Урокаса "Дзьмулі супраць ветру"




Дата канвертавання01.05.2016
Памер94.45 Kb.
Кніга Эдвардаса Бурокаса “Дзьмулі супраць ветру”

Беларускаму чытачу

Для мяне вялікі гонар прадстаўляць беларускаму чытачу гэтую кнігу ды ейнага славутага аўтара-спадара Эдвардаса Бурокаса. Эдвардаса Бурокаса і яго братоў, Ёнаса і Антанаса, ведае ўся краіна, сямью барацьбітоў з бальшавізмам, якія змагаліся, сядзелі ў сталінскіх лагерах, падзьвяргаліся жахлівым катаваньням. Гэтыя людзі, як і тысячы іхных суайчыньнікаў, загінуўшых ў баях з войскамі НКУС, закатаваных у Гулазе, выпакутавалі незалежнасьць сваёй краіны. Бурокас-адзін з тых герояў, якія прысьвяцілі свой лёс, маладосьць, жыцьцё служэньню адной ідэі- Свабодзе Бацькаўшчыны.



Незалежнасьць каштуе дорага-Незалежнасьць цаны не мае!У самыя цёмныя і безнадзейныя часы камуністычнай тыраніі змагары за свабоду зьбераглі сваю веру, і здарылася вялікае Боскае цуда-яны перамаглі!Крывавы Савецкі Саюз ляснуўся, а Літоўская Рэспубліка вярнула сваю Свабоду.

Эдвардас Бурокас у няволі пазнаёміўся з беларускімі барацьбітамі. Мяркую, адной з прычын палкага жаданьня выдаць сваю кнігу па-беларуску зьяўляюцца ўспаміны пра сваіх беларускіх сяброў…

Беларусь-самая зрусіфікаваная з краінаў прыснапамятнага СССР, самая панішчаная ды нацыянальна прыніжаная, і сёньня зьняволеная, не можа вярнуць праўдзівую гісторыю, сваіх герояў. Мы па крупінках, з замежных крыніцаў, з успамінаў выжыўшых ветэранаў супраціву дазнаемся пра нашых ваяроў Свабоды. Цяперашні рэжым у Беларусі працягвае каланіяльную палітыку ў гістарычнай навуцы, перашкаджае гісторыкам-патрыётам, падзьвяргае іх санкцыям і перасьледам. Архівы КДБ, спадкаемцаў Дзяржынскага і Цанавы не надта адчыняюцца. У беларускіх умовах сама барацьба за гістарычную праўду зьяўляецца барацьбой за Незалежнасьць.

Гэта толькі маленькая частка той сістэмнай палітыкі этнацыду, якая праводзіцца каланіяльнай мафіяй , захапіўшай уладу пры непасрэднай падтрымцы Масквы. Цяпер дыктатары ўжо не могуць забіваць мільёны нявінных, прынамсі зараз ім гэта рабіць цяжэй. Таму зараз дыктат мае іншыя характарыстыкі, зьявіліся новыя, мадэрновыя форы гвалту. Сёньня тэрор выбарачны, хітрэйшы, таго забілі, тага пакалечылі, а іншага зламалі псіхалагічна. Большасьць грамадзян сістэмна, павольна замбіруюць прапагандова-інфармацыйным глумам. Тое, што робіць каланіяльны рэжым у Беларусі-гэта ўзор таталітарызму новага часу. Нездарма тэхналогіі лукашэнскага рэжыму вывучаюць многія спецслужбы розных дзяржаў.

З першых дзён сваёй улады гэтая хеўра пад лозунгам “правоў чалавека”, ” перадавой дэмакратыі” гвалтам навязала “двухмоўе”. Непрымірымыя ворагі дэмакратыі праз шыльду “ўсенароднага рэмерэндуму” скасоўвалі дэмакратыю ў краіне. А потым ужо ў напрацаваным напрамку пачалася традыцыйная расейска-бальшавіцкая “зачыстка”. Кожны месяц, кожны дзень рэжым метадычна краў у беларусаў іхную незалежнасьць. Напрыклад, сёньня зачынялася беларускамоўная перадача на тэлебачаньні, а на заўтра пераводзіліся школы ў чарговым раёне з беларускай на расейскую мову навучаньня. І так дзень за днём, год за годам прыскоранымі тэмпамі. У сваёй этнацыднай палітыцы каланіяльная прарасейская ўлада дайшла да сатанізму. Ліберальны Захад, які ў сябе змагаецца з “нацыяналізмам”, узьнімаў толькі тэму парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, фактычна падыгрывючы хунце. Аднак д’ябал моцны, але ён неўсясільны. Некалькі разоў у сваёй найноўшай гісторыі беларусы білі люцыпара, давалі адпор сістэме. Шматтысячныя акцыі пратэсту, барацьба з вулічным расейскім фашызмам, плошча Каліноўскага, фантастычны Курапацкі Чын. Калі мы адкідаем каньюктуру, вяртаемся да нашай веры, запаветаў дзядоў, наказаў волатаў Вялікага Княства, нашай супольнай слаўнай дзяржавы-мы становімся непераможныя!

Нацыянальна-вызвольная барацьба беларускай нацыі таксама зрыне гвалт тыранаў. Але для гэтага яе трэба весьці, разумець, што аніякая інфармацыйная цывілізацыя, аніякія модныя выкрунтасы анічога не дадуць без зацятага змаганьня, без волі здабыць свабоду альбо памерці за яе. ”Здабудзеш незалежную беларускую дзяржаву альбо загінеш у барацьбе за яе!”-такі быў покліч Беларускай Незалежніцкай Партыі, якая змагалася разам з АУН-УПА ды Літоўскімі партызанамі-незалежнікамі за сваю свабоду.

У Беларусі на рахунку сталіншчыны больш знішчаных цывільных жыхароў, чым на рахунку нацыстаў. Абодва таталітарызмы растаптвалі чалавечую мараль. Але ўсё ж садызм акупантаў не вычэрпвае справы. ”Што такое фізічнае зьнішчэньне чалавека ў параўнаньні з духоўным?-пытае В. Коўтун-Дзіцячыя гульні…Вось калі ў народзе, панове, зьнішчаецца дух свабоды, цяга да асветы, калі хітра і настойліва падточваюцца карані айчыны…Вось тады, панове, сапраўды сьмерць!”(Коўтун В. Крыж міласэрнасьці. Мінск, 1988, с. 95)

У чым бачу найперш сэнс твору сп. Бурокаса-гэта мудрасьць чалавека, які цудоўна ведае законы гісторыі, законы ўздыму і падзеньня народу, разумее кошт свабоды…Гэта таксама папярэджаньне нам, каму яшчэ не давялося пабываць у канцлагеры, ці у чэкісцкай вязьніцы…

Барацьба і чын герояў за незалежнасьць, нацыянальную ідэнтычнасьць, традыцыі, веру дзядоў актуальная ва ўсе часы. Той, хто гэтага не разумее-альбо дурань, альбо ўжо прадаў душу цёмным сілам, старым тыранам ці новым-сусьветнаму глабалізму. Ціхае існаваньне без барацьбы. без нацыяналізму, без фанатычных стоікаў неўзабаве абарочваецца рабствам для ўсяго народу. . .

С. ВЫСОЦКІ,


кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды


Прадмова

Дзіўная гэтая памяць-падаецца, што ўсё было так недаўна, але, колькі ж мінавала часу. Як зьмяніліся ўсе мы. У памяці хутка сьціраецца тое, што было вельмі важным дваццаць гадоў таму. Адраджэньне дзяржавы 11 сакавіка 1990 году прымусіла многіх літоўцаў па новаму зірнуць на сваё жыцьцё і гісторыю нацыі. Тое мінулае, гэтая акупацыя, страта літоўскай дзяржаўнасьці, адхіленьне ад натуральнага шляху развіцьця нацыі ды грамадства, здзейснены незваротны ўрон людзям, краіне, гаспадарцы. Тыя, хто не спазнаў ні тэрору, ні перасьледаў, ні дыскрымінацыі, асабліва калі належылі да наменклатурнай праслойкі, тое мінулае цанілі ды цэняць, як “сацыялістычную дзяржаўнасьць”, калі Літва была не толькі саветызаваная, але і індустрыялізаваная ды ўрбанізаваная. Прымушаюць забыцца на зьнічтожанае калектывізацыяй прыватнае землеўладаньне, пазбаўленьне правоў на прыватную ўласнасьць. Створаныя эканамічныя праблемы, прымусовы атэізм. Для кіроўнай наменклатуры, створаную прывілеяваную сацыяльную абарону. Вечны спадарожнік сацыялістычнага грамадства –абмежаваны выбар тавараў, магчымасьцяў і г. д. За дваццаць гадоў ужо пасьпелі забыцца і на тое, што дзесяткі тысяч літоўцаў выцярпелі прыніжэньні ў савецкім войску, і дзесяткі вярталіся дамоў у цынкавых трунах.

Забыліся, што каштоўнасьці Літвы былі канфіскаваныя і прысвоеныя на карысьць савецкай імперыі, забыліся пра псіхалагічны гвалт, забываем КДБ і “жалезную заслону”…Але, на самой справе ссылкі, тэрор і супраціў літоўцаў савецкай сістэме ёсьць тая мінуўшчына, якую нельга забывацца.

Кніга Эдвардаса Бурокаса “Дзьмулі супраць ветру” і прадстаўляе гэтае ўсьведамленьне, што на думку многіх ў катастрафічным XX стагодзьдзі былі ў нас людзі, якія ніколі не здаваліся. І толькі дзякуючы ім Літва двойчы здолела аднавіць сваю дзяржаву.


ДОКТ. АРВІДАС АНУШАЎСКАС,


Сябра Сейма Літвы

***

Сымбалічна, што гэтая кніга дойдзе да чытача менавіта зараз, у 70-ю гадавіну акупацыі ды сьвяткаваньня 20-ці годзьдзя Незалежнасьці. Прадстаўленыя ў кнізе падзеі, зьявы ды перажываньні, прымушаюць яшчэ раз пераасэнсаваць кошт дасягненьня Свабоды, да якой прывяла жалезная воля нашых бацькоў і дзядоў. Перагортваючы дыхаючыя ўспамінамі старонкі, мы непазьбежна яшчэ раз ацэньваем тое, што маем сёньня.

Пра сотні тысяч літоўцаў аб’яднаных падобнымі лёсамі-быццам абцугамі, скалечаных рэпрэсіўнымі структурамі, пра феномен супраціву ў няволі, ў кнізе “Дзьмулі супраць ветру” кажуць сабраныя факты, дакуманты і ўспаміны. Яны сьведчаць пра арганізаваныя паўстаньні, пра затрачаныя высілкі мужных людзей дзеля захаваньня нацыянальнай самабытнасьці, пра выпакутаваныя жаданьні Свабоды. Непарыўна звязаныя між сабой уварваньне звонку, ссылкі, ціск фізічны і духоўны, досьвед паразаў, нам, якім было наканавана нарадзіцца ды вырасьці ў Свабоднай Літве, знаёмыя толькі па апавяданьнях і ўспамінах бацькоў ды дзядоў. І зразумець, якім коштам заплочана за нежаданьне падпарадкавацца акупацыйнаму рэжыму, хлусьні ды гвалту.

За тое, што абралі супраціў і змагаліся за права спавядаць сваю рэлігію, традыцыі. За тое, што ўсімі сіламі баранілі свае памкненьні вольна і самастойна жыць сваім жыцьцём і ствараць будучыню сваёй нацыі. Самымі заўзятымі ворагамі і “злачынцамі” для савецкага рэжыму тады сталіся настаўнікі, студэнты, прафесура, сяляне і адукаваныя людзі краіны, якія за словы “Свабоду Літве”, за павагу да трохкаляровага сьцягу перасьледаваліся, зьнічтажаліся ды ссылаліся ў Сібір. Калі ўвесь сьвет цешыўся свабодай, тутака ж, у Еўропе, людзі ссылаліся ў пекла за памкненьне мець свае прыроджаныя правы.

Такія ўспаміны, факты і сьведчаньні асабліва важныя сёньня, калі Літва ўжо шосты год зьяўляецца сябрам Еўрапейскага Зьвязу, калі мы вярнуліся ў сям’ю нацый Еўропы. Асабліва важна таму, што такія намаганьні зрушваюць да пераасэнсаваньня падзей, спазнаньня адным аднаго і разуменьня балючых і нялёгкіх момантаў гісторыі. Тыя моманты мусяць быць вядомыя і без прамаруджваньня абмеркаваныя таму, што толькі зразумеўшы адзін аднаго, мы здолеем пасьпяхова ствараць сваю будучыню і будучыню мірнай Еўропы.

РАДВІЛЕ МАРКУНАЙЦЕ,


Сябра Парламенту Еўропы

Эдвардас Бурокас. Дзьмулі супраць ветру. IV частка

Гісторыя пісаная крывёю

Дарагі чытач,

Гэтую кнігу я ўключыў у свае кнігі, пад агульным назовам “Дзьмулі супраць ветру”. У іх адлюстроўваецца барацьба мільёнаў рэпрэсаваных людзей, якія змагаліся ў лагерах за Свабоду. Матэрыял для кнігі пра гэтую гераічную барацьбу я зьбіраў яшчэ ў лагерах, а пазьней з разнастайных пісьмовых крыніц, а таксама з асабістых архіваў ды архіваў рэпрэсіўных структур. Калі глядзець з пазіцыяў цяперашняга часу, бачна, што гісторыя чалавецтва пазначаная як бязупынная барацьба паміж тыранамі і тымі, хто імкнецца да свабоды. У XX стагодзьдзі гэтая барацьба дасягнула апагею, калі з грамадскага жыцьця ў турэмныя камеры і канцэнтрацыйныя лагеры рабаўласьнікі сагналі мільёны людзей, якія змагаліся за волю.

Хіба раней чалавецтва не дасягнула ўзроўню такой самасьвядомасьці, хіба недастаткова было змагароў, якія прыносілі сябе ў ахвяру дзеля дасягненьня Свабоды. Магчыма, віноўныя асьветнікі мінулага, якія распаўсюджвалі ідэі гуманізму, ўзносясячы годнасьць асобы?А можа гэтымі ідэямі скарысталіся “грашовыя мяшкі”-глабалісты, задумаўшыя перакроіць сьвет пад свае злосныя намеры, і пачаўшыя ў XX стагодзьдзі ўкараняць свае эксперыментальныя ідэі ў Расеі ды Нямеччыне, зграбаючы цэлыя Еўрапейскія тэрыторыі ў агульны нацыянальны кацёл. Кацёл, у якім зьбіраліся стварыць сплаў людзей, сьветапогляд які адпавядаў бы касмапалітызму, дакладней кажучы, спраўджваючы ў жыцьці мэты глабалізму. Выяўляецца патрэбна лічыць праўдзівымі тых, хто ў ў XX стагодзьдзі тыранства-мэту сусьветнага панаваньня, лічаць наступствам, вынікам.

У кнігах “Дзьмулі супраць ветру” няма мэты разьбіраць прычыны і наступствы глабальнай тыраніі, а ёсьць імкненьне паказаць рэчаіснасьць. Рэчаіснасьць-у якой рэпрэсаваныя людзі супрацьсталі і змагаліся з замаскіраваным наступствам глабалізму, аб якім напэўна і не здагадваліся самі ідэолагі камунізму, а затым іхныя пасьлядоўнікі, нацысты, якія скіраваныя глабалістамі, жадалі стварыць “Свабодную Еўропу”. Як сьлед-сусьветныя войны, крызіс, канцэнтрацыйныя лагеры, ў якіх прама альбо ўскосна спрабавалі перавыхаваць не падтрымоўваўшых ідэі правячых, і ў той жа час выкарыстаць іх для стварэньня матэрыяльных рэсурсаў. А ў выніку правалу плану растаптаць дух асобы альбо зьнічтожыць самаго чалавека.

Эксперыменты глабалістаў працягваюцца. Існуе бяззубая Арганізацыя Аб’яднаных нацый, ня маючая вырашальнага голасу, якой кіруе са сваім правам вета Рада Бясьпекі, Еўрапейскі Зьвяз, які плавіць у сабе разнастайныя народы і падахвочвае самыя нізкія інстынкты чалавека. Маскіруючыся, ён спрабуе атабраць у чалавека свабоду сумленьня, хрыстыянскую веру. Заахвочвае да прагматызму, заснаванаму на спажываньні. Дабіваецца зрабіць чалавека касмапалітам, тоячы тых, хто кроіць сьвет ды адчуваюць сябе ўладарамі яшчэ не раскроенай сусьветнай дзяржавы. Гэты працэс так прыскорыўся, што падаецца, без арганізацый створаных глабалістамі сьвет ужо не мог бы існаваць. Чалавецтва паскоранымі тэмпамі пераходзіць у рукі глабалістаў. Адчуваецца безпрынцыпная эксплуатацыя і прыніжэньне, таму надалей магчымы супраціў, для падаўленьня якога спатрэбяцца тыя ж, глабалістамі запланаваныя яшчэ большыя канцэнтрацыйныя лагеры.

Пралістайце старонкі “Крывёю пісанай гісторыі”. Мажліва захаваныя там веды спатрэбяцца нашым дзецям і ўнукам.

Кніга выдаецца на чатырох мовах, больш прызначаная для рознамоўных чытачоў, не бачыўшых і не спазнаўшых камуністычнага гвалту. На расейскай мове сабрана матэрыялаў найбольш, таму што пераважная частка ўжо апублікаваная ў маіх кнігах на літоўскай мове. Гэта ж датычыцца і тэкстаў на ангельскай мове. З-за недахопу сродкаў, ды іншых неспрыяльных умоў, на французкай мове прапануюцца толькі асноўныя весткі пра супраціў у лагерах.



За дапамогу ў выданьні кнігі ўдзячны сваёй жонцы Ядзьвізе, братам Ёнасу ды Антанасу, Альгімантасу Золубасу, Вайдасу Двілінскасу, Рымантасу Матулісу, Тацьцяне Мітрафанавай, Альгірдасу Бікульчысу, Довіле Рачкаўскайтэ, Ёнасу Мілерусу, Рэгіне Сьметонайце, Пятрасу Калібатасу, Мінтаўтасу Даўлянскісу, сям’і Ромаса Пятраса Шаўліса, Антанасу Шакалісу, цёзку па прозьвішчу Ёнасу Бурокасу, сям’і Чыпаса, Гядзімінасу Рузгісу, сям’і Шэмбераса, Арвідасу Анушаўскасу, Вітаўтасу Ландсбергісу, Радвіле Моркунайце, Рамунасу Гарбаравічусу, Юргісу Біруцісу, Рымантасу Ёкімайцісу, Эдмантасу Сімонайцісу, Марцеле Дзілене, Альгімантасу Паташусу, Эўгеніюсу Пейкшцянісу, Вільме Юозайціце, Вікторасу Авгулісу, Феліксу Красавіну, Бронісу Златкусу, Крысьціне Качкувене, Ліне Рымкувене, Донатасу Янута ды ўсім дапамагаўшым сваімі сродкамі, парадамі альбо проста за добрыя словы.

З павагай да чытача-аўтар ЭДВАРДАС БУРОКАС



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка