Урока па прадмеце "Чалавек і свет"




Дата канвертавання10.05.2016
Памер39.29 Kb.
ДУА “ Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”

План-канспект урока па прадмеце “Чалавек і свет”,праведзенага ў 2 «Б» класе

Тэма «Грыбы. Ядомыя і атрутныя грыбы»

ТРКМ


Настаўнік пачатковых класаў

Якаўлеў Сяргей Дзянісавіч



Палачаны, 2014


ТЭМА: “ Грыбы. Ядомыя і атрутныя грыбы ”.

МЭТА : Навучыць вучняў адрозніваць найбольш распаўсюджаныя грыбы па іх характэрных прыкметах; садзейнічаць усведамленню неабходнасці захавння мер бяспекі і прыродаахоўных мер пры зборы і ўжыванні грыбоў.

ЗАДАЧЫ 1Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра тое, што грыбы асаблівая

група жывых істот

.2 Развіваць цікавасць да пазнання прыроды ;уменне працаваць

самастойна, у парах.

23.Выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя.


1.АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ПАЧАТАК УРОКА

Сябры!Усміхніцеся адзін аднаму, калі ласка.І з добрым настроем я прапа-

ную пачаць урок па прадмету “Чалавек і свет”. Я хачу вам пажадаць поспехаў у пазнанні новага ,цікавай працы на уроку, паразумення з боку

аднакласнікаў. Яшчэ я хачу пажадаць,каб пасля гэтага ўрока вы сталі муд-

рэйшымі ,дабрэйшымі ў адносінах да прыроды ; да другіх людзей.Мая пра-

панова правесці гэты ўрок пад дэвізам “Мы --- сябры прыроды”.Калі ўсе з

гэтым згодны, то мы пачынаем урок.
2.АКТЫВІЗАЦЫЯ НАБЫТЫХ ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ

2.1.Для праверкі ведаў я прапаную вам выкарыстаць інтэр-



актыўны метад “Памяняйся месцамі “ (дзецям задаюцца пытанні: калі адказ

“да”,то дзеці ідуць да левай сценцы ;калі адказ “не” ----то да правай сценцы ;

калі хто не ведае адказу,то застаецца сядзець за партай ; кожнае рашэнне

трэба абгрунтаваць).

Пытанні:


  • Сонца, воблака, матылёк, дрэва, птушка, чалавек---гэта прырода .

* Сонца, вада, паветра, пясок—гэта жывая прырода.

  • Расліны, жывёлы—гэта жывая прырода..

  • Для жыцця раслін неабходны вада,паветра, святло, цяпло , пажыўныя рэчывы.

  • Расліны , якія занесены ў Чырвоную кнігу РБ,--гэта першацвет высокі,

венерын чаравічак, сок лугавы?

  • Травяністыя расліны –гэта трыпутнік , капуста, рамонак.

  • Дрэвы—гэта бяроза, дуб, маліна, арэшнік.

  • Ядавітыя расліны—блёкат чорны, мудранка, воўчае лыка.

2.3 Падводзяцца вынікі работы, дзеці і настаўнік ацэньваюць веды.
3. ФАРМІРАВАННЕ НОВЫХ ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ

3.1 Пастаноўка праблемы

Настаўнік звяртаецца да вучняў з прапановай адгадаць загадку:

--- У зялёным гушчары ,

Ля пянька або сасны,

Хто хаваецца ў бары

У каляровым каптуры?(грыб)
--Здагадайцеся , аб чым пойдзе размова на ўроку?

3.2 Тэма і мэты урока

Настаўнікам аб’яўляецца тэма і мэты ўрока.


    1. Работа з падручнікам

--Работа з вершам –с.59 (пытанні)

    1. Чытанне тэксту –с.59 Вучні па ходу чытання адзначаюць значкамі («Інсерт»): «+»- ведаю; «- «-не ведаю; «=»-хачу даведацца больш.(самастойнае чытанне).

Пытанні пасля чытання:

--Што вы ведалі?

--Што не ведалі?

--Пра што хацелі б даведацца?

3.5 Аналагічная работа пра часткі грыба—с.60 (чытае настаўнік).




    1. Пачынаецца работа па складанню кластара,

--- Работа з матэрыялам падручніка (с.с.60-61

Грыбы

Ядомыя Атрутныя

баравік мухамор

падасінавік бледная паганка

падбярозавік несапраўдныя апенькі

лісічкі

сыраежкі


апенькі
Пытанне да класа

  • Якія групы грыбоў існуюць?

3.6 Фізкультмінутка




    1. Самастойнае знаёмства з матэрыялам пра бледную паганку --с.62

    2. Работа ў парах. Гульня «Настаўнік –вучань».

    3. Калектыўнае знаёмства з «Правіламі збору грыбоў» --с.63

    4. Гульня «Знайдзі пару» (вучні ходзяць па класе , знаходзяць пару і расказваюць пра «Правілы збору грыбоў»).




    1. Дапоўніць кластар

--Збірай грыбы з дарослымі. Не збірай.

--Зберагай грыбніцу. Не збівай.

--Беражы старыя грыбы





  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ.

--Раскажы пра грыбы пры дапамозе кластара (вучні пры дапамозе кластара расказваюць пра грыбы).


  1. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

Прачытаць матэрыял падручніка на с.с.59-63

6 РЭФЛЕКСІЯ

4.1Хутка праляцеў час і наш урок заканчваецца . Я прапаную падвесці вынікі ўрока пры дапамозе метаду “ Закончы выказванне” . Прадоўжыце ,калі ласка,выказванні:

----Я сёння на ўроку даведаўся........ .

----Я сёння на ўроку зразумеў ...... .

----Я сёння на ўроку навучыўся ..... .

----Сябры! З якім настроем вы закончылі работу на ўроку ?

----Што вам падалося на ўроку цікавым ? Нецікавым ?



----Што вы на ўроку рабілі з задавальненнем?
Дзякуй усім за супрацоўніцтва!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка