Установа адукацыі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка1/4
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.78 Mb.
  1   2   3   4


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”

________________ І.В. Семчанка

(подпіс)
(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД - __________________/баз.




ГІСТОРЫЯ КРАІН АЗІІ І АФРЫКІ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 03 01 01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»

2014

СКЛАДАЛЬНІКІ:

А.М. Кротаў – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф Скарыны», к. г. н., дацэнт,

Д.М. Талочка – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф Скарыны», к. г. н., дацэнт

Рэцэнзенты:

М.Я Абраменка – к.г.н., дэкан факультэта давузаўскай падгатоўкі УО «Гомельскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт»


А.Д. Лебедзеў – к.г.н., дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны».

РЕКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай усеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

(пратакол № 10 ад 26 мая 2014 );

Метадычным саветам гістарычнага факультэта

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

(пратакол № 9 ад 27 мая 2014 );

Адказны за рэдакцыю: А.М. Кротаў

Адказны за выпуск: А.М. Кротаў

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вывучэнне гісторыі краін Азіі і Афрыкі мае важнейшае навуковае і палітычнае значэнне, якое вызначаецца роляю народаў гэтых краін ва ўсеагульна-гістарычным працэсе. Усебаковае вывучэнне мінулага народаў Азіі і Афрыкі дапаможа праясніць прычыны ператварэння краін з высокай старажытнай культурай у залежныя і каланіяльныя. Неабходна яно і для больш поўнага разумення працэсаў, якія адбываюцца ў краінах сучаснага Ўсходу.

Курс “Гісторыя краін Азіі і Афрыкі” уключае даволі вялікі, аднак параўнальна сцісла выкладзены матэрыял аб мінулым многіх народаў, жыццё якіх працякала на вялізнай тэрыторыі, народаў – спадкаемцаў старажытных цывілізацый, лёс якіх і ў наступныя эпохі істотна адрозніваўся ад лёсу народаў Еўропы.

Мэтай курса з’яўляецца сістэматызаванае засваенне студэнтамі ведаў па гісторыі краін Азіі і Афрыкі.

Задачы курса:

– вывучэнне агульных заканамернасцей і асаблівасцей развіцця краін Азіі і Афрыкі перыяд сярэднявечча, новага і навейшага часу;

– разгледжанне эвалюцыі "азіяцкага” спосаба вытворчасці, усходняй дэспатыі і традыцыйнага грамадства ў перыяды сярэдневечча і новага часу;

- аналіз шляхоў сацыяльна–эканамiчнага развіцця краін Азіі, Афрыкі ў навейшы час



Метадалагічнай асновай курса з'яўляецца гістарыясофская канцэпцыя гістарычнага працэсу, якая асноўваецца на шматфактарным аналізе, у працэсе якога цывілізацыйным асаблівасцям надаецца галоўная ўвага.

Храналагічныя рамкі курса – 3-е – пачатак 21-га ст. У цэлым гэта адпавядае перыядам сярэднявечча, новага і навейшага часу у перыядызацыі сусветнай гісторыі. Аднак неабходна заўважыць, што рубяжы паміж старажытнасцю і сярэднявеччам, сярэднявеччам і новым часам, новым і навейшым часам ў значнай ступені з'яўляюцца ўмоўнымі і супярэчаць таму, што вынікае з заканамернасцей палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краін Усходу. Прымаючы гэтую перыядызацыю, мы аддаём даніну старой метадалагічнай традыцыі, але, пры гэтым, павінны мець на ўвазе, што:

  • падзенне Заходняй Рымскай імперыі не з’яўляецца лёсавызначальнай падзеяй у жыцці народаў і краін Усходу;

  • нават пасля ажыццяўлення вялікіх геаграфічных адкрыццяў і пачатку эпохі каланіялізму Ўсход працягваў жыць сваім традыцыйным жыццём аж да I-й паловы XIX ст. і толькі пасля прамысловай рэвалюцыі ў Еўропе пачынаецца новая эпоха ў яго гісторыі, калі каланіяльныя дзяржавы пачалі прыкладаць мэтанакіраваныя намаганні на трансфармацыю і мадэрнізацыю ўнутранай структуры краін Усходу, на поўнае падпарадкаванне іх рэсурсаў патрэбам і інтарэсам метраполій, на ўключэнне гэтых краін у сусветны рынак;

  • дэ-факта у перыяд навейшай гісторыі краіны Азіі і Афрыкі ўступілі ні пасля I-й сусветнай вайны, як прынята лічыць, а пасля таго, як стала распадацца сусветная каланіяльная сістэма.

Спецыяліст павінен ведаць:

– навейшыя тэарэтычныя распрацоўкі ў галіне гісторыі краін Азіі і Афрыкі;

– навуковыя працы, якія дазваляюць асэнсаваць каштоўнасці сусветнай цывілізацыі, у тым ліку і лакальных цывілізацый Усходу;

– крыніцы і навуковую літаратуру па гісторыі краін Азіі, Афрыкі;

– гістарычныя факты, даты, падзеі, імёны гістарычных дзеячаў;

– функцыянаванне разнастайных рэлігійных сістэм Усходу ва ўзаемасувязі іх з канкрэтным ходам гістарычнага працэсу на Ўсходзе:

– асаблівасці менталітэту людзей сярэдневяковага Ўсходу.

Спецыяліст павінен умець выкарыстоўваць:

– веды па гісторыі краін Азіі і Афрыкі ў вучэбнай, навукова-даследчыцкай і метадычнай дзейнасці;

гістарычныя крыніцы, навуковую і вучэбна-метадычную літаратуру, карты і іншыя наглядныя дапаможнікі па азначанай дысцыпліне.

Праграма структурна і тэматычна адпавядае асноўным вычэбным дапаможнікам, рэкамендаваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў універсітэтаў.

“Гісторыя краін Азіі і Афрыкі” вывучаецца студэнтамі 2-3 курсаў гістарычнага факультэта спецыяльнасці 1-21 03 01 01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)» у аб'ёме 230 гадзін, у т. л. 110 гадз. аудыторных заняткаў (з іх – 70 гадз. лекцыйных і 40 гадз. семінарскіх заняткаў).


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

Раздзел 1 Краіны Азіі і Афрыкі ў сярэднявеччы

Тэма 1 Уводзіны

Асноўныя цывілізацыі Азіі і Афрыкі ў сярэднявеччы. Нераўнамернасць іх развіцця. Праблемы перыядызацыі. Праблема “усходняга” феадалізма. Асаблівасці дзяржаўна-палітычнага ладу на Ўсходзе і “азіяцкага” спосабу вытворчасці. Асаблівасці грамадстваў на Ўсходзе. Асноўныя рысы грамадскага ладу цывілізацый Азіі і Афрыкі. Асноўныя асаблівасці рэлігійнага жыцця, культуры, ментальнасці народаў Усходу. Сувязі паміж цывілізацыямі. Дыхатамія “Захад – Усход” ў сярэднявеччы.


Тэма 2 Узнікненне Арабскага халіфата
Прыродныя ўмовы, асноўныя заняткі насельніцтва Аравійскага паўвострава. Арабы-земляробы і бедуіны. Дзяржавы Паўднёвай Аравіі (Хім’ярыцкае царства, Саба і інш.). Замежныя нашэсці і іх вынікі.

Раннедзяржаўныя ўтварэнні Лахмідаў, Гасанідаў, Кіндзідаў.

Сацыяльныя адносіны ў арабаў напярэдадні ўзнікнення ісламу. Мека як гандлёвы і рэлігійны цэнтр. Культурнае развіццё арабаў напярэдадні ўзнікнення ісламу. Рэлігійныя вераванні. Асваенне арабамі духоўнай спадчыны антычнай эпохі.

Мухамед, яго жыццё і дзейнасць. Пропаведзі Мухамеда. Хіджра. Стварэнне мусульманскай супольнасці – умы. Пераўтварэнне яе ў першапачатковае ядро Халіфата. Асноўныя дагматы і каштоўнасці ісламу. Каран, яго структура і асноўны змест. Уплыў іудаізму і хрысціянства. Шарыят, яго асноўныя нормы.

Пачатак аб’яднання арабаў. Стварэнне Арабскага халіфата – адзінай арабскай тэакратычнай дзяржавы. Першыя халіфы, іх палітыка. Заваёўніцкія паходы арабаў, прычыны іх поспехаў. Алі і барацьба за ўладу ў Халіфаце. Узнікненне харыджызму і шыізму. Асноўныя адрозненні шыізму ад сунізму.

Тэма 3 Халіфаты Амеядаў і Абасідаў
Халіфат Амеядаў. Сацыяльныя адносіны ў дзяржаве. Працягванне заваяванняў. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Унутраная барацьба ў халіфаце. Паўстанне Абу Мусліма. Падзенне Амеядскага халіфата.

Абасідскі халіфат. Дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Узвышэнне і распад Багдадскага халіфата. Дзяржавы, утвораныя на абломках Багдадскага халіфата.

Уплыў мясцовых культурных здабыткаў і традыцый на араба-ісламскую культуру. Роля ісламу і арабскай мовы ў духоўным жыцці народаў халіфата.

Ісламскае адраджэнне (сярэдзіна 8 – сярэдзіна 13 стст.). Развіццё навукі, адукацыі, літататуры: аль-Біруні, Ібн Батута, Аль-Харэзмі, Ібн Сіна, Аль-Маары, А. Фірдаўсі, А. Рудакі, А. Хаям і інш. Суфізм, яго асноўныя каштоўнасці. Архітэктура, выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Музыка ў араба-ісламскай культуры.
Тэма 4 Пярэдняя Азія і Паўночная Афрыка ў 8 – 15 стст.
Дзяржава Фацімідаў. Гаспадарка, сацыяльныя адносіны, рэлігія. Знешняя палітыка Фацімідаў. Крызіс Фацімідскага халіфата і яго падзенне.

Дзяржава Айюбідаў. Салах-ад-Дзін і барацьба з крыжаносцамі. Палітычны крызіс ў дзяржаве Айюбідаў і яе распад.

Егіпет пры мамлюках. Барацьба з манголамі. Бейбарс.

Дзяржавы Альмаравідаў і Альмахадаў у Магрыбе. Асаблівасці дзяржаўна-палітычнага ладу, сацыяльных адносін, гаспадаркі. Знешняя палітыка.

Феадальная раздробленасць у Магрыбе ў 13 – 15 стст. Захоп Паўночнай Афрыкі Асманскай імперыяй.
Тэма 5 Іран у сярэднявеччы
Распад Парфянскай дзяржавы. Аб’яднанне Ірана пад уладай дынастыі Сасанідаў. Дзяржаўны лад. Касты-саслоў’і. Зараастрызм. Роля зараастрыйскага жрэчаства ў грамадскім жыцці. Рэформы зараастрызма (Карцір, Атурпат Міхраспандан). Маніхейства, яго асноўныя каштоўнасці. Лёс маніхейства ў Іране. Маздакіцкі рух. Унутраная палітыка Кавада. Рэформы Хасрова I.

Знешняя палітыка Сасанідскай дзяржавы: войны з Рымскай імперыяй і Візантыяй, Кушанскім царствам, эфталітамі і кідарытамі.

Іран у познесасанідскую эпоху. Арабскае нашэсце і гібель Сасанідскай дзяржавы.

Іран у складзе Амеядскага і Абасідскага халіфатаў. Распаўсюджванне ісламу і арабскай мовы. Персідскія ўплывы ў халіфаце. Сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Паўстанні Муканы, Бабека і інш.

Дзяржавы на тэрыторыі Ірана і Сярэдняй Азіі пасля распаду Багдадскага халіфата (Буідаў і Саманідаў). Усходні Іран і Сярэдняя Азія ў дзяржаве Газнявідаў. Сельджукскае заваяванне.

Дзяржава ісмаілітаў: асаблівасці дзяржаўна-палітычнай структуры, сацыяльныя адносіны. Ідэалогія ісмаілітаў.

Дзяржава Харэзмшахаў у Сярэдняй Азіі. Мангольскае заваяванне Сярэдняй Азіі і Ірана. Дзяржава Хулагідаў. Сацыяльныя адносіны, падатковая сістэма. Паўстанне сарбедараў, стварэнне іх дзяржавы, грамадскія адносіны ў ей.

Цімур і яго паходы. Дзяржава Цімура. Дзяржавы Цімурыдаў. Стварэнне Бухарскага ханства.

Іран пад уладай Сефевідаў. Дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, рэлігія. Росквіт Сефевідскай дзяржавы пры Абасе I. Знешняя палітыка.
Тэма 6 Цюркі ў 6 – 1-й палове 13 ст.
Кансалідацыя цюркскіх плямёнаў у 1-й палове 6 ст. Стварэнне Першага цюркскага каганата. Дзяржаўны лад, арганізацыя войска. Сацыяльная структура. Гаспадарка. Заваяванні каганата. Унутраны крызіс ў канцы 6-га ст. і распад Першага цюркскага каганата. Усходнецюркскі і Заходнецюркскі каганаты.

Палітычная сітуацыя ў Цэнтральнай Азіі ў 2-й палове 7 ст. і прадумовы адраджэння цюркскай імперыі. Другі цюркскі каганат: дзяржаўны і сацыяльны лад, гаспадарка. Унутраная і знешняя палітыка. Аслабленне і распад Другога цюркскага каганата. Уйгурскі каганат.

Палітычная сітуацыя ў Цэнтральнай Азіі і ў паўночнай частцы Сярэдняй Азіі ў 9 – 10 стст. Кансалідацыя агузскіх і роднасных ім плямёнаў. Узнікненне Сельджукскай дзяржавы ў Сярэдняй Азіі. Сельджукскія заваяванні. Дзяржава Вялікіх Сельджукаў: дзяржаўны і грамадскі лад, гаспадарка.

Распад дзяржавы Вялікіх Сельджукаў: Усходнесельджукскі (Харасанскі), і Заходнесельджукскі (Іракскі) султанаты. Іканійскі (Румскі) султанат, яго дзяржаўны і сацыяльны лад, гаспадарка. Першы крыжовы паход і яго вынікі для сельджукаў. Мангольскае нашэсце і заняпад Іканійскага султаната.


Тэма 7 Асманская дзяржава ў другой палове 13 – пачатку 17 ст.
Узвышэнне Асманскага бейліка. Аб’яднанне турэцкіх эміратаў пад уладай Асманаў. Заваяванне Балканскага паўвострава. Прычыны поспехаў Асманаў.

Ваенна-ленная сістэма ў Асманскай дзяржаве, яе сутнасць. Дзяржаўны лад. Рэлігійныя адносіны, роля духавенства ў палітычным і грамадскім жыцці. Асманскае войска. Паход Цімура ў Малую Азію. Мехмед I і аднаўленне Асманскай дзяржавы.

Захоп Канстанцінопаля. Утварэнне Асманскай імперыі. Сістэма кіравання дзяржавай. Развіццё ваенна-леннай сістэмы. Роля капыкулу ў дзяржаўна-палітычным жыцці імперыі. Кодэкс Мехмеда II Фаціха. Становішча падпарадкаваных народаў. Сістэма мілетаў.

Турэцкія заваяванні ў 1-й палове 16 ст. у Еўропе, Азіі, Афрыцы. Сялім I Явуз. Сулейман I Кануні. Турэцкі фактар ў сістэме міжнародных адносін. Дагаворы Турцыі з Францыяй.

Заняпад ваенна-леннай сістэмы. “Джэлялійская смута”. Спробы аднаўлення магутнасці Асманскай дзяржавы. Дзейнасць Мехмеда Кёпрулю. Знешняя палітыка Асманскай імперыі 2-й паловы 16 – пачатку 17 ст.

Культура асманскай Турцыі.


Тэма 8 Індыя ў сярэднявеччы
Дзяржава Гуптаў. Нашэсце гунаў-эфталітаў. Палітычны поліцэнтрызм. Дзяржава Харшы. Экспансія раджпутаў. Дзяржавы Гурджара-Праціхараў, Палаў і Раштракутаў. Палітычная раздробленасць 11 – 12 стст. Знешнія ўварванні.

Асаблівасці сацыяльнай структуры. Варна-каставы лад. Аграрныя адносіны. Формы феадальнай уласнасці. Індыйская абшчына. Рамяство і гандаль.

Культура раннесярэдневяковай Індыі. Лёсы будызму. Індуізм, яго асноўныя каштоўнасці. Пранікненне ісламу. Паходы ў Індыю Махмуда Газнявіда. Пашырэнне ісламскай экспансіі.

Дэлійскі султанат. Дзяржаўны і грамадскі лад, аграрныя адносіны. Жыццё гарадоў. Знешняя палітыка дэлійскіх султанаў. Уварванне Цімура.

Дзяржавы Бахмані і Віджаянагар. Асаблівасці сацыяльных і рэлігійных адносін.

З’яўленне еўрапейцаў у Індыі. Першыя каланіяльныя захопы.

Бабур, яго паходы. Стварэнне дзяржавы Вялікіх Маголаў. Дзяржаўны лад. Формы землеўладання. Рамяство і гандаль. Этнічныя і канфесійныя адносіны. Сікхізм. Росквіт імперыі Вялікіх Маголаў у праўленне Акбара (1556-1605 гг.). Асноўныя рысы яго ўнутранай і знешняй палітыкі.

Культура і навука сярэдневяковай Індыі. Навуковыя дасягненні. Літаратура. Храмавае і свецкае дойлідства. Прыкладное мастацтва.



Тэма 9 Кітай у сярэднявеччы
Перыяд Саньго (Трохцарства). Феадалізацыя Кітая. Прыватная і дзяржаўная ўласнасць на зямлю. Усталяванне дзяржаўнай надзельнай сістэмы. Кітай і качэўнікі.

Аднаўленне кітайскай імперыі. Дынастыі Суй і Тан. Структура кітайскага грамадства. Дзяржаўны апарат. Заняпад дзяржаўнай надзельнай сістэмы, усталяванне прыватнай уласнасці на зямлю. Усобіцы, сялянская вайна IX ст. Падзенне дынастыі Тан.

Аб’яднанне краіны дынастыяй Сун. Аграрныя адносіны. Рамяство, гандаль, гарадское жыццё ў 10 – 12 стст. Напады качэўнікаў. Дзяржавы Ляо, Сі Ся, Цзінь на поўначы Кітая.

Мангольскае заваяванне Кітая. Кітай пад мангольскім панаваннем – імперыя Юань. Заняпад эканомікі, культуры. Паўстанне “чырвоных войск” і звяржэнне мангольскага панавання.

Пачатак дынастыі Мін. Аграрныя адносіны. Развіццё рамяства, гандлю, узнікненне мануфактур. Сацыяльныя адносіны ў познесярэдневяковым Кітаі. Аслабленне імператарскай улады. Знешняя палітыка імперыі Мін. Чжэн Чэ. Тумуская катастрофа. Сялянская вайна 17 ст. Захоп Кітая маньчжурамі. Пачатак Цынскай імперыі. Прычыны замаруджвання гістарычнага развіцця Кітая ў познім сярэднявеччы.

Кітайская сярэдневяковая культура і навука. Пачатак кнігадрукавання і развіццё друкарскай справы. Асноўныя навукова-тэхнічныя вынаходніцтвы сярэдневяковага Кітая. Развіццё гуманітарных навук. Акадэмія Хань-лінь. Гістарычная навука ў сярэдневяковым Кітаі. Кітайская літаратура. Выяўленчае мастацтва, архітэктура. Адукацыя і яе ўзровень. Рэлігіі сярэдневяковага Кітая (канфуцыянства, будызм, даасізм), іх асноўныя каштоўнасці і роля ў грамадскім і духоўным жыцці. Светаўспрыманне сярэдневяковых кітайцаў. “Паднябесная” і “варвары”. Рытуалізацыя жыцця сярэдневяковага кітайскага грамадства. Штодзённы быт, звычаі, абрады кітайцаў у сярэднявеччы.


Тэма 10 Сярэдневяковая Манголія
Прыродныя ўмовы, асноўныя гаспадарчыя заняткі манголаў. “Лясныя” манголы і манголы-качэўнікі. Асаблівасці грамадскіх адносін у манголаў-качэўнікаў. Узаемаадносіны з суседнімі народамі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Тэмуджын, яго саюз і барацьба з Чжамухой і Ван-ханам. Аб’яднанне мангольскіх плямёнаў пад уладай Чынгіз-хана. Арганізацыя войска. Асаблівасці дзяржаўнага ладу і сацыяльных адносін.

Першыя паходы манголаў. Напад на Паўночны Кітай. Паход на дзяржаву Харэзмшахаў і ў Закаўказзе. Бітва на рацэ Калцы. Паражэнне ад волжскіх булгар.

Мангольская дзяржава пасля смерці Чынгіз-хана. Захоп Кітая. Паход Бату на Волжскую Булгарыю, Русь і ў Цэнтральную Еўропу. Паход Хулагу ў Іран і на Блізкі Ўсход.

Барацьба за ўладу пасля смерці Ўгэдэя. Распад Мангольскай дзяржавы на ўлусы. Вынікі мангольскіх заваяванняў для захопленых краін і самой Манголіі. Заняпад Манголіі. Узмацненне заходніх манголаў – айратаў. Іх барацьба за ўладу над Манголіяй і яе вынікі. Новае аб'яднанне Манголіі Даян-ханам. Узнаўленне міжусобнай барацьбы ў сярэдзіне XVI ст. Маньчжурскае нашэсце.

Культура манголаў. Рэлігійныя вераванні. Ламаізм.
Тэма 11 Паўднёва-Усходняя Азія ў сярэднявеччы
Сярэдневяковы В’етнам. Кітайскае панаванне. Стварэнне незалежнай в’етнамскай дзяржавы. Сацыяльныя адносіны ў Дайв’еце. Знешняя палітыка. Дынастыя Чанаў. Барацьба з мангольскімі нашэсцямі. Прыход да ўлады дынастыі Ле. Узмацненне Дайв’ета. Барацьба Нгуенаў і Чыней. Раскол дзяржавы. В’етнамская сярэдневяковая культура.

Камбоджа ў сярэднявеччы. Утварэнне Ангкорскай дзяржавы (Камбуджадэшы). Яе знешняя палітыка. Заняпад Ангкора. Сацыяльная структура. Дзяржаўны лад. Культ Шывы. Храмавае дойлідства.

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Бірмы. Паганская імперыя. Дзяржаўны лад, сацыяльная структура. Будызм у Бірме. Барацьба з мангольскім нашэсцем. Феадальная раздробленасць. Дзяржава Таунгу. З’яўленне еўрапейцаў, каланіяльная экспансія.

Тайская дзяржава Аюцыя. Дзяржаўны лад. Аграрныя адносіны. Бірманскае нашэсце. Узмацненне Сіяма ў канцы 16 ст.

Раннесярэдневяковыя дзяржавы Інданезійскага архіпелага. Рэлігія ў грамадскім і духоўным жыцці. Пранікненне ісламу. Дзяржава Маджапахіт. Гаджа Мада. Сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Рэлігіі Маджапахіта. Знешнія адносіны. Мусульманскія дзяржавы. Экспансія Партугаліі і Галандыі на Інданезійскі архіпелаг.

Тэма 12 Японія ў сярэднявеччы
Пачатак працэсу складвання дзяржавы ў Японіі. Генезіс феадальных адносін. Утварэнне саюзу плямён Ямата. Сацыяльная дыферэнцыяцыя. Рабы і “бэ” ў Японіі. Сінтаізм, яго міфалогія, асноўныя каштоўнасці, сувязь з грамадскімі адносінамі. Распаўсюджванне будызму.

Пераварот Тайка. Стварэнне адзінай дзяржавы. Дзяржаўны і сацыяльны лад. Усталяванне дзяржаўнай надзельнай сістэмы.

Рост прыватнай зямельнай ўласнасці. Сістэма сёэн. Адносіны сюзерэнітэту-васалітэту. Барацьба за ўладу. Сёгунат Мінамота (перыяд Камакура). Складванне самурайскага саслоўя. Бусідо – кодэкс самурайскай этыкі, яго асноўныя каштоўнасці. Сістэма самурайскага выхавання, роля ў ім дзэн-будызму.

Барацьба з мангольскім нашэсцем. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Японскія сярэдневяковыя гарады.

Феадальная раздробленасць. Сёгунат Асікага (перыяд Мурамаці). Працэс аб’яднання Японіі. Ода Набунага. Таятомі Хідэёсі, Іэясу Такугава. Усталяванне сёгуната Такугава. Асаблівасці дзяржаўнага ладу.

Развіццё эканомікі. Узнікненне мануфактур. Гандаль.

Асаблівасці грамадскай структуры і грамадскіх адносін. Складванне сістэмы саслоўяў.

З'яўленне еўрапейцаў ў Японіі. Пранікненне ў краіну хрысціянства і яго роля. Пачатак палітыкі “самаізаляцыі”, яе прычыны.

Культура сярэдневяковай Японіі. Уплыў Кітая. Навука. Японская літаратура, яе асаблівасці і жанры. Кнігадрукаванне. Выяўленчае мастацтва, архітэктура. Японскі тэатр.
Тэма 13 Сярэдневяковая Карэя
Дзяржавы Кагуро, Пэкчэ, Сіла. Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Гаспадарка. Уплыў кітайскай цывілізацыі. Барацьба паміж карэйскімі дзяржавамі. Кітайскія нашэсці. Аб’яднанне Карэі дзяржавай Сіла. Новае аб’яднанне Карэі дзяржавай Каро. Аграрныя адносіны ў Карэі, дзяржаўны лад. Рамяство, гандаль, знешнія адносіны.

Усобіцы. Мангольскае нашэсце і страта Карэяй незалежнасці. Звяржэнне мангольскага панавання. Прыход да ўлады дынастыі Лі. Рэформы дзяржаўнага кіравання. Сацыяльная структура.

Сітуацыя ў Карэі ў канцы 15 – 16 ст. Японскія паходы ў Карэю. Дзейнасць Лі Сунсіна. Дапамога Кітая і выгнанне японскіх захопнікаў. Маньчжурскае нашэсце.

Рэлігіі сярэдневяковай Карэі. Навука. Гістарычныя працы. Кнігадрукаванне. Літаратура. Выяўленчае мастацтва і літаратура.


Тэма 14 Трапічная і Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы
Цывілізацыйнае развіццё Чорнай Афрыкі ў раннім сярэднявеччы. Асноўныя асаблівасці грамадскіх адносін. Асаблівасці гаспадаркі. Праблема рабства. Рэлігійныя вераванні.

Сярэдневяковая Эфіопія. Дзяржава Аксум. Дзяржаўны лад, аграрныя адносіны, сацыяльная структура. Прыняцце хрысціянства. Знешняя палітыка Аксума. Прыход да ўлады Саламонавай дынастыі. Сацыяльныя адносіны. Гаспадарка. Барацьба з самалійскімі эміратамі. Партугальская экспансія ў Эфіопію і яе вынікі. Культура сярэдневяковай Эфіопіі.

Дзяржавы Заходняга Судана ў сярэднявеччы (Гана, Малі, Сангайская дзяржава, гарады-дзяржавы хаўса, йоруба). Асаблівасці працэсу фарміравання дзяржаўнасці. Сацыяльныя адносіны. Гаспадарка. Пранікненне ісламу.

Конга ў сярэднявеччы. Дзяржаўны лад, сацыяльна-эканамічныя адносіны. Пранікненне партугальцаў у Конга. Прыняцце хрысціянства.

Манаматапа: дзяржаўны лад, сацыяльная структура, гаспадарка. Гарады-дзяржавы суахілі.

Актывізацыя дзеянняў еўрапейцаў у Трапічнай і Паўднёвай Афрыцы. Пачатак гандлю рабамі, яго вынікі для афрыканскіх народаў.


Раздзел 2 Краіны Азіі і Афрыкі ў новы час
Тэма 15 Цывілізацыі Ўсходу ў пачатку Новага часу
Новы час ў гісторыі краін Усходу: тэрмін і яго змест у рамках сусветна-гістарычных і лакальна-гістарычных канцэпцый. Мадэль гістарычнага развіцця краін Азіі і Афрыкі на пачатку Новага часу. Асаблівасці дзяржаўна-палітычнага ладу, гаспадаркі, грамадскіх адносін. Роля рэлігіі. Ментальна-псіхалагічны тып асобы, спосаб яе сацыялізацыі. Уяўленні аб вярхоўнай уладзе.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці і пачатак каланіяльных захопаў у краінах Усходу. Гандлёвы каланіялізм. Дзейнасць еўрапейскіх Ост-Індскіх кампаній, іх уплыў на развіццё каланіялізму. Асноўныя кірункі і метады каланіяльнай дзейнасці еўрапейскіх краін. Хрысціянскія місіі на Ўсходзе.

Праблема раннекапіталістычнага этапу ў гісторыі каланіялізму. Меркантылізм і каланіяльная экспансія. Гандаль рабамі. Прычыны трансфармацыі характару еўрапейскага каланіялізму к пачатку 19 ст. (грамадска-гаспадарчыя, ваенна-палітычныя, ідэалагічныя).

Станаўленне прамысловага капіталізму ў Еўропе ў 19 ст. і яго ўплыў на развіццё каланіяльнай сістэмы. Фрытрэдэрства: яго ўплыў на характар каланіяльнай экспансіі, асаблівасці ўзаемадзеяння метраполій і калоній. Каланіяльныя імперыі. Трансфармуючае ўздзеянне еўрапейскага каланіялізму на традыцыйныя грамадствы краін Усходу. Фактары, якія абумовілі пачатак працэсу мадэрнізацыі у краінах Усходу. Фенамен “ахавальнай мадэрнізацыі”: змест, спецыфіка, вынікі. Эканамічныя і сацыяльныя складаючыя працэсу мадэрнізацыі ў краінах Усходу і іх спецыфіка: зараджэнне капіталізму, развіццё навукі і тэхнікі, станаўленне новых сацыяльных пластоў. Змены ў грамадска-палітычнай думцы: асветніцтва, рэфарматарства, нацыяналізм. Нацыянальна-вызваленчы рух як частка працэсу мадэрнізацыі. Азіяцкія рэвалюцыі пачатку 20 ст. Спецыфіка японскага варыянта мадэрнізацыі эпохі Мэйдзі.


Тэма 16 Асманская імперыя ў новы час
Пачатак структурнага крызісу Асманскай імперыі ў 17 – 1-й палове 18 ст. Крызіс ваенна-леннай сістэмы: асноўныя рысы. Эвалюцыя аграрных адносін. Стан рамясла і гандлю. Трансфармацыя ў складзе асманскай правячай эліты. Крызіс ваенна-леннай арганізацыі. Разлажэнне янычарскага войска. Пачатак ваенных паражэнняў асманаў. Змена характару адносін паміж Портай і еўрапейскімі дзяржавамі. Франка-турэцкі дагавор 1740 г.

Паглыбленне крызісу Асманскай імперыі ў другой палове 18 ст. Крызіс імперскіх парадкаў. Рост цэнтрабежных тэндэнцый. З’яўленне незалежных і паўнезалежных правіцеляў у Алжыры, Егіпце, Лівіі, Ліване, Тунісе. Узнікненне дзяржавы Саўдзітаў у Аравіі. Сітуацыя на Балканах: сацыяльна-эканамічныя зрухі, фарміраванне ідэі вызвалення і нацыянальнага адраджэння ў хрысціянскіх народаў імперыі. “Усходняе пытанне”: прадумовы, сутнасць, удзельнікі і іх інтарэсы.

Рэформы Селіма III як прыклад “ахоўнай мадэрнізацыі”. Сістэма “нізам-і-джэдзід”. Прычыны правалу пачатковага этапа мадэрнізацыі імперыі. Пераўтварэнні Махмуда II: поспехі і няўдачы. Абвастрэнне “усходняга пытання” у перыяд барацьбы грэкаў. Турэцка-егіпецкія канфлікты: прычыны, хада, вынікі.

Гюльханейскі хат-і-шэрыф 1839 г. і рэформы першага этапа танзімата. Рэшыд-паша. Крымская вайна і яе ўздзеянне на расстаноўку сіл ва “усходнем пытанні”. Хат-і-хумаюн 1856 г. Пераўтварэнні 50-60-х гг. 19 ст. Значэнне рэформ перыяда танзімата.

Зараджэнне канстытуцыйнага руху. Развіццё асветніцкіх ідэй. І. Шынасі і Н. Кемаль. “Новыя асманы”: характар суполкі, асноўныя этапы дзейнасці, ідэя пераўтварэння дзяржаўнага ладу, канцэпцыя асманізму.

Абвастрэнне становішча на Балканах: “баснійскі крызіс”. Мідхат-паша і яго роля ў палітычных падзеях сярэдзіны 70-х гг. 19 ст. Канстытуцыя 1876 г.: абставіны яе абвяшчэння, асноўныя палажэнні, ацэнка. Правал міжнароднай канферэнцыі ў Стамбуле і абвастрэнне “усходняга пытання”. Руска-турэцкая вайна 1877-1878 гг. Сан-Стэфанскі дагавор і Берлінскі трактат.

Стан эканомікі Асманскай імперыі ў канцы 19 – пачатку 20 ст. Зараджэнне асродкаў капіталізму. Роля нетурэцкіх этнасаў у прадпрымальніцтве. Дзейнасць іншаземнага капіталу. Праблема Атаманскага доўгу і ўстанаўленне фінансавага кантролю над Портай. Барацьба дзяржаў за чыгуначныя канцэсіі. Абдул-Хамід II. “Зулюм”: асноўныя рысы. Распальванне нацыянальнай розні. Ідэі панісламізма. Знешняя палітыка Абдул-Хаміда II. Эвалюцыя “усходняга пытання”.

Фарміраванне апазіцыі рэжыму “зулюм”: арганізацыя “Яднанне і прагрэс”. Кангрэсы іціхадыстаў 1902 і 1907 гг., іх рашэнні. Аднаўленне канстытуцыі 1876 г. Праграма іціхадыстаў, выбары ў парламент. Спроба контррэвалюцыйнага перавароту і нізлажэнне Абдул-Хаміда II. Ацэнка падзей 1908-1909 гг.

Унутраная палітыка младатурак. Барацьба за ўладу паміж младатурэцкімі палітычнымі партыямі. Прыход да ўлады трыўмвірата. Знешняя палітыка младатурак: збліжэнне з Германіяй, Балканскія войны, страта Лівіі. Крызіс дактрыны асманізму. Зараджэнне ідэі тюркізму (Зія Гёк Алп). Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вялікімі дзяржавамі па “усходняму пытанню”. Абставіны ўступлення Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну. Хада ваенных дзеянняў. Узмацненне антытурэцкіх настрояў у арабскіх правінцыях. Перагаворы з хашымітамі. Паўстанне ў Хіджазе. Тайныя перагаворы Англіі і Францыі аб падзеле арабскіх краін 1916 г. Дэкларацыя Бальфура аб стварэнні яўрэйскага “нацыянальнага ачагу” у Палесціне. Эканамічная і сацыяльна-палітычная сітуацыя ў краіне ў канцы вайны. Капітуляцыя Турцыі. Мудроскае перамір’е.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка