План – канспект
урока беларускай мовы
Студэнткі 5 курса 1 групы
Спецыяльнасці “Беларуская філалогія”
Гарлуковіч Марыны Леанідаўны
Мінск, 2009
Клас: 10 “БХ -2” клас
ТЭМА: Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Навуковы і публіцыстычны стылі.
МЭТЫ: - актывізаваць веды вучняў пра стылі, іх функцыі ў маўленні, сферы ўжывання;
-
пашырыць веды вучняў пра спецыфіку навуковага стылю маўлення;
-
развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да навуковага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў, удасканальваць тэксты навуковага стылю;
-
выпрацоўваць здольнасць ствараць уласныя тэксты навуковага стылю;
-
сістэматызаваць веды вучняў пра спецыфіку публіцыстычнага стылю маўлення;
-
развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да публіцыстычнага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.
АБСТАЛЯВАННЕ: дошка, табліцы, раздатачны матэрыял.
ХОД УРОКА.
1-я частка пары (45 хвілін)
-
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ (2 хвіліны)
Вітаю вучняў, адзначаю тых, хто адсутнічае.
II. ПРАВЕРКА Д/З. (10 хвілін)
-Давайце ўспомнім з вамі, пра што ішла гутарка на прошлым
уроку ?
(вучні адказваюць).
Пытанні па тэорыі:
- Што такое тэкст?
- Што такое паслядоўнасць т.?
- Што такое звязанасць т.?
-Што такое завершанасць т.?
- Дома вы выконвалі практыкаванне 44. Вам неабходна было раставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары. Гэта практыкаванне вы выконвалі з мэтай замацавання вашых арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў.
(вучні чытаюць па сказу, даюць тлумачэнне арфаграмам і знакам прыпынку)
III. ТЛУМАЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ. (15 – 20 хвілін)
-Тэма нашага сённяшняга ўрока – “Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Публіцыстычны і навуковы стылі.” На ўроку мы з вамі павінны будзем узнавіць тыя звесткі, якія вам вядомыя пра гэтыя стылі маўлення з папярэдніх класаў, паглыбіць веды пра публіцыстычны і навуковы стылі, навучыцца даказваць прыналежнасць тэксту да таго або іншага стылю на аснове выяўлення асноўных асаблівасцей. Паколькі матэрыял у большай ступені вам вядомы з папярэдніх класаў, вы будзеце дапамагаць мне ў тлумачэнні новай тэмы.
- Перш, чым пачаць размову пра стылі маўлення, давайце падумаем, а што ж такое функцыянальны стыль маўлення?
(вучні адказваюць)
(Удакладняю тое, што было сказана вучнямі: стыль - функцыянальная разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца ў пэўнай сферы зносін).
- Давайце ўспомнім, колькі стыляў маўлення мы з вамі ведаем, назавіце?
(вучні адказваюць - навуковы, мастацкі, афіцыйна –дзелавы, публіцыстычны, гутарковы – 5).
- У стылістыцы сёння вылучаюць яшчэ шосты стыль – канфесійны. Ён абслугоўвае рэлігійную сферу. Выкарыстоўваецца ў Святых Пісаннях, Псалтыры, рэлігійных трактатах, малітвах. Для канфесійнага стылю характэрна ўжыванне царкоўнаславянскай лексікі, метафарычнай лексікі, кніжнай лексіка, устарэлай лексікі, цытаты царкоўнаславянскіх тэкстаў.
-Як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі маўлення і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў?
(Вучні адказваюць, што такі раздзел мовазнаўства называецца стылістыкай.)
На дошцы на ватмане змешчана табліца, якая дае вучням больш поўнае ўяўленне пра стылістыку, стылі маўлення (табліца №1).
Табліца №1
Слова настаўніка па новым матэрыяле (абапіраючыся на табліцу):
Прыкладны змест каментара да схемы:
Стылістыка – раздзел мовазнвўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.
Функцыянальная стылістыка - даследуе заканамернасці ўжывання стылістычных рэсурсаў мовы ў залежнасці ад зместу і мэты выказвання, абставін зносінаў.
Практычная стылістыка – выпрацоўвае стылістычныя нормы ўжывання выяўленчых сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі культуры маўлення, з улікам мэты, зместу выказвання, маўленчай сітуацыі і інш.
Апісальная стылістыка – даследуе магчымасці выкарыстання стылістычных сродкаў на ўсіх моўных узроўнях – фанетычным, лексічным, словаўтваральным, марфалагічным, сінтаксічным.
Функцыянальны стыль – разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, адміністрацыйна-справавую, грамадска-палітычную, мастацкую, побытавую.
Больш падрабязна спынімся на сённяшніх занятках на навуковым і публіцыстычным стылях. (Даю некалькі хвілін вучням для таго, каб яны перапісалі табліцу сабе ў сшыткі).
Пачнём мы гутарку пра стылі мовы з навуковага стылю.
-Давайце падумаем разам, у якой сферы жыцця выкарыстоўваецца навуковы стыль? (вучні адказваюць)
-Якая асноўная функцыя новуковага стылю? (вучні адказваюць)
-У якой форме рэалізуецца гэты стыль? (вучні адказваюць)
-Пералічыце асноўныя рысы навуковага стылю? (вучні адказваюць)
( Для абагульнення ўсяго сказанага вучнямі, звяртаю іх увагу на табліцу № 2, змешчаную на дошцы. Прагаворваем асноўныя палажэнні табліцы. Вучні перапісваюць табліцу ў сшыткі)
Табліца №2
Навуковы стыль
-
Сфера выкарыстання
|
У навуцы (гуманітарныя, прыродазнаўчыя, дакладныя і інш. навукі), галіны тэхнікі і вытворчасці. У вучэбным працэсе, адукацыі. (даклады, лекцыі, водгукі, рэцэнзіі, анатацыі, рэфераты, падручнікі).
| -
Функцыі
|
Паведамлення
| -
Форма рэалізацыі
|
Пісьмовая і вусная
| -
Асноўныя рысы
| -
Дакладнасць
-
Доказнасць
-
Лагічнасць
-
Сцісласць
-
Абагуленнасць
-
Інфармацыйная насычанасць
-
Аб’ектыўнасць выкладу
-
Адсутнасць слоў з пераносным значэннем
-
Адсутнасць слоў, якія выражаюць эмоцыі, пачуцці.
-
Выкарыстоўваюцца навуковыя тэрміны, кніжная лексіка
|
IV. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ ПРА НАВУКОВЫ СТЫЛЬ НА ПРАКТЫЦЫ.
(15 – 20 хвілін)
Выконваем практыкаванні з падручніка. Перад кожным практыкаванне трэба ставіць мэты.
Практыкаванне 50. (вусна)
Мэты практыкавання: развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да навуковага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.
Практыкаванне 52.(пісьмова)
Мэты практыкавання: выпрацоўваць здольнасць ствараць уласныя тэксты навуковага стылю.
2-я частка пары (45 хвілін).
-
ТЛУМАЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ (15-20 хвілін)
-Мы з вамі падышлі да другой часткі нашай пары. І нас будзе цікавіць публіцыстычны стыль. Зараз вы самастойна пры дапамозе $13 дадзіце мне адказы на наступныя пункты плана:
План:
-
Сфера выкарыстання публіцыстычнага стылю.
-
Функцыі публіцыстычнага стылю.
-
Форма рэалізацыі публіцыстычнага стылю.
-
Асноўныя рысы публіцыстычнага стылю.
(на працу 10 хвілін, запісваюць у свае сшыткі).
Выклікаю аднаго вучня, які адказвае, астатнія вучні дапаўняюць.
Звяртаю ўвагу вучняў на табліцу № 3. Разглядаем яе. Вучні ўносяць карэктывы ў свае сшыткі.
Табліца №3
Публіцыстычны стыль
-
Сфера выкарыстання
|
У газетах, часопісах, выступленнях на сходах, мітынгах. На радыё і тэлебачанні. (нарысы, эсэ, фельетоны, памфлеты, інтэрв’ю, хронікі)
| -
Функцыі
|
Уздзеяння на свядомасць і пачуцці людзей з мэтай пераканання іх у пэўных ідэях, поглядах; агітацыі.
Інфармацыйная
| -
Форма рэалізацыі
|
Пісьмовая і вусная
| -
Асноўныя рысы
| -
Эмацыянальнасць маўлення
-
Ацэначны характар выказванняў
-
Жывасць
-
Грамадска-палітычная лексіка
-
Словы з прамым і пераносным значэннем
-
Пабуджальныя, клічныя сказы
-
Рытарычныя пытанні, звароты, паўторы
-
Звароткі
-
Дакументалізм
-
Даступнасць
-
Адкрытасць аўтарскай пазіцыі
-
Дакладнасць
-
Выкарыстанне фразеалогіі, эпітэтаў, метафар
|
-У чым розніца паміж публіцыстычным і навуковым выступленнем?
(навуковы – паведамляе, публіцыстычны – уздзейнічае).
II. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ НА ПРАКТЫЦЫ. (10 хвілін)
Праца па раздатачным матэрыяле:
Заданне 1. (пісьмова) (5-8 хвілін)
Умова: Выпішыце з прыведзенных словазлучэнняў моўныя штампы.
Мэты задання: сістэматызаваць веды вучняў пра спецыфіку публіцыстычнага стылю маўлення; успомніць, што такое моўны штамп, для якога стылю маўлення характэрныя моўныя штампы.
Перш чым выконваць заданне ўзнаўляем з вучнямі наступныя моманты:
-
Давайце падумаем, што такое моўны штамп?
(Моўны штамп – агульнаўжывальны, збіты выраз, які характарызуецца стылістычнай афарбоўкай і ўвасабляецца носьбітамі мовы як устойлівы зварот. Н., бітва за ўроджай, апраўдаць давер народа)
-
Для якога стылю маўлення характэрны моўныя штампы ?
( для публіцыстычнага).
Далейшае ўдасканаленне, разрадка напружанасці, раўнавага сіл, пальма першынства, празрыстыя карункі, прапісныя ісціны, сродкі масавай інфармацыі, атрымаць пуцёўку ў жыццё, газетны тэкст, моўная сістэма, сябраваць з кнігай, чорнае золата, свабодная вакансія, асвоіць выпуск, мова газетнай паласы, перыяд часу, інтэлектуальная эвалюцыя, сюжэтная канва, стылістычны кантэкст, сацыялінгвістычная з’ява, журналісцкая творчасць.
Заданне 2. (вусна) (5 хвілін)
Умова: Вызначыць стыль тэкста. Даказаць прыналежнасць тэкста да таго або іншага стыля мовы. Знайсці асноўныя рысы.
Мэты задання: развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да публіцыстычнага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.
Мы – беларусы! Як горда, як пашанотна павінны гучаць два гэтыя словы ў сэрцы кожнага з нас! Мы – нашчадкі славутага старажытнага славянскага роду, дзеці зямлі, што, нягледзячы на ўсе навалы, войны і катастрофы, якое ўжо стагоддзе корміць-поіць нас, і мы абавязаны памятаць пра гэта. Абавязаны – і перад продкамі, што не далі вынішчыць ні зямлі, ні мовы сваёй, і перад нашчадкамі, што ўздужаюць і чыстае крынічнае вады, і чыстага, спеўнага слова беларускага, бо і ім, як нам, не жыць без гэтага.
Усе – і ва ўласным дабрабыце, і ў дабрабыце нашай краіны – залежыць ад нас. Ад нашай адданасці сям’і, справе, Айчыне. Ад нашай ўпэўненасці ў сваёй сіле, у сваёй праваце. Ад нашай перакананасці ў сваім праве гучна, горда заявіць усяму свету: мы – беларусы! (ЛіМ)
Заданне 3. (пісьмова) (10-15 хвілін)
Умова: Складзіце і запішыце тэкст, дайце ў ім азначэнні наступных паняццяў: стылістыка, стыль, навуковы стыль, публіцыстычны стыль і інш. Якія сродкі сувязі сказаў вы выкарысталі ў тэксце? Да якога стылю маўлення ён належыць?
Мэты задання: замацаваць тэарэтычныя веды вучняў па новым матэрыяле.
III. ПАДАГУЛЬНЕННЕ ЎРОКА.
-
Што такое стылістыка?
-
Што такое стыль?
-
Пералічыце асноўныя рысы навуковага стылю.
-
Пералічыце асноўныя рысы публіцыстычнага стылю.
Дамашняе заданне: кожнаму вучню падрыхтаваць выказванне на любую тэму ў пэўным стылі.
Выстаўляю адзнакі за ўрок. |