Урок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам Мэта




Дата канвертавання18.05.2016
Памер34.09 Kb.
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

«Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія»

Сістэма ўрокаў па вывучэнні апавядання

З.Бядулі

(тэхналогія РКМЧП)

6 клас

Шкрабіна Валянціна Анатольеўна ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Нясвіж, 2008

Урок 1. З.Бядуля “На Каляды к сыну”. Знаёмства з творам
Мэта:

Удасканаленне навыкаў аналізу мастацкага твора ў адзінстве формы і зместу;

Развіццё крытычнага мыслення, умення весці дыялог;

фарміраванне маральных якасцей вучняў.


Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве.
Тэхналогія РКМЧП

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант

  2. Стадыя выкліку

Аповед настаўніка пра аўтара З.Бядулю

Заданне: скласці і задаць класу “ тонкае” і “тоўстае” пытанні па аповеду настаўніка

Табліца ( запаўняецца ў працэсе чытання з перапынкамі)



Чытаемае

Р Рэальнае






Прагназаванне па назве (у дзяцей узнікаюць асацыяцыі – радасць, свята)



  1. Стадыя асэнсавання

Чытаем тэкст, які падзелены на часткі . Чытаецца першы ўрывак, аналізуецца раздзел з дапамогай пытанняў. Ідзе запаўненне табліцы і абмеркаванне атрыманых вывадаў.

Першы прыпынак

- Ці пацвярдзіліся нашы меркаванні?

- Відаць, у назве твора заключаны глыбокі сэнс. Які? Мы можам зразумець, прачытаўшы апавяданне. А пакуль чытаем далей

Другі прыпынак

-Ці спадабалася вам сям’я?

-Што ў гэтай сям’і выклікае спачуванне, а што – трывогу?

-Як вы лічыце, чаго можна чакаць ад Лаўрука?

Трэці прыпынак

-Ці спраўдзіліся вашы меркаванні?

-Як сталася, што сын простых людзей становіцца панам? Ці ёсць у гэтым яго віна?

-Як вы лічыце, што здарыцца далей?

Чацвёрты прыпынак.


  • Чаму наш “герой” не захацеў прызнаць маці? Ці чакалі вы такога ад Лаўрука?

  • Як вы лічыце, што адчуваў у гэты момант сын Тэклі?

- А маці? Паспрабуйце перадаць пачуцці маці праз каляровую палітру. Якія

колеры будуць пераважаць? Чаму?

Пяты прыпынак.


Д/З Перачытаць апавяданне, падумаць, чаму адбылася такая трагедыя?


Урок 2. З.Бядуля “На Каляды к сыну”

Здрада родным

Задачы:


развіццё умення аналізаваць мастацкія дэталі ў партрэтных замалёўках герояў; развіццё навыкаў групавой самаарганізацыі, складання і абароны кластэраў.

Прыёмы:


Работа з кластэрам, групавая работа, сумесны пошук

Ход урока.

І.Выклік

1.Гульня “Самы ўважлівы чытач” ( прапануюцца ўдакладняючыя пытанні па змесце твора)

2. Знайдзіце словы, што выражаюць асноўную думку тэксту.

- Чаму так сталася, што маці стала непатрэбнай роднаму сыну?

- У чым прычыны здрады родным Лаўрука?

- Гэты пытанні сенняшняга ўрока, на якія ў ходзе работы мы павінны атрымаць адказы.

ІІ.Асэнсаванне


  1. Работа ў групах.

Кожная група атрымлівае заданне скласці свой кластэр-характарыстыку персанажаў і рыхтуе яго абарону ( даецца план характарыстыкі, пры гэтым звяртаецца ўвага на тое, што падчас адказу павінен гучаць тэкст).

  1. Прадстаўленне работы груп ( пры гэтым прадстаўнікі кожнай групы рыхтуюць некалькі пытанняў па сваім кластэры для іншых груп)

Абагульняючыя пытанні

- Хто вінаваты ў тым, што Лаўрук адарваўся ад родных каранёў?

- Як вы лічыце, для чаго З.Бядуля напісаў такі твор? Што хацеў сказаць усім нам аўтар?


ІІІ.Рэфлексія

Творчая работа:



Напісанне эсэ “Трэба дома бываць часцей...”

Скласці сінквейн.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка