Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы «Дзіцячы магазін»




Дата канвертавання24.06.2016
Памер244.37 Kb.
Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы

«Дзіцячы магазін»
С.А. Аксючыц, аспірант кафедры педагогікі і філасофіі

адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
Прадмет: беларуская мова (2-і клас).

Раздзел: Паўтарэнне (3 г.)

Тэма: Выніковы ўрок (70 – 71 урокі).

Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі: вучні 2 класа маюць уяўленне аб галосных і зычных гуках і ўмеюць абазначаць іх на пісьме літарамі; умеюць вызначаць арфаграмы і пісьменна запісваць вымаўленае слова.

Мэты настаўніка: плануецца, што вучні змогуць пісьменна запісаць вымаўленае слова; вызначыць арфаграмы ў словах і пісьменна іх запісаць.

Мэты ўрока на мове вучняў: на сённяшнім уроку вы прадэманструеце ўменне пісьменна запісваць вымаўленае слова і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць у групе.

НаШтоБузу (што дзеці будуць умець пасля ўрока):

– абазначаць на пісьме галосныя і зычныя гукі літарамі;

– вызначаць арфаграмы і пісьменна запісваць вымаўленае слова;

– задаваць пытанні на разуменне і працаваць з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, прэзентаваць вынікі сваёй работы;

– паважаць думкі другіх вучняў, умець узаемадзейнічаць у малой групе;

– адэкватна ацэньваць сваю работу і работу аднакласнікаў.


1. Этап аналізу: пастаноўка праектнай задачы

Н. – У дзіцячы магазін № 2 г. Мінска паступіла вялікая партыя тавару. Адміністрацыя дзіцячага магазіна звярнулася да нас з просьбай дапамагчы пасартаваць тавар, які паступіў у аддзелы, падпісаць цэннікі на прадукцыю.


2. Этап мадэлявання: рашэнне праектнай задачы

Н. – Дзеці, мы зможам выканаць просьбу работнікаў магазіна? Тады мне патрэбны памочнікі. Як вы думаеце, якія мне патрэбны памочнікі? (Адказы дзяцей). Калі я вас правільна зразумела, то мае памочнікі павінны:

– умець добра чытаць;

– граматна і прыгожа пісаць;

– быць уважлівымі.

Парайцеся ў групе і выберыце аднаго прадстаўніка ад групы, які валодае гэтымі якасцямі.



Групавое ўзаемадзеянне. Кожная група выбірае аднаго памочніка настаўніку.

Н. – Зараз мае памочнікі атрымаюць скрынкі з таварамі са склада дзіцячага магазіна і аднясуць іх у групы. У кожнай скрынцы ёсць накладная ведамасць – адзін з галоўных дакументаў магазіна. Накладную ведамасць адміністрацыя дзіцячага магазіна адправіла нам па электроннай пошце. У сетцы адбыўся збой, і мы атрымалі накладную ведамасць вось у такім выглядзе (настаўнік паказвае накладныя ведамасці). Памочнікі дапамогуць унутры групы разабрацца з гэтым дакументам і правераць, ці ёсць у скрынцы ўвесь тавар, які паказаны ў накладной ведамасці.



Групавое ўзаемадзеянне. Пад кіраўніцтвам памочнікаў вучні ўважліва вывучаюць змест скрынкі, чытаюць накладную ведамасць і суадносяць яе з таварамі ў скрынцы.

Н. – Зараз кожная група атрымае цэннікі. Вам неабходна:

– уважліва прачытаць гукавыя запісы ў накладной ведамасці;

– прыгожа запісаць назву тавару пісьмовымі літарамі на цэнніку;

– зафіксаваць цану тавару ў цэнніку.

Цэннікі неабходна падпісаць пісьменна і прыгожа, бо іх будуць чытаць пакупнікі! А каб папярэдзіць памылкі ў напісанні, я прапаную вам ажыццявіць самакантроль і самаацэнку, узаемакантроль і ўзаемаацэнку з дапамогай ацэначных лістоў. (Настаўнік выдае ацэначныя лісты памочнікам, а тыя раздаюць кожнаму вучню ўнутры групы). Кожны з вас пасля падпісання цэннікаў ацэньвае вынік сваёй працы па крытэрыі «правільнасць» з дапамогай знакаў «+», «–», «+ –» і ў графе насупраць свайго імя ставіць адпаведны знак. Далей па ланцужку ўнутры групы вы перадаяце свае цэннікі разам з ацэначным лістом. Кожны з вас уважліва чытае запіс на цэнніках і насупраць свайго імя з дапамогай прапанаваных знакаў ацэньвае вынік працы вучня.

Н. – Мае памочнікі будуць працаваць асобна ад сваіх груп. Ім трэба прыдумаць і аформіць шыльду – назву аддзела, дзе будуць прадавацца тавары гэтага аддзела.

Вучні бяруць са скрынкі для індывідуальнай працы па два прадметы. На цэнніку запісваюць пісьмовымі літарамі назву тавару і яго кошт. Унутры групы ажыццяўляецца самакантроль і самаацэнка, узаемакантроль і ўзаемаацэнка. Вынікі фіксуюцца ў ацэначных лістах. Памочнікі працуюць асобна ад груп.

Н. – Дзеці, як вы лічыце, вы граматна падпісалі цэннікі? (Адказы вучняў). Тады я прапаную маім памочнікам праверыць вашы запісы. Думаю, што з папярэднім заданнем яны ўжо справіліся. Пакажыце, калі ласка, лісты-шыльды, дзе вы зафіксавалі назвы сваіх аддзелаў.



Памочнікі прадстаўляюць лісты-шыльды з назваў сваіх аддзелаў: «Школьныя прыналежнасці», «Посуд», «Адзенне», «Цацкі», групы выказваюць сваё меркаванне. Усе цэннікі збіраюцца і аддаюцца на праверку. Памочнікі ўважліва правяраюць і ацэньваюць працу кожнага ўдзельніка сваёй групы.
3. Этап сінтэзу:

Н. – Дзеці, назвы аддзелаў у нас ёсць? Ці можам мы як самыя сапраўдныя дызайнеры прыгожа аформіць тавары ў аддзелах?



Прадстаўнікі кожнай групы афармляюць свой аддзел у дзіцячым магазіне: прымацоўваюць шыльду-назву аддзела, выстаўляюць тавары на сталах.

Памочнікі, праверыўшы цэннікі, аддаюць іх у групы для прымацавання да тавараў. Цэннікі, напісаныя няправільна, вяртаюцца вучням для выпраўлення памылак і паўторнага, больш хуткага, перапісвання любым прадстаўніком групы.

Н. – Дзеці, ці справіліся мы з заданнем? Давайце выслухаем маіх памочнікаў.



Памочнікі даюць ацэнку працы сваёй групы, ставяць свой подпіс у накладной ведамасці і гэтым самым дапускаюць тавар да продажу. І далей да канца урока, і на працягу дня дзеці могуць гуляць у гульню “Магазін”.
Рэфлексія

Н. – Дзеці, ці спадабалася вам сёння працаваць на ўроку? А чым мы з вамі займаліся? (Адказы дзяцей). Так, мы з вамі выканалі просьбу адміністрацыі дзіцячага магазіна № 2 г. Мінска: рассартавалі тавар у аддзелы, падпісалі цэннікі на тавар, прыдумалі назвы аддзелаў. Думаю, работнікі дзіцячага магазіна будуць нам удзячны.


У групы раздаюцца:

а) скрынка з таварам (12 шт.);

б) накладная ведамасць (1 шт.);

в) цэннікі (12 шт.);

г) ацэначныя лісты (6 шт.);

д) лісты для напісання назвы аддзела (1 ліст).


Прыблізны пералік тавараў у скрынках

1-я група

2 група

3 група

4-я група

Цацкі

Посуд

Школьныя

прыналежнасці

Адзенне


Машынка

Чайнік

Сшытак

Джынсы

Палівачка

Кубак

Альбом

Штаны

Мячык

Талерка

Аловак

Кепка

Мішка

Відэлец

Ручка

Майка

Скакалка

Каструля

Кніга

Панчохі

Лялька

Лыжка

Нажніцы

Шапка

Шашкі

Салатнік

Папка

Капялюш

Елка

Слоік

Кнопкі

Камізэлька

Кубік

Цукарніца

Лінейка

Сукенка

Цягнік

Ваза

Клей

Кофта

Шарык

Шклянка

Кардон

Кашуля

Мышка

Тарка

Падручнік

Плашч

1 група

Накладная ведамасць

Дзіцячы магазін № 2 г. Мінска



№ п/п

Назва тавару

Цана

1.

[машынка]

15 000 р.

2.

[пал’івачка]

10 000 р.

3.

[м’ачык]

9 000 р.

4.

[м’ішка]

18 000 р.

5.

[скакалка]

6 000 р.

6.

[л’ал’ка]

25 000 р.

7.

[шашк’і]

12 000 р.

8.

[й’элка]

19 000 р.

9.

[куб’ік]

8 000 р.

10.

[ц’агн’ік]

22 000 р.

11.

[шарык]

2 000 р.

12.

[мышка]

16 000 р.

Усяго:

162 000 р.

Гал. памочнік (подпіс)





2 група

Накладная ведамасць

Дзіцячы магазін № 2 г. Мінска



№ п/п

Назва тавару

Цана

1.

[чай’н’ік]

45 000 р.

2.

[кубак]

9 000 р.

3.

[тал’эрка]

5 500 р.

4.

[в’ідэл’эц]

2 500р.

5.

[каструл’а]

52 000 р.

6.

[лышка]

2 800 р.

7.

[салатн’ік]

10 000 р.

8.

[слоік]

8 000 р.

9

[цукарн’іца]

15 000 р.

10.

[ваза]

30 000 р.

11.

[шкл’анка]

4 200 р.

12.

[тарка]

5 000 р.

Усяго:

189 000 р.

Гал. памочнік (подпіс)




3 група

Накладная ведамасць

Дзіцячы магазін № 2 г. Мінска



№ п/п

Назва тавару

Цана

1.

[͞шытак]

4 000 р.

2.

[ал’бом]

8 000 р.

3.

[аловак]

1 000 р.

4.

[ручка]

2 000 р.

5.

[кн’іга]

7 000 р.

6.

[нажн’іцы]

9 000 р.

7.

[папка]

3 000 р.

8.

[кнопк’і]

1 500 р.

9.

[л’ін’эй’ка]

1 800 р.

10.

[кл’эй’]

2 500 р.

11.

[кардон]

5 200 р.

12.

[падручн’ік]

12 000 р.

Усяго:

57 000 р.

Гал. памочнік (подпіс)





4 група

Накладная ведамасць

Дзіцячы магазін № 2 г. Мінска



№ п/п

Назва тавару

Цана

1.

[джынсы]

50 000 р.

2.

[штаны]

62 000 р.

3.

[к’эпка]

27 000 р.

4.

[май’ка]

16 000 р.

5.

[панчох’і]

12 000 р.

6.

[шапка]

25 000 р.

7.

[кап’ал’уш]

40 000 р.

8.

[кам’ізэл’ка]

38 000 р.

9.

[сук’энка]

47 000 р.

10.

[кофта]

42 000 р.

11.

[кашул’а]

35 000 р.

12.

[плашч]

92 000 р.

Усяго:

486 000 р.

Гал. памочнік (подпіс)





Ацэначныя лісты

Ацэначны ліст (1 група)

Ацэначны ліст (1 група)

Света І.

Саша Б.

Света І.




Саша Б.




Саша Б.




Дзіма К.




Дзіма К.




Віця О.




Віця О.




Даша П.




Даша П.




Ірына В.




Ірына В.




Света І.




Гал. памочнік




Гал. памочнік




Ацэначны ліст (1 група)

Ацэначны ліст (1 група)

Дзіма К.

Віця О.

Дзіма К.




Віця О.




Віця О.




Даша П.




Даша П.




Ірына В.




Ірына В.




Света І.




Света І.




Саша Б.




Саша Б.




Дзіма К.




Гал. памочнік




Гал. памочнік




Ацэначны ліст (1 група)

Ацэначны ліст (1 група)

Даша П.

Ірына В.

Даша П.




Ірына В.




Ірына В.




Света І.




Света І.




Саша Б.




Саша Б.




Дзіма К.




Дзіма К.




Віця О.




Віця О.




Даша П.




Гал. памочнік




Гал. памочнік






Цэннікі

Дзіцячы магазін № 2 Дзіцячы магазін № 2

г. Мінск г. Мінск

_______________ _______________

Кошт _______________ Кошт _______________

Тэхналагічная карта ўрока вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы «Дзіцячы магазін»


п/п

Асноўныя этапы ўрока

Дзейнасць

настаўніка

Дзейнасць

вучняў

Метады і прыёмы

Форма працы

Прагназаваны вынік

Кантроль і ацэнка

1.

Этап аналізу: пастаноўка праектнай задачы


Прадстаўленне праектнай задачы. Арганізацыя групавога ўзаемадзеяння

Аналіз і прыняцце вучнямі

прапанаванай задачы. Выбар памочнікаў для настаўніка



Славесныя,

аналіз


Франтальная,

дыялог


Прыняцце праектнай задачы. Уключэнне вучняў у групавую працу

Прагнастычны кантроль

2.

Этап мадэлявання: вырашэнне праектнай задачы

Арганізацыя групавога і межгрупавога ўзаемадзеяння.

Аказанне па запыту вучняў дапамогі ў выбары сродкаў і спосабаў працы



Праца ў групах па вырашэнню пастаўленай задачы: падпісанне цэннікаў і ўзаемная праверка напісанага

Славесныя, наглядныя.

Метад уключанага назірання



Камунікатыўная калектыўна-размеркаваная дзейнасць вучняў

Беспамылкова падпісаныя і акуратна прымацаваныя да тавару ценнікі

Рэтраспектыўны кантроль. Аперацыйны кантроль.

Самаацэнка, узаемаацэнка



3.

Этап сінтезу: аб’яднанне вынікаў працы груп у адзінае цэлае


Каардынацыя дзеянняў вучняў на этапе аб’яднання вынікаў сумеснай працы ў адзіны «прадукт»

Прэзентацыя вынікаў працы груп і аб’яднанне іх у адзінае цэлае – асартымент тавараў дзіцячага магазіна

Славесныя,

аналіз, сінтэз



Прэзентацыя,

дыялог


Прэзентабельна аформлены тавар у аддзелах дзіцячага магазіна

Аперацыйны, рэтраспектыўны, рэфлексіўны кантроль.

Самаацэнка, узаемаацэнка



4.

Рэфлексія


Аналіз вучэбнай дзейнасці школьнікаў па вырашэнню праектнай задачы

Суаднясенне этапа пастаноўкі праектнай задачы з вынікам работы па яе вырашэнню

Славесныя,

аналіз


Франтальная


Эмацыйнае задавальненне ад выкананай работы

Прагнастычны кантроль. Рэфлексіўны кантроль


Метадычны каментар да ўрокаў вырашэння праектных задач

Урокі вырашэння праектных задач у пачатковай школе – гэта тая адукацыйная прастора, якая дае магчымасць настаўніку вырашыць адукацыйныя задачы і дазваляе стварыць умовы для фарміравання вучэбнай матывацыі ў малодшых школьнікаў. Стрыжань урока – рэальная жыццёвая сітуацыя, якая дазваляе вучням прадэманстраваць вучэбныя дасягненні, а настаўніку дыягнаставаць узровень ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў з наступнай іх карэкцыяй. Галоўная мэта такіх урокаў – фарміраванне пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў, стварэнне ўмоў для рэалізацыі здольнасцей і магчымасцей кожнага вучня і, самае галоўнае, фарміраванне кантрольна-ацэначнай самастойнасці вучняў праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе актыўнай ацэнкі.

Урокі вырашэння праектных задач арганізуюцца пры рэалізацыі наступных прынцыпаў:

Прынцып пераемнасці дазваляе ў працэсе вырашэння праектных задач зберагчы сувязь з тымі жыццёвымі ведамі, якія дзіця атрымала яшчэ да школы.

Прынцып даступнасці азначае, што прадметны змест праектнай задачы адпавядае ўзроставым здольнасцям і магчымасцям школьнікаў.

Прынцып свядомасці накіраваны на фарміраванне ў вучняў свядомага ўспрымання вучэбнага матэрыялу, магчымасці прадэманстраваць вядомыя спосабы дзеяння.

Прынцып рэфлексіі дазваляе аналізаваць уласную дзейнасць і будаваць далейшую траекторыю росту.

Паспяховасць вучэбнай дзейнасці на ўроках вырашэння праектных задач залежыць ад удала падабранай настаўнікам жыццёвай сітуацыі, якая адпавядае ўзроставым асаблівасцям малодшых школьнікаў і дазваляе раскрыцца кожнаму вучню. Метадам уключанага назірання педагог адсочвае поспехі і праблемы кожнага вучня, што дазваляе граматна здзяйсняць наступную карэкцыйную работу.

Асаблівасцю гэтых урокаў з’яўляецца выкарыстанне групавога ўзаемадзеяння, што садзейнічае фарміраванню школьніка як суб’екта адукацыйнага працэсу і стварае ўмовы для фарміравання ў школьнікаў камунікатыўных уменняў.

Урокі вырашэння праектнай задачы плануюцца ў адпаведнасці з нацыянальнымі вучэбна-метадычнымі комплексамі. Урок вырашэння праектнай задачы “Дзіцячы магазін” спланаваны па вучэбна-тэматычным планаванні на 4-ую чвэрць і праводзіцца ў канцы навучальнага года.

Гэты ўрок разлічаны на любы ўзровень навучанасці і развіцця малодшых школьнікаў. Ён праводзіўся ў пачатковых класах гімназій, сярэдніх школ і карэкцыйных інтэграваных класах.

Урок вырашэння праектнай задач носіць дыягнастычны характар кантролю і ацэнкі і праводзяцца перад выніковым тэматычным або гадавым кантролем і ацэнкай ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў. Да ўрока педагог рыхтуе ацэначны ліст, у якім з дапамогай знакаў “+”, “–” “+ –”, “?” фіксуе вынікі вырашення праектнай задачы.



Выніковая гадавая праектная задача “Дзіцячы магазін”

п/п


Імя, прозвішча

Уменні, якія правяраюцца на ўроку

– абазначаць галосныя гукі літарамі

– абазначаць зычныя гукі літарамі

– абаззначаць арфаграмы і пісьменна запісваць слоўнікавыя словы

– акуратна фіксаваць вынік работы

прэзентавць вынік работы

1.

Іван А.

+

+

+

+

+

2.

Аляксандр В.

+

+

+ –



+

3.

Вольга Г.

+ –



+ –



+ –

4.

Кацярына Д.

+

+

+

+

+

5.

Вадзім Е.

+ –

+ –

+ –

+ –

+ –

6.

Анастасія М.

+

+

+

+ –

+ –

Фарміраванне камунікатыўных уменняў вучняў педагог фіксуе ў ацэначным лісце па наступных крытэрыях:




Выніковая гадавая праектная задача “Дзіцячы магазін”

п/п

Крытэрыі

1 група

2 група

3 група

4 група

1.

Паняцце і прыняцце праектнай задачы













2.

Складанне плана рашэння задачы













3.

Размеркаванне абавязкаў у групе













4.

Наяўнасць лідара ў групе













5.

Вучні з асаблівасцямі ў паводзінах













6.

Вядзення дыялога па правілах













7.

Узаемадапамога вучняў у групе (класе)













8.

Самастойнасць выканання заданняў













9.

Акуратнасць афармлення работы













10.

Адэкватнасць самаацэнкі, узаемаацэнкі групы












Кантрольна-ацэначная дзейнасць педагога і вучняў у працэсе вырашэння праектных задач дазваляе сфарміраваць кантрольна-ацэначную самастойнасць малодшых школьнікаў, што і з’яўляецца асноўнай задачай пачатковай школы.



Вырашэнню пастаўленай задачы спрыяе сістэмнае выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе пачатковай школы. У прадстаўленых вучэбна-метадычных дапаможніках «Выкарыстанне праектных задач у пачатковай школе (1–2 класы)» і «Праектныя задачы ў адукацыйным працэсе пачатковай школы (3–4 класы)» прасочваецца сістэма работы настаўніка пачатковых класаў па рэалізацыі праектных задач у адукацыйным працэсе. Прадстаўлены відэаматэрыял ўрока вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы «Выбіраем экскурсію» дэманструе магчымасць выкарыстання праектных задач на розных вучэбных занятках у пачатковай школе.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка