Урок з супрацоўнікам музея па тэме "Глубоччина на старых открытках"




Дата канвертавання29.06.2016
Памер23.48 Kb.
Урок з супрацоўнікам музея па тэме "Глубоччина на старых открытках"
Вучні з 5-га па 11-ы класы раённай гімназіі пачулі гісторыю стварэння глыбоцкіх паштовак, якую ў цікавай і даступнай форме выклаў старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі, і ўбачылі іх, дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі. 3 цікавасцю слухалі лекцыю разам з вучнямі і настаўнікі, адкрываючы для сябе новае ў такой, здаецца, вядомай усім паштоўцы.

Узяць хаця б такі факт: першая паштовая картка выйшла ў свет 1 кастрычніка 1869 года ў Аўстра-Венгрыі, а ўжо ў 1874 годзе толькі зацверджаным Сусветным Паштовым Саюзам быў устаноўлены адзіны міжнародны стандарт на памеры паштовак - 90 х 140 мм. На пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі выдавецтва паштовых картак стала справай папулярнай не толькі ў буйных гарадах, але і ў мястэчках. Не дзіўна, што і Глыбокае, як значны гандлёвы цэнтр, мела сваё выдавецтва, якое заснаваў Л.Я.Ром. Яго паштоўкі вызначаліся панарамнымі здымкамі і сваім каляровым выкананнем - чорна-белая выява размалёўвалася звычайнымі фарбамі.

Напрыклад, падчас знаходжання нашых земляў у складзе Польскай дзяржавы з 1921 па 1939. г.г. у мястэчку Глыбокае друк паштовак наладзіў У.В. Уладзіміраў. Адметнай рысай яго паштовых картак з’яўлялася чорна-белае адлюстраванне важнейшых будынкаў нашага мястэчка таго часу: царквы, касцёла, гімназіі, пошты. Па падказках навуковага супрацоўніка і абапіраючыся на мультымедыйны паказ, дзеці параўноўвалі паштоўкі, выдадзеныя ў розны час.

Аляксандр Хайноўскі адзначыў, што на сценах школьных калідораў гарадскіх школ з’яўляюцца павялічаныя копіі такіх паштовак і становяцца вядомымі кожнаму вучню: “Замкавая вуліца”, “Базарная плошча”, “Докшыцкая вуліца”, “Беразвецкі кляштар” і іншыя

Не засталіся па-за ўвагай і глыбоцкія паштоўкі з серыі “Краявіды Беларусі” з выявай “Царква ў Глыбокім” і “Беразвеч. Возера Глыбокае”, выдадзеныя ў Берліне падчас другой сусветнай вайны.

Адметнай сярод іншых была паштоўка-ахвяра пачатку мінулага стагоддзя з выявай будучага касцёла ў Задарожжы, які павінен быў быць адноўлены на месцы згарэўшага. Сродкі, сабраныя ад продажу гэтай паштовай карткі, і пайшлі на пабудову касцёла.

Была ўважліва разгледжана і савецкая, 1987 года выпуску, паштоўка з прыярытэтнымі для таго часу фотаздымкамі: Дома Саветаў (так пазначана на адваротным баку), плошча Леніна, помнік воінам-вызваліцелям. Прадстаўлены сучасныя паштоўкі розных выдаўцоў.

Асобна прагучаў расказ пра глыбоцкага краязнаўцу Уладзіміра Скрабатуна, які першым пачаў вывучаць гісторыю стварэння нашых паштовак і на аснове сваіх даследаванняў выдаў у 1998 годзе кнігу “Глыбокае на старых паштоўках”, а натхніўшыся, сам стварыў колькі экзэмпляраў.



Падчас мультымедыйнага паказу вучні параўноўвалі адлюстраванне на тагачаснай паштовай картцы і на сучасным фотаздымку, зробленым А. Хайноўскім з такога ж ракурсу, і заадно прыгадвалі гісторыю Глыбоччыны: высвятлялі, як змянілася панарама горада, назвы вуліц, плошчаў, параўновалі выгляд глыбоцкіх будынкаў сённяшніх і тагачасных (на здымку).

Час сустрэчы з мінуўшчынай пралятаў незаўважна. Даступна, цікава, з фактамі і вобразамі на экране праходзіла завочнае падарожжа ў мінулае Глыбочыны. http://vg-gazeta.by/


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка