Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт




старонка5/5
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.24 Mb.
1   2   3   4   5

3.2.3.2 Фразеалагізмы з адтапонімным прыметнікам. Фразеалагізмаў з адтапонімным прыметнікам зафіксавана ўсяго 15 адзінак, што зноў значна менш у параўнанні з фразеалагізмамі з адантрапонімным прыметнікам, якіх удвая больш. У сваю чаргу фразеалагізмы з адтапонімным прыметнікам падзяляюцца на некалькі груп, у залежнасці ад тыпу тапоніма, ад якога ўтвораны вытворны прыметнік і якім з’яўляецца:

а) назва краіны: Грэцыя да грэчаскіх каляд/календаў (адкладваць) ‘на няпэўны час, надоўга ці назаўсёды’; на грэчаскія календы ‘ніколі’; Егіпетегіпецкая кара ‘нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота’; Кітай адгароджвацца/адгарадзіцца кітайскай сцяной ‘вельмі моцна, наглуха адасабляцца, адмяжоўвацца ад каго-, чаго-небудзь’; кітайская грамата ‘што-небудзь зусім незразумелае, тое, у чым цяжка разабрацца’; кітайская сцяна ‘неадольная перашкода; поўная ізаляванасць ад каго-, чаго-небудзь’; Сіям (старая афіцыйная назва Тайланда) – сіямскія блізняты ‘аднадумцы, блізкія ў якіх-небудзь адносінах людзі ці неразлучныя сябры’;

б) назва горада: Вавілонвавілонскае стоўпатварэнне ‘поўная неразбярыха, беспарадак, гармідар’; Гамбург – гамбургскі рахунак ‘сур’ёзныя, прынцыповыя, бескампрамісныя адносіны, стасункі паміж кім-небудзь’; па гамбургскім рахунку 1) ‘сур’ёзна, прынцыпова, без скідак і ўступак’, 2) ‘па-сапраўднаму, належным чынам, як і павінна быць’, 3) ‘фактычна, у адпаведнасці з рэальнасцю’; Іерыхон іерыхонская/ерыхонская труба ‘чалавек з вельмі гучным голасам’; <як> іерыхонская/ерыхонская труба ‘вельмі гучны, моцны, прарэзлівы’; Казань казанская сірата ‘той, хто прыкідваецца пакрыўджаным, няшчасным (каб разжаліць каго-небудзь)’; прыкідвацца, глядзець казанскай сіратой ‘пакрыўджаным, няшчасным’; Троя траянскі конь ‘ашуканства, хітры падман’ і ‘чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дамагаецца чыйго-небудзь даверу, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’;

в) назва адміністрацыйнай тэрыторыі: Магілёўская губерня (узнікла ў 1772 г. паводле ўказа Кацярыны ІІ на ўсходнебеларускіх землях) – адпраўляцца / адправіць у Магілёўскую губерню ‘забіваць, знішчаць’; у Магілёўскай губерні ‘ў замагільным свеце, супрацьлеглым зямному (апынуцца, аказацца і пад.)’; у Магілёўскую губерню трапіць, папасці, збірацца і пад. ‘у замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю’.


Такім чынам, фразеалагізмы, у якіх зафіксаваны ў якасці кампанента ўласнае імя (антрапонім ці тапонім) альбо прыметнік (адантрапонімны ці адтапонімны), складаюць адносна невялікую (усяго каля 100 адзінак), але надзвычай цікавую групу ўстойлівых адзінак беларускай мовы, паколькі менавіта ў гэтых фразеалагізмах захаваліся звесткі пра мінулыя падзеі ў нашай і самых розных іншых краінах свету, замацаваліся пэўныя меркаванні людзей розных народаў пра пэўныя факты і такім чынам перададзена новым і новым пакаленням сваё бачанне свету, сваю ацэнку падзей, людзей і інш. Каб высветліць гэтыя веды, гэтую дапаўняльную інфармацыю, што скрываюць фразеалагізмы, паспрабуем устанавіць вытокі іх ўзнікнення.

3.3 Вытокі ўзнікнення фразеалагізмаў з уласным іменем
Паводле паходжання, крыніцы ўзнікнення ўсе фразеалагізмы з кампанентам-іменем ці з кампанентам-прыметнікам адантрапонімнага ці адтамонімнага ўтварэння падзяляюцца на чатыры падгрупы, якія складаюцца з тых, што ўзніклі: 1) на аснове біблейскіх легендаў; 2) паводле міфаў і легендаў з антычнай літаратуры; 3) паводле пэўных падзей, з’яў, гістарычных і культурных фактаў з жыцця розных народаў; 4) як памяць народа пра пэўныя гістарычныя падзеі сваёй ці суседніх краін, пра пэўныя звесткі з жыцця народаў іншых краін, іх культуры, асэнсаванне гэтых падзей, практычны вопыт нашага народа, з’явы матэрыяльнай і духоўнай культуры, звязаныя з пэўнымі асобамі і своеасабліва адлюстраваныя ў фразеалагізмах. Першыя дзве групы фразеалагізмаў з пералічаных чатырох можна лічыць інтэрнацыя-нальнымі. Разгледзім кожную групу паасобку.
3.3.1 Фразеалагізмы на аснове біблейскіх легендаў і сюжэтаў
Адну з колькасных груп і асабліва цікавых складаюць фразеалагізмы, якія ўтвораны на аснове біблейскіх легендаў і сюжэтаў і якія выяўляюць міжмоўныя сувязі беларускай фразеалогіі, г. зн. падобныя ці аднолькавыя фразеалагізмы маюцца ў іншых мовах, паколькі ўсе яны маюць адну крыніцу ўзнікнення – Біблію, параўн.: бел. вока за вока і англ. eye for eye; бел. Фама няверны, рус. Фома неверующий і інш.

Да такіх адносяцца:

а) ад Адама / ад Адама і Евы; запець Лазара; пацалунак Юды/Іуды; садом і гамора; у касцюме Адама; у касцюме Евы; Фама няверны, дзе маюцца кампаненты-ўласныя імёны;

б) адамаў яблык; арэдавы вякі; вавілонскае стоўпатварэнне; валаамава асліца; валтасараў баль; егіпецкая кара; іерыхонская труба; каінава пячаць; мафусаілаў век; юдаў/іудаў пацалунак; як іерыхонская труба, дзе маюцца кампаненты-прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў.

Вось звесткі паводле іх узнікнення:

Адам – першы чалавек на зямлі, створаны Богам, адсюль ФА ад Адама / ад Адама і Евы ‘з даўніх часоў, здаўна, не адразу прыступаючы да сутнасці справы’ і ‘здалёк’. Адам, як і яго жонка Ева, жыў у раі і хадзіў без вопраткі, а таму фразеалагізм ў касцюме Адама ‘без усякага адзення, голы’ ці ў касцюме Евы ‘без усякага адзення, голая’. У фразеалагізме адамаў яблык ‘другая назва кадыка ў мужчын’ знайшло адлюстраванне павер’е, што кусочак яблыка, сарванага Евай з дрэва пазнання дабра і зла насуперак Богавай забароне, засеў у горле Адама і стаў знешнім выражэннем граху, перададзены ўсім мужчынам.

Лазар зафіксаваны ў складзе ФА запець/пець Лазара ‘бедаваць, прыкідвацца няшчасным, старацца расчуліць кагосьці’. ФА ўзыходзіць да адной з евангельскіх прытчаў пра беднага і багатага, якую Ісус расказваў фарысеям. Жыў багацей, які апранаўся ў раскошнае адзенне, штодзённа наладжваў піры, і жыў бедны Лазар, пакрыты струпамі, які меў прытулак каля варотаў багацея і марыў пра крошкі са стала багацея. Пасля смерці багацей аказаўся ў пекле, а жабрак “аднесены быў Ангеламі на лона Аўраамава”. Зазнаючы пякельныя мукі, багацей маліў Аўраама дазволіць Лазару падаць яму хоць кроплю вады. Але Аўраам у адказ нагадаў таму, што ён ужо атрымаў ўсё добрае ў сваім жыцці, а Лазар – злое, таму цяпер, наадварот, адзін пацяшаецца, а другі гаруе. У выніку рэлігійнай свядомасці Лазар стаў успрымацца як “узорны” жабрак, бядняк.

Юда. Вобраз ФА пацалунак Юды/Іуды ці юдаў/іўдаў пацалунак ‘здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы’ суадносіцца з духоўным кодам культуры і ўзыходзіць да евангельскага расказа пра здраду Юдам Хрыста. Іуда Іскарыёт, адзін з дванаццаці вучняў Ісуса, прадаў свайго настаўніка за трыццаць сярэбранікаў, прывёўшы страж-нікаў у сад і паказаўшы сваім пацалункам Хрыста. У выніку ўчынак Іуды ўспрымаецца як “узорная” здрада, само імя абазначае здраду.

Садом і Гамора – два суседнія гарады старажытнай Палесціны, у якіх запанавалі беспарадак, распуста, за што Бог вогненным дажджом і землетрасеннем рашыў пакараць грэшнікаў. ФА садом і гамора азначае ‘крайняе бязладдзе, беспарадак, хаос’.

Апостал Фама, пачуўшы, што распяты на яго вачах Хрыстос уваскрэс, сказаў, што не паверыць гэтаму, пакуль не ўбачыць і не памацае на яго руках ранаў ад цвікоў. І тады, як гаворыцца ў евангельскай прытчы, з’явіўся перад ім Ісус і сказаў: ”Падай палец твой сюды і падзівіся на рукі мае, падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры мае, – і не будзь няверны, а верны”. На аснове гэтай прытчы склалася ФА Фама няверны ‘чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць чаму-небудзь’.



Іарэд (Арэд) і Мафусаіл – патрыярхі, якія нібыта пражылі адпаведна кожны 962 і 969 гадоў, адсюль фразеалагізм арэдавы вякі ‘вельмі доўга (жыць, пражыць)’ і мафусаілаў век ‘вельмі доўгае жыццё, даўгалецце’.

Вавілон – старажытны горад (на тэрыторыі сучаснага Ірака), жыхары якога задумалі збудаваць вежу да самага неба, за што разгневаны Бог “змяшаў” мовы будаўнікоў, і яны загаварылі на розных мовах, не разумеючы адзін аднаго, у выніку стварыўся страшэнны вэрхал” [26, с. 65], а фразеалагізм вавілонскае стоўпатварэнне азначае ‘поўная неразбярыха, беспарадак, гармідар’.

Валаам, паводле біблейскай легенды, стаў біць сваю асліцу, у выніку чаго тая запратэставала чалавечай мовай і стала ўгаворваць свайго гаспадара не ісці супраць Божай волі і адмовіцца ад намеру выконваць загад маавітанскага цара Валака, а як вынік – узнікла ФА валаамава асліца ці валаамаў асёл ‘пакорны, маўклівы чалавек, які раптам выказаў сваю думку або нязгоду, пратэст’.

Валтасар, халдзейскі цар, быў забіты ў ноч пасля балю, падчас якога нечыя таямнічая рука напісала на сцяне прарочыя словы, у выніку фразеалагізм валтасараў баль ‘вясёлае, легкадумнае існаванне каго-небудзь у бядотную для іншых часіну’.

Егіпет, фразеалагізм егіпецкая кара склаўся на аснове біблейскага аповеду аб дзесяці карах (ператварэнне вады Ніла ў кроў, падзеж жывёлы, маравая пошасць, нашэсце саранчы, шматдзённая цемра і інш.), якімі Бог пакараў егіпцян за тое, што фараон адмаўляўся вызваліць яўрэяў, што жылі ў Егіпце на становішчы рабоў.

Іерыхон – горад, які ізраільцяне, што вызваліліся з егіпецкага палону, асадзілі па дарозе з Палесціны і заваявалі, калі затрубілі ў свяшчэнныя трубы, дзякуючы чаму сцены горада абваліліся і горад быў узяты. Фразеалагім іерыхонская труба азначае ‘чалавек з вельмі гучным голасам’, а <як> іерыхонская труба – ‘вельмі гучны, моцны, прарэзлівы голас’.

Каін, сын Адама і Евы, які з зайздрасці ў час ахвяравання забіў свайго брата Авеля, за што Бог пакараў першага забойцу: зрабіў на яго твары спецыяльны знак і загадаў быць вечным вандроўнікам. Менавіта Каін ажыццявіў першае забойства ў гісторыі чалавецтва, а наступныя злачынцы і злачынствы ўспрымаюцца як паслядоўнасць шляху Каіна. Само імя яго абазначае чалавека, які зрабіў цяжкае злачынства. У вобразе ФА знайшло адлюстраванне характэрнае для старажытнай формы свядомасці і ўніверсальнае (яно сустракаецца ў розных народаў з розным веравызнаннем) уяўленне аб тым, што злачынца надзелены выключнай знешнасцю, адзначаны спецыяльным “знакам” (параўн., напрыклад, вядомую гіпотэзу італьянскага судзебнага псіхіятра Ч. Ламброзы пра сувязь паміж біялагічнымі асаблівасцямі асобы, якія знаходзяць адлюстраванне ў яе знешнім выглядзе, і яе схільнасцю да ажыццяўлення забойства). ФА каінава пячаць азначае ‘след злачыннасці’ і адлюстроўвае маральны вынік дурнога ўчынку, якім быў адзначаны першы братазабойца.

Такім чынам, у сучаснай беларускай літаратурнай мове зафіксавана 18 фразеалагізмаў, у складзе якіх зафіксаваны кампанент-уласнае імя ці кампанент-прыметнік, утвораны ад уласнага імені і крыніцай узнікнення якіх стала Біблія, хоць увогуле біблейскага паходжання ФА значна больш, але гэта ФА, якія не ўтрымліваюць кампанент-уласнае імя, напрыклад: каменя на камені не пакінуць; у поце твару; трыццаць сярэбранікаў і інш.


3.3.2 Фразеалагізмы на аснове антычных міфаў і легендаў
Яшчэ адну колькасную групу (16 ФА) складаюць тыя фразеалагізмы, што звязаны сваім паходжаннем з міфамі і паданнямі старажытнай Грэцыі і выяўляюць зноў жа міжмоўныя сувязі з прычыны агульнасці крыніцы іх узнікнення. Параўн., напрыклад: беларускі фразеалагізм ахілесава пята, руск. ахилесова пята, англ. Achillesheel і інш.

Да гэтай групы фразеалагізмаў у беларускай мове адносяцца:

а) асядлаць Пегаса; двухаблічны / двулікі Янус; звязвацца / звязацца вузамі Гіменея; між Сцылай і Харыбдай; скрыня Пандоры; у абдымкі / абдоймы Марфея, дзе выдзяляюцца кампаненты-ўласныя імёны;

б) арыядніна ніць; аўгіевы стайні / канюшні; ахілесава пята; геркулесавы слупы; гордзіеў вузел; дамоклаў меч; да геркулесавых слупоў; праметэеў агонь; секчы гордзіеў вузел; траянскі конь, дзе кампанентамі з’яўляюцца вытворныя ад уласных імён прыметнікі.



Вось звесткі аб іх утварэнні.

Пегас у старажытных грэкаў – чарадзейны крылаты конь, які сімвалізаваў паэтычную творчасць, бо, паводле легенды, капытом ён высек цудадзейную крыніцу, якая стала крыніцай паэтычнага натхнення, а таму фразеалагізм асядлаць Пегаса азначае ‘заняцца паэзіяй, стаць паэтам, пачаць пісаць вершы’.

Янус у старажытнарымскай міфалогіі – бог часу, пачатку і канца, уваходу і выхаду. На малюнках і ў скульптуры ён меў два твары, павернутыя ў два супрацьлеглыя бакі. Маладым тварам ён глядзеў наперад, у будучыню, а старым – назад, у мінулае, а таму фразеалагізм двухаблічны Янус азначае ‘крывадушны чалавек’.

Гіменей – бог шлюбу ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, што дазваляе вызначыць фразеалагізм звязвацца / звязацца вузамі Гіменея ‘ўступаць у шлюб’.

Сцыла – шасцігаловая пачвара, якая жыла ў пячоры, адкуль з’яўлялася, каб пажыраць маракоў, што праплывалі міма. Харыбда – дачка бога мораў Пасейдона, пераўтвораная ў гіганцкі вір, вадаварот, што губіў караблі. Гэтыя дзве пачвары пільна ахоўвалі Месінскі праліў (паміж Сіцыліяй і Апенінскім паўвостравам). Праход праз вузкі праліў (між Сцылай і Харыбдай) быў надзвычай небяспечны для мараплаўцаў, а прайсці паміж імі і пазбегнуць гібелі ўдалося толькі арганаўтам і Адысею. Такое становішча, калі небяспека пагражае з розных бакоў, стала ўспрымацца як эталон крытычнай сітуацыі наогул, а за фразеалагізмам між Сцылай і Харыбдай замацавалася значэнне ‘ў цяжкім становішчы, калі непрыемнасці, небяспека пагражаюць з двух бакоў (выбіраць, быць і пад.)’.

Пандора – жанчына, рукамі якой Зеўс адпомсціў людзям, якім Праметэй аддаў выкрадзены ад багоў агонь: Зеўс паслаў Пандору з таямнічай скрыняй, якую забараніў адчыняць, але тая не вытрымала, і на зямлю прыйшлі чалавечыя няшчасці, вось чаму ФА скрыня Пандоры ‘крыніца ліха, бедстваў’.

Марфей – бог сну ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, а таму ФА ў абдымкі / абдоймы Марфея ісці, пайсці азначае ‘спаць’.

Арыядна – дачка цара Мінаса, якая выратавала свайго каханага Тэзея, чарговай ахвяры Мінатаўра, што жыў у лабірынце, адкуль ніхто не вяртаўся, калі дала яму востры меч і клубок нітак: Тэзей дабраўся да Мінатаўра і забіў яго мячом, а па нітцы знайшоў выйсце з заблытаных хадоў лабірынта назад. Вось чаму фразеалагізм арыядніна ніць азначае ‘сродак выйсця з цяжкага становішча’.

Аўгій – элідскі цар, у якога былі вялізныя канюшні і якія ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. І толькі асілак Геракл знайшоў спосаб гэта зрабіць за адзін дзень: ён перагарадзіў плацінай рэкі Алфея і Пенея і пусціў паток вады ў канюшню, які і ачысціў іх. Вось выток фразеалагізма аўгіевы стайні / канюшні, які сёння мае два значэнні: 1) ‘вельмі забруджанае памяшканне’ і 2) ‘поўнае бязладдзе, надзвычайная запушчанасць спраў у якой-небудзь арганізацыі’. Звычайна фразеалагізм ужываецца ў тых выпадках, калі неабходна ўказаць на незвычайны беспарадак, на запушчанасць у якіх-небудзь справах.

Ахілес, паводле старажытнагрэчаскага міфа, – герой-паўбог, адзін з кіраўнікоў грэчаскіх плямён у Траянскай вайне. Яго маці, марская багіня Фетыда, акунула Ахілеса ў свяшчэнную ваду падземнай ракі Стыкс з мэтай зрабіць яго несмяротным і непаражальным. Але ў час Траянскай вайны, пры асадзе ахейцамі Троі, Ахілес быў забіты Парысам, стралу якога нібыта бог Апалон накіраваў у пяту героя, за якую трымала маці сына пры хрышчэнні і якая стала адзіным неабароненым месцам. Адсюль фразеалагізм ахілесава пята ‘найбольш слабае, паражальнае месца’.

Геркулес – асілак, тытан, які нібыта паставіў дзве скалы (слупы) на супрацьлеглых берагах Гібралтарскага праліва, паміж Еўропай і Афрыкай, – “край свету”, паводле ўяўленняў старажытных грэкаў. А таму фразеалагізм геркулесавы слупы азначае ‘вышэйшая, крайняя ступень, мяжа чаго-небудзь’.

ФА да геркулесавых слупоў ‘да крайнасці ў чым-небудзь (даходзіць і інш.)’ склаўся на аснове фразеалагізма геркулесавы слупы, які з’яўляецца паўкалькай з англійскай мовы (гл. геркулесавы слупы).



Гордзій – просты земляроб, які, стаўшы царом Фрыгіі, паставіў калёсы ў храм, а ярмо прымацаваў да дышла такім заблытаным вузлом, што ніхто не мог яго развязаць. Адсюль фразеалагізм гордзіеў вузел ‘заблытаная справа, складанасць, цяжкасць’. Паводле міфа, той, хто развяжа хітры вузел, стане ўладаром усёй Азіі. Аднак ніхто не мог гэтага зрабіць, аж пакуль Аляксандр Македонскі не рассек яго мячом, а як вынік – фразеалагізм секчы гордзіеў вузел ‘смела і рашуча вырашаць якія-небудзь цяжкасці, супярэчнасці’.

Дамокл – адзін з прыбліжаных сіракузскага тырана Дыянісія Старэйшага, што жыў у ІV ст. да н. э. і які пасадзіў Дамокла на трон, а каб адпомсціць яму за зайздрасць, павесіў над яго галавой на конскім воласе востры меч. Дыянісій растлумачыў, што гэты меч – сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана, знак нетрываласці яго шчасця. Фразеалагізм дамоклаў меч азначае ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’ і ўжываецца ў тых выпадках, калі патрэбна ўказаць на пастаянную небяспеку.

Праметэй – багаборац і абаронца людзей, ён выкраў з Алімпа агонь і аддаў людзям, зрабіў шмат чаго добрага. У гонар Праметэя ў Афінах святкавалі праметэі (бег з факелам і перадача яго з рук у рукі). Узгадаем пра Алімпійскія гульні і алімпійскі агонь. Адсюль фразеалагізм праметэеў агонь ‘незгасальнае імкненне да высакароднай мэты’.

Троя – гэта горад, якім, паводле старажытнагрэчаскага эпасу, грэкі хітрасцю авалодалі пасля дзесяцігадовай асады. Хітрасць заключалася ў наступным: грэкі сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Каб уцягнуць каня ў крэпасць, траянцы разбурылі частку сцяны, а ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што зноў вярнулася. Так была ўзята і затым разбурана Троя. А як памяць аб гэтым узнік фразеалагізм траянскі конь, які мае два значэнні: ’ашуканства, хітры падман’ і ‘чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дамагаецца чыйго-небудзь даверу, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’.

Адметнасць міфалагічных і біблейскіх імён у складзе фразеалагізмаў у тым, што яны рэпрэзентуюць, з аднаго боку, сэнсавае багацце кантэксту, у якім яны былі ўпершыню выкарыстаны, а з другога – выяўляюць семантычныя прырашчэнні і набываюць адцягненае метафарычнае значэнне.



3.3.3 Фразеалагізмы на аснове фактаў жыцця іншых народаў
Яшчэ адну групу фразеалагізмаў з кампанентам уласным іменем ці ад’ектыўным кампанентам складаюць тыя, якія сваім паходжаннем абавязаны пэўным падзеям, з’явам, гістарычным і культурным фактам з жыцця іншых народаў, а асновай утварэння іх выступае вобраз, звязаны з канкрэтнай падзеяй, якая адбывалася ў пэўнай мясцовасці, ці асновай утварэння якіх сталі канкрэтныя выпадкі, практычны вопыт, з’явы матэрыяльнай і духоўнай культуры іншых народаў, звязаныя з пэўнымі асобамі. Гэта, як правіла, запазычаныя з іншых моў фразеалагічныя адзінкі, да якіх адносяцца 21фразеалагізм:

а) ісці ў Каносу; кануць у Лету; ківаць на Пятра; Рубікон перайсці; Рубікон пяройдзены; унтэр прышыбееў; шапка Манамаха; як Мамай прайшоў; як папа Карла;

б) антонаў агонь; архіпелаг ГУЛАГ; бурыданаў асёл; варфала-мееўская ноч; дзям’янава юшка; казанскай сіратой (прыкідвацца, глядзець); казанская сірата; каломенская вярста; калумбава яйка; пацёмкінская вёска; эзопаўская / эзопава мова.

Расшыфруем пералічаныя фразеалагізмы, выявім дададатковую інфармацыю праз вытокі іх узнікнення:

ФА ісці ў Каносу ‘ўніжацца перад кім-небудзь, каяцца, станавіцца пакорлівым, прызнаючы сябе пераможаным’, як мяркуюць, узнікла ў выніку такога факта гісторыі: у 1077 годзе германскі імператар Генрых ІV, пацярпеўшы ў барацьбе супраць рымскага папы Грыгорыя VІІ, быў вымушаны каяцца, баючыся страціць прастол: ён тры дні стаяў перад варотамі замка Каноса ў Паўднёвай Італіі, у якім жыў папа Грыгорый VІІ, просячы зняць з яго адлучэнне ад царквы і вярнуць уладу імператара.

ФА ківаць на Пятра ‘звальваць віну на іншых’ запазычана з рускай мовы, а крыніцай яе ўзнікнення з’яўляецца мараль байкі І.А. Крылова “Люстэрка і Малпа”, дзе чытаем (у перакладзе М. Клімковіча):



Што Клімыч рукі грэць умее, – людзі знаюць;

Пра хабар Клімычу чытаюць,

А ён украдкаю ківае на Пятра.

ФА Рубікон перайсці ‘зрабіць сур’ёзны крок, рашучы ўчынак, які вызначае далейшыя падзеі’ – паўкалька з лацінскай мовы (Rubiconem transeo) – пераасэнсаванае словазлучэнне, у якім Рубікон – назва ракі ў паўночнай Італіі, якая была да 49 г. да н.э. граніцай паміж Рымам (Італіяй) і яго паўночнай правінцыяй Галіяй. Кіраваў гэтай правінцыяй Юлій Цэзар, які ноччу перайшоў са сваімі легіёнамі Рубікон, што прывяло да грамадзянскай вайны, якая закончылася перамогай над арміямі сената і ўстанаўленнем у Рыме імперыі на чале з Цэзарам – фактычным пажыццёвым дыктатарам.

ФА Рубікон пяройдзены ‘адказны, рашучы крок зроблены, прынята беспаваротнае рашэнне’ ўтварылася на аснове фразеалагізма рубікон перайсці.

ФА ўнтэр прышыбееў ‘самачынны ахоўнік парадку, душыцель свабоды’ запазычана з рускай мовы, а крыніца яе – апавяданне «Унтер Пришибеев» А.П. Чэхава, герой якога унтэр Прышыбееў лічыць сваім абавязкам умешвацца ва ўсе справы, душыць усіх сваім унтэр-афіцэрскім аўтарытэтам.

ФА шапка Манамаха ‘галаўны ўбор як сімвал царскай улады ў Расіі’ і ‘адзінае, паўнаўладнае кіраўніцтва дзяржавай’ запазычана з рускай мовы, а паходзіць з выразу “Ох, тяжела ты, шапка Мономаха”, упершыню ўжытага ў трагедыі А. С. Пушкіна “Барыс Гадуноў” (1825) са значэннем ‘цяжка кіраваць дзяржавай’. Лічыцца, што гэту шапку насіў вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах (1053–1125). Шапкай Манамаха як сімвалам улады вянчаліся на царства маскоўскія цары.

ФА як Мамай прайшоў ‘дзе-небудзь поўны беспарадак, неразбярыха’ з’яўляецца паўкалькай з рускай мовы і ўтвораны з параўнальнага звароту, звязанага з гістарычнай падзеяй – апусташальным нашэсцем на Русь у ХІV ст. татар пад кіраўніцтвам хана Мамая: у 1378 г. разбурыў Ніжні Ноўгарад і Разань, але быў спрынены маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім, праз два гады Мамай зноў прыйшоў на рускія землі, але пацярпеў поўны разгром у знакамітай Кулікоўскай бітве (1380 г.). У вобразе ФА ляжыць існуючае ў рускіх нацыянальнае архетыповае ўяўленне пра качэўнікаў як пра злую, страшную, бязлітасную і разрушальную сілу, а Мамай становіцца эталонам ажыццяўлення гэтай сілы.

ФА як папа Карла рабіць, працаваць ‘напружана, высільваючыся’ лічыцца паўкалькай з рускай мовы, а яе вытокам варта лічыць аповесць-казку “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны” (1935) А. М. Талстога, адным з герояў якой з’яўляецца шарманшчык Карла, які выстругаў драўлянага хлопчыка з доўгім носам.

ФА антонаў агонь ‘гангрэна, заражэнне крыві’ адлюстроўвае павер’е, якое існавала ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе і паводле якога хваробу можна зняць мошчамі «святога Антонія» (хрысціянскі аскет Антоній Фіўскі, які жыў у ІІІ–ІV стст., раздаў сваё багацце жабракам, пайшоў у Егіпецкую пустыню і жывіўся там травамі і карэннямі), а таму знахары, спрабуючы зняць «антонаў агонь» з хворага, звычайна мелі пры сабе ікону Антонія.

ФА архіпелаг ГУЛАГ ‘канцэнтрацыйныя лагеры ў перыяд сталінскага таталітарызму’ паходзіць ад назвы кнігі “Архіпелаг ГУЛАГ” А. І. Салжаніцына, які размяжоўвае напісанні: “ГУЛАГ для абазначэння лагернай краіны, Архіпелага; ГУЛага – для абазначэння Галоўнага ўпраўлення лагераў і яго апарату”.

ФА бурыданаў асёл / бурыданава асліца ‘крайне нерашучы чалавек, які вагаецца ў выбары паміж двума раўнацэннымі рашэннямі ці раўназначнымі жаданнямі’ была запазычана як паўкалька з французскай мовы і звязваецца з іменем фр. фізіка, філосафа, логіка Жана Бурыдана, які для доказу палажэння аб тым, што ўчынкі жывых істот залежаць не ад іх волі, а ад знешніх прычын, прыводзіў прыклад пра асла, які, знаходзячыся на роўнай адлегласці паміж двух аднолькавых ахапкаў сена ці аднолькавых вёдраў з вадою, павінен загінуць ад голаду ці смагі, бо пры абсалютнай свабодзе выбару ён без знешняй дапамогі не зможа аддаць перавагу аднаму з ахапкаў сена ці аднаму з вёдраў вады і памрэ.

ФА варфаламееўская ноч ‘масавае, нечаканае знішчэнне каго-небудзь’ паходзіць ад гістарычнай падзеі – масавага знішчэння гугенотаў-пратэстантаў католікамі ў Парыжы ўначы на 24 жніўня 1572 г. перад днём святога Варфаламея.

ФА дзям’янава юшка ‘тое, што назойліва прапануецца каму-небудзь у вялікай колькасці’ з’яўляецца паўкалькай з рускай мовы (демьянова уха), дзе пачаткова як свабоднае словазлучэнне было ўжыта ў аднайменнай байцы І. А. Крылова, у якой расказваецца, як Дзям’ян так частаваў юшкай суседа Фоку, што той мусіў ўцячы і пасля гэтага “да Дзям’яна ні нагой”.

Фразеалагізмы казанская сірата ‘той, хто прыкідваецца пакрыўджаным, няшчасным (з мэтай разжаліць каго-небудзь)’ і ФА (прыкідвацца, глядзець) казанскай сіратой ‘пакрыўджаным, няшчасным’ запазычаны з рускай мовы, дзе спачатку першы выраз выкарыстоўваўся ў дачыненні да татарскіх князёў, якія пасля ўзяцця войскамі Івана Грознага ў 1552 г. сталіцы Казанскага царства стараліся прыстасавацца да новай улады, часам пераходзілі ў хрысціянства, слалі рускаму цару чалабітныя, скардзячыся на сваю долю і спадзеючыся на розныя ўступкі, патуранні.

ФА каломенская вярста ‘чалавек вельмі высокага росту’ запазычана з рускай мовы і адлюстроўвае праз кампанент вярста, па-першае, старую меру даўжыні (вярста – 1.06 км.), па-другое, ‘размаляваны чорна-белымі палосамі дарожны слуп, які адзначае гэтую меру’, г. зн. што ў ФА кампанент вярста з’яўляецца эталонам вымярэння даўжыні цела чалавека і ўдзельнічае ў стварэнні метафары, якая склалася на аснове параўнання высакарослага чалавека з вельмі высокімі верставымі слупамі, якія былі пастаўлены паміж Масквой і сялом Каломенскім, якое дасягнула свайго росквіту ў сярэдзіне ХVІІ ст., паколькі тут знаходзілася летняя рэзідэнцыя цара Аляксея Міхайлавіча. Менавіта гэтыя верставыя слупы былі навінкай і дзіковінкай, да таго ж яны былі намнога вышэйшымі, чым на іншых дарогах. Незвычайная вышыня новых верставых слупоў аказала вялікае ўражанне, і яно надоўна замацавалася ў народнай памяці. ФА выступае ў ролі эталона празмерна высокага росту чалавека.

ФА калумбава яйка ‘ўдалае рашэнне чаго-небудзь, знойдзены выхад з цяжкага становішча’ з’яўляецца калькай з французскай мовы і склалася на аснове хадзячага аповеду пра Хрыстафора Калумба. Як апісвае Бенцоні ў сваёй “Гісторыі Новага Свету” (1565), пасля звароту ў Еўропу Калумбу наладзілі пышны прыём. Але тут знайшоўся нядобразычлівец, які пачаў сцвярджаць, што ў адкрыцці Амерыкі нічога цяжкага не было. Тады ў адказ Калумб прапанаваў яму паставіць яйка на стале. Ніхто, ні зайздроснікі, ні ўсе астатнія, гэтага не мог зрабіць. Тады Калумб, злёгку стукнуўшы аб стол яйка з тупога канца, паставіў яго старчма. На заўвагу прысутных, што гэта, маўляў, усяго толькі хітры падман, Калумб адказаў, што ў кожнай вялікай справе, як у такім жарце, неабходна перш за ўсё дасціпная здагадка. А як толькі яна выказана, то здаецца такой жа простай, як Калумбава яйка. З таго часу гэты выраз стаў фразеалагічным сімвалам простага рашэння якой-небудзь складанай праблемы.

ФА кануць у Лету ‘быць забытым, назаўсёды знікнуць’ запазычана з рускай мовы на аснове выразу канул в воду, у якім быў заменены апошні кампанент-слова – вобразам з грэчаскай міфалогіі. Лета – рака забыцця ў падземным царстве, з якой душы тых, хто трапляў на той свет, пілі ваду; адзін глыток вады прымушаў іх забываць зямлю і сваё былое жыццё на ёй.

ФА пацёмкінская вёска ‘ашуканства, паказуха, за якой хаваецца дрэнны стан чаго-небудзь’ – гэта паўкалька з рускай мовы, а яе ўзнікненне звязана з іменем фаварыта і найбліжэйшага памочніка імператрыцы Кацярыны ІІ – князя Г. А. Пацёмкіна, па ініцыятыве якога ў 1783 г. да Расіі быў далучаны Крым. У часе падарожжа Кацярыны ІІ на поўдзень (1787) Пацёмкін, каб пераканаць царыцу і іншаземных гасцей у росквіце новых расійскіх тэрыторый і ў поспехах сваёй дзейнасці, выстаўляў на шляху імператрыцы па-святочнаму апранутых людзей, паказваў спецыяльна пабудаваныя дэкаратыўныя вёскі, хлебныя склады (у якіх мяшкі былі набіты пяском), статкі жывёлы (ноччу іх пераганялі па маршруту царыцы), штучныя пышныя паркі і інш.

Фразеалагізм эзопаўская/эзопава мова ‘іншасказальнае, алегарычнае выказванне думак’ з’яўляецца паўкалькай з нямецкай ці французскай мовы, а яе ўзнікненне звязана з літаратурнай дзейнасцю старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа (VІ ст. да н. э.), які, будучы рабом, не мог свабодна і адкрыта гаварыць пра многае, бо гэта было небяспечна, таму ён выказваў свае думкі ў алегарычнай, баечнай форме, у вобразе жывёл.

Як відаць, фразеалагічных адзінак гэтай групы няшмат, але ў іх знайшлі адлюстраванне розныя ўласныя найменні. Гэтыя фразеалагізмы тым больш цікавыя, што ў іх прама ці ўскосна называецца якое-небудзь месца, дзе адбывалася пэўная падзея, альбо асоба, дзеянні ці ўчынкі якой сталі асновай пэўнага вываду, пэўнага назірання канкрэтнага народа ці пэўнага аўтара, сродкам выражэння адносін і характарыстыкі.
3.3.4 Фразеалагізмы на аснове ўласных фактаў і падзей
Зразумела, што асноўная частка фразеалагічнага складу кожнай мовы звязана сваім паходжаннем з жыццём народа-носьбіта мовы. У фразеалагізмах у сціслай вобразнай форме адлюстраваны вопыт мінулых пакаленняў беларускага народа і яго ўяўленні пра свет. Таму ў фразеалагізмах зафіксавалася памяць народа пра пэўныя гістарычныя падзеі сваёй ці суседніх краін, пра пэўныя звесткі з жыцця народаў іншых краін, іх культуры, асэнсаванне гэтых падзей, практычны вопыт нашага народа, з’явы матэрыяльнай і духоўнай культуры, звязаныя з пэўнымі асобамі і своеасабліва перададзеныя і закадзіраваныя ў фразеалагізмах. Сярод усёй колькасці фразеалагізмаў з уласным іменем ці ад’ектыўным кампанентам такіх адзінак не менш у параўнанні з папярэднімі групамі, але яны, на нашу думку, найбольш цікавыя для вывучэння мовы народа, яе нацыянальнай спецыфікі, адлюстраванай у гэтай групе фразеалагізмаў, да тых поглядаў і меркаванняў, якія выяўляюцца ў фразеалагізмах. Да іх адносяцца наступныя 24 уласнабеларускіх ці агульнаславянскіх фразеалагізмаў:

а) адзін раз Марку жаніцца; адкрываць / адкрыць Амерыку; адкрыццё Амерыкі; адпраўляць / адправіць у штаб Духоніна; Алёша з батонамі; Андрэй Кузьме родны Хведар; за царом Гарохам; і квіта <пане, дзядзька> Мікіта; пад Катоўскага; пры цару Гароху; як дзядзька у Вільні; як Заблоцкі на мыле; як Марку па пеклу; як Марка па пекле;

б) адгарадзіцца кітайскай сцяной; адпраўляцца / адправіць у Магілёўскую губерню; кітайская грамата; кітайская сцяна; мамаева пабоішча; сіямскія блізняты; сталыпінскі гальштук; у Магілёўскай губерні; у Магілёўскую губерню; як сідараву казу.

Падумаем над звесткамі, якія, несумненна, дапамогуць зразумець сэнс фразеалагізмаў і выявіць тую дадатковую культурную інфармацыю праз вытокі ўзнікнення названых фразеалагізмаў.

ФА адкрываць/адкрыць Амерыку ‘знаходзіць, выяўляць што-небудзь зусім новае, невядомае’ і ‘гаварыць, аб’яўляць пра даўно ўсім вядомае’ ўтворана ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння пра адкрыццё Амерыкі 28 кастрычніка 1492 г. Хрыстафорам Калумбам, які, шукаючы прамы марскі шлях ў Індыю, прычаліў да берагоў невядомай тады Амерыкі. Праўда, гісторыкамі даказана, што задоўга да Калумба Амерыка неаднаразова адкрывалася рознымі мараплаўцамі; пра гэта сведчаць ісландскія і грэнландскія сагі, старажытная кельцкая кніга, у якой апісваюцца падарожжы легендарнага мараплаўцы Сент Брэндана і інш. Дарэчы, кантынент быў названы ў гонар фларэнційскага падарожніка Амерыга Веспучы (1451–1512), які чатыры разы наведаў Амерыку пасля Калумба, за выказанае ім меркаванне, што адкрытыя землі – гэта не Індыя, як паказаў Калумб, а новая частка свету, адкуль яшчэ назва Амерыкі – Новы Свет.

А другое значэнне ФА развілося ў выніку іранічнага асэнсавання той жа з’явы (з падтэкстам “ужо даўно адкрытую”). Адпаведна ФА адкрыццё Амерыкі ‘вынаходніцтва, выяўленне чаго-небудзь новага’ ўтворана ад ФА адкрываць Амерыку ў першым значэнні.

ФА адпраўляць у штаб Духоніна ‘расстрэльваць’ адлюстроўвае гістарычную падзею: 20 лістапада 1917 г. пасля заняцця Стаўкі ў Магілёве на вакзале генерал Духонін М. М. (1876–1917), які ўзначальваў у 1917 г. Вярхоўнае Галоўнакамандаванне рускай арміі, стаў адной з першых ахвяраў бальшавіцкага тэрору – быў расстраляны.

ФА за царом Гарохам ці пры цару Гароху ‘вельмі даўно; невядома калі (было, адбывалася што-небудзь і пад.)’ узніклі на ўзор свабодных спалучэнняў тыпу за царом Ірадам, за царом Сімяонам. Выкарыстанне замест сапраўднага ўласнага імені агульнага назоўніка гарох (назвы расліны) – плён народнай дасціпнасці. Чаму ўзяты менавіта гарох? Можа, таму, што гэта, як піша, спасылаючыся на звесткі археолагаў, беларускі фразеолаг А. С. Аксамімтаў, адна з найбольш старажытных культурных раслін, вядомых славянам. Магла, зразумела, адыграць ролю і проста выпадковасць. Напрыклад, ва ўкраінскай мове – за царя Хмеля, у немцаўAnno Tobak (“у гады Табакі”), у французаў – au temps du roi Guillemot (“у часы караля Гільемо”), у чэхаў – za krale Holce (“за каралём Галышом”), у палякаў – za krola Cwieczka (“за каралём Цвічком”) і г. д. Як бачым, у фразеалагізме агульны назоўнік гарох становіцца ўласным.

У ФА пад Катоўскага стрыгчы, стрыгчыся, падстрыгчы і пад. ‘дагала, зусім, поўнасцю’ знайшоў адлюстраванне факт адсутнасці валасоў у Катоўскага Р. І. (1881–1925), героя Грамадзянскай вайны.

ФА кітайская граматанедаступнае для разумення, тое, у чым цяжка разабрацца’ ўзнікла ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, паколькі кітайская грамата (пісьмо) цяжкая для авалодвання ёю: у Кітаі карыстаюцца не гукавым пісьмом, а іерогліфамі, кожны з якіх абазначае пэўнае слова, а ў выніку такіх графічных знакаў маецца каля 60000, з якіх 6–7 тысяч найбольш ужывальных, без ведання якіх нельга практычна нічога прачытаць.

ФА як Заблоцкі на мыле зарабіць, выручыць, выгадаць і пад. ‘зусім нічога, ніколькі ці амаль нічога, амаль ніколькі не (зарабіць і інш.)’, агульная для беларускай і польскай мовы (jak Zablocki na mydle), узнікла на аснове легенды пра купца Заблоцкага, які, каб не плаціць пошліны, вырашыў правезці кантрабандай мыла, вымененае за граніцай за жыта, схаваўшы яго на дне судна, дзе яно размокла.

ФА як Марка па пекле ‘бесперастанку (рухацца, блукаць, часам без толку)’ і як Марку па пекле ганяць ‘з аднаго месца ў другое, у розных напрамках’ склаліся на аснове легенды пра Марку Пякельнага, паводле якой сялянскі хлопец Марка на працягу многіх дзён мусіў ездзіць па пекле ў розных напрамках з аднаго месца ў другое і ўвесь час са шкадаваннем і болем назіраць, якія розныя пакуты церпяць грэшнікі, але нічым не можа ім дапамагчы.

ФА адгароджвацца / адгарадзіцца кітайскай сцяной ‘вельмі моцна, наглуха адасабляцца, адмяжоўвацца ад каго- ці чаго-небудзь’ утворана ад ФА кітайская сцяна ‘неадольная перашкода і поўная ізаляванасць’, які ў сваю чаргу ўзнік на аснове тэрміналагічнага словазлучэння. Вялікай кітайскай сцяной называюць крапасную сцяну даўжынёй да пяці тысяч кіламетраў і вышынёй да дзесяці метраў ў Паўночным Кітаі, якая будавалася ў ІV–ІІІ стст. да н. э. з каменных пліт, цэглы і зямлі і часткова захавалася да нашых дзён, а прызначалася для аховы ад набегу вандроўных плямёнаў і была сур’ёзнай перашкодай для ворагаў.

ФА мамаева пабоішча ‘вялікая сварка, бойка’ і ‘поўны беспарадак, неразбярыха’ ўзнікла ў выніку пераасэнсавання састаўной назвы гістарычнай падзеі: у 1380 г. на Куліковым полі былі разбіты войскі татарскага хана Мамая. У бітве разам з рускімі на чале з Дзмітрыем Данскім прымалі ўдзел беларускія і ўкраінскія атрады. Бітва гэта называецца Кулікоўскай, а таксама Мамаевым пабоішчам.

ФА сіямскія блізняты ‘аднадумцы, блізкія ў якіх-небудзь адносінах людзі ці неразлучныя сябры’ склалася ў выніку метафарызацыі адпаведнага словазлучэння, якім называлі двух зрослых блізнят – Чанга і Энга Букераў, якія нарадзіліся ў 1811 г. у Сіяме (старая афіцыйная назва Тайланда) і, будучы зрослымі, пражылі 63 гады.

ФА як дзядзька ў Вільні ‘разгублена, збянтэжана, непрывычна, ніякавата’ склалася на аснове апісання героя паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа дзядзькі Антося, а дакладней з яе аднаго раздзела “Дзядзька ў Вільні”.

ФА сталыпінскі гальштук ‘шыбеніца, пятля’ мае свайго аўтара: кадэт Ф. І. Родзіч, які на пасяджэнні Дзяржаўнай думы 17 лістапада 1907 г. ў адказ на заяву П. А. Сталыпіна, што яго ўрад і ў далейшым будзе жорстка падаўляць рэвалюцыйны рух у Расіі, выступіў і сказаў, што рэпрэсіўныя сродкі барацьбы “нашчадкі назавуць, магчыма, сталыпінскім гальштукам”. У гады сталыпінскай рэакцыі даволі папулярнымі былі куплеты тыпу: «У нашего премьера Ужасная манера На шею галстуки цеплять».

ФА ў Магілёўскай губерні ‘ў замагільным свеце, супрацьлеглым зямному (апынуцца, аказацца і пад.)’ узнікла на аснове каламбурнага, народнаэтымалагічнага збліжэння слоў магіла са значэннем ‘смерць, пагібель’ і Магілёўская (прыметнік ад назвы горада – Магілёў); ФА ў Магілёўскую губерню трапіць, папсці, збірацца і пад. ‘у замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю’, як і першая, узнікла ў выніку каламбурнага збліжэння слоў магіла са значэннем ‘яма для пахавання памерлых’ і Магілёўская; ФА адпраўляцца/адправіць у Магілёўскую губерню ‘забіваць, знішчаць’ утварылася пад уплывам і на ўзор ФА адправіць на той свет, а спалучэнне ў Магілёўскую губерню – вядомы каламбур.

ФА як сідараву казу ці як сідаравых коз ‘вельмі жорстка, бязлітасна (лупіць, лупцаваць)’, як мяркуюць даследчыкі, узніклі на аснове старажытнага ўстойлівага параўнання біць, як казу, вядомага ў многіх мовах. Супастаўленне з казой грунтавалася на тым, што гэту жывёліну часта білі за патраву. А прыметнік, які мае сувязь з уласным іменем Сідар, стаў кампанентам фразеалагізма на аснове таго, што ў шматлікіх прыказках гэтае імя ўжываецца з адмоўнай характарыстыкай сварлівага і задзірлівага суседа.

Такім чынам, знаёмства з фразеалагізмамі праз пэўныя гісторыка-этымалагічныя звесткі, думаецца, дапаможа найперш асэнсаваць гэтую інфармацыю, лепш зразумець сутнасць і ролю фразеалагізмаў у мове і жыцці народа і кожнага асобнага чалавека. Зразумела, такая інфармацыя дапаможа лепш засвоіць фразеалагізмы, спазнаць заканамернасці іх утварэння, усвядоміць законы і правілы іх выкарыстання ва ўласнай мове з улікам мэты і месца ў маўленчай дзейнасці.


Заключэнне

Дарагі чытач, у завяршэнне гэтай невялікай кнігі хочацца выказаць некалькі заключных вывадаў-палажэнняй, якія, спадзяёмся, прачытаўшы яе, вы раздзеліце разам з намі.

1. Веды пра ўласныя імёны неабходныя кожнаму чалавеку, і, думаецца, пасля знаёмства з некаторымі фактамі аб іх узнікне жаданне пашырыць, паглыбіць гэтыя веды ці ўдакладніць пэўны аспект, пэўнае асобнае пытанне. Гэта асабліва датычыць антрапонімаў і тапонімаў з прычыны хаця б прыналежнасці гэтых найменняў да жыцця кожнага чалавека: адкуль паходзіць маё прозвішча, якія прозвішчы насілі мае продкі па лініі маці, што абазначае маё імя, імя маіх блізкіх і якія яго вытокі, чаму названы так мой горад, вуліца, плошча, вёска, рака, урочышча і пад.

2. Тэрміналогія – гэта выключна важная, надзвычай колькасна прадстаўленая частка лексікі кожнай літаратурнай мовы. Дзякуючы тэрмінам забяспечваецца спасціжэнне новых адкрыццяў, без якіх нельга ўявіць навуку, а таксама адметнасць афармлення мовы навукі, якая надзвычай багатая і разнастайная і разам з тым надзвычай канкрэтная. Тэрміналагічная лексіка кожнай галіны навукі і тэхнікі вызначаецца як агульнымі рысамі, так і адметнымі, характэрнымі для пэўнай галіны. Пазнанне законаў узаемадносін агульналітаратурнай і тэрміналагічнай лексікі, у першую чаргу ўтварэння і функцыянавання тэрмінаў увогуле, патрабуе ведання законаў канкрэтнай мовы і законаў тэрміналогіі.

Выяўленне тэрмінаў, абавязаных так ці іначай сваім утварэннем уласным імёнам, устанаўленне гэтых уласных імёнаў, іх тыпаў (антрапонімаў ці тапонімаў) і іх ролі ва ўзнікненні тэрмінаў дапамагае асэнсавана падысці да існуючых тэрмінаў і свядома, з навуковых пазіцый да ўтварэння новых. А яшчэ такія пошукі прывядуць да пазнання людзей, тых абставін, месца, умоў, якія маюць дачыненне да пэўных адкрыццяў у навуцы, што замацаваліся ў тэрмінах, а значыць, больш грунтоўна і ўсебакова спазнаць тэрміналагічныя адзінкі.

3. Фразеалагічныя багацці кожнай мовы – скарбніца вобразных яе сродкаў. Гэтыя скарбы назапашваюцца стагоддзямі, а таму, з аднаго боку, утрымліваюць інфармацыю мінулых часоў, а з другога боку, даносяць яе і перадаюць новым пакаленням тыя сацыяльна-культурныя ўстаноўкі, маральна-этычныя правілы і законы, якія сфарміраваліся ў асяроддзі пэўнага народа і зафіксаваліся з дапамогай моўных сродкаў. Нярэдка фразеалагізмы страчваюць сваю “зразумеласць”, сваю гісторыю, аснову ўзнікнення, таму пазнанне яе, асэнсаванне далучае і аб’ядноўвае нас з мінулымі і будучымі пакаленнямі, служыць выдзяленню нас як адметнага народа.

Фразеалагізмы, якія ў сваім кампанентным складзе ўтрымліваюць уласныя імёны – антрапонімы і тапоніы ці вытворныя ад іх прыметнікі, лічацца, як заўважае вядомы рускі фразеолаг В. М. Макіенка, найбольш “гістарычнымі”, паколькі у іх называюцца вядомыя асобы ці канкрэтныя мясціны. Але і гэтыя фразеалагізмы з цягам часу становяцца незразумелымі. Напрыклад: фразеалагізмы як Ленін на буржуазію ‘непрыязна ці з нянавісцю, з агідай (глядзець на каго-н.)’ і кітайская грамата ‘недаступнае для разумення, тое, у чым цяжка разабрацца’ маюць празрыстую матывацыю, успрымаюцца сёння ўсё яшчэ асэнсавана па той прычыне, што, відавочна, усе ведаюць, пра каго яны ці ў сувязі з чым яны ўзніклі. Але пройдзе час, і многія не будуць ведаць, пра што сведчыць большасць фразеалагізмаў, тыпу: як Заблоцкі на мыле ‘зусім нічога, ніколькі ці амаль нічога, амаль ніколькі не (зарабіць і інш.)’, дзе страчана сувязь з канкрэтнай асобай, ці фразеалагізм у Магілёўскай губерні (апынуцца, аказацца) ‘у замагільным свеце, супрацьпастаўленым зямному жыццю’ сёння з’яўляецца своеасаблівай загадкай будовы і свайго значэння, якую можна разгадаць, калі ведаць пра каламбурнасць выказвання і асацыяцыю слоў магіла і Магілёўская.

Веданне і ўжыванне фразеалагізмаў увогуле, у тым ліку і тых, якія сваім кампанентам маюць уласнае імя альбо адантрапонімны ці адтапонімны прыметнік, узбагачае мову кожнага чалавека, далучаючы чалавека да здабыткаў сваёй мовы, робіць відавочным прыналежнасць кожнага чалавека да свайго народа, яднае з ім, фарміруе нормы паводзін, маральна-этычныя правілы паводзін, засвойваючы шматвяковы вопыт узаемаадносін паміж людзьмі, зафіксаваны ў фразеалагізмах беларускай мовы.



Авалодванне “чужымі” фразеалагізмамі, акрамя ўсяго, аб’ядноўвае людзей розных народаў, выяўляючы тое агульнае, што шануецца ці абвяргаецца ўсімі, як напрыклад, фразеалагізмы, што абавязаны сваім паходжаннем Бібліі, якія, па-першае, ілюструюць выключную важнасць Святога Пісання ў духоўным жыцці грамадства розных народаў (да таго ж такія фразеалагізмы выяўляюць міжмоўныя сувязі); па-другое, гэтыя фразеалагізмы захоўваюць абагуленае і тыповае ў чалавечых адносінах, выступаюць своеасаблівымі правіламі жыцця і ацэнкі ўчынкаў людзей.

Літаратура


  1. Ануфриева, С. С. О семантизации имени собственного в художественном тексте (на материале произведений Людмилы Улицкой) / С. С. Ануфриева // Русский язык : система и функционирование : Материалы Межд. науч. конф., 17–18 апреля 2002 г., г. Минск : в 2 ч. Ч. 2 / Отв. ред. И. С. Ровдо. – Минск : БГУ, 2002. – С. 14–18.

  2. Ахманова О. С. Очерки по общей и русской лексикологии / О. С. Ахманова. – М. : Учпедгиз, 1957. – 296 с.

  3. Ахманова О. С. Словарь лингвистических терминов. 2-е изд., стереотип / О. С. Ахманова. – М. : Советская Энциклопедия, 1969. – 606 с.

  4. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М. В. Бірыла. – Мінск : Навука і тэхніка, 1969. – 508 с.

  5. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія. 3 : Структура ўласных мужчынскіх імён / М. В. Бірыла. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.

  6. Буракова, М. У. Юрыдычная тэрміналогія ў беларускай мове: Аўтарэф. … к. філал. н. 10.02.01. / М. У. Буракова. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2004. – 20 с.

  7. Винокур Г. О. О некоторых явлениях словообразования в русской технической терминологии / Г. О. Винокур // Труды Моск. ин-та истории и философии и литературы. – Т. V. : Сб. статей по языкознанию. 1939. – С. 3–54.

  8. Винокур, Г. О. Понятие поэтического языка / Г. О. Винокур // Избранные работы по русскому языку. – М. : Учпедгиз, 1959. – С. 392–393.

  9. Городецкий Б. Ю. Терминоведение и переводоведение / Б. Ю. Городецкий // Всесоюз. конф. “Совершенствование перевода научно-технической литературы и документов” 7–9 сент. 1988 г. : Тезисы докладов и сообщений. – М., 1988. – С. 4–7.

  10. Даниленко, В. П. Лингвистические требования к стандартизуемой терминологии / В. П. Даниленко // Терминология и норма. – М. : Наука, 1972. – С. 5–32.

  11. Даниленко В. П. Русская терминология: Опыт лингвис-тического описания / В. П. Даниленко. – М. : Наука, 1977. – 246 с.

  12. Деревяго, А. Н. Антропонимы в поэзии В. Брюсова: функциональный аспект / А. Н. Деревяго // Актуальные вопросы славянской ономастики: Материалы ІІ Межд. научной конф. «Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом аспекте / Отв. ред. Р. М. Козлова. – Гомель : УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2004. – С. 57–65.

  13. Зинин, С. И. Антропонимический мир Гринландии (Имена собственные в произведениях А. Грина) / С. И. Зинин // Восточнославянская ономастика: Материалы и исследования. – М. : Наука, 1979. – С. 317–329.

  14. Ивашко, В. А. Как выбирают имена / В. А. Ивашко. – Минск : Вышэйшая школа, 1980. – 174 с.

  15. Капанадзе Л. А. О понятиях “термин” и “терминология” / Л. А. Капанадзе // Развитие лексики современного русского языка. – М. : Наука, 1965. – С. 75–86.

  16. Карпенко, Ю. А. Имя собственное в художественной литературе / Ю. А. Карпенко // Филологические науки, 1986, № 4. – С. 34–40.

  17. Климовицкий Я. А. Некоторые методологические вопросы работы над терминологией науки и техники / Я. А. Климовицкий // Современные проблемы терминологии науки и техники. – М. : Наука, 1969. – С. 32–61.

  18. Комарова З. И. Семантическая структура специальногл слова и ее лексикографическое описание / З. И. Комарова. – Свердловск: Изд-во Уральского университета, 1991. – 156 с.

  19. Кондаков Н. И. Логический словарь-справочник / Н. И. Кон-даков. – М. : Наука, 1975. – 720 с.

  20. Кулебакин В. С. Лингвистические проблемы научно-технической терминологии / В. С. Кулебякин, Я. А. Климовицкий. – М. : Наука, 1970. – 229 с.

  21. Котелова Н. З. К вопросу о специфике термина // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии / Н. З. Котелова. – М. : Наука, 1970. – С. 122–126.

  22. Кузьмин М. П. Нормативная и ненормативная специальная лексика / М. П. Кузьмин // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. – М. : Наука, 1970. – С. 68–81.

  23. Левковская К. А. Теория слова, принципы ее построения и аспекты изучения лексического материала. – М. : Наука, 1962.

  24. Лемцюгова, В. П. Тапаніміка / В. П. Лемцюгова // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. энцыкл.; пад рэд. А. Я. Міхневіча; Рэдкал. : Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 556–558.

  25. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – 271 с.

  26. Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2004. – 448 с.

  27. Лепешаў, І. Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства / І. Я. Лепешаў. – Гродна : ГрДУ, 2006. – 279 с.

  28. Лотман, Ю. М. Художествення структура “Евгения Онегина” / Ю. М. Лотман // Уч. записки Тартусского госун-та. Вып. 184. – Тарту : ТГУ, 1966. С. 5–32.

  29. Ляшчынская, В. А. Уласнае імя ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Актуальные вопросы славянской ономастики: Материалы научной конференции. – Гомель : УО “ГГУ им. Франциска Скорины”, 2002. – 264 с. – С. 150–156.

  30. Ляшчынская, В. А. Антрапанімічная лексіка ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Роднае слова, 2002, № 10. – С. 24–26.

  31. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове : Прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мінск : УП «ІВЦ Мінфіна», 2003. – 243 с.

  32. Магазаник, Э. Ономапоэтика, или «говорящие имена» в литературе / Э. Магазаник. – Ташкент : «ФАН», 1978. – 148 с.

  33. Михалкина, Т. А. Антропонимы в романе А. И. Солженицына «В круге первом» / Т. А. Михалкина // Актуальные вопросы славянской ономастики : Материалы ІІ Межд. научной конф. «Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом аспекте / Отв. ред. Р. М. Козлова. – Гомель : УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2004. – С. 137–141.

  34. Моисеев А. И. О языковой природе термина / А. И. Моисеев // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. – М. : Наука, 1970. – С. 127–138.

  35. Мокиенко, В. М. Загадки русской фразеологии. – 2-е изд., перераб / В. М. Мокиенко. – СПб: «Авалон»,«Азбука-классика», 2007. – 256 с.

  36. Плотников, Б. А. Лексикология / Б. А. Плотников // Общее языкознание. [Учеб. пособие для филол. фак. вузов. Н. Б Мечковская, Б. Ю. Норман, Б. А. Плотников, А. Е. Супрун; под общ. ред. А. Е. Супруна. – Минск : Вышэйшая школа, 1983. – С. 176–221.

  37. Подольская, Н. В. Словарь русской ономастической терминологии. 2-е изд., перераб. и доп. / Н. В. Подольская. – М. : Наука, 1988. – 192 с.

  38. Пумпянский, А. А. Функциональный стиль научной и технической литературы / А. А. Пумпянский // Вопросы языкознания, 1977, № . – С. 16–22.

  39. Реформатский А. А. Что такое термин и терминология / А. А. Реформатский // Вопросы терминологии. – М. : Изд-во АН СССР, 1961. – С. 46–54.

  40. Русский язык и советское общество. Социолого-лингвисти-ческое исследование. Лексика современного русского литературного языка. – М. : Наука, 1968. – 184 с.

  41. Саламевіч, Я. Хто ёсць хто, альбо Адкуль псеўданім / Янка Саламевіч // Роднае слова, 2006, № 7. – С. 72–74.

  42. Слонимский, А. Мастерство Пушкина / А. Слонимский. – М. : ГИХЛ. 1963.

  43. Суперанская, А. В. Общая теория имени собственного / А. В. Суперанская. – М. : Наука, 1973. – 360 с.

  44. Тогунов Б. М. Термин как выражение внутренних противоречий природы языка / Б. М. Тогунов // Ленинское учение о “ядре” материалистической диалектики и некоторые вопросы современной практики и науки: Уч. зап. Астраханского технического института рыбной промышленности и хозяйства. – 1969. – С. 102–104.

  45. Толикина Е. Н. Некоторые лингвистические проблемы изучения термина / Е. Н. Толикина // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. – М. : Наука, 1970. – С. 63–70.

  46. Хаютин А. Д. Термин, терминология, номенклатура: учебное пособие / А. Д. Хаютин. – Самарканд: Самарканд. гос. ун-т им. А. Новои, 1972. – 129 с.

  47. Шелов С. Д. Логическое и лингвистическое в определении терминов (Об одном синтаксическом правиле определения) / С. Д. Шелов // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. Т. 15. – Вып. 2. – 1987. – С. 111–121.

  48. Шур, В. В. Онім у мастацкім тэксце: манаграфія / В. В. Шур. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. – 216 с.



Змест


Слова да чытача …………………………………………………
Раздзел 1 АНАМАСТЫКА …………………………………….

    1. Уласныя імёны, ці анамастыка …………………………....

      1. Антрапаніміка …………………………………………….

        1. Імя ………………………………………………………...

        2. Імя па бацьку ……………………………………………..

        3. Прозвішча ………………………………………………..

        4. Мянушкі …………………………………………………

        5. Псеўданім…………………………………………………

    1. Тапаніміка ………………………………………………...….


Раздзел 2 ТЭРМІНАЛОГІЯ І АНАМАСТЫКА ……………...

2.1 Тэрміналогія …………………………………………………

2.1.1 Да паняцця тэрміна ………………………………………...

2.1.2 Патрабаванні да тэрміна ……………………………………

2.2 Уласныя імёны ў тэрмінах рознага спосабу

ўтварэння …………………………………………………………..

2.2.1 Суфіксальны спосаб ………………………………………..

2.2.2 Спосаб апелятывацыі, ці пераход уласных імёнаў

у тэрміны …………………………………………………………...

2.2.3 Утварэнне тэрмінаў шляхам складання асноў …………….

2.2.4 Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў …………………..
Раздзел 3 ФРАЗЕАЛОГІЯ І АНАМАСТЫКА ………….........

3.1 Фразеалогія ……………………………………………………

3.1.1 Фразеалагізмы як адзінкі фразеалогіі і іх прыкметы …….

3.2 Уласныя імёны ў фразеалагізмах …………………………….

3.2.1 Фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам …….….......

3.2.1.1 Імя як кампанент фразеалагізмаў ……………………….

3.2.1.2 Прозвішча як кампанент фразеалагізмаў ………………

3.2.1.3 Псеўданім як кампанент фразеалагізмаў ………………

3.2.1.4 Мянушкі і клічкі як кампаненты фразеалагізмаў .............

3.2.2 Фразеалагізмы з кампанентам-тапонімам ………………..

3.2.3 Фразеалагізмы з кампанентам-прыметнікам ….…………..

3.2.3.1 Фразеалагізмы з адантрапонімным прыметнікам .….…

3.2.3.2 Фразеалагізмы з адтапонімным прыметнікам ...............

3.3 Вытокі ўзнікнення фразеалагізмаў з уласным іменем ……...

3.3.1 Фразеалагізмы на аснове біблейскіх легендаў і сюжэтаў …..

3.3.2 Фразеалагізмы на аснове антычных міфаў і легендаў ….

3.3.3 Фразеалагізмы на аснове фактаў жыцця іншых народаў ....

3.3.4 Фразеалагізмы на аснове ўласных фактаў і падзей ………


Заключэнне ……………………………………………………...
Літаратура ………………………………………………….…….

4
5

5

5



7

8

9



10

11

14


19

19

19



25
30

31
37

45

47
51



51

52

54



55

55

57



58

58

58



60

60

62



63

64

66



69

74
78


80



Навуковае выданне



Б

уракова Марына Уладзіміраўна

Ляшчынская Вольга Аляксееўна



УЛАСНЫЯ ІМЁНЫ

Ў тэрмінах І фразеалАГІЗМАХ

Практычны дапаможнік

для студэнтаў

нефілалагічных спецыяльнасцей ВНУ

У аўтарскай рэдакцыі

Ліцэнзія № 02330/0549481 ад 14.05.09.

Падпісана да друку 04.02.10. Фармат 60×841/16.

Папера афсетная. Гарнітура “Таймс”. Умоўн.-друк. арк. 5,11.

Улік.-выд. арк. 5,6. Тыраж 100 экз. Заказ № 157.

Надрукавана з арыгінала-макета на рызографе

ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны

універсітэт імя Францыска Скарыны”.

Ліцэнзія № 02330/0150450 ад 03.02.09.

246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104



1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка