Усе шляхі вядуць на Куфар!




Дата канвертавання27.03.2016
Памер31.35 Kb.
Прэс-рэліз 02/09/2014

Усе шляхі вядуць на Куфар!”

З 21 па 27 верасня 2014 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 11 раз правядзе міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар БДУ-2014”.

У фестывалі прымуць удзел лепшыя студэнцкія тэатры і вядомыя татральныя дзеячы з 15 краін: Албаніі, Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Нерманіі, Грузіі, Ірану, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны, Харватыі.

Захаваўшы свае лепшыя традыцыі, фестываль 2014г. робіць стаўку на пошук і эксперымент і оаб’яўляе аб перазагрузцы. Ту будуць працягвацца конкурсныя паказы, якія будзе ацэньваць незалежнае журы прафесіяналаў. Па-ранейшаму уладальніка “Гран-пры” – “Вялікі Куфар” – будуць выбіраць гледачы. Асноўныя змены закрануць праграму фестывалю, якая ў гэтым годзе аб’яднае спекаклі як аматараў, так і прафесіяналаў у тэматычныя блокі, без акцэнту на конкурсе, а хутчэй на сталым творчым абмене і ўзаемным прафесійным росце.

Найбуйнейшая тэматычная група будзе прысвечана Ульяму Шэкспіру ў гонар 450-годдзя з Дня яго нараджэння. Аднак у нашай праграме “Шэкспір Рэвізіт” вы не знойдзеце на воднага класічнага вварыянту, не сустрэнеце двух падобных “гамлетаў”! Наш Шэкспір размаўляе сучаснай мовай!

Вынікамі сваёй працы нас пацешыць праект мінулага года “КуфарДрамаЛаб”. У той час толькі чытка п’есы Андрэя Іванова, а зараз жа – паўнацэнны спектакль “Гэта ўсё яна!” у супрацоўніцтве з Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі (пастаноўшчык спектаклю – Аляксандр Марчанка, выканаўца адной з роляў – Людміла Сідаркевіч) з Народным студэнцкім драматычным тэатрам “На балконе” БДУ. І ізноў дадзены праект робіць сваёй мэтай творчы абмен і прафейны рост маладых артыстаў БДУ.

Да нас зноў вернецца праграмма “МоноК”, у якую ўвойдуць два монаспектаклі, козны з якіх паглядзіць на сучаснага Чалавека востымі вачыма Мужчыны і Жанчыны! Праграмма “Куфар.by” прадэманструе дасягненні лепшых беларускіх студэнцкіх тэатраў, якія пакуль што не ўвайшлі ў асноўны склад фестывалю. Нас пацешаць тэатры з Мінска, Полацка, Гомеля. А «Kufar-in-Motion» тым часам толькі за тыдзень паставіць невялікі спектакль і аб’яднае удзельнікаў з розных краін. Вынік праекту «Kufar-in-Motion» - можна сказаць – “хор” галасоў свету мы зможам пбачыць на закрыцці фестывалю.

Ні воднага члену журы не застанецца з краю. Кожны з іх пакажа сябе не толькі як суддзя, але і як творца, прадставіўшы на суд гледача калі не спектакль ў сваёй пастаноўцы, то майстар-класс ці творчую сустрэчу.

Арыгінальнае адкрыццё адбудзецца 22 верасня (панядзелак) у 18:30 перад уваходам у ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25). Спецыяльныя акцыі можна будзе пабачыць у горадзе ўжо з 1 верасня!

Генеральны партнёр фестывалю - Kufar.by.

Партнеры фестывалю: ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», Палац культуры прафсаюзаў, Ліцэй БДУ, прафесіянальная тыпаграфія «Альтиора – Живые краски»,хостел «Traveler», кафе «SEVEN», кондытэрская фабрыка «Белга-Пром», кампанія «Анега», Цэнтр сучасных мастацтваў, сетка кафеен «CoffeeBox».

Афіцыйны радыёпартнёр - радыё «UNISTAR 99,5».

Інфармацыйныя партнёры: «Afisha.tut.by», канал «Культура» Беларускага радыё, «Антенна», «Арт-актывіст», «ЛiМ».



Прэсс-канферэнцыя адбудзецца 9 ВЕРАСНЯ ў 11:00 у Габеленавай зале Ректората БДУ (ул.Бабруйская, 5А).
Падрабязная інфармацыя на сайце фестывалю:http://www.theatre-fest.bsu.by

Кантактны нумар: 209 54 69(Даря Шульга)



E-mail:culture@bsu.by // shulgadaria@gmail.com

АКРЭДЫТАЦЫЯ

Для акрэдытацыі СМІнеабходна даслаць запоўненую анкету да15ВЕРАСНЯ на shulgadaria@gmail.com
Тел.для сувязі:(029) 777 57 49 (Даря Шульга)


  1. Назва СМІ

  2. Тэлефон, факс рэдакцыі

  3. Сайт СМІ

  4. Прозвішча, Імя, Імя па бацьку журналіста

  5. Пасада

  6. Кантактны нумар журналіста

  7. Электронная скрыня

  8. Ці прымаеце вы на сябе абавязак падрыхтаваць матэрыял аб фестывалі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка