Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна»




Дата канвертавання12.07.2016
Памер38.74 Kb.


Установа адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны

універсітэт імя А.С.Пушкіна»


ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар
М.Э.Часноўскі

ПАЛАЖЭННЕ





_________________№__________

«_____» _____________2008 г.

г.Брэст





Аб міжсесійнай атэстацыі

студэнтаў дзённага навучання

1. Агульныя палажэнні
Міжсесійная атэстацыя з’яўляецца важнейшым сродкам своечасовага выяўлення ў студэнтаў дасягнутага узроўню авалодання ведамі і ўменнямі па вучэбных дысцыплінах, якія вывучаюцца
ў семестры, сродкам ацэнкі якасці іх самастойнай працы, у тым ліку – пад кіраўніцтвам выкладчыка, і прагназавання вынікаў навучання за пэўны перыяд. Яе асноўныя задачы – праверка глыбіні і трываласці засваення пройдзенага вучэбнага матэрыялу; выяўленне ўзроўню засваення зместу вучэбных праграм усімі студэнтамі; ацэнка эфектыўнасці вучэбнага працэсу шляхам суаднясення прамежкавых вынікаў навучання
з пастаўленымі мэтамі; кантроль рытмічнасці працы студэнтаў на працягу семестра; устанаўленне неабходнасці і магчымасцяў карэкціроўкі вучэбнага працэсу дзеля пераадолення выяўленых недахопаў у ведах
і ўменнях.

Канчатковай мэтай міжсесійнай атэстацыі з’яўляецца паляпшэнне якасці агульнай прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў.


2. Парадак правядзення атэстацыі
2.1. Міжсесійная атэстацыя студэнтаў дзённага навучання праводзіцца 1 раз у семестры. Тэрміны атэстацыі вызначаюцца дэканатам па ўзгадненні з кафедрамі.

2.2. Атэстацыю студэнтаў праводзяць выкладчыкі, якія забяспечваюць адпаведныя віды вучэбнай дзейнасці: лекцыйныя, практычныя, семінарскія заняткі, кіраўніцтва практыкай, курсавымі


і дыпломнымі працамі.

2.3. Пры міжсесійнай атэстацыі ўлічваюцца: наведванне студэнтамі заняткаў усіх відаў; іх паспяховасць у ходзе семестра.

2.4. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі паспяховасці студэнтаў у ходзе семестра з’яўляюцца:

– актыўнасць удзелу ў практычных занятках, семінарах, калёквіумах;

– узровень ведаў, уменняў і навыкаў, прадэманстраваны на занятках усіх відаў;

– вынікі выканання кантрольных, пісьмовых і іншых прац;

– сістэматычнасць работы над курсавой ці дыпломнай працай;

– ступень выканання індывідуальных заданняў па практыцы.

Па рашэнні вучэбна-метадычных камісій факультэтаў гэтыя крытэрыі могуць быць пашыраны і дапоўнены.

2.5. Кантроль паспяховасці ведаў студэнтаў ажыццяўляецца выкладчыкамі з улікам зместу адпаведных адукацыйных стандартаў


і вучэбных праграм.

2.6. Форма зводнай атэстацыйнай ведамасці рыхтуецца дэканатам адпаведнага факультэта, зацвярджаецца Саветам факультэта.

2.7. Бланк зводнай атэстацыйнай ведамасці выдаецца выкладчыкам у дэканаце ў перыяд правядзення атэстацыі для яе запаўнення на працягу тыдня.

2.8. У графе «Паспяховасць» атэстацыйнай ведамасці выкладчык адзначае па спісе групы вынікі атэстацыі кожнага студэнта, улічваючы названыя вышэй крытэрыі. Пры выкананні студэнтам усіх патрабаванняў выстаўляецца бал «1» ці робіцца запіс «атэставаны». Пры наяўнасці


ў студэнта запазычанасці па якой-небудзь форме справаздачнасці выкладчык выстаўляе бал «0» ці робіць запіс «не атэставаны».

2.9. У графе «Наведванне заняткаў» указваецца колькасць гадзін, прапушчаных студэнтам па няўважлівых прычынах па пэўнай дысцыпліне, у абсалютных і працэнтных адносінах, напрыклад:


6 гадзін/25%.

2.10. Кожны выкладчык абавязаны давесці вынікі атэстацыі


да ведама студэнтаў на занятках, калі афармляюцца вынікі атэстацыі
ў ведамасці, ці на першых занятках пасля завяршэння тэрміну атэстацыі. Абавязковым з’яўляецца каментарый абгрунтаванасці адпаведных ацэнак.

2.11. Дэканаты факультэтаў вызначаюць формы падвядзення вынікаў міжсесійнай атэстацыі.

2.12. Студэнтам, не прайшоўшым атэстацыю, у дэканаце выдаецца «Ліст ліквідацыі запазычанасцяў па выніках міжсесійнай атэстацыі»,
у якім адзначаецца: а) вучэбная дысцыпліна; б) дата ліквідацыі запазычанасці па ёй; в) вынікі ліквідацыі; г) подпіс выкладчыка. На лісце абавязкова адзначаецца прозвішча студэнта і ініцыялы, курс навучання
і група.

2.13. Студэнты, не прайшоўшыя атэстацыю, у двухтыднёвы тэрмін ліквідуюць устаноўленыя запазычанасці і здаюць у дэканат лісты ліквідацыі з запісамі «ліквідаваў», «не ліквідаваў» і подпісамі выкладчыкаў.


3. Дысцыплінарныя меры ў адносінах да студэнтаў

па выніках атэстацыі
3.1. Вынікі міжсесійнай атэстацыі студэнтаў аналізуюцца
і абмяркоўваюцца не пазней, чым праз месяц пасля яе пачатку, на пасяджэннях кафедраў і вучэбна-метадычных камісій, якія распрацоўваюць комплекс мер па ўдасканаленні вучэбнага працэсу
і даводзяць яго да ведама дэканата.

3.2. Па прадстаўленні загадчыкаў кафедраў у адносінах да студэнтаў, не атэставаных у міжсесійны перыяд больш чым


па 3-х вучэбных дысцыплінах, у тым ліку і за сістэматычныя пропускі заняткаў без уважлівых прычын, дэканам факультэта могуць прымяняцца розныя меры дысцыплінарнага ўздзеяння ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакументамі універсітэта, у тым ліку – рашэнне аб нядопуску студэнтаў да сесіі.

Першы прарэктар


А.М.Сендзер
Прарэктар па вучэбнай працы
Ст.Р.Рачэўскі
Юрысконсульт
Д.В.Дземядзюк



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка