Усе мерапрыемствы у гэты дзень прайшлі арганізавана і цікава




Дата канвертавання15.07.2016
Памер9.58 Kb.

14.02.2015


На 14 лютага у школе былі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

  • для вучняў 1-4 класаў мерапрыемства на свежым паветры “Зімовыя забавы”;

  • для вучняў 5-8 класаў “Паход выхаднога дня”

  • для вучняў 9-11 класаў сумесна з Скірмантаўскім СДК тэматычная дыскатэка “Страла Купідона”

Усе мерапрыемствы у гэты дзень прайшлі арганізавана і цікава.

Вучні пачатковых класаў разам з педагогам-арганізатарам пасля заняткаў у спартыўнай секцыі пайшлі на вуліцу, каб паўдзельнічаць у конкурсах для аматараў здаровага ладу жыцця.



Вучні сярэдняга звяна адправіліся у лыжны “Паход выхаднога дня”. На жаль, туман некалькі змяніў першапачатковы план. Таму ўдзельнікі паходу накіраваліся не ў бок в. Якуты, а на лыжню вакол Скірмантава.



Усе ўдзельнікі былі задаволены, нават тыя, якія скептычна ставіліся да ідэі катання на лыжах у туманае надвор’е.

Вучні старэйшых класаў наведалі тэматычную дыскатэку “Страла Купідона”. Удзельнікі дыскатэкі выбіралі лепшых Валянціна і Валянціну, адказвалі на пытанні віктарыны, прысвечанай Сусветнаму дню закаханых, танцавалі.

У мерапрыемствах шостага дня прынялі ўдзел 80% вучняў.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка