Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»




Дата канвертавання17.03.2016
Памер172.71 Kb.




Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

(подпис)

____________________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-___________/баз.

Бухгалтарскі ўлік аперацый

з каштоўнымі паперамі




Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-25 01 08 "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт"

2010


Складальнік:

А. П. Шаўлюкоў — доктар эканамічных навук, прафесар кафедры бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці УА «ГДУ имя. Ф. Скарыны»

Рэцэнзенты:

С. М. Матвейчык — к. э. н., дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку і фінансавага менеджменту ў галінах народнай гаспадаркі УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»

Балтрушэвіч Г. К. — к. э. н., дацэнт, загадчык кафедрай фінансаў і крэдыту

УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны



РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратакол № __ ад ____ _____________ 2010);
Метадычным саветам эканамічнага факультэта

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратокол № __ ад ____ _____________ 2010);

Адказны за рэдакцыю: А. П. Шаўлюкоў

Адказны за выпуск: А. П. Шаўлюкоў

Тлумачальная запіска
Курс “Бухгалтарскі ўлік аперацый з каштоўнымі паперамі” з’яўляецца дысцыплінай, прызначанай для фарміравання паглыбленых ведаў аб уліку аперацый з фінансавымі актывамі і абавязацельствамі. Паколькі гэты курс завяршае цыкл спецыяльных дысцыплін, яго вывучэнне грунтуецца на ведах тэорыі бухгалтарскага ўліку, яго галіновых курсаў, падаткаў і падаткаабкладання, а таксама іншых эканамічных дысцыплін.

Мэта дысцыпліны “Бухгалтарскі ўлік аперацый з каштоўнымі паперамі” заключаецца атрыманні студэнтамі комплексных тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па рахункаводству каштоўных папер і раскрыцці ў справаздачнасці інфармацыі аб аперацыях з фінансавымі інструментамі эмітэнтамі, інвестарамі і прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер.

Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

— азнаямленне з асноўнымі заканадаўчымі і нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць працэсы выпуску, другаснага абарачэння і ўліку фінансавых інструментаў у Рэспубліцы Беларусь;

— атрыманне ведаў па першапачатковай і наступнай ацэнцы каштоўных папер пры іх другасным абарачэнні, выяўленні іх абясцэньвання;

— авалоданне методыкай сінтэтычнага і аналітычнага ўліку аперацый з каштоўнымі паперамі ў эмітэнтаў і інвестараў;

— вывучэнне прынятага ў Рэспубліцы Беларусь парадку дэпазітарнага ўліку каштоўных папер;

— фарміраванне навыкаў складання фінансавай справаздачнасці аб аперацыях з каштоўнымі паперамі.

Асноўнымі формамі вывучэння курса з’яўляюцца лекцыі, практычныя і семінарскія заняткі, самастойная работа студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка. Кантроль над авалодваннем дысцыплінай ажыццяўляецца з дапамогай франтальнага апытання, кантрольна-праверачных гутарак, калоквіумаў, правядзення кантрольных работ.

Для вывучэння курса прадугледжана 48 гадзін аўдыторных заняткаў, з якіх 24 гадзіны лекцый, 20 гадзін практычных і семінарскіх заняткаў, 4 гадзіны самастойнай работы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка. Выніковай формай кантролю з’яўляецца залік.



Прыкладны тематычны план


Назва тэмы

Лекцыі

Практыч-ныя і семі-нарскія заняткі

Самастойная работа сту-дэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка

Усяго

1. Агульнаметадычныя падыходы да ўліку каштоўных папер

4

2



6

2. Улік у эмітэнтаў першаснага размяш-чэння долевых каштоўных папер


8

6

2

16

3. Улік у інвестараў аперацый з акцыямі і атрыманых дывідэндаў


4

4



8

4. Выпуск, абарачэнне і рахункаводства даўгавых каштоўных папер


4

2

2

8

5. Дэпазітарны ўлік і справаздачнасць удзельнікаў рынку каштоўных папер

4

4



8

Падрахунак


24

20

4

48


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ




Уводзіны

Станаўленне і развіццё рынка каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь. Патрэбнасць ведання ўліку аперацый з каштоўнымі паперамі сучаснымі спецыялістамі па рахункаводству, аналізу і аўдыту. Сувязь курса “Бухгалтарскі ўлік аперацый з каштоўнымі паперамі” з іншымі спецыяльнымі курсамі.



Тэма 1. Агульнаметадычныя падыходы

да ўліку каштоўных папер

Сутнасць каштоўных папер. Эмітэнт каштоўных папер. Каштоўныя паперы на прад’яўніка і імянныя. Фундаментальныя ўласцівасці каштоўных папер. Дзяржаўныя каштоўныя паперы і іх значэнне.


Класіфікацыйныя адзнакі каштоўных папер. Прычыны, па якіх аблігацыі лічуцца найбольш надзейнымі каштоўнымі паперамі. Каштоўныя паперы ў выглядзе запісаў на рахунках. Класіфікацыя каштоўных папер для мэт рахункаводства.

Прыватызацыя як фундамент абарачэння каштоўных папер. Закон Рэспублікі Беларусь аб каштоўных паперах і фондавых біржах. Нарматыўныя дакументы Міністэрства фінансаў і Дзяржаўнага камітэта па каштоўных паперах, якія рэгулююць абарачэнне і ўлік каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь.

Міжнародныя стандарты рахункаводства і фінансавай справаздачнасці, прызначаныя для рэгулявання метадычных падыходаў да ўліку каштоўных папер. Прызнанне каштоўных папер у якасці актываў. Раскрыццё інфармацыі аб фінансавых актывах і абавязацельствах. Рызыка, звязаная з валоданнем фінансавымі актывамі і прынятымі фінансавымі абавязацельствамі.

Метад уліку каштоўных папер. Агульнаметадычны падыход да ўліку каштоўных папер, прызначаных для гандлю. Агульнаметадычны падыход да ўліку каштоўных папер, якія ўтрымліваюцца да пагашэння. Цана набыцця каштоўных папер і іх справядлівая вартасць. Адзнакі абясцэньвання каштоўных папер.

Элементы фінансававых актываў, для ўліку якіх прызначаны балансавыя і забалансавыя рахункі. Вытворныя фінансавыя інструменты: ф’ючарс, форвард, апцыён, своп. Балансавыя і забалансавыя рахункі для ўліку фінансавых абавязацельстваў. Рахункі для ўліку долевых фінансавых інструментаў.




Тэма 2. Улік у эмітэнтаў першаснага размяшчэння


долевых каштоўных папер
Вызначэнне акцый і і асноўныя рэквізіты гэтага віду каштоўных папер. Змест рашэння аб выпуску акцый. Праспект эмісіі каштоўных папер. Крытэрыі прызнання продажу акцый адкрытым. Парадак правядзення адкрытай падпіскі на акцыі. Змест кароткай інфармацыі аб правядзенні адкрытай падпіскі на акцыі і яго зацвярджэнне ў Дзяржаўным камітэце па каштоўных паперах.

Дагавор падпіскі на акцыі. Прызнанне падпіскі на акцыі здзейсненай. Пакет дакументаў, які падаецца ў Дзяржаўны камітэт па каштоўных паперах для рэгістрацыі акцый. Дзяржаўны рэестр каштоўных папер і структура нумару дзяржаўнай рэгістрацыі.

Крытэрыі прызнання таварыства акцыянерным. Адкрытыя і закрытыя акцыянерныя таварыствы. Этапы эмісіі акцый пры стварэнні акцыянернага таварыства. Фарміраванне статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства. Аб’яўлены фонд. Падпісны фонд. Аплачаны фонд. Аналітычны ўлік статутнага фонду па відах акцый. Эмісійны даход.

Часовы рахунак для акумуляцыі сродкаў, атрыманых пры продажу акцый. Улік разлікаў з акцыянерамі. Асаблівасці ўліку аплаты акцый замежнай валютай.

Склад выдаткаў па размяшчэнні акцый і стварэнні акцыянернага таварыства (арганізацыйных выдаткаў). Адлюстраванне ва ўліку акцыянернага таварыства арганізацыйных выдаткаў і іх кампенсацыі заснавальнікам.

Ацэнка і ўлік матэрыяльных і нематэрыяльных актываў, унесеных акцыянерамі ў лік аплаты кошту набытых імі акцый. Вызначэнне завінавачанасці акцыянераў за акцыіастаткаў падпіснога і аплачанага фондаў. Складанне першапачатковага балансу акцыянернага таварыства.

Прычыны, па якіх статутны фонд акцыянернага таварыства можа быць зменены. Этапы дадаткова выпуску акцый шляхам адкрытай падпіскі. Размеркаванне дадатковага выпуску акцый за кошт чыстага прыбытку сярод акцыянераў. Дадатковы выпуск акцый у сувязі з рэструктурызацыяй крэдыторскай запазычанасці, далучэння да акцыянернага таварыства другога суб’екта гаспадарання. Выпуск акцый пры пераўтварэнні юрыдычнай асобы ў акцыянернае таварыства. Парадак скарачэння колькасці акцый і памяншэння іх намінальнай вартасці.

Прыватызацыя аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці. Прывядзенне велічыні статутнага фонду дзяржаўнай камерцыйнай арганізацыі да велічыні, якая адпавядае яе выкупной вартасці. Адлюстраванне на рахунках вынікаў інвентарызацыі і пераацэнкі маёмасці. Спісанне непакрытых страт мінулых гадоў і няпэўных даўгоў. Закрыццё рахункаў для ўліку рэзервовага і дабавачнага фондаў, неразмеркаванага прыбытку, мэтавага фінансавання. Гудвіл і яго адлюстраванне на рахунках.

Правядзенне органам прыватызацыі падпіскі на акцыі і парадак ўліку разлікаў з прыватызацыйным фондам. Асаблівасці адлюстравання на рахунках разлікаў прыватызацыйнымі чэкамі. Складанне першапачатковага балансу ператворанага ў акцыянернае таварыства дзяржаўнага камерцыйнага прадпрыемства. Вызначэнне колькасці акцый, якія належаць дзяржаве, трымальнікам каторых з’яўляецца Міністэрства дзяржаўнай маёмасці і прыватызацыі.


Тэма 3. Улік у інвестараў аперацый з акцыямі

і атрыманых дывідэндаў

Сутнасць здзелак з каштоўнымі паперамі і парадак іх ажыццяўлення. Патрабавання да ажыццяўлення здзелак з акцыямі і аблігацыямі. Дадатковыя патрабаванні да парадку набыцця простых акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў. Дадатковыя патрабаванні да ажыццяўлення здзелак з акцыямі паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Ацэнка акцый з пункту погляду інвестара. Намінальны кошт. Уліковая і рыначная вартасць акцый. Характарыстыка субрахункаў для ўліку акцый. Методыка адлюстравання на рахунках набыцця акцый. Асаблівасці ўліку набыцця акцый замежных кампаній. Асаблівасці ўліку аплаты набытых акцый неграшовымі сродкамі.

Парадак захоўвання акцый у дэпазітарыі. Парадак захоўвання акцый у касе арганізацыі. Аналітычны ўлік акцый. Вядзенне рэестра аналітычнага ўліку каштоўных папер.

Адлюстраванне ў бухгалтэрыі інвестара аперацый па продажу каштоўных папер. Пераацэнка каштоўных папер. Стварэнне рэзерваў пад абясцэньванне каштоўных папер. Функцыі рахунку 59 “Рэзерв пад абясцэньванне фінансавых укладанняў у каштоўныя паперы” і рэгуляванне велічыні створанага рэзерву.

Прызнанне атрыманых дывідэндаў у якасці аперацыйных даходаў і методыка іх уліку. Улік атрыманых дывідэндаў у замежнай валюце. Асаблівасці ўліку атрыманых дывідэндаў у выглядзе прадукцыі прадпрыемства.




Тэма 4. Выпуск, абарачэнне і рахункаводства


даўгавых каштоўных папер
Віды аблігацый і іх адрозненне ад акцый. Рэквізіты аблігацый, выпушчаных у дакументарнай форме. Купонные аблігацыі і функцыі купона. Намінальны кошт і каціроўка аблігацый. Дысконт.

Нарматыўнае рэгуляванне аперацый з аблігацыямі ў Рэспубліцы Беларусь. Парадак выпуску дзяржаўных аблігацый, іх рэгістрацыі і структура рэгістрацыйнага нумару. Продаж аблігацый на аўкцыёне. Прамы продаж аблігацый Міністэрствам фінансаў юрыдычным асобам. Перадача або продаж аблігацый банкам для наступнай рэалізацыі.

Выпуску дзяржаўных аблігацый, намінаваных у свободна канверсуемай валюце. Парадак выплаты даходу і пагашэнне дзяржаўных аблігацый, намінаваных у свабодна канверсуемаай валюце. Аблігацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з купонным даходам, намінаваныя ў свабодна канверсуемай валюце.

Асаблівасці ўліку аперацый з аблігацыямі. Адлюстраванне на рахунках продажу аблігацый з нарастаючымі працэнтамі. Рэгуляванне кошту аблігацый, прададзеных па рыначным курсе да моманту іх выкупу па намінальнай вартасці. Магчымасць абмену абарачальных аблігацый на акцыі і яго адлюстраванне на рахунках.

Камерцыйны крэдыт і яго афармленне з дапамогай вэксаляў. Пераводны і просты вэксалі. Працэнтныя і дысконтныя вэксалі. Акцэпт і аваль вэксаля. Субрахункі для адлюстравання аперацый з вэксалямі і методыка адлюстравання на іх вэксальных аперацый. Улік вэксалі ў банках. Апратэставанне вэксаля ў натарыяльнай канторы.

Асаблівасці ўліку дэбіторскай завінавачанасці і крэдыторскай запазычанасці, выражаных ў замежнай валюце і аформленых вэксалямі. Адлюстраванне курсавых разніц па вэксалях, намінаваных у свабодна канверсуемай валюце.

Банкаўскія вэксалі і парадак іх набыцця. Дэпазітныя сертыфікаты банкаў і працэс іх выпуску. Арганізацыя ўліку банкаўскіх вэксаляў і дэпазітных сертыфікатаў, справаздачнасць аб іх выпуску.


Тэма 5. Дэпазітарны ўлік


і справаздачнасць удзельнікаў рынку каштоўных папер
Сутнасць дэпазітарыя і яго функцыі. Заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць дэпазітарыяў у Рэспубліцы Беларусь. Дэпазітарная сістэма Рэспублікі Беларусь.

Агульныя патрабаванні да арганізацыі дэпазітарнага ўліку і яго агульныя прынцыпы. План сінтэтычных рахункаў дэпазітарнага ўліку. Уліковыя рэгістры дэпазітарыя. Адкрыццё і закрыццё рахункаў “Дэпо”. Агульныя правілы пераводу каштоўных папер і парадак яго ажыццяўлення. Асаблівасці правядзення дэпазітарных аперацый у цэнтральным дэпазітарыі. Устанаўленне карэспандэнцкіх адносін паміж рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер” і ўпаўнаважанымі дэпазітарыямі.

Справаздачнасць упаўнаважаных дэпазітарыяў і цэнтральнага дэпазітарыя. Абаротная ведамасць і баланс “Дэпо”. Архіваванне. Кантроль за дзейнасцю дэпазітарыяў.

Агульныя патрабаванні да раскрыцця інфармацыі і падачы фінансавай справаздачнасці аб фінансавых інструментах. Дэталізацыя падлеглай раскрыццю інфармацыі аб фінансавых інструментах. Фармат падачы інфармацыі аб фінансавых інструментах.

Раскрыццё інфармацыі аб каштоўных паперах у бухгалтарскім балансе і дадатках да яго ўладальнікамі каштоўных папер. Інфармацыя аб адкрытым акцыянерным таварыстве і яго дзейнасці. Раскрыццё ў фінансавай справаздачнасці прыбытку на адну акцыю.

Падача справаздачнасці і раскрыццё інфармацыі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер



інфармацыйна-метадычная частка




Прыкладны пералік семінарскіх заняткаў

1. Сучасная метадычная аснова ўліку каштоўных папер

2. Размяшчэнне і абарачэнне акцый, методыка іх уліку ў Рэспубліцы Беларусь

3. Улік аперацый па набыцці і продажу акцый на другасным рынку, іх аналітычны ўлік і захоўванне


4. Фінансавыя інвестыцыі і дзейнасць удзельнікаў рынку каштоўных папер як аб’ект фінансавай справаздачнасці




Прыкладны пералік практычных заняткаў

1. Фарміраванне статутнага фонду акцыянернага таварыства

2. Пераўтварэнне дзяржаўнага прадпрыемства ў акцыянернае таварыства

3. Сінтэтычны ўлік набыцця і продажу акцый айчынных і замежных эмітэнтаў

4. Сінтэтычны ўлік аплаты набытых акцый асноўнымі сродкамі і і іншымі актывамі, адлюстраванне атрыманых дывідэндаў

5. Вызначэнне гадавога даходу па аблігацыях

6. Разлік прыбытку на адну акцыю

Самастойная работа

студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка
1. Улік арганізацыйных выдаткаў і складанне першапачатковага балансу створанага акцыянернага таварыства

2. Складанне вэксаляў і адлюстраванне на рахунках вэксальных аперацый



Формы кантролю ведаў

1. Франтальнае апытанне

2. Кантрольна-праверачная гутарка

3. Калоквіум



Тэмы кантрольных работ

1. Агульнаметадычныя падыходы да ўліку каштоўных папер

2. Рахункаводства першаснага размяшчэння долевых каштоўных папер у эмітэнтаў

3. Улік ў інвестараў аперацый з акцыямі і атрыманых дывідэндаў



4. Выпуск, абарачэнне і рахункаводства даўгавых каштоўных папер

РЭКАМЕНДУЕМАЯ ЛІТАРАТУРА
Асноўная


  1. Инструкция о порядке аттестации специалистов рынка ценных бумаг: утв. постановлением Комитета по ценным бумагам при Совете Министров Республики Беларусь от 16.12.2005 г., № 09/П //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  2. Инструкция о порядке депозитарного учета прав на эмисионные ценные бумаги: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 22.11.2006 г., № 143

  3. Инструкция о порядке деятельности уполномоченных депозитариев: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь, правления Национального банка Республики Беларусь от 18.12.2006 г., № 162/207 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  4. Инструкция о порядке осуществления профессиональной деятельности по ценным бумагам: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 12.09.2006 г., № 112 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  5. Инструкция о порядке представления отчетности и раскрытия информации участниками рынка ценных бумаг: утв. постановлением Комитета по ценным бумагам при Совете Министров Республики Беларусь от 16.12.2005 г. № 10/П //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  6. Инструкция о порядке проведения депозитарных операций в центральном депозитарии: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 22.11.2006 г., № 143 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  7. Инструкция о порядке раскрытия информации и представления бухгалтерской отчетности о финансовых инструментах: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 22.12.2006 г., № 164 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  8. Инструкция о порядке регистрации векселей, выпускаемых юридическими лицами, являющимися коммерческими организациями (кроме банков) и индивидуальными предпринимателями: утв. постановлением Государственного комитета па ценным бумагам Республики Беларусь от 19.07.2000 г., № 14/П //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  9. Инструкция о порядке совершения сделок с ценными бумагами на территории Республики Беларусь: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 12.09.2006 г., № 112 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  10. Инструкция о порядке учета, оценки и реализации (погашения) арестованных, конфискованных или обращенных в доход государства иным способом ценных бумаг Правительства Республики Беларарусь: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 01.10.2004 г., № 144 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  11. Инструкция о раздельном учете денежных средств профессиональных участников рынка ценных бумаг и их клиентов: утв. постановлением М-ва финансов и правления Национального банка Республики Беларусь от 13.02.2008 г., № 18/25 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  12. Инструкция по бухгалтерскому учету ценных бумаг: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 22.12.2006 г., № 164 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  13. О депозитарной деятельности и центральном депозитарии ценных бумаг в Республике Беларусь: закон Респ. Беларусь от 9.07.1999 г., № 280-3 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  14. О некоторых вопросах регулирования рынка ценных бумаг: указ президента Респ. Беларусь от 28.04. 2006 г. № 277 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  15. О ценных бумагах и фондовых биржах: закон Респ. Беларусь от 12.03.1992 г. № 1512-Х //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  16. Об обращении переводных и простых векселей: закон Респ. Беларусь: закон Респ. Беларусь от 13.12.1999 г., № 341-3 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  17. Об установлении требований финансовой достаточности к профессиональным участникам рынка ценных бумаг и квалификационных требований к их руководителям и сотрудникам : постановление Комитета по ценным бумагам при Совете Министров Республики Беларусь от 26.04.2005 г., № 05/П //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  18. Положение о лицензирование профессиональной и биржевой деятельности по ценным бумагам: утв. постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 20.10.2003 г., № 1380 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  19. Положение о лицензировании профессиональной деятельности по ценным бумагам (с изм. и доп.): утв. постановлением Совета Министров Респ. Беларусь от 20.10.2003 г. № 1380 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  20. Положение о порядке определения затрат по операциям с ценными бумагами для юридических лиц (за исключением банков, небанковских кредитно-финансовых учреждений): утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 23.08.2000 г., № 89 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  21. Положение о порядке эмиссии, регистрации и размещении ценных бумаг на территории Республики Беларусь: утв. постановлением Государственного комитета по ценным бумагам Республики Беларусь от 27.06.2000 г. № 12/П //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  22. Правила проведения банками Республики Беларусь операций с использованием векселей: утв. постановлением Правления Национального банка Республики Беларусь от 31.01.2002 г., № 25 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  23. Правила проведения Министерством финансов Республики Беларусь аукциона по продаже отдельных государственных ценных бумаг республики Беларусь через открытое акционерное общество «Белорусская валютно-фондавая биржа»: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 06.12. 2006 г., № 152 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  24. Правила уплаты гербового сбора при выдаче векселей: утв. постановлением М-ва финансов и правления Национального банка Республики Беларусь от 17.05.2001 г., № 56/113 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  25. Стандарт бухгалтерской отчетности «Прибыль на акцию»: утв. постановлением М-ва финансов Республики Беларусь от 31.12.2004 г., № 198 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  26. Указания о порядке отражения в бухгалтерском учете объёмов кредиторской и дебиторской задолженности при расчетах векселями: утв. М-вом финансов Республики Беларусь 30.12 1998 г., № 32; М-вом экономики Республики Беларусь 30.12 1998 г., № 13-2/7561; Национальным банком Республики Беларусь 31.12. 1998 г., № 01-06/1 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].


Дадатковая





  1. Астахов, В. П. Учет финансовых вложений и ценных бумаг /В. П. Астахов //Бухгалтерский (финансовый) учет: учеб. пособие. Изд.6-е, перераб. и доп. — М.: ИКЦ “МарТ”, 2005. — Гл. 2. — С. 71-159.

  2. Ладутько, Н. И. Учет нематериальных активов, финансовых инвестиций и ценных бумаг /Н. И. Ладутько //Бухгалтерский учет в промышленности: учеб. пособие. — Мн.: Книжный дом, 2005. — Гл. 3. — С. 119-148.

  3. Мамаева, А. В. Учет фінансовых вложеній //Бухгалтерский учет: учеб. для вузов / Ю. А. Бабаев, И. П. Комиссарова, В. А. Бородин; под ред. Ю. А. Бабаева, И. П. Комиссаровой. — М.: ЮНИТИ, 2007. — Гл. 11. — С. 216-235.

  4. Палий, В. Ф. Учет финансовых вложений /В. Ф. Палий //Современный бухгалтерский учет. — М.: Бухгалтерский учет, 2003. — Гл. 4.1. — С. 219-266

  5. Рожнова О. В. Финансовые инструменты: представление информации. МСФО (IAS 32). Финансовые инструменты: признание и оценка. МСФО (IAS 39). Финансовые инструменты: раскрытие информации.МСФО (IFRS) 7 /Международные стандарты финансовой отчетности: учеб. для студ. вузов /В. Г. Гетьман [и др.]; под. ред. В. Г. Гетьмана. — М.: Финансы и статистика, 2009. — Гл. 24. — С. 394-425.

  6. Соколов, В. Я. Учет финансовых вложений //Бухгалтерский учет: учебник /И. И. Бочкарева [и др.]; под ред. Я. В. Соколова. — М.: ТК Велби, Изд-во Проспект, 2004. — Гл. 1.6. — С. 193-213

  7. Шаўлюкоў, А. П. Фінансавыя інвестыцыі і дзейнасць удзельнікаў рынку каштоўных папер як аб’ект бухгалтарскай справаздачнасці /А. П. Шаўлюкоў //Бухгалтарская справаздачнасць: вуч.-практ. дапаможнік. — Мн.: Сучасная школа, 2008.— Разд. 15. — С. 422-457.

  8. Шнейдман, Л. З. Учет финансовых вложений //Финансовый учет: учебник /Гетьман В. Г. [и др.]; под ред. В. Г. Гетьмана. — М.: Финансы и статистика, 2004. — Гл. 11. — С. 416-449


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка