Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»




Дата канвертавання14.03.2016
Памер308.1 Kb.
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”

________________ І.В. Семчанка

(подпіс)

___________________________________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД - _______________/вуч.





ГЕАПАЛІТЫЧНАЯ ТРАНСФАРМАЦЫЯ

НА ЕЎРАЗІЙСКАЙ ПРАСТОРЫ Ў КАНЦЫ ХХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТ.

Вучэбная праграма установы вышэйшай адукацыі па дысцыпліне спецыялізацыі для спецыяльнасці:



1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)

1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

2015


Вучэбная праграма складзена на аснове адукацыйнага стандарту “Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-21 03 01 Гісторыя (па напрамках).” )” і вучэбнага плана УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” рэгістрацыйны № D 21-05-13, дата зацвярджэння 29.08.2013.
СКЛАДАЛЬНІК:

С.А. Чаропка — загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.


Рэцэнзенты:

М.Я. Абраменка — дэкан факультэта давузаўскай падгатоўкі УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», к.г.н. дацэнт;

С.Б. Жыхараў — дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай усеагульнай гісторыі УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратакол № 13 ад 26 мая 2015);
Метадычным саветам гістарычнага факультэта

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(праткол № 7 ад 27 мая 2015);

Адказны за рэдакцыю: С.А. Чаропка

Адказны за выпуск: С.А. Чаропка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна спецыялізацыі “Геапалітычная трансфармацыя на еўразійскай прасторы ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.”, адмыслова падрыхтавана для студэнтаў, якія спецыялізуюцца на кафедры ўсеагульнай гісторыі па спецыяльнасці 1-21 03 01-01 “Гісторыя айчынная і ўсеагульная” ў рамках спецыялізацыі “Новая і навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі”. Геапалітычныя змены, якія адбыліся ў свеце ў канцы ХХ ст. прывялі да фарміравання на еўразійскіх абшарах новай дзяржаўна-палітычнай канфігурацыі. У тэрытарыяльным плане гэтыя змены асабліва выразна акрэсліліся ва Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Сфарміраваліся новыя дзяржавы, пачаліся актыўныя інтэгратыўныя і дэзінтэгратыўныя працэсы, якія аказалі істотны ўплыў на міжнароднае жыццё. Храналагічныя рамкі дысцыпліны спецыялізацыі вызначаюцца самім ходам гістарычнага працэсу – ад пачатку развала “сацыялістычнага лагера” ў канцы ХХ ст. і да сучаснасці. Тэрытарыяльныя межы дысцыпліны спецыялізацыі ахопліваюць усходнееўрапейскі рэгіён, Закаўказзе і Цэнтральную Азію. Дысцыпліна спецыялізацыі “Геапалітычная трансфармацыя на еўразійскай прасторы ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.” генетычна звязана з дысцыплінамі “Гісторыя навейшага часу”, “Гісторыя краін Азіі і Афрыкі”, “Гісторыя ўсходнеславянскіх народаў”, “Гісторыя Беларусі”. Прадстаўленая дысцыпліна спецыялізацыі дапаўняе і канкрэтызуе змест адзначаных дысцыплін у канкрэтна азначаны час і канкрэтным рэгіёне.

Аб'ектам вывучэння дысцыпліны спецыялізацыі з’яўляецца палітычнае развіццё ўсходнееўрапейскіх, закаўказскіх і сярэднеазіяцкіх краін у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.:


У выніку вывучэння дысцыпліны спецыялізацыі студэнты павінны ведаць:

  • перадумовы геапалітычных змен на геапалітычнай прасторы Еўразіі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.;

  • палітычнае развіццё дзяржаў азначанага рэгіёна ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.;

  • асноўныя накірункі палітычнай і эканамічнай інтэграцыі ўсходнееўрапейскіх, закаўказскіх і сярэднеазіяцкіх дзяржаў у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.

У выніку вывучэння дысцыпліны спецыялізацыі студэнты павінны ўмець:



  • ужываць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

  • даваць самастойныя ацэнкі, рэферыраваць навуковыя работы па гісторыі краін адзначанага рэгіёна;

  • выяўляць і крытычна ацэньваць сутнасць асноўных з’яў і працэсаў у гісторыі дзяржаў рэгіёна;

  • знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці дзяржаў і грамадстваў Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі.

Дысцыпліна спецыялізацыі “Геапалітычная трансфармацыя на Еўразійскай прасторы ў канцы XX – пачатку XXI ст.” вывучаецца студэнтамі дзеннай формы навучання, спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная) на 5 курсе ў 1 семестры.

Агульная колькасць гадзін - 134; аўдыторная колькасць гадзін - 58, з іх: лекцыі - 26, семенарскія заняткі - 20, КСР – 12. Форма справаздачнасці - экзамен.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Тэма 1. Уводзіны
Прадмет і задачы спецкурса. Азначэнне “геапалітыка”. Гісторыя канцэпцыі геапалітыкі. Прадмет і аб’ект геапалітыкі. Асноўныя геапалітычныя школы. Геапалітыка, геаэканоміка і геафіласофія. Гістарыяграфія і крыніцы па спецкурсу.

Тэма 2. Палітычныя змены ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе ў канцы 20-пачатку 21 ст.
Уплыў палітыкі “перабудовы” на палітычныя працэсы ў краінах “сацыялістычнага лагера”. Мірны дэмантаж савецкай сістэмы ў Польшчы. Перамога блока “Салідарнасць” на парламенцкіх выбарах 1989 г. у Польшчы. Прэзідэнцкія выбары 1990 г. і перамога Л. Валенсы. Парламенцкія выбары 1991 і 1993 г. Прэзідэнцкія выбары 1995 г., перамога А. Кваснеўскага. Прэзідэнцкія выбары 2000 г. Афармленне партый “Права і Справядлівасць” і “Грамадзянская платформа”. Перамога кансерватыўных сіл на парламенцкіх і прэзідэнтскіх выбарах 2005 г. Датэрміновыя парламенцкія выбары 2007 г. і перамога ліберальна-кансерватыўных сіл. Прэзідэнцкія выбары 2010 г. і перамога Б. Камароўскага. Парламенцкія выбары 2011 г. Прэзідэнцкія выбары 2015 г. і перамога А. Дуды. Знешняя палітыка Польшчы. Уступленне ў НАТО, ЕС, Шенгенскую зону. Польска-расійскія адносіны. Польска-беларускія адносіны.

“Аксамітавая рэвалюцыя” ў Чэхаславакіі 1989 г., пераход улады да дэмакратычных сіл на чале з В. Гавелам. “Злучковая вайна” і “аксамітавы развод”. Прэзідэнцтва В. Гавела. (1993-2003). Прэзідэнцтва В. Клаўса (2003-2013). Выбары 2013 г. і перамога М. Земана. Знешняя палітыка Чэхіі. Еўраінтэграцыя і еўраскептыцызм.

Палітычная бапрацьба ў Славакіі ў перыяд прэзідэнцтва М. Ковача (1993-1998). Палітычны крызіс 1998 г. Прэзідэнцкія выбары 1999 г. і перамога Р. Шусцера. Прэзідэнцкія выбары 2004 і 2009 гг. і перамога І. Гашпаровіча. Перамога на прэзідэнцкіх выбарах 2014 г. А. Кіскі. Знешняя палітыка Славакіі.

Падзенне аўтарытарнага рэжыму ў Венгрыі ў 1989 г. Альтэрнатыўныя парламенцкія выбары 1990 г. – перамога кансерватыўных сіл (Венгерскі дэмакратычны форум). Рэформы Ё. Антала. Парламенцкія выбары 1994 г. і перамога левых сіл (Венгерская сакцыялістычная партыя). Прэм’ерства Д. Хорна і “план Бакроша”. Парламенцкія выбары 1998 г., перамога правай партыі “Фідэс”. Прэм’ерства В. Орбана (1998-2002). Парламенцкія выбары 2002 і 2006 гг., перамога левацэнтрыстаў. Беспарадкі ў Будапешце 2006 г. Парламенцкія выбары 2010 г., перамога правых сіл, другое прэм’ерства В. Орбана. Знешняя палітыка Венгрыі.


Тэма 3. Югаслаўская трагедыя
Перадумовы распада Югаславіі. Дзесяцідзённая вайна і выхад са складу Югаславіі Славеніі. Вайна 1991-1994 г. і выхад са складу Югаславіі Харватыі. Баснійская вайна 1992-1995 г. Праблема афармлення непрызнаных дзяржаў на постюгаслаўскай прасторы. Аддзяленне ад Югаславіі Македоніі. Косаўская вайна 1998-1999. Вайна НАТО супраць Югаславіі 1999 г. Спроба Югаславіі ўступіць у Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі. Канфлікт у Прэшаўскай даліне. Канфлікт у Македоніі 2001 г. Трансфармацыя Югаславіі ў Саюз Сербіі і Чарнагорыі ў 2003 г. Выхад Чарнагорыі з Саюзу ў 2006 г. Выхад Косава са складу Сербіі ў 2008 г. Палітычнае развіццё Сербіі, Чарнагорыі, Македоніі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і Славеніі ў пачатку 21 ст.
Тэма 4. Распад СССР і стварэнне незалежных дзяржаў на постсавецкай прасторы
Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё СССР у канцы 70-х – пачатку 80-х гг. 20 ст. Перабудова ў СССР. Эканамічны і знешнепалітычны крызісы і аслабленне дыктату КПСС. Узмацненне палітычных эліт у саюзных і аўтаномных рэспубліках. Міжнацыянальныя канфлікты на постсавецкай прасторы. “Жэлтаксан” 1986 г. , Нагорна-Карабахскі канфлікт 1988-1991 г., Ферганскія падзеі 1989 г., Бакінскі пагром, Андзіжанскі пагром і Ошская разьня. 1990 гг. “Парад суверэнітэтаў”. “Новаагароўскі працэс” як спроба захавання “абноўленага” СССР – Саюза Суверэнных Дзяржаў (федэрацыі). “Жнівеньскі путч” 1991 г. Спрова захавання СССР як ССД (канфедэрацыі). “Белавежскія пагадненні” і стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Алма-Ацінская дэкларацыя. 25 снежны 1991 г. – адстаўка М. Гарбачова, знікненне СССР.
Тэма 5. Краіны Балтыі ў канцы 20-пачатку 21 ст.

Краіны Балтыі ў першай палове 20 ст. і абставіны іх ўваходжання ў СССР. Гарбачоўская “перабудова” ў краінах Балтыі. Узмацненне сепаратысцкіх тэндэнцый.

Афармленне ў Літве руху “Саюдзіс”. “Балтыйскі шлях” 23 жніўня 1989 г. Акт аднаўлення незалежнасці Літвы ад 11 сакавіка 1990 г. Спробы кіраўніцтва СССР спыніць сепаратыскі трэнд у літоўскім кіраўніцтве. “Крывавыя падзеі” ў Вільнюсе 12-13 студзеня 1991 г. Роля мас-медыя ў аднаўленні незалежнасці Літвы. Уступленне Літвы ў ААН ў верасні 1991 г. Праўленне В. Ландсбергіса (1990-1992), рэферэндум 25 кастрычніка 1992 г. і прыняццё Канстытуцыі. Праўленне А. Бразаўскаса і афармленне дзяржаўнага ладу Літвы. Фарміраванне партыйнай структуры. Прэзідэнцкія выбары 1998 г. і прыход да ўлады В. Адамкуса. Праўленне Р. Паксаса (2003-2004) і імпічмент прэзідэнта. Вяртанне на пост прэзідэнта В. Адамкуса ў 2004 г. Выбары 2009 г. і прыход да ўлады Д. Грыбаўскайтэ. Уступленне Літвы ў ВТО. Ў 2001 г. Рэферэндум аб уступленні ў Еўрапейскі саюз і дагавор 2003 г. Уступленне Літвы ў ЕС і НАТО ў 2004 г. Уступленне Літвы ў еўразону 1 сакавіка 2015 г.

Перабудова ў Латвіі, стварэнне Народнага фронту Латвіі (НФЛ) ў 1988. “Балтыйскі шлях” 23 жніўня 1989 г. Афармленне Інтэрнацыянальнага фронту працоўных Латвіі (Інтэрфронт, ІФП). Выбары ў ВС Латвійскай ССР 1990 г. і перамога НФЛ. Прызначэнне прэм’ер-міністрам І. Годманіса. Дэкларацыя ВС ЛССР ад 4 мая 1990 аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Латвійскай Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары 1993 г. і перамога Г. Улманіса ад Сялянскага саюза Латвіі. Праблема “неграмадзян”. Выбары 1999 і 2003 гг. і перамога В. Віке-Фрэйбергі ад сацыял-дэмакратычнай партыі. Выбары 2007 г. і перамога В. Залтерса. Рэферэндум па пытанні аб роспуску Сойма ў 2010 г. Выбранне прэзідэнтам А. Берзіньша. Асноўныя палітычная сілы Латвіі. Знешняя палітыка Латвіі.

Перабудова ў Эстоніі. Антыфасфітная кампанія і пачатак “спяваючай рэвалюцыі”. Стварэнне Народнага фронту Эстоніі (НФЭ) ў красавіку 1988 г. пад кіраўніцтвам Э. Савісаара. Абвяшчэнне ВС ЭССР дэкларацыі аб суверэнітэце Эстоніі 16 лістапада 1988 г. Пастанова ВС ЭССР “Аб дзяржаўным статусе Эстоніі” ад 30 сакавіка 1990 г. і стварэнне Кангрэсу Эстоніі. Фарміраванне ўраду на чале с Э. Савісаарам. Візіт у Талін Б. Ельцына 12 студзеня 1991 г. і падпісанне “Дагавора аб асновах міждзяржаўных адносін паміж РСФСР і ЭР”. Рэферэндум 3 сакавіка 1991 г. па пытанню аб незалежнасці Эстоніі і байкот усесаюзнага рэферэндума па пытанню аб захаванні СССР. Афармленне дзяржаўнага ладу Эстоніі. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары 20 верасня 1992 г. і перамога Л.-Г. Мэры. Прэзідэнцкія выбары 1996 г. і чарговая перамога Л.Г. Мэры. Прэзідэнцкія выбары 2001 г. і преамога А. Руйтыля. Прэзідэнцкія выбары 23 верасня 2006 г. і перамога Т.Х. Ільвеса. Крызіс 2007 г. Перавыбранне Т.Х Ільвеса на другі тэрмін 29 жніўня 2011 г. Эстонска-расійскія ўзаемаадносіны.


Тэма 6. Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы
Пачатак перабудовы ў Малдове і актывізацыя нацыянальнага руху. Зацвярджэнне 23 чэрвеня 1989 г. ВС МССР Заключэння адмысловай камісіі па пакту Молатава-Рыбентропа аб незаконнасці стварэння МССР і абвяшчэнне Бесарабіі і Паўночнай Букавіны часова акупаванымі тэрыторыямі. Актывізацыя палітычнай актыўнасці сярод нацыянальных меншасцяў Малдовы. 21 мая 1989 г. стварэнне гагаўзскага грамадскага руху “Гагаўз Халкы”. 12 лістапада 1989 г. – Надзвычайны з’езд прадстаўнікоў гагаўзскага народа і абвяшчэнне Гагаўзскай Аўтаномнай ССР у складзе Малдаўскай ССР. Утварэнне вясной 1989 г. прыднястроўскага “Интердвижения”.

Выбарыў ВС МССР 25 лютага 1990 г. і перамога НФМ. Пераход партыкулярысцкіх тэндэнцый ва ўсходніх раёнах Малдовы ў сепаратысцкія. Паход на Гагаўзію 25-30 кастрычніка 1990 г. Абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Малдовы 27 жніўня 1991 г. Барацьба на палітычным полі румынафільскіх і малдовафільскіх сіл. Паглыбленне эканамічнага крызісу. Разгортванне Прыднястроўскага крызісу.

Баявыя дзеянні ў Прыднястроўі (канец 1991 – лета 1992 гг.). Маскоўскае пагадненне 21 ліпеня 1992 г. “Аб прынцыпах урэгулявання ўзброенага канфлікта ў Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова” – замарожванне прыднястроўскага канфлікта.

Прыняццё канстытуцыі Малдовы 29 ліпеня 1994 г. і перамога малдовафільскіх тэндэнцый. Прэзідэнцкія выбары ў лістападзе 1996 г. і перамога П. Лучынскага. Далучэнне Малдовы да Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае развіццё (ГУАМ). Парламецкія выбары сакавіка 1998 г. і перамога прарумынскіх сіл.

Датэрміновыя парламенцкія выбары 25 лютага 2001 г. і перамога камуністаў. Выбранне 4 красавіка 2001 г. прэзідэнтам У. Вароніна (ПКРМ). Палітычны крызіс 2009 г. Парламенцкія выбары 5 красавіка 2009 г. і чарговая перамога ПКРМ.

Выбранне прэзідэнтам Н. Цімафці (АЕІ) 16 сакавіка 2012 г., працяг курса на еўраінтэграцыю. Палітычны крызіс на Украіне ў лістападзе 2013 -2014 г. як фактар актывізацыі сепаратысцкіх тэндэнцый у Малдове. Падпісанне малдаўскімі ўладамі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 27 чэрвеня 2014 г.


Тэма 7. Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст.
Перабудова на Ўкраіне. Заснаванне 8-10 верасня 1989 г. Народнага руху Ўкраіны за перабудову (НРУ). Абвяшчэнне ВР УССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны 16 ліпеня 1990 г. “Рэвалюцыя на граніце”. Усесаюзны рэферэндум 17 сакавіка 1991 г. на Ўкраіне і яго вынікі. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў СССР 1991 г. “Жнівеньскі путч” у Маскве 1991 г. і яго вынікі. Выданне Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны 1991 г. Рэферэндум і прэзідэнцкія выбары 1 снежня 1991 г. Сустрэча ў Віскулях 8 снежня 1991 г. і падпісанне Бедавежскіх пагадненняў. Алма-Ацінская дэкларацыя 21 снежня 1991 г.

Паглыбленне эканамічнага крызіса ва Ўкраіне ў лістападзе 1991 г. Разгортванне сепаратысцкіх тэндэнцый у Крыму. Пачатак канфлікту з Расійскай Федэрацый па пытанню аб падзеле Чарнаморскага флоту. Стварэнне Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП). Маштабнае павышэнне цэн у чэрвені 1993 г. і актывізацыя шахцёрскага руху. Датэрміновыя парламенцкія выбары 1994 г. і перамога левых сіл на чале з КПУ. Прэзідэнцкія выбары 1994 г. і перамога Л. Кучмы. Шахцёрскія страйкі на Данбасе ў лютым-сакавіку 1996 г. Прыняццё Канстытуцыі Украіны 28 чэрвеня 1996 г.

Прэзідэнцкія выбары 2004 г. і пачатак “памаранчавай рэвалюцыі”. З’езд дэпутатаў усіх узроўняў у Севераданецку 28 лістапада па пытанню федэралізацыі Украіны. Паўторнае галасаванне 26 снежня 2004 г. і перамога В. Юшчанкі. Змена знешнепалітычнай лініі Украіны і пачатак ускладнення ўкраіна-расійскіх адносін. Парламенцкія выбары 26 сакавіка 2006 г., перамога Партыі рэгіёнаў (ПР). Супрацьстаянне прэзідэнта і парламента (красавік –чэрвень 2007 г.). Датэрміновыя парламенцкія выбары 30 верасня 2007 г., перамога правых сіл (БЮТ, НУНС, Блок Літвіна), пераход ПР і КПУ ў апазіцыю.

Прэзідэнцкія выбары 2010 г., перамога В. Януковіча (ПР). Пазбаўленне волі прадстаўнікоў апазіцыі. Заява Кабміна Ўкраіны аб негатоўнасці падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 21 лістапада 2013 г. і пачатак палітычнага крызісу. Арганізацыя Еўрамайдану ў Кіеве. Спроба сілавога разгону Еўрамайдану і паглыбленне палітычнага крызісу. Аднаўленне Вярхоўнай Радай Канстытуцыі 2004 г. З’езд дэпутатаў Паўднёвага Ўсходу Ўкраіны ў Харкаве. Адхіленне Вярхоўнай Радай Украіны В. Януковіча ад прэзідэнцтва. Прызначэнне прем’ер-міністрам Украіны А. Яцэнюка 27 лютага 2014 г.

Крымскі крызіс. Сутыкненні каля ВС АРК паміж прарасійскімі сіламі і прыхільнікамі адзінства Ўкраіны 26 лютага 2014 г. Блакада ўкраінскіх ваенных падраздзяленняў у Крыму. Прыняццё ВС АРК і Севастопальскім гарсаветам дэкларацыі аб незалежнасці Крыма. Крымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 г. Далучэнне Крыма да Расійскай Федэрацыі 18 сакавіка 2014 г. Міжнародная рэакцыя на анэксію Крыма Расійскай Федэрацыяй. Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН ад 27 сакавіка 2014 г. аб падрымцы тэрыяльнай цэласнасці Ўкраіны і непрызнанні крымскага рэферэндума.

Крызіс на Данбасе. Масавыя антыўрадавыя прарасійскія дэманстрацыі ў Днепрапятроўску, Адэсе, Харкаве, Данецку і Луганску 1 сакавіка 2014 г. Абвяшчэнне Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР). Пачатак Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) 13 красавіка 2014 г. Жэнеўская сустрэча 17 красавіка прадстаўнікоў Украіны, ЕС, ЗША і РФ. Абвяшчэнне Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР). Адэская трагедыя 2 мая 2014 г. Падпісанне Ўкраінай палітычнай часткі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 21 сакавіка 2014 г. Прэзідэнцкія выбары 25 мая 2014 г. і перамога П.Парашэнкі. Пазачарговыя парламенцкія выбары ва Ўкраіне 26 кастрычніка 2014 г. Сустрэча ў Мінску 5 верасня 2014 г. і падпісанне Мінскага пратакола. Мінскае пагадненне 12 лютага 2015 г.



Тэма 8. Праблемы станаўлення незалежнасці Закаўказскіх краін
Спробы фарміравання незалежнай Грузіі на пачатку 20 ст. Праект Закаўказскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспубліцы. Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка і абставіны яе ліквідацыі.

Грузінская ССР - асноўныя тэндэнцыі развіцця. Масавыя акцыі пратэсту па “моўнаму пытанню” ў 1978 г. Перабудова ў Грузіі. Першыя альтэрнатыўныя парламенцкія выбары 1990 г. і перамога блока “Круглы стол – вольная Грузія” на чале са З. Гамсахурдыя. Рэферэндум 31 сакавіка 1991 г. па пытанню аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Грузіі. Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці Грузіі і рэакцыя на яго ў Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Выбранне прэзідэнтам Грузіі З. Гамсахурдыі 26 мая 1991 г. Мяцеж Нацыянальнай гвардыі і “Мхедрыёні” ў снежні 1991 г. і бегства З. Гамсахурдыі. Стварэнне Дзяржаўнай Рады на чале з Э. Шэварнадзэ. Грамадзянская вайна ў Грузіі 1991-1993 гг. і параза “звіядыстаў”. Уступленне Грузіі ў ААН (1992 г.). Абвяшчэнне незалежнасці Абхазіяй і Паўднёвай Асетыяй. Грузіна-паўднёваасецінская вайна 1991- 1992 гг. Грузіна-абхазская вайна 1992-1993 гг. Далучэнне Грузіі да СНД.

Прэзідэнцкія выбары 1995 г. і выбранне Э. Шэварнадзэ. Прыняццё Канстытуцыі 1995 г. Эканамічны крызіс. Карупцыя. Мяцеж А. Эліявы ў кастрычніку 1998 г. Прэзідэнцкія выбары 2000 г. і перавыбранне Э. Шэварнадзэ. Спроба дзяржаўнага перавароту 25 мая 2001 г.

“Рэвалюцыя ружаў” 2003 г. і адстаўка Э. Шэварнадзэ. Прэзідэнцкія выбары 2004 г. і перамога М. Саакашвілі. Аджарскі канфлікт 2004 г. і адхіленне ад улады ў Аджарыі А. Абашыдзэ. Абвастрэнне ўзаемаадносінаў з Расійскай Федэрацыяй у 2005 г. і расійскае гандлёвае эмбарга. Мяцеж Э. Квіцыяні ў Кадорскай цясніне і яго падаўленне ў 2006 г. Масавыя дэманстрацыі ў Тбілісі ў лістападзе 2007 г. і іх разгон. Фарміраванне партыі “Адзіны нацыянальны рух”. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары 2008 г. і паўторная перамога М. Саакашвілі. Эканамічныя рэформы. Барацьба з карупцыяй. Грузіна-абхазскі і грузіна-паўднёваасецінскі канфлікт 2008 г. і яго наступствы. Знешняя палітыка Грузіі ў 2003-2013 гг. Расійска-грузінскія адносіны. Адносіны Грузіі з ЕС. Грузіна-амерыканскія адносіны. Фарміраванне апазіцыйнага блока “Грузінская мара – Дэмакратычная Грузія” Б. Іванішвілі. Парламенцкія выбары 2012 г. і перамога апазіцыйнага блока. Прэзідэнцкія выбары 2013 г. і перамога Г. Маргвелашвілі. Палітычнае развіццё Грузіі ў 2013-2015 гг.

Спробы афармлення азербайджанскай дзяржавы ў пачатку 20 ст. Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка і яе канфлікт з Нагорным Карабахам. Саветызацыя Азербайджана. “Перабудова” ў Азербайджане. Фарміраванне Народнага Фронта Азербайджана. Разгортванне Нагорна-Карабахскага канфлікту ў 1988 г. Армянскія пагромы ў Сумгаіце і Кіравабадзе. Армянскі пагром у Баку 1990 г. і ўвядзенне ў Баку Савецкай Арміі (“чорны студзень”). Выбранне прэзідэнтам А. Муталібава. Дэкларацыя аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Азербайджана 30 жніўня і абвяшчэнне незалежнасці Нагорнага Карабаха 2 верасня 1991 г.

Узмацненне НФА, адстаўка А. Муталібава ў сакавіку і бегства з краіны ў маі 1992 г. Прэзідэнцкія выбары 1992 г. і перамога А. Эльчыбея. Унутраныя рэформы НФА. Знешняя палітыка А. Эльчыбея. Разгортванне Карабахскай вайны. Мяцеж С. Гусейнава ў 1993 г. і прыход да ўлады Г. Аліева. Талыш-Муганская Аўтаномная Рэспубліка. Пагадненне аб спыненні агню ў маі 1994 г. Канфлікт з АПАПам 1994-1995 гг. Прыняццё Канстытуцыі 1995 г. Прэзідэнцкія выбары 1998 г. і перамога Г. Аліева. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Азербайджана ў другой палове 20 пачатку 21 ст. Прэзідэнцкія выбары 2003 г. і перамога І. Аліева.

Спроба афармлення армянскай дзяржаўнасці ў пачатку 20 ст. Армянская Рэспубліка 1918-1920 гг. і саветызацыя края. Перабудова ў Арменіі. Удзел у Нагорна-Карабахскім канфлікце. Блакада Нахічэванскай АССР у 1989 г. Прыняццё Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 г. Адмова ад удзелу ў агульнасаюзным рэферэндуме па пытанню захавання СССР у сакавіку 1991 г. Рэферэндум па пытанню аб дзяржаўнай незалежнасці Арменіі 21 верасня 1991 г. Выбранне прэзідэнтам Л. Тэр-Петрасяна. Арменія і Нагорна-Карабахская Рэспубліка.

Прыэзідэнцкія выбары 1996 г., чарговая перамога Л. Тэр-Петрасяна. Палітычны крызіс 1998 г. і адстаўка прэзідэнта. Прэзідэнцкія выбары 1998 г. і выбранне Р. Качарана. Тэракт ў армянскім парламенце 1999 г. Выбары 2003 г. і преавыбранне Р. Качарана. Прэзідэнцкія выбары 2008 і 2013 гг., перамога С. Саргсяна. Знешняя палітыка. Армяна-азербайджанскія адносіны. Армяна-расійскія адносіны. Армяна-турэцкія адносіны.


Тэма 9. Асаблівасці палітычнага развіцця краін Сярэдняй Азіі ў канцы 20 – пачатку 21 ст.
Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця сярэднеазіяцкіх рэспублік СССР у другой палове 80-х гг. 20 ст.

Антыўрадавыя выступленні ў Казахстане ў снежні 1986 г. (Желтоксан). Прызначэнне 1 сакратаром ЦК КП КССР Н. Назарбаева ў 1989 г. Выбранне Н. Назрбаева прэзідэнтам Казахстана ў 1990 г. Прыняццё Канстытуцыі ў 1995 г. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Прэзідэнцкія выбары 1999 і 2005 г. Фінансавы крызіс 2007-2010 гг. Пратэстны рух у Жанаозене ў снежні 2011 г. Знешняя палітыка. Уступленне ў ААН і АБСЕ. Праграма НАТО “Партнёрства дзеля міру”. Казахстанска-расійскія ўзаемаадносіны. Адносіны з Кітаем. Удзел у інтэгратыўных праектах на абшарах СНД. ЦАС.

Асаблівасці правядзення “перабудовы” ў Туркменістане. Прызначэнне першым сакратаром ЦК ТрССР С. Ніязава ў снежні 1985 г. Антыармянскія беспарадкі ў Ашхабадзе ў маі 1989 г. Выбранне прэзідэнтам Туркменістана С. Ніязава ў 1990 г. Рэферэндум па пытанню аб дзяржаўнай незалежнасці Туркменістана 26 кастрычніка 1991 г. “Эпоха Туркменбашы” (1991-2006). Прэзідэнцкія выбары 1992 г. Фарміраванне культа асобы С. Ніязава. Абвяшчэнне С. Ніязава пажыццёвым прэзідэнтам (1999 г.). Рухнама. Асаблівасці сацыяльна-эканамічных рэформ. Прэзідэнцкія выбары 2007 г. і выбранне Г. Бердымухамедава. Рэформы Бердымухамедава. Прэзідэнцкія выбары 2012 г. Ліквідацыя аднапартыйнай сістэмы. Парламенцкія выбары 2013 г. Знешняя палітыка Туркменістана.

Узбекістан у гады “перабудовы”. Межэтнічна канфлікт у Ферганскай даліне. Прызначэнне 1 сакратаром ЦК УзССР І. Карымава (1989). Выбранне яго прэзідэнтам Узбекістана. Абвяшчэнне незалежнасці 31 жніўня 1991 г. Рэферэндум па пытанню абвяшчэння незалежнасці і адначасова прэзідэнцкія выбары. 29 снежня 1991 г. Прэзідэнцкія выбары 1995, 2000, 2007 і 2015 гг. Барацьба з Ісламскім рухам Узбекістана ў 1999-2000 гг. Андыжанскія падзеі 2005 г. Знешняя палітыка Ўзбекістана. Удзел у СНД, АДКБ, ГУУАМ. Узбекска-амерыканскія ўзаемаадносіны.

Палітыка “перабудовы” ў Кыргызстане. Ошская разня 1990 г. Пазіцыя Акаева па “жнівеньскіх падзеях” 1990 г. Прэзідэнцкія выбары ў кастрычніку 1991 г. і перамога А.Акаева. Канстытуцыя 1993 г. Карупцыйны скандал 1993 г. і супрацьстаянне прэзідэнта і парламента. Рэферэндум 1994 г., падтрымка А.Акаева. Прэзідэнцкія выбары 1995 г., перавыбранне А.Акаева. Рост сямейна-кланавай карупцыі. Баткенскія падзеі 1999-2000 г. Аксыйскія падзеі сакавіка 2002 г. Знешняя палітыка Кыргызстана ў 1991-2005 гг.

Парламенцкія выбары 2005 г. і Цюльпанавая рэвалюцыя. Прыход да ўлады К. Бакіева. Барацьба паміж прэзідэнтам і парламентам 2006 г. Рэферэндум 2007 г. і прыняццё новай Канстытуцыі. Роспуск парламента, стварэнне партыі “Светлы шлях” і яе перамога на парламенцкіх выбарах 2007 г. Узмацненне сямейна-кланавай карупцыі. Знешняя палітыка К. Бакіева. База Манас. Прэзідэнцкія выбары 2009 г. Дынная рэвалюцыя 2010 г. і звяржэнне К. Бакіева. Фарміраванне “ўрада народнага даверу” на чале з Р. Атумбаевай. Ошскія падзеі і рэферэндум 2010 г. Прэзідэнцкія выбары 2011 г. і перамога А. Атамбаева.

Асаблівасці палітыкі “перабудовы” ў Таджыкістане. Прызначэнне 1 сакратаром КП Таджыкістана К. Макхамава. Стварэнне Ісламскай партыі Адраджэння. Душанбінскія падзеі 1990 г. Выбары К. Макханава прэзідэнтам у 1990 г. і яго адстаўка пасля краху ГКЧП. Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці 9 верасня 1991 г. Прэзідэнцкія выбары 1991 г. і перамога Р. Набіева. Палітычны крызіс 1992 г. Барацьба паміж ісламістамі і ўрадавымі сіламі, звяржэнне Р. Набіева. Пераход улады да Э. Рахмонава. Грамадзянская вайна 1992-1997 гг. паміж ісламістамі і Народным фронтам Таджыкістана. Прэзідэнцкія выбары 1994 г., перамога Э. Рахмонава. Прыняццё Канстытуцыі. Ваенныя мяцежы 1997- 1998 г. Рэферэндум 1999 г. Прэзідэнцкія выбары 1999 і 2006 гг. Знешняя палітыка Таджыкістана.

Тэма 10. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Расійскай Федэрацыі ў канцы 20-пачатку 21 ст.
Палітыка “перабудовы” ў РСФСР. Выбары народных дэпутатаў Расіі. Выбранне старшынёй ВС РСФСР Б. Ельцына. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. “Парад суверэнітэтаў” у РСФСР. Супрацьстаянне Б. Ельцына і М. Гарбачова. Прэзідэнцкія выбары 1991 г. і выбранне Б. Ельцына. Барацьба супраць ГКЧП. Роля РСФСР у стварэнні СНД. Супрацьстаянне прэзідэнта і Вярхоўнага Савета і З’езда народных дэпутатаў у 1993 г. Рэферэндум 1993 г. і прыняццё Канстытуцыі. Дэцэнтралізацыя РФ. Сепаратысція тэндэнцыі ў Татарстане і Чачні. Першая чачэнская вайна 1994-1996 гг. Прэзідэнцкія выбары 1996 г. Знешняя палітыка РФ у перыяд праўлення Б. Ельцына.

Прыход да ўлады У. Пуціна. Другая чачэнская вайна 1999-2000 гг. Прэзідэнцкія выбары 2000 г. і перамога У. Пуціна. Умацаванне вертыкалі ўлады, адмова ад дэцэнтралізацыі, стварэнне “Адзінай Расіі”. Парламенцкія выбары 2003 г. і прэзідэнцкія выбары 2004 г. Парламенцкія выбары 2007 г., атрыманне “Адзінай Расіяй” канстытуцыйнай большасці. Прэзідэнцкія выбары 2008 г., перамога Д. Мядзьведзева. Парламенцкія выбары 2011 г. і страта канстытуцыйнай большасці “Адзінай Расіяй”. Прэзідэнцкія выбары 2012 г., перамога У. Пуціна.

Знешняя палітыка РФ у 21 ст. Удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы. Газавыя і харчовыя войны РФ з суседнімі дзяржавамі. Удзел РФ ва ўзброенным канфлікце ў Паўднёвай Асетыі. Удзел РФ у дзейнасці “вялікай васьмёркі”. Расійска-ўкраінскія адносіны ў 21 ст. Анэксія Крыма ў 2015 г.

Тэма 11. Інтэграцыя і дэзынтэграцыя на постсавецкай прасторы
Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў і пошук альтэрнатыўных кірункаў развіцця. Інтэграцыя прыбалтыйскіх дзяржаў з ЕЭС. Беларуска-расійская інтэграцыя. Інтэграцыя ў рамкаж СНД. Дагавор аб калектыўнай бяспецы. Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза 1993 г. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю 1994 г. Дагавор аб стварэнні Мытнага саюза РФ, Беларусі і Казахстана 1995 г. Спробы стварэння альтэрнатыўных інтэгратыўных праекаў. Стварэнне Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае развіццё ГУАМ.Цэнтральна-Азіяцкая Эканамічная Супольнасць. Дагавор аб стварэнні Цэнтральна-Азіяцкага Супрацоўніцтва (ЦАС).

Афармленне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС). Дагавор аб стварэнні адзінай Мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза РФ, Беларусі і Казахстана. Дагавор аб Зоне свабоднага гандлю 2011 г. Стварэнне Адзінай Эканамічнай Прасторы РФ, Беларусі і Казахстана. Стварэнне Еўразійскага Эканамічнага саюза РФ, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. (ЕАЭС).

Дэкларацыя аб стварэнні Ўсходняга партнёрства. Пагадненні аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных

гадзін

Іншае

Колькасць гадзін

КСР

Формы кантролю

ведаў


Лекцыі

Практычныя

заняткі



Семінарскія

заняткі


лабараторныя

заняткі


1

2

4

5

6

7

8

9

10

1

Уводзіны ў спецкурс

1. Прадмет і задачы.

2. Гістарыяграфія праблемы.


2










[3, 4, 10, 11, 13, 15, 19, 24, 25]







2

Палітычныя змены ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе ў канцы 20-пачатку 21 ст.


1. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Польшчы..

2. Палітычнае развіццё Чэхіі і Славакіі.

3. Венгрыя ў канцы 20-пачатку 21 ст.


2




2




[3, 5-7, 14, 16-18, 24]







3

Югаслаўская трагедыя

1. Выхад са складу югаславіі Славеніі і Харватыі.

2. Баснійская вайна.

3. Косаўскі крызіс.



2




2




[6, 7, 12, 18, 29, 30, 41]

2

Сумоўе

4

Распад СССР і стварэнне незалежных дзяржаў на постсавецкай прасторы

1. Палітыка “перабудовы” і рост партыкулярысцкіх тэндэнцый.

2. Буйнейшыя міжэтнійшыя канфлікты.

3. Спробы захавання СССР..



2




2




[2, 3, 14]







5

Краіны Балтыі ў канцы 20-пачатку 21 ст.

1. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Літвы..

2. Латвія ў канцы 20-пачатку 21 ст.

3. палітычныя працэсы ў Эстоніі.




2




2




[28-30, 35, 41, 44, 46]

2

Сумоўе

6

Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы

1. “Перабудова” ў Малдове.

2. Палітычнае развіццё Малдовы ў 1991-2015 гг.

3. Прыднястроўская праблема.



2




2




[35-37, 41-43]

2

Рэферат

7

Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст.

1. Україна на шляху да незалежнасці.

2. Україна ў 1991-2004 гг.

3. Україна ў 2004-2013 гг.

4. Палітычнае развіццё Ўкраіны ў 2014-2015 гг.


2




2




[20, 21, 29, 30, 34, 35, 41-43, 45, 48, 50]







8

Праблемы станаўлення Закаўказскіх краін

6




2







2




8.1

Станаўленне незалежнай Грузіі.

1. “Перабудова” ў Грузіі.

2. Грузія ў 1991-2003 гг.

3. Грузія ў 2003-2015 гг.

4. Абхазская і Паўднёваасетынская праблема.


2




2




[1, 26, 29, 30, 34, 35, 40, 41-43, 48]







8.2

Стварэнне Азербайджанскай дзяржавы.

1. Афармленне Азербайджанскай дзяржаўнасці (1985-1992 гг.).

2. Карабахскі фактар у палітычным жыцці Азербайджана ў 1990-х гг.

3. Азербайджан у “эпоху Аліевых”.

4. Знешняя палітыка Азербайджана.


2










[29, 30, 33-35, 41-43, 48]

2

Сумоўе

8.3

Арменія ў канцы 20-пачатку 21 ст.

1. Арменія на шляху да незалежнасці..

2. Карабахская вайна.

3. Палітычнае развіццё Арменіі ў пачатку 21 ст.

4. Знешняя палітыка Арменіі.


2










[29, 30, 34, 35, 41-43]







9

Асаблівасці палітычнага развіцця краін Сярэдняй Азіі ў канцы 20 – пачатку 21 ст

1. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Казахстана.

2. Узбекістан і Туркменістан у канцы 20-пачатку 21 ст.

3. Асноўныя праблемы палітычнага развіцця Кыргызстана.

4. Станаўленне Таджыкістана.


2




2




[27, 31, 38, 39, 41, 47, 49]

2

Рэферат

10

Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Расійскай Федэрацыі ў канцы 20-пачатку 21 ст

1. “Перабудова” ў РСФСР.

2. Палітычнае развіццё РФ у 1990-я гг.

3. Палітычнае развіццё РФ у 21 ст. .

4. Знешняя палітыка РФ у 21 ст.


2




2




[1, 2, 8, 26, 30, 32, 34, 35, 42, 43, 45, 48]

2

Сумоўе

11

Інтэграцыя і дэзынтэграцыя на постсавецкай прасторы

1. Пошукі шляхоў інтэграцыі на постсавецкай прасторы ў 1990-я гг.

2. Інтэнсіфікацыя інтэгратыўных праектаў у рамках СНД.

3. “Праеўрапейскі” вектар інтэграцыі на постсавецкай прасторы.




2




2




[9, 22, 23, 30, 34]




Рэферат




Усяго

26




20







12

Экзамен

К.г.н., дацэнт С.А. Чаропка

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


Прыкладны пералік практычных заняткаў


  1. Палітычныя змены ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе ў канцы 20-пачатку 21 ст.





  1. Югаслаўская трагедыя.

  2. Распад СССР і стварэнне незалежных дзяржаў на постсавецкай прасторы.

  3. Краіны Балтыі ў канцы 20-пачатку 21 ст.

  4. Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы.

  5. Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст.

  6. Праблемы станаўлення Закаўказскіх краін.

  7. Асаблівасці палітычнага развіцця краін Сярэдняй Азіі ў канцы 20 – пачатку 21 ст .

  8. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Расійскай Федэрацыі ў канцы 20-пачатку 21 ст.

  9. Інтэграцыя і дэзынтэграцыя на постсавецкай прасторы.



Літаратура


  1. Барабанов, М. С., Лавров, А. В., Целуйко В. А. Танки августа / под ред. М. С. Барабанова. — М.: Центр анализа стратегий и технологий, 2009. — 144 с.

  2. Барсенков, А. С., Вдовин, А. И. История России. 1917—2007. — М.: Аспект Пресс, 2008 — 772 с.

  3. Бжезинский, З. К. Великая шахматная доска. — М. : Международные отношения, 2005.

  4. Василенко, И. А. Геополитика. — М. : Гардарики, 2003.
  5. Волков, В. Революционные преобразования в странах Центральной и Юго-Восточной Европы // Вопросы истории. - 1990. - N6.

  6. Восточная Европа. Контуры посткоммунистической модели развития. – М., 1992.


  7. Восточная Европа на историческом переломе. – М., 1991.

  8. Гайдар, Е. Т. Дни поражений и побед. — М.: Вагриус, 1997.

  9. Григорьев, М. Салихов, М. Р. «ГУАМ — пятнадцать лет спустя» // Институт Энергетики и Финансов. - Москва REGNUM 2007.

  10. Дергачев В.А. Геополитика. Учебник для вузов. — М.: ЮНИТИ-ДАНА, 2004. — 526 с.

  11. Дугин, А. Г. Основы геополитики. — М. : Арктогея, 2000.
  12. Гуськова, Е.Ю. История югославского кризиса (1990-2000 гг.). - М.: Русское право, 2001. — 714 с.


  13. Карякин В. В. Геополитика третьей волны. Трансформация мира в эпоху постмодерна. М.: ИГ «Граница», 2013

  14. Классы и социальные слои: исторические судьбы (СССР и страны Восточной Европы) - М. 1990.

  15. Колосов В. А., Мироненко Н. С. Геополитика и политическая география: учебник для студентов вузов. — М.: Аспект-Пресс, 2001.

  16. Краткая история Венгрии. - М,1993.

  17. Краткая история Польши. - М,1993.

  18. Крейчи, О. Геополитика Центральной Европы : Взгляд из Праги и Братиславы. — М. : Научная книга ; Прага : Оттово накладателстви, 2010. — 423 с.

  19. Миньяр-Белоручев, К. В. Мировая геополитика. — М. : Проспект-АП, 2006

  20. Постанова Верховної Ради України Про самоусунення Президента України від виконання конституційних повноважень та призначення позачергових виборів Президента Українию - http://zakon1.rada.gov.ua/laws/show/757-VII

  21. Постанова Верховної Ради України Про покладення на Голову Верховної Ради України виконання обов’язків Президента України згідно із статтею 112 Конституції України. – Эл. ресурс: http://zakon1.rada.gov.ua/laws/show/764-VII

  22. Устав Организации за демократию и экономическое развитие. – Эл. ресурс: http://guam-organization.org/

  23. Устав Содружества Независимых Государств. – Эл. ресурс:http://cis.minsk.by/

  24. Хантингтон, С. Столкновение цивилизаций. — М. : АСТ, 2003.

  25. Хаусхофер К. О геополитике. Работы разных лет. – М.: Мысль, 2001. – 426, [1] с.

  26. Цыганок А. Война 08.08.08. Принуждение Грузии к миру. — М.: Вече, 2011. — 288 с.

  27. www.24.kg

  28. www.delfi.ee

  29. www.dw.de

  30. www.euronews.eu

  31. www.gazeta.uz

  32. www.inosmi.ru

  33. www.interfax.az

  34. www.kremlin.ru

  35. www.lenta.ru

  36. www.moldovainform.md/

  37. www.moldova.md/ru/start/

  38. www.news.tj

  39. www.newskaz.ru

  40. www.newsgeorgia.ru

  41. www.polpred.com

  42. www.regnum.ru

  43. www.ria.ru

  44. www.rosbalt.ru

  45. www.tass.ru

  46. www.telegraf.lv

  47. www.turkmenistan.ru

  48. www.tut.by

  49. www.uzdaily.uz

  50. www.unian.net

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва

дысцыпліны,

з якой

патрабуецца



ўзгадненне

Назва

кафедры


Прапановы

аб зменах у змесце вучэбнай праграмы

па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне


Рашэнне, якое прынята кафедрай, што распрацавала вучэбную праграму

(з указаннем даты і нумара пратакола)



Гісторыя сярэдніх вякоў

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 201


Гісторыя сярэдніх вякоў краін Азіі і Афрыкі

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 2010


Гісторыя новага часу

Кафедра ўсеагульнай гісторыі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 201


Гісторыя Беларусі

Кафедра гісторыі Беларусі




Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № _____

ад ___ _______ 201

ДАДАТКІ І ЗМЕНЫ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

на _____/_____ вучэбны год




№№

пп


Дадаткі і змены

Основание








Вучэбная праграма перагледжана на пасяджэнні кафедры

ўсеагульнай гісторыі

(пратакол № ____ ад ________ 201_ г.)


Загадчык кафедры

ўсеагульнай гісторыі

к.г.н., дацэнт _______________ С.А. Чаропка

ЗАЦВЯРДЖДАЮ

Дэкан гістарычнага факультэта УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

к.г.н., дацент __________________ М.М. Мязга





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка