Урока па прадмету "Беларуская літаратура




Дата канвертавання01.04.2016
Памер37.65 Kb.
ДУА"Палачанская сярэдняя школа

Маладзечанскага раёна"


План-канспект урока па прадмету “Беларуская літаратура (навучанне чытанню)", праведзенага ў 1 «Б» класе

Тэма: «Чытанне тэксту з вывучанымі літарамі »


Настаўнік 1 катэгорыі Палачанскай

сярэдняй школы

Якаўлеў Сяргей Дзянісавіч




Палачаны.2014




Тэма: “Чытанне тэксту з вывучанымі літарамі ”


Мэта: 1. Фарміраваць уменні цэласнага чытання шматскладовых слоў; пазнаёміць з тэкстам «Дружбакі»; фарміраваць у дзяцей уяўленне аб твм, што ў мове ёсць словы з блізкім значэннем.

  1. Развіваць вуснае маўленне вучняў, выразнасць чытання.

  2. Выхоўваць у вучняў спачуванне, спагадлівасць да другіх людзей.



1. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ПАЧАТАК УРОКА

Празвінеў ужо званок,

Пачынаем мы ўрок.

Будзем слухаць і чытаць

І старанна працаваць

Сябры!Усміхніцеся адзін аднаму, калі ласка.Я прапаную пачаць урок з добрым настроем. Я хачу вам пажадаць поспехаў у пазнанні новага ,цікавай працы на ўроку, паразумення з боку аднакласнікаў.Калі ўсе з

гэтым згодны, то мы пачынаем урок.
2. АКТЫВІЗАЦЫЯ НАБЫТЫХ ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ

2.1 Артыкуляцыйнае практыкаванне

Маладыя пеўнікі

Пакуплялі спеўнікі.

На платы паселі,

На ўсё сяло запелі.


--У якіх словах вы пачулі гук ў ?

2.2.Гульнявое практыкаванне «Складзі словы са складоў» (ве-ра-бей, лас-таў-ка, сі-ні-ца). Складанне сказаў з атрыманымі словамі. Работа ў парах.

2.3. Гульнявое практыкаванне « Назаві мяккі зычны гук»(верабей, сініца).

2.4 Гульнявое практыкаванне «Прачытай слова» ( зіма, дудачка, рыба, вучыў, карась):

--слова з двумя галоснымі;

--слова, якое пачынаецца з літары з , р, д;

--слова з літарай ь; ў;

--двухскладовыя, трохскладовыя словы.

2.5Гульня “ Многа- адзін” (гусі-гусь,коні,дрэва,кніга, парта)
3. НОВЫ МАТЭРЫЯЛ

3.1 Пастаноўка праблемы

Сёння да нас на ўрок завітаў наш сябар Вясёлы клоўн. Давайце паглядзім, якія ён падрыхтаваў нам заданні.

Заданне №1. Загадка

Без яго жыццё—самота,

Ён—надзея і пяшчота,

І памочнік ён, і брат,

Хай у нас іх будзе шмат. (сябар)
--Якія яшчэ словы з блізкім значэннем падыходзяць да адгадкі? (друг, таварыш )

Заданне №2.

Са складоў трэба скласці тэму ўрока (друж-ба-кі).



3.2 Тэма, мэты ўрока

3.3 Праблемнае заданне.

--Разгледзьце малюнак. Паспрабуйце па малюнку і загалоўку вызначыць, пра што пойдзе гаворка ў тэксце.
3.4Падрыхтоўка да чытання тэксту.

Чытанне слоў ў слупках на с.97:

--харавое чытанне;

--чытанне метадам «фіранкі»;

--чытанне ланцужком.

3.5 Фізкультмінутка


3.6 Работа над тэкстам "Дружбакі” на с. 97
3.6.1 Першаснае чытанне настаўнікам (эмацыянальнае успрыманне )

–З якім настроем вы слухалі гэты тэкст?


3.6.2 Паўторнае чытанне настаўнікам (вучні сочаць).

--Што здарылася з Рыгоркам?


3.6.3 Самастойнае чытанне вучнямі.

--Чаму засумаваў хлопчык?

3.6.4 Чытанне ланцужком (па 1 сказу);выбарачнае чытаннне (1,4,3 і г.д);

падабраць сказ да схемы і прачытаць: І____ _____ _____ ў ____ . ; чытанне ў парах.


3.6.5 Фізкультмінутка

3.6.6 Гутарка па ўзнаўленню тэкста:

--Хто з дружбакоў наведаў хворага Рыгорку?

--Які падарунак зрабілі Зіна і Гена Рыгорку?

--Як выглядала снежная баба?

--Чаму Рыгорка павесялеў?

--Што яшчэ падарылі дзеці хлопчыку?( выкарыстаць пры адказе словы-браты: спагаду, спачуванне, шкадаванне)


      1. Паведамленне пра словы блізкія па значэнню.

--Што можна сказаць пра Зіну і Гену? (Дзеці спачувалі,спагадалі, шкадавалі Рыгорку.Яны вельмі добрыя.


      1. Чытанне слоў-братоў на с.97.




      1. Работа з малюнкам.

--Якімі сказамі з тэксту можна падпісаць малюнак? Чаму?


      1. Гульня “Знайдзі пару” (вучні ходзяць па класу і расказваюць пра што яны прачыталі).




      1. Работа над выпрацоўкай выразнага чытання.

---Якія сказы трэба прачытаць са спачуваннем? Чаму?Прачытаем такія сказы, перадаючы ў голасе спачуванне (1.2 сказы).

---Як чытаць сказы з працяжнікам? ( з паўзамі)

-- Які сказ можна прачытаць весела? (апошні)

--Прачытайце выразна ўвесь тэкст.


    1. Работа з дадатковым матэрыялам.

---Прачытайце выказванне “Рабі другому тое, што хочаш, каб рабілі табе.”

---Як вы разумееце словы? Ці хочаце вы, каб вам рабілі нешта дрэннае?

А што добрае, прыемнае вы хацелі б атрымаць? (Увагу сябра, павагу, дапамогу, падтрымку, падарункі і г.д.)

---Дык вось гэта ўсё вы павінны самі рабіць другім, і толькі тады можна спадзявацца, што і вам адплацяць дабром.


4 ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

----З чым вы пазнаёміліся на ўроку?

----Чаму вы навучыліся на ўроку?
5. РЭФЛЕКСІЯ

---З якім настроем вы працавалі на ўроку?

---Што было цяжку на ўроку выконваць,што лёгка?

---Што вам падалося на ўроку цікавым? Што ----не цікавым?



---Дзякуй усім за старанную працу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка