Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны»




Дата канвертавання29.03.2016
Памер189.54 Kb.


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

________________ І.В. Семчанка

(подпіс)

____________________

(дата зацверджання)

Рэгістрацыйны № УД-___________/р.
РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА

Вучэбная праграма для спецыяльнасцяў

1-02 03 06 Замежныя мовы (па накірункам)

(1-02 03 06-01 Англійская мова. Нямецкая мова. Французская мова;

1-02 03 06-02 Нямецкая мова. Англійская мова);

1-21 05 02 Руская філалогія (па накірункам)

(1-21 05 02-01 Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць);

1-21 05 02-02 Руская філалогія (кампьютарнае забеспячэнне);

1-03 04 02-02 Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія

Факультэт гістарычны




Кафедра філасофіі




Курс (курсы) 4,5




Семестр (семестры) 8,10




Лекцыі 16 гадзін Залік 8,10 семестры




Практычныя заняткі 14 гадзін




Самастойная кіруемая

праца студэнтаў (СУРС) 4 гадзіны




Усяго аудыторных


гадзін па дысцыпліне 34 гадзін
Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 50 гадзін вышэйшай адукацыі дзённая


Склаў В.А. Адзіночанка, канд. філ.н., дацэнт

2012


Вучэбная праграма складзена на падставе тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, якая была зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 3 студзеня 2011 г.,

рэгистрацыйны № ТС-СГ.017/тип.

Разгледжана і рэкамендавана да зацверджання ў якасці рабочага варыянту
на паседжанні кафедры філасофіі
2 мая 2012 г., пратакол № 10
Загадчык кафедрай

дацэнт ________В.К. Сцепанюк


Ухвалена і рэкамендавана да зацверджання
Метадычным саветам гістарычнага факультэта
25 мая 2012 г., пратакол № 9

Старшыня


дацэнт __________ С.Б. Жыхараў
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Актуальнасць вывучэння рэлігіязнаўства абумоўлена значнасцю феномену рэлігіі ў фарміраванні і сучасным развіцці сусветнай і айчыннай соцыякультурнай практыкі. Гэтая дысцыпліна дазваляе студэнтам больш глыбока і поўна зразумець працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце, больш адэкватна прымаць рашэнні.

Выкладанне рэлігіязнаўства ў вну мае свецкі характар, засноўваецца на прынцыпах навуковасці, аб’ектыўнасці, талерантнасці, гістарычнасці, лагічнасці, даступнасці і яснасці выкладання, практычнасці і карыснасці для жыццядзейнасці студэнта.

Формамі прамежкавага кантролю засваення вучэбнага матэрыяла студэнтамі з’яўляюцца творчыя заданні, абарона рэфератаў, калёквіўм, выступленні з паведамленнямі. Форма выніковага кантролю – залік.

Асноўная мэта курса – фарміраванне ў студэнта сацыяльна-асабістых кампетэнцый, якія забяспечваюць яго асабістае самавызначэнне ў галіне сацыякультурных феноменаў рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення.

Курс мае наступныя задачы:



  • засвоіць тэарэтычныя основы рэлігіязнаўства, яго асноўныя паняцці, канцэпцыі і праблемы;

  • засвоіць тэарэтычныя основы даследчай метадалогіі ў галіне рэлігіязнаўства;

  • пазнаёміць з асноўнымі гістарычнымі і сучаснымі формамі рэлігіі і вальнадумства;

  • з’арыентаваць студэнтаў на асэнсаванне і аналіз гісторыі фарміравання і сучаснага стану рэлігійных традыцый і формаў вальнадумства на Беларусі;

  • засвоіць асновы свабоды сумлення і азнаёміць з яе заканадаўчым замацаваннем у міжнародных і беларускіх прававых дакументах;

  • навучыць здольнасці весці дыялог і дыскусіі па праблемах рэлігіі і вальнадумства;

  • выхаваць верацярпімасць і павагу да законаў, якія рэгулююць свабоду сумлення.

Засваенне курса «Рэлігіязнаўства» прадугледжвае выкарыстанне студэнтамі ведаў, якія яны атрымалі пры вывучэнні такіх дысцыплін як «Філасофія», «Этыка», «Гісторыя Беларусі», а таксама дысцыплін адпаведных спецыяльнасцяў.

Выпускнік павенен ведаць:

– ключавыя падыходы да інтэрпрэтацыі сутнасці рэлігіі і рэлігійных феноменаў, этапы эвалюцыі рэлігійных традыцый чалавецтва;

– секулярныя тэндэнцыі ў сучасным грамадстве;

– асаблівасці вучэнняў і дзейнасці новых рэлігійных рухаў;

– тыпалагічныя асаблівасці гістарычна традыцыйных рэлігій Беларусі;

– прынцыпы і заканадаўчыя асновы ажыццяўлення свабоды сумлення ў сучасным беларускім грамадстве;



умець:

– аналізаваць ролю рэлігіі ў жыцці чалавека і грамадства, ацэніваць месца рэлігійных з’яў у сістэме культуры;

– вызначаць тэндэнцыі рэлігійна-светапогляднай трансфармацыі сучаснай грамадскай свядомасці;

– улічваць адрозненні рэлігійных традыцый пры вырашэнні сацыяльных, упраўленчых і выхаваўчых задач;

– праяўляць талерантнасць ў сферы міжканфесійных адносін.

Дысцыпліна «Рэлігіязнаўства» вывучаецца студэнтамі 4 курса спецыяльнасцяў 1-02 03 06-01 Англійская мова. Нямецкая мова. Французская мова, 1-02 03 06-02 Нямецкая мова. Англійская мова, 1-21 05 02-01 Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць); 1-21 05 02-02 Руская філалогія (кампьютарнае забеспячэнне), студэнтамі 5 курса спецыяльнасці 1-03 04 02-02 Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія.

Агульная колькасць гадзін 50 ; аудыторная колькасць гадзін 34, з іх: лекцыі – 16, практычныя заняткі – 14, самастойная кіруемая праца студэнтаў (СУРС) – 4. Форма кантролю – залік.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ




Тэма 1. РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА, ЯГО ПРАДМЕТ І МЕТАДЫ. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РЭЛІГІІ
Актуальнасць курса, яго прадмет, мэты, задачы і роля ў структуры гуманітарнай адукацыі студэнтаў.

Рэлігіязнаўства як навука і вучэбная дысцыпліна. Гістарычныя абставіны і прычыны ўзнікнення рэлігіязнаўства. Тэалагічныя, філасофскія, навуковыя трактоўкі рэлігіі. Структура сучаснага рэлігіязнаўства.

Праблема азначэння рэлігіі. Рэлігія як вера ў звышнатуральнае і паводзіны на падставе гэтай веры. Паняцце звышнатуральнага. Звышнатуральнае як святое. Структура рэлігіі: рэлігійная вера, рэлігійная свядомасць, рэлігійная мараль, рэлігійны культ, рэлігійная арганізацыя. Функцыі рэлігіі, іх сувязь з рэлігійнымі і нерэлігійнымі патрэбамі. Канкрэтна-гістарычны характар функцый рэлігіі.

Тыпы рэлігіі. Праблема класіфікацыі рэлігіі.


Тэма 2. РАННІЯ ФОРМЫ РЭЛІГІЙНЫХ ВЕРАВАННЯЎ. ЯЗЫЧНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ
Праблема паходжання і асноўныя канцэпцыі ўзнікнення рэлігіі. Элементарныя формы рэлігійнага жыцця.

Вытокі язычніцтва і яго характар. Адчуванне арганічнага адзінства з наваколлем як аснова язычніцкіх вераванняў і культаў. Уплыў характару прыроды Беларусі на рысы беларускага язычніцтва. Язычніцкія вераванні і культы ў гісторыі беларускай культуры, іх архаічнасць і месца ў сучасным жыцці беларусаў. Сялянскі быт як сфера функцыянавання язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі: фетышызм, анімізм, магія, татэмізм. Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва. Беларускія язычніцкія святы.


Тэма 3. НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНЫЯ РЭЛІГІІ
Паняцце нацыянальных рэлігій і іх месца ў жыцці народаў.

Нацыянальныя рэлігіі Індыі. Характарыстыка спецыфікі рэлігійнага светаўспрымання ў Індыі. Веды як аснова старажытнаіндыйскай культуры. Сістэма каст і яе ўплыў на структуру сучаснага індыйскага грамадства. Уяўленне пра сансару і карму. Джайнізм як адказ на сістэму брахманізму. Практыка аскетызму ў джайнаў. Індуізм як асноўная рэлігія Індыі. Складанасць і разнастайнасць індуізму як рэлігійнай і культурнай сістэмы. Сікхізм як рэлігія пенджабцаў.

Нацыянальныя рэлігіі Кітая. Спецыфіка кітайскага рэлігійнага светаўспрымання. Рэлігіі Старажытнага Кітая. Канфуцыянства як адказ на сацыяльны крызіс. Сістэма правіл паводзін ў канфуцыянстве. Уплыў канфуцыянства на кітаўскую культуру. Даасізм як “альтэрнатыўная” кітайская рэлігія.

Сінтаізм. Асноўныя палажэнні веравучэння і культавая практыка сінтаізму. Гісторыя і сучасны стан сінтаізму.

Іудаізм. Асноўныя палажэнні веравучэння іудаізму. Ідэя Запавету і богаабранасці яўрэяў. Гісторыя і сучасны стан іудаізму. Іудаізм на Беларусі.
Тэма 4. СУСВЕТНЫЯ РЭЛІГІІ. БУДЫЗМ
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму. Жыццё Буды (Сідтхартхі Гаутамы Шак’ямуні). Этыка будызму. Месца этыкі ў будызме. Чатыры высакародныя ісціны. Васьмірычны шлях. Паняцце нірваны. Кірункі ў будызме: хінаяна (тхеравада), махаяна, ваджраяна, ламаізм, дзэн-будызм.
Тэма 5. СУСВЕТНЫЯ РЭЛІГІІ. ХРЫСЦІЯНСТВА
Узнікненне хрысціянства. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення хрысціянства. Іудаізм як папярэднік хрысціянства. Асноўныя палажэнні веравучэння іўдаізму. Ідэя Запавету ў іўдаізме. Культавыя паводзіны як аснова іудаізму. Жыццё Ісуса Хрыста. Гісторыя першапачатковай хрысціянскай царквы. Фарміраванне хрысціянскай іерархіі. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы.

Біблія як твор культуры. Гістарычныя абставіны фарміравання Бібліі. Структура Бібліі. Асноўныя палажэнні Бібліі.

Веравучэнне і культ хрысціянства. Паняцце Сімвала Веры, гісторыя яго фарміравання. Хрысціянскія таінствы.

Тэма 6. ПРАВАСЛАЎЕ
Агульная характарыстыка праваслаўя. Прыняцце хрысціянства на Русі. Прыняцце хрысціянства ў Полацкім і Тураўскім княствах. Феномен дваевер’я. Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Стараверства. Рэформа Нікана і царкоўны раскол. Кірункі ў стараверстве. Ветка як цэнтр папоўства.

Асаблівасці веравучэння і культу праваслаўя. Праваслаўе ў сучаснай Беларусі. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі. Узаемадзеянне праваслаўнай царквы з сучаснымі беларускімі ўладамі.
Тэма 7. КАТАЛІЦТВА
Агульная характарыстыка каталіцтва. Гісторыя каталіцтва на Беларусі.

Асаблівасці веравучэння і культу каталіцтва. Адрозненні каталіцкага і праваслаўнага культу.

Каталіцтва ў сучасным свеце. Структура каталіцкай царквы. Горад-дзяржава Ватыкан. Сучасны стан каталіцтва на Беларусі.

Уніяцтва на Беларусі. Берасцейская унія, яе прычыны і ўмовы. Гісторыя ўніяцтва на Беларусі. Сучасны стан уніяцтва на Беларусі.


Тэма 8. ПРАТЭСТАНЦТВА
Гістарычныя прычыны ўзнікнення рэфармацыйнага руху. Лютэр як пачынальнік Рэфармацыі. Паходжанне тэрміна “пратэстанцтва”. Дзейнасць Кальвіна і Генрыха VIII. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на Беларусі.

Веравучэнне і культ пратэстанцтва. Агульнапратэстанцкія палажэнні: аб выратаванні адзінай верай; Біблія – адзіная крыніца веравучэння; аб усеагульным святарстве. Спецыфіка культу і пабудовы царквы ў англіканстве, лютэранстве і кальвінізме.

Неапратэстанцкія цэрквы (баптысты, пяцідзесятнікі, адвентысты, Сведкі Іеговы), спецыфіка іх веравучэнняў і культаў. Арганізацыйная будова неапратэстанцкіх цэркваў. Гісторыя неапратэстанцкіх цэркваў на Беларусі. Сучасны стан неапратэстанцкіх цэркваў на Беларусі.
Тэма 9. СУСВЕТНЫЯ РЭЛІГІІ. ІСЛАМ
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення ісламу. Дзейнасць Мухамеда ў Мецы і Медыне. Мусульманскія заваёвы і ўзнікненне Арабскага Халіфату. Краіны мусульманскага свету.

Кірункі ў ісламе (сунізм, шыізм, суфізм). Прычыны іх узнікнення. Асаблівасці веравучэння і культу.

Веравучэння і культ ісламу. Каран як свяшчэнная кніга ісламу. Суна. Шарыят як зборнік прынцыпаў мусульманскага права. Асноўныя палажэнні веравучэння ісламу. Пяць культавых абавязкаў мусульманіна.

Іслам ў сучасным свеце.


Тэма 10. СУЧАСНЫЯ ФЕНОМЕНЫ РЭЛІГІЙНАГА ЖЫЦЦЯ. НЕТРАДЫЦЫЙНЫЯ РЭЛІГІІ
Азначэнне нетрадыцыйных рэлігій. Існаванне ў іншай культурнай традыціі як асноўны прызнак нетрадыцыйнасці. Гістарычныя ўмовы, час і месца распаўсюджвання нетрадыцыйных рэлігій.

Прычыны ўзнікнення нетрадыцыйных рэлігій: пераломны характар еўрапейскай культуры ХХ ст., змена характару сацыяльных праблем, канфлікт паміж пакаленнямі, экзатычны характар нетрадыцыйных рэлігій, крытыка традыцыйных рэлігій. Тыпы нетрадыцыйных рэлігій.

Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Беларусі.
Тэма 11. РЭЛІГІЯ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ. РЭЛІГІЯ І ВАЛЬНАДУМСТВА НА БЕЛАРУСІ
Заканамерансці і тэндэнцыі рэлігіі і вальнадумства ў сучасным свеце. Традыцыйныя канфесіі ў сучасным грамадстве. Рэлігійныя мадэрнізм і традыцыяналізм. Тэндэнцыі універсалізацыі рэлігійнага жыцця. Рэлігійны сінкрэтызм. Экуменічныя працэсы ў хрысціянстве.

Секулярызацыя. Эканамічная, палітычная, культурная сэкулярызацыя. Праблемы секулярызаванай еўрапейскай культуры.

Сучасная рэлігійная сітуацыя на Беларусі. Тэндэнцыі росту рэлігійных суполак і колькасці веруючых. Характар рэлігійнасці ў сучаснай Беларусі. Беларускае заканадаўства аб свабодзе сумлення.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ


Нумар раздзелу, тэмы заняткаў

Назва раздзелу, тэмы заняткаў;

Пералік пытанняў, якія вывучаюцца

Колькасць аудыторных гадзін

Матэрыяльнае забяспечанне занятка (наглядныя мятадычныя дапаможнікі і інш))


Літаратура


Формы кантролю ведаў

лекцыі

Практычныя заняткі


Лабараторныя заняткі

СУРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Рэлігіязнаўства, яго прадмет і метады. Агульная характарыстыка рэлігіі

1. Рэлігіязнаўства як навука і вучэбны прадмет.

2. Азначэнне рэлігіі, яе структура і функцыі.

3. Тыпы рэлігіі.




2









[1-9]





2

Раннія формы рэлігійных вераванняў. Язычніцтва на Беларусі

1. Азначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі.

2. Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва.

3. Беларускія язычніцкія святы.



2

2







[10-16]


Апытанне

3.

3.1


3.2

Нацыянальна-дзяржаўныя рэлігіі

1. Нацыянальныя рэлігіі Індыі (джайнізм, індуізм, сікхізм).

2. Нацыянальныя рэлігіі Кітая (канфуцыянства, даасізм).

1. Сінтаізм – нацыянальная рэлігія Японіі.

2. Іудаізм – нацыянальная рэлігія яўрэяў.


4

2


2

2

2




















[17-19]

Апытанне


4



Сусветныя рэлігіі. Будызм

1. Узнікненне будызму.

2. Жыццё Буды.

3. Этыка будызму.

4. Кірункі ў будызме.




2







[1,2,8,17,20]


Апытанне

5

Сусветныя рэлігіі. Хрысціянства

1. Узнікненне хрысціянства.

2. Структура Бібліі.

3. Веравучэнне і культ хрысціянства.



2

2







[21,25]


Апытанне

6

Праваслаўе

1. Агульная характарыстыка праваслаўя.

2. Хрысціянізацыя Русі.

3. Стараверства.

4. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі.


2









[21-23, 25]





7

Каталіцтва

1. Агульная характарыстыка каталіцтва.

2. Асаблівасці веравучэння і культу каталіцтва.

3. Структура каталіцкай царквы.

4. Уніяцтва на Беларусі.


2









[24, 25]





8

Пратэстанцтва

1. Узнікненне пратэстанцтва.

2. Веравучэнне і культ пратэстанцтва.

3. Неапратэстанцкія цэрквы.



2

2







[21-25]


Апытанне

9

Сусветныя рэлігіі. Іслам

1. Узнікненне ісламу.

2. Кірункі ў ісламе.

3. Веравучэнне і культ ісламу.









2



[26-28]


Абарона рэфератаў

10


Сучасныя феномены рэлігійнага жыцця. Нетрадыцыйныя рэлігіі

1. Азначэнне, прычыны ўзнікнення і тыпы нетрадыцыйных рэлігій.

2. Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Беларусі.




2







[29-31]


Апытанне

11

Рэлігія ў сучасным свеце. Рэлігія і вальнадумства на Беларусі

1. Спецыфіка рэлігійных працэсаў у сучасным свеце.

2. Секулярызацыя.

3. Рэлігійны мадэрнізм і фундаменталізм.





2



2



[32-37]



Абарона рэфератаў




Бягучы кантроль па тэмах 1-11

Апытанне

























Залiк




Усяго гадзін:

16

14



4









ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА




Прыкладны пералік практычных заняткаў





  1. Язычніцтва на Беларусі.

  2. Нацыянальныя рэлігіі.

  3. Біблія як твор культуры.

  4. Будызм.

  5. Нетрадыцыйныя рэлігіі.

  6. Пратэстанцтва.

  7. Рэлігія ў сучасным свеце.



Форма кантролю ведаў, якія рэкамендуюцца

1. Рэфератыўныя работы.



Тэмы рэфератаў, якія рэкамендуюцца





  1. Рэлігія і яе роля ў сучасным беларускім грамадстве.

  2. Дваявер’е ў сучаснай Беларусі.

  3. Катэгорыі веруючых у сучаснай Беларусі.

  4. Суаднясенне рэлігіі з іншымі галінамі сучаснай беларускай культуры.

  5. Рэлігійныя працэсы ў сучаснай Беларусі.

  6. Параўнальны аналіз росту колькасці рэлігійных суполак у сучаснай Беларусі.

  7. Змена адносін да рэлігіі ў сучаснай Беларусі.

  8. Узаемаадносіны рэлігіі і дзяржавы ў сучаснай Беларусі.

  9. Права на свабоду сумлення – неад’емнае права чалавека.

  10. Міжнародная заканадаўства пра свабоду сумлення.

  11. Беларускае заканадаўства пра свабоду сумлення.

  12. Правы веруючых на Беларусі.

  13. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.

  14. Структура рэлігійных арганізацый у сучаснай Беларусі.

  15. Праваслаўе: яго гісторыя і сучасны стан у Беларусі.

  16. Каталіцтва: яго гісторыя і сучасны стан у Беларусі.

  17. Іудаізм: яго гісторыя і сучасны стан у Беларусі.

  18. Іслам: яго гісторыя і сучасны стан у Беларусі.

  19. Неапратэстанцкія цэрквы на Беларусі.

  20. Нетрадыцыйныя рэлігіі ў сучаснай Беларусі.

  21. Сучасныя рэлігійныя працэсы ў Гомельскай вобласці.

  22. Канфесіянальная структура Гомельскай вобласці.

  23. Манастыры ў Гомельскай вобласці.

  24. Дабрачынная дзейнасць рэлігійных арганізацый на Гомельшчыне.

Літаратура, якая рэкамендуецца



Асноўная
1 Адзіночанка, В.А. Рэлігіязнаўства / В.А. Адзіночанка. – Гомель, 2012.

2 Гараджа, В.И. Религиоведение / В.И. Гараджа. – М., 1995.

3 Костюкович, П.И. Религиоведение / П.И. Костюкович. – Мн., 2001.

4 Мень, А. История религий: в 7 т. / А. Мень. – М., 1991 – 1997.

5 Никитин, В.Н. Религиоведение. Вероучение религий мира / В.Н. Никитин, В.Л. Обухов. – СПб., 1999.

6 Радугин, А.А. Введение в религиоведение: теория, история и современные религии / А.А. Радугин. – М., 1997.



7 Кудрявцев, В.В. Лекции по истории и теории религии и свободомыслия / В.В. Кудрявцев. – Мн., 1998.

  1. Основы религиоведения / под ред. И.Н. Яблокова – М., 1998.

  2. Яблоков, И.Н. Религиоведение: учебный словарь-минимум по религиоведению / И.Н. Яблоков. – М., 1998.


Дадатковая


  1. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўн. Мн.: Беларусь, 2004. – 592 с.

  2. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. – Мн.: БелЭн, 2005.

  3. Богданович, А.Е. Пережитки древняго міросозерцанія у бълорусовъ / А.Е. Богданович. – Гродна, 1899.

  4. Коваль, У.І. Народныя ўяўленні, павер'і і прыкметы / У.І. Коваль. – Гомель, 1995.

  5. Міфы бацькаўшчыны. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 106 с.

  6. Рыбаков, А.Я. Язычество Древних славян / А.Я. Рыбаков. – М., 1981.

  7. Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 404 с.

  8. Васильев, Л.С. История религий Востока / Л.С. Васильев. – М., 1998.

  9. Индуизм. Джайнизм. Сикхизм. Словарь. – М.: Республика, 1996. – 576 с.

  10. Мифы народов мира. Энциклопедия. Т. 1-2. – М.: «Советская энциклопедия», 1980.

  11. Буддизм. Словарь. – М: Республика, 1992. – 287 с.

  12. Библия. Книги Священного Писания Ветхого и Нового Завета.

  13. Булгаков, С.М. Православие / С.М. Булгаков. – М., 1996.

  14. Короткая, Т.П. Старообрядчество в Беларуси / Т.П. Короткая, Е.С. Прокошина, А.А. Чудникова. –Мн., 1992.

  15. Марозава, С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці / С.Марозава. – Гр., 1996.

  16. Христианство. Энциклопедический словарь. Т. 1-3. – М.: Большая Российская энциклопедия, 1993-1995.

  17. Массэ, А. Ислам. Очерки истории / А. Массе. – М., 1990.

  18. Грюнебаум, Г.Э. фон. Классический ислам: очерки истории. 600–1258 гг. / Г.Э. Грюнебаум. – М., 1988.

  19. Журавский, А.В. Христианство и ислам. Социокультурные проблемы диалога / А.В. Журавский. – М., 1990.

  20. Дьяченко, О.В. Новые религиозные объединения / О.В. Дьяченко. – Мозырь, 1998.

  21. Ефремов, И. Современное харизматическое движение сектантства / И.Ефремов – М., 1995.

  22. Самыгин, С.И. Религиоведение: социология и психология религии / С.И. Самыгин, В.Н. Нечипуренко, В.Н. Полонская. – Ростов-на-Дону, 1996.

  23. Религия и общество: Хрестоматия по социологии религии / гл. ред. В.И. Гараджа. – М., – 1996.

  24. Рэлiгiя i царква на Беларусi: Энцыкл. давед. / гал. рэд. Г.П. Пашкоў. – Мн.: БелЭн, 2001. – 368 с.

  25. Верашчагiна, А.У. Гiсторыя канфесiй ў Беларусi: мiнулае i сучаснасць: Дапам. для настаўнiкаў / А.У. Верашчагіна, А.В. Гурко. – Мн.: Тэхналогiя, 2000. – 157 с.

  26. Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь: Сборник документов и материалов / Авт.-сост. М.В. Цвилик; под ред. В.И. Новицкого. – Мн.: Издательство «Четыре четверти», 2005. – 336 с.

  27. Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях: закон Рэспублiкi Беларусь. – Мн.: «Беларусь», 1996. – 23 с.

  28. Традиционные вероисповедания и новые религиозные движения в Беларуси: пособие для рук. учреждений образования, педагогов, воспитателей / сост. А.И. Осипов; под ред. А.И. Осипова. – Мн.: Беларусь, 2000. – 255 с.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка