Адраджэнне. Патрабаванне адпаведнасці перыядызацыі ўнутранаму рытму гісторыі.

Праблемы разумення мовы мінулага і апісання мінулага сучаснай мовай. Задачы пераадолення небяспекі “мадернізацыі” і “архаізацыі” гістарычнай тэрміналогіі.

Значэнне катэгарыяльнага апарату гісторыі як формы выяўлення і спосаба накаплення навуковых ведаў і адначасова – як неабходнага сродку атрымання ведаў.



Тэма 7. Арганізацыя і прадстаўленне гістарычных ведаў. Праблемы гiстарычнага наратыву.
Шматмернасць як характарыстыка сродкаў і форм прадстаўлення ведаў. Лінейная, галіновая і шматмерная сістэмы прадстаўлення ведаў. Этапы навуковага даследавання. Роля тлумачальных элементаў у стварэнні гістарычнай працы. Апісальнасць і тлумачэнне на ўзроўні эмпірычных (факты) і тэарэтычных ведаў. Роля катэгарыяльнага сінтэзу. Разуменне мадэляў як рэпрэзентацыі ведаў. Галоўныя этапы мадэльнага даследавання. Асноўныя сферы ўжывання мадэляў, іх віды. Логіка-катэгарыяльныя, канцэптуальныя і імітацыйныя мадэлі. Універсальныя тэарэтычныя схемы. Фрэймавая мадель і яе выкарыстанне ў гістарычным даследаванні. Гіпертэкставая сістэма прадстаўлення ведаў. Асноўныя якасці і перавагі гіпертэксту. Фасетна-блочная сістэма інфармацыі ў гісторыі. Стварэнне кагнітыўных карт гістарычных ведаў і перспектывы іх выкарыстання.

Апісанне – універсальны этап навуковага даследавання. Суадносіны апісання і тлумачэння ў натуральных і сацыяльна-гуманітарных навуках. Спецыфіка гістарычнага навуковага тэксту. Гісторыя як апавяданне і як навуковае тлумачэнне (веды). Пытанне аб форме гістарычнай працы. Прызнанне дадатковых пазнавальных функцый за гістарычным апісаннем у “новай інтэлектуальнай гісторыі”. Гістарычны наратыў і яго літаратурна-эстэтычныя якасці. Суадносіны гісторыі і мастацтва. Гістарычны і мастацкі вобраз. Роля суб’ектыўна-індывідуальных фактараў (інтуіцыя, ўяўленне) у стварэнні гістарычнага вобразу. “Ужыванне” даследчыка ў гістарычную рэальнасць: суб’ектыўна-эмацыянальны і аб’ектыўна-рацыянальны бакі. Залежнасць гісторыка ад фактаў і навукова-тэарэтычных задач даследавання. Літаратурны стыль гістарычнай працы – пытанне переканаўчасці, руху апавядання, адзінства структуры. Праблема мовы гісторыка. “Сад” альбо “карта” – традыцыйная дылема гістарычнага наратыву. Аднаўленне жывой карціны мінулага і яго праблемнае асэнсаванне, неабходнасць іх арганічнага спалучэння ў навуковых гістарычных тэкстах.



Тэма 8. Метадалагiчныя падыходы, прынцыпы i метады гістарычнага пазнання.

Змест паняццяў “прынцып” і “падыход” у метадалогіі, іх узаемасувязь. Спецыфіка метадалагічных прынцыпаў вывучэння гісторыі. Агульнанавуковыя і спецыяльныя прынцыпы пазнання ў гістарычнай навуцы.

Прынцып гістарызму як адлюстраванне асаблівасці гістарычных ведаў. Грамадства і яго развіцце ў прасторы і часе. Гістарычны падыход – неабходная ўмова вывучэння з’яў грамадскага жыцця. Гістарызм як спосаб мыслення і прынцып навуковага пазнання; іх узаемасувязь. Ператварэнне гістарызму ў агульнанавуковы прынцып пазнання. Узаемасувязь гістарызму з іншымі прынцыпамі вывучэння гісторыі.

Прынцып аб’ектыўності – агульны прынцып навуковага пазнання. Аб’ектыўнасць і аб’ектывізм у гістарыяграфіі. Фактары патэнцыяльнага забяспечвання аб’ектыўнасці навуковага пазнання мінулага. Залежнасць вынікаў навуковага даследвання ад метадолага-матадычнага ўзроўню гісторыка, яго акадэмічнай падрыхтоўкі і прафесійнай культуры.

Сістэмны падыход і сістэмны аналіз: сутнасць, станаўленне, месца ў сучаснай метадалогіі і практыцы навуковых даследванняў. Сістэмны падыход і сінэргетыка. Асаблівасці сістэмнага падыходу ў сацыяльна-гуманітарных навуках. Сістэмны аналіз і аб’екты гістарычнага даследавання. Структурна-функцыянальны аналіз у гісторыі. Варыянты сістэмных даследаванняў у сучаснай метадалогіі. Вопыт іх рэалізацыі ў гістарыяграфіі.

Каштоўнасны падыход у гісторыі. Яго суадносіны з навуковым (лагічным) асэнсаваннем аб’екта вывучэння. Станаўленне і развіцце каштоўнаснага падыходу ў метадалогіі гісторыі XIX – ХХ ст. Ужыванне катэгорыі каштоўнасці ў гістарыяграфічнай практыцы. Прырода каштоўнасці. Багацце яе сацыякультурнага зместу. Культура як інтэграваная выява чалавечых каштоўнасцей. Каштоўнасці як прадукт матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавецтва. Аб’ектыўны характер каштоўнасцей. Іх гістарычная зменлівасць. Агульначалавечыя каштоўнасці.

Каштоўнасць і ацэнка (гнасеалагічны аспект). Каштоўнасны падыход на эмпірычным і тэарэтычным ўзроўнях гістарычнага пазнання. Каштоўнасны падыход і праблема аб’ектыўнасці гістарычнага пазнання.

Тэма 9. Агульнанавуковыя i спецыяльныя гiстарычныя метады.
Змест паняцця “метад”. Агульнанавуковыя метады ў гістарычным даследаванні. Лагічныя і гістарычныя метады. Выкарыстанне індуктыўна-аналітычнага метаду пры ўзыходжанні ад канкрэтнага да абстрактнага. Метады класіфікаціі і тыпалагізацыі. Метадычны прыем ідэалізацыі. Выкарыстанне інтэгральна-індуктыўнага метаду пры ўзыходжанні ад абстрактнага да канкрэтнага. Індукцыя і дэдукцыя. Аналіз і сінтэз. Апісанне і вымярэнне. Статычныя і дынамічныя метады даследавання. Метад мадэліровання. Роля і месца агульнанавуковых метадаў у вывучэнні гістарычнай рэальнасці. Агульнанавуковыя метады як аснова для распрацоўкі спецыяльных метадаў.

Паняцце і асаблівасці спецыяльных гістарычных метадаў.

Гісторыка-генетычны метад. Праблема выяўлення прычынна-выніковых сувязяў і заканамернасцей гістарычнага развіцця. Накіраванасць метаду на аналіз яго дынамічнай прыроды. Недахопы гісторыка-генетычнага метаду. Даследаванне “генезісу” сацыяльнай з’явы ў сучасных гістарычных працах.

Гісторыка-параўнальный метад. Лагічныя асновы метаду. Умовы суаднясення і супастаўлення аб’ектаў. Параўнанне ў прасторы і часе. Гісторыка-параўнальны метад у вывучэнні гісторыі асобных народаў і цывілізацый (гістарыяграфічны досвед).

Гісторыка-тыпалагічны метад. Тыпалагізацыя аб’ектаў і з’яў як класіфікацыя. Мэтазгоднасць, напрамкі і межы выкарыстання метаду.

Гісторыка-сістэмны метад. Сферы ўжывання і ўмовы эфектыўнага выкарыстання.

Метады дыяхроннага аналізу гістарычнага мінулага. Сінхронны і дыяхронны метады. Варыянты структурна-дыяхроннага аналізу. Інтеграцыя навук і выкарыстанне ў гісторыі метадаў дэмаграфіі, сацыялогіі, псіхалогіі.

Тэма 10. Iннавацыйныя метады ў навейшай гiстарыяграфii.
Колькасныя метады і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыі. Міждысцыплінарныя падыходы ў навуковай практыцы і матэматызацыя гістарычных даследаванняў. Поле эфектыўнага выкарыстання колькасных метадаў. Тыпы задач, вырашаемых у гістарыяграфічнай практыцы з дапамогай колькасных метадаў. Межы выкарыстання колькасных метадаў у гісторыі. Імператыў спалучэння якасных і колькасных метадаў аналізу ў гісторыі. Сусветная “кліаметрыя”: галоўныя напрамкі даследаванняў, навуковыя здабыткі, праблемы.

Камп’ютэрызацыя сучаснай навукі. Камп’ютэрныя тэхналогіі ў гісторыі. Месца ЭВМ у гістарычным даследаванні. Стварэнне баз і банкаў гістарычных дадзеных. Камп’ютерны аналіз тэкставых крыніц. Выкарыстанне статыстыка-матэматычных метадаў. Матэматычнае мадэліраванне ў гістарычных даследаваннях. Перспектыўныя напрамкі выкарыстання камп’ютерных тэхналогій у гісторыі.



Гiстарычная псiхалогiя i псiхагiсторыя.

Сапцыяльна-псіхалагічны падыход у гістарыграфіі. Неабходнасць даследавання псіхалагічных матывацый гістарычнага працэсу. Спробы стварэння псіхалагічнай канцэпцыі асобы ў гісторыі: гістарычная псіхалогія. Выкарыстанне паняцця “базісная асоба”. Калектыўнае “неўсвядомленне” і архетыпы К.Г. Юнга. Псіхааналітычная канцэпцыя З. Фрэйда і адкрыцце новых перспектыў у гістарычных даследаваннях. Тэорыя З. Фрэйда аб ролі “неўсвядомленага”.

Узнікненне псіхагісторыі як новага напрамку ў гістарыяграфіі. Камбінацыя гістарычнага аналізу і псіхадынамічнай тэорыі З. Фрэйда. Псіхагенетычная тэорыя гісторыі. Псіхакласы. “Крызіс ідэнтычнасці” гістарычнай асобы яу вузлавы момант у яе самавызначэнні. Анталагічная пнрастора псіхагісторыка.

Асноўныя напрамкі псіхагістарычных даследаванняў: даследаванне масавых працэсаў, псіхабіаграфіі, гісторыя дзяцінства.



Метады герменэўтыкi, лiнгвiстыкi, семiотыкi. iнгвiстычны паварот" у гiсторыi: праблема мовы iнаратыву. Дыскурс як моўная свядомасць эпохi. Дыскурс - аналiз. Метады лiнгвiстычнага аналiзу. Герменэўтыка на сучасным этапе: яе метадычны арсенал. Семiотыка ў кантэксце метадалогii гiсторыi. Знакi i знакавыя сiстэмы. Паняцце семiасферы i семiозiса. Ужыванне семiатычнага падыходу. Схема i паслядоўнасць семiатычнага аналiзу.

Праблемы мастацтвазнаўчага аналiзу ў даследаваннях па гiсторыi.



Гiсторыя i сацыяльныя навукi: метадалагiчнае ўзаемадзеянне.

Гiсторыя i сацыяльныя навукi ў межах мiждысцыплiнарных даследчых практык. Сацыяльныя метады ў гiстарыяграфii. Гiсторыка-сацыялагiчныя даследаваннi i iх метадычны арсенал. Выкарыстанне метадаў эканамiчных навук. Гiсторыка-эканамiчныя даследаваннi. Сфера выкарыстання метадаў палiталогii ў канкрэтна-гiстарычных распрацоўках.


IНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Прыкладны пералiк практычных заняткаў.

1. Прадмет i cацыяльныя функцыi гiстарычнай навукi.

2. Суб’ектна-аб’ектныя адносiны i спецыфiка гiстарычнага пазнання.

3. Эмпiрычны i тэарэтычны ўзроўнi ў гiстарычным даследаваннi.

4. Катэгорыяльны апарат гiстарычнай навукi.

5. Арганiзацыя i прадстаўленне гiстарычных ведаў.

6. Агульнанавуковыя i спецыяльна-гiстарычныя метады.

7. Iннавацыйныя метады ў гiстарычных даследаваннях.


Рэкамендаваныя формы кантроля ведаў.

1. Рэфераты.

2. Калеквiўмы.

3. Тэматычныя дыскусii.


Рэкамендаваныя тэмы рэфератаў.

1. Структура метадалогii гiсторыi, яе модусы.

2. Школа “Аналаў”: этапы метадалагічнай эвалюцыі.

3. “Вяртанне наратыву” і новая інтэлектуальная гісторыя.

4. Гісторыя штодзеннасці і мікрагісторыя.

5. Гендарныя даследаванні ў сучаснай гістарыяграфіі.

6. Гісторыя і сацыяльныя навукі.

7. Спецыфіка мінулага як прадмета гістарычнага пазнання.

8. Выхаваўчая інварыянта гістарычных традыцый грамадства.

9. Гісторыя і сучаснасць як метадалагiчная праблема.

10. Гістарычная навука як сістэма.

11. Крыніца ў святле тэорыі інфармацыі.

12. Факт і яго навуковая інтэрпрэтацыя.

13. Катэгарыяльны сінтэз як нарматыўная навуковая працэдура.

14. Фрэймавая мадель і яе выкарыстанне ў гістарычным даследаванні

15. Кагнітыўныя карты гістарычных ведаў і перспектывы іх выкарыстання.

16. Каштоўнасны падыход у гісторыі.

17. Камп’ютерны аналіз тэкставых крыніц

18. Матэматычнае мадэліраванне ў гістарычных даследаваннях.

19. Анталагічная прастора псіхагісторыка.

20. Сацыяльныя метады ў гiстарыяграфii.

21. Гiсторыка-эканамiчныя даследаваннi.


Рэкамендаваныя тэматычныя дыскусii.

1.“Постмадэрнісцкі выклік” і актуальныя метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання.

2. Гісторыя як “прыміраючая памяць чалавецтва” i “сусветны трыбунал”.

3. Сучасныя формы палітызацыі і ідэалагізацыі гісторыі. Феномен "мiфагiсторыi".

4. “Сад” альбо “карта” – традыцыйная дылема гістарычнага наратыву.

5. Сістэмны падыход і сінэргетыка ў гiсторыi.

6. Сусветная “кліаметрыя”: галоўныя напрамкі даследаванняў, навуковыя здабыткі, праблемы.

7. "Лiнгвiстычны паварот" у гiсторыi: праблема мовы iнаратыву.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
Асноўная літаратура

1.Ковальченко И.Д. Методы исторического исследования. – М.: Наука, 1987.

2. Методологические проблемы истории Учебное пособие для студентов вузов. – Мн.: НТООО «Тетра Сисменс», 2006.

3.Методология истории. Учебное пособие для студентов вузов. – Мн.: НТООО «Тетра Сисменс», 1996.

4.Могильницкий Б.Г. Введение в методологию истории. – М.: Высшая школа, 1989.

5.Постижение истории: онтологический и гносеологический подходы. Учебное пособие для студентов магистратуры, аспирантов, слушателей повышения квалификации вузов /Под ред. В.Н. Сидорцова, О.А. Яновского, Я.С. Яскевич. – Мн., 2002.

6.Русакова О.Ф. Философия и методология истории в ХХ веке: школы, проблемы, идеи. – Екатеринбург: Изд-во Уро РАН, 2000.

7.Сидорцов В.Н. Методология исторического исследования (механизм творчества историка). – Мн.: БГУ, 2000.

8.Хвостова К.В., Финн В.К. Гносеологические и логические проблемы исторической науки. Учебное пособие для студентов высших учебных заведений. – М., 1995.
Дадатковая літаратура
9.Белявский Н.Г., Шкуратов В.А. Проблемы исторической психологии. – Ростов-на-Дону: Изд-во РГУ, 1982.

10.Бородкин Л.И. Многомерный статистический анализ в исторических исследованиях. – М.: Из-д-во МГУ, 1986.

11.Вебер М. Избранные произведения /Пер с нем. – М.: Прогресс, 1990.

12.Гісторыя штодзеннасці і правы чалавека. – Мн.: Тэхналогія, 2000.

13.Гуревич А.Я. Исторический синтез и школа «Анналов». – М.: Индрик, 1993.

14.Ионов И.Н. Историческая глобалистика: предмет и метод // Общественные науки и современность – 2001. - № 4.

15.История ментальностей и историческая антропология. – М., 1996.

16.Кузнецов А.Г. Герменевтика и гуманитарное познание. – М.: Изд-во МГУ, 1991.

17.Методологические проблемы исторической науки. Сборник статей / Под ред. В.Н. Сидорцова и В.Ф. Кушнера. – Мн.: БГУ-БИЖ, 1993.

18. Насевіч В. Мікрагісторыя: мінулае ў чалавечым вымярэнні // Беларускі гістарычны агляд. Т.6. Сш. 1-2. – Мн., снежань, 1999.

19. Прынз Г. Вусная гісторыя // Беларусі гістарычны агляд. Т.7. Сш. 2. – Мн., снежань, 2000.

20. Ракитов А.И. Историческое познание. – М.: Политиздат, 1982.

21. Сидорцов В.Н., Балыкина Е.И. и др. Историческая информатика: Информатика для исторических специальностей. Учебное пособие. – Мн.: ЗАО «Веды», 1998.

22. Стоўн Л. Вяртанне наратыву // Беларускі гістарычны агляд. Т.4. Сш. 1-2. – Мн., снежань, 1997.

23. Тойнби А. Дж. Постижение истории / Пер с англ. – М.: Прогресс, 1990.

24. Тойнби А. Дж. Цивилизация перед судом истории / Пер. с англ. – СПб., 1995.

25. Теоретико – методологические проблемы исторического познания. Т.1-2. / Под ред. В.Н. Сидорцова, В.С. Кошелева, Я.С. Яскевич. – Мн.: РИВШ БГУ, 2000.

26. Философия и методология истории. – М.: Прогресс, 1977.

27.Шутова О.М. На пути к Истории Людей: Заметки по истории исторической мысли (конец ХХ века). – Мн.:ПолиБиг, 1999.

28. Шутова О.М. Психоистория: школа и методы. Учебное пособие. – Мн.: «Веды», 1997.



29. Ясперс К. Смысл и назначение истории / Пер. с нем. – М.: Политиздат, 1991.
УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ КАРТА



1

2

3

4

5

6

1.

Прадмет i задачы курса

1.Метадалогія гісторыі як дысцыпліна.

2. Узаемасувязь тэорыі і метадалогіі гісторыі.

3.Метадалогія і методыка рашэння канкрэтных даследчых задач.

4. Месца метадалогіі гісторыі ў сістэме навукова-гiстарычных ведаў.

2

––

––




2.
Cтанаўленне i этапы развiцця метадалогii гiсторычнага даследавання.

1 Развiццё тэарэтыка-метадалагiчных асноў гiстарычнай навукi ў XVIII – XIX ст.: ад асветнiцтва да пазiтывiзму.

2 Метадалагiчны крызic канца XIX – пачатку XX ст. i развiццё гiстарычнай навукi.

3.Метадалагiчныя школы i напрамкi гiстарычнай навукi XX ст

4.“Антрапалагічны паварот” у метадалогіі гісторыі: сутнасць, навукова-эўрыстычны патэнцыял, перспектывы даследаванняў.

2




2

Тематычная дыскусія


3.

Прадмет i cацыяльныя функцыі гістарычнай навукі.

1. Прадмет гістарычнай навукі: сучасныя праблемы вызначэння.

2. Паняцце сацыяльныя функцыі гістарычнай навукі”.

3. Функцыя сацыяльнай памяці.

4. Навукова-пазнавальная (эўрыстычная) функцыя гісторыі.

5. Выхаваўчая і палітыка-ідэалагічныя функцыі гісторыі.

2

2

––




4.

Суб’ектна-аб’ектныя дачыненнi ў гiстарычнай навуцы і спецыфіка гістарычнага пазнання.

1. Навуковае пазнанне: прырода, змест, структура. (натуральныя навукі і гісторыя).

2. Рэтраспектыўна-рэкаструктыйны характар гістарычнага пазнання: пазітыўныя бакі і складанасці.

3. Якаснае супадзенне суб’екта і аб’екта пазнання гісторыі ў святле метадалогіі.

4. Гісторыя і сучаснасць як метадалагiчная праблема.

2

2







5

Структура i ўзроўнi навуковага гістарычнага даследавання. Катэгарыяльны апарат гістарычнай навукі.

1. Структура гістарычнай навукі: крыніца, факт, тэорыя.

2. Гістарычны факт – фундаментальная катэгорыя гістарычных ведаў.

3.Эмпірычны і тэарэтычны узроўні гістарычнага даследавання.

4. Катэгарыяльный сінтез у гісторыі.

5. Абстрактны і канкрэтны метады на тэарэтычным узроўні гістарычнага пазнання.

4

4







6

Арганізацыя і прадстаўленне гістарычных ведаў. Праблемы гiстарычнага наратыву.

1. Шматмернасць як характарыстыка сродкаў і форм прадстаўлення ведаў у гісторыі.

2. Асноўныя сферы ўжывання мадэляў і іх віды у гістарычнам пазнанні.

3. Апісанне як універсальны этап навуковага даследавання; яго спецыфіка ў гісторыі.

4.Ааблівасці навуковага гістарычнага наратыву.

2

2







7

Метадалагiчныя падыходы, прынцыпы i метады гістарычнага пазнання.

1. Агульнанавуковыя і спецыяльныя падыходы і прынцыпы пазнання ў гістарычнай навуцы.

2. Агульнанавуковыя метады ў гістарычным даследаванні.

3. Сістэмны падыход і сістэмны аналіз: сутнасць, станаўленне, месца ў сучаснай метадалогіі і практыцы навуковых гістарычных даследванняў.

4. Каштоўнасны падыход у гісторыі.

2










8

Агульнанавуковыя i спецыяльныя гiстарычныя метады.

1. Агульнанавуковыя метады ў гістарычным даследаванні.

2. Гісторыка-генетычны метад.

3. Гісторыка-параўнальный і гісторыка-тыпалагічны метады.

4. Гісторыка-сістэмны метад. Сферы ўжывання і ўмовы эфектыўнага выкарыстання.

5. Сінхронны і дыяхронны метады ў гісторыі.


2

2







9.

Iннавацыйныя метады ў навейшай гiстарыяграфii.

1. Колькасныя метады і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыі

2.Метады гiстарычнай псiхалогiі i псiхагiсторыі.

3. Метады герменэўтыкi, лiнгвiстыкi, семiотыкi.

4. Гiсторыя i сацыяльныя навукi: метадалагiчнае ўзаемадзеянне.

2

4

2

Рэфераты




УСЯГО:

20

16

6

Экзамен


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка