Урок у 9 класе Тэма: Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі




Дата канвертавання27.03.2016
Памер98.92 Kb.
Урок у 9 класе

Тэма: Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі

Мэты: Забяспечыць у ходзе ўрока засваенне пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькамі даданымі часткамі; паўтарыць разнавіднасці складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі; развіваць уменне вызначаць тып і стыль маўлення, будаваць тэксты мастацкага стылю; у мэтах вырашэння задач духоўнага выхавання пашырыць веды дзяцей аб хрысціянскім свяце Раства Хрыстова.

Тып урока - камбінаваны.

Абсталяванне:

Карткі-табліцы, карткі з заданнямі, рэпрадукцыя карціны Рафаэля Санці "Сіксцінская мадонна", магнітафонны запіс музыкі Шуберта "Ауе Магіа", стэнд для правядзення рэфлексіі, плакат-красворд.

Эпіграф.


Калі ў душы расла трывога,

Любоўю поўніўся сусвет,

Што атрымалі мы ад Бога,

Каб даць нашчадкам у запавет.
Ход урока

I. Арганізацыйны этап.



1. Добры дзень! Запішыце дату. Сёння ... Класная работа. I запішыце, калі ласка, сказ пад дыктоўку:

Пачаўся новы дзень, які напоўнены любоўю і дабрыней і які прянясе мне радасць і ўдачу.

Давайце складзем схему гэтага сказа: [дзень], (які...) і (які...).

Ці сустракаліся вы раней са сказамі такога віду? А як вы расставілі знакі прыпынку?

Як вы думаеце, чым мы будзем займацца на ўроку? Скажыце, якія задачы вы паставілі б перад сабой на гэты ўрок?

удасканальваць веды пра правілы пастаноўкі коскі паміж часткамі складаназалежнага сказа;

успомніць разнавіднасць складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі;

вучыцца ставіць знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі.

Таксама мы ўзновім веды пра тэкст і будзем вучыцца самастойна ствараць складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі.

- Тэма нашага ўрока: Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі. Запішыце яе ў сшытак.

2. Праца над эпіграфам.

У якасці эпіграфа да ўрока давайце возьмем наступныя радкі. /Чытаем эпіграф./

Пра што гэтыя радкі? Як вы зразумелі іх сэнс?

Так, правільна. Калі на душы ў чалавека трывога, сум, адчай і іншыя змрочныя пачуцці, не трэба забываць, што ад Бога нам дадзены сусвет, які напоўнены любоўю. I нам трэба перадаваць яго нашчадкам такім жа чыстым і светлым, як любоў.

- Сення на ўроку мы будзем вывучаць лінгвістычныя з'явы на моўным матэрыяле пра любоў зямную і любоў нябесную.

Вы заўважылі, што эпіграф складаецца з аднаго сказа. Як называецца сказ такой будовы?

Адказ. Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі са змешаным падпарадкаваннем.

- Састаўце, калі ласка, схему сказа:

(калі...), [поўніўся сусвет], (што...), (каб...).

II. Паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу.

- А зараз успомнім разнавіднаці складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі.

Паглядзіце на табліцу №1 і ўзнавіце ў сваей памяці веды пра разнавіднасці складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі. Гэтая табліца дапаможа вам і ў далейшай рабоце.

- Успомніце, якія знакі прыпынку ставяцца ў складаназалежных сказах з адной даданай часткай.

Адказ. Коска, працяжнік, коска з працяжнікам.

III. Вывучэнне новага матэрыялу.

1 Праца з падручнікам.

Цяпер мы з вамі прасочым, якія знакі прыпынку ставяцца ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі.

Прачытаем артыкул у падручніку на стр.150-151.

Усе зразумела? Давайце праверым.

Падзяліце тэкст параграфа папалам, перакажыце сваю частку суседу па парце. Карыстайцеся табліцай №2.

2 Аналіз сказа.

Практ.244, сказ №8. Спішыце сказ, растлумачце знакі прыпынку.

IV. Замацаванне вывучанага.

- А зараз на практыцы замацуем вывучанае правіла. Павучымся ставіць знакі прыпынку. Павярніцеся, калі ласка, і папрацуйце ў групах. Кожная група няхай запіша свой сказ і пабудуе схему да яго.

/Клас дзеліцца на 5 груп. Кожнай групе даецца картка са сказамі. Патрэбны сказ абазначаны. Пасля выканання кожнай групе даецца схема іх сказа з расстаўленымі знакамі прыпынку./

2. Праца з тэкстам.

- А зараз выканаем наступнае заданне на картках пад №2. Працаваць будзем па вырыянтах. (6 варыянтаў)

Кожнаму варыянту патрабуецца з пераліку сказаў выбраць адзін, які адпавядае пэўнай схеме, расстаўляючы знакі прыпынку.

Калі вы выканаеце заданне правільна, у вас атрымаецца тэкст. Прыступаем...

Чытаем са знакамі прыпынку, пачынаючы з першага варыянта.

Давайце вызначым:

- стыль тэксту - мастацкі; тып - апавяданне; галоўную думку - кожнаму чалавеку дадзена магчымасць любіць. Любоў пераадольвае ўсе цяжкасці.

- Які загаловак вы далі б тэксту? Сіла любові.

3. Лірычнае адступленне.

- Цяпер давайце крышачку адпачнем. У якасці лірычнага адступлення праслухайце верш :



Свет не забыўся, За вернасць зямлі

Хоць даўно было: Перад лёсам у адказе.

Хрыстос нарадзіўся- Хрыста збераглі

Спасенне прыйшло. Ва ўласнай павазе.

Смела наперад, Матчына мова

У рукі святло. 3 'яднала сыноў.

Цуду паверыць Цяжка наўкола -

Сэрца змагло. Выжывем зноў...

Здолелі людзі Не памыліўся,

Гуртам сабрацца. Сёння было:

Свабоду здабудзем, Хрыстос нарадзіўся -

Калі не баяцца. Спасенне прыйшло.

- Якія думкі, пачуцці выклікаў у вас гэты верш?



4. Лінгвістычны эксперымент.

А зараз правядзем лінгвістычны эксперымент. Вазьміце карткі з заданнем №3.

3 дадзеных сказаў пабудуйце і запішыце складаназалежныя сказы, выразіўшы сэнсавыя адносіны, якія ўказаны ў дужках. Пастаўце знакі прыпынку. Вызначце від падпарадкавання паміж даданымі часткамі. Карыстайцеся ўзорам. Можна параіцца ў парах.

Пры выкананні задання вам дапаможа табліца №3. Прачытаем узор. Заданне будзем выконваць па радах. Праверым, што ў вас атрымалася.

5. Творчае заданне.

- Звярніце ўвагу на рэпрадукцыю карціны Рафаэля Санці "Сіксцінская мадонна"

Перад вамі жанчына, якая з любоўю аддае свае дзіця свету. У гэтым вобразе пераплятаюцца пачуцці зямной любові і любові нябеснай.

Давайце мы з любоўю прысвецім хаця б адзін сказ маці, каб ен быў складаназалежным з некалькімі даданымі часткамі.(Гучыць музыка Шуберта "Ауе Магіа")

- Я прапаную вам пачатак:

Я аддаю цябе, дзіця мае, у гэты свет, каб ...

/Ты навучыла людзей любіць адзін аднаго, каб не плакала маці, каб чалавецтва адкрыла дзверы ў вечнае жыцце./

- Праверым, што ў вас атрымалася.

V. Абагульненне.



- А цяпер праверым, як вы засвоілі матэрыял. Вам прапануецца невялікі красворд. Калі вы правільна вызначыце словы ў вертыкальных слупках, па гарызанталі ў вас атрымаецца слова.













с













к




2







л




с




4

а

1

у




а

д

п

3

3

п

а

а

а

к

а

н

с

л

о

в

а

л

е

с

я

3

я

ж

к

д

а

д

н

а

а

л

о

а




н

е

у

е




н

ж

н







е

н

а










ы

е













1. Як называецца падпарадкаванне, пры якім 1-я даданая частка паясняе галоўную, 2-я даданая частка паясняе першую, 3-я - другую і г.д.?

2. Як называецца падпарадкаванне, пры якім некалькі даданых частак паясняюць галоўную?

3. Які знак прыпынку ставіцца паміж часткамі ў складаназалежным сказе з некалькімі даданымі?

4. Да якога тыпу маўлення (мовы) адносіцца тэкст, які гучаў сёння на ўроку?

5. Як называецца сказ, у якім адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой?

Спачатку было СЛОВА.

VI. Хатняе заданне.

1. s 30 - ведаць тэарэтычны матэрыял.

2. Пр.244(1-5 сказ)

VII.


- Як вы лічыце, ці дасягнулі мы мэт, якія паставілі на пачатку ўрока? Я думаю, што сення на ўроку мы з вамі даведаліся яшчэ больш пра складаназалежныя сказы, пра іх здольнасць поўніць свет любоўю. Я лічу, вы ўсе добра папрацавалі. Вялікі вам дзякуй. А зараз вы самі можаце ацаніць сваю працу на ўроку і працу настаўніка.

Правядзенне рэфлексіі.



Кожнаму вучню даецца па два кружкі з паперы, на якіх яны пішуць свае прозвішча і імя. Гэтыя кружкі яны змяшчаюць у адпаведны адсек на спецыяльным стэндзе.




Праца настаўніка

Праца асабістая

10







9







8







7







6







5







4







3







2







1




















База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка