Урок сусветнай гісторыі ў 5 класе Тэма. Грамадства і культура Старажытнага Кітая




Дата канвертавання12.05.2016
Памер103.35 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама

ДУА “Доцішская сярэдняя школа”




урок сусветнай гісторыі ў 5 класе

Тэма. Грамадства і культура Старажытнага Кітая
Педагог гісторыі і грамадазнаўства І кв.катэгорыі

Русялевіч Алена Раманаўна

2014г.

Тэма. Грамадства і культура Старажытнага Кітая

Мэта: забяспечыць засваенне навучэнцамі ведаў пра структуру грамадства і дасягненні навукі і культуры Старажытнага Кітая.

Задачы:


  1. плануецца, што ў канцы ўрока навучэнцы будуць

  • ведаць:

  • паняцці: імпертар, рангі, чыны, канфуцыянства, каліграфія;

  • шляхі пападання свабодных кітайцаў у рабства;

  • хто такі Канфуцый,

  • навуковыя дасягненні і адкрыцці старажытных кітайцаў;

  • умець:

  • характарызаваць структуру старажытнакітайскага грамадства;

  • ацэньваць ролю Канфуцыя і яго вучэння ў станаўленні і развіцці духоўнага жыцця кітайскага грамадства;

  1. садзейнічаць развіццю ўмення параўноўваць новыя веды з атрыманымі раней,

  2. стварыць умовы для выкарыстання атрыманых на папярэдніх уроках ведаў;

  3. аказаць уплыў на ўзнікненне цікавасці да гісторыі Старажытнага Кітая.

Абсталяванне: карта “Старажытныя Індыя і Кітай”, компас, лісты даследчыкаў, НаШтоБуЗУ, запіс тэмы кітайскімі іерогліфамі, карткі для гістарычнага лато, памятка па складанню сінквейна
ХОД УРОКА

І. Арганізацыйны этап

Добры дзень. Я рада вітаць вас на ўроку. Жадаю ўсім поспехаў, прадуктыўнай працы, узаемапаразумення. Усміхніцеся адзін аднаму.



ІІ. Праверка д.з.

На прошлым уроку мы даследвалі старажытнакітайскую дзяржаву. Давайце праверым, якія веды ў вас засталіся. Для гэтага выканаем тэст на камп’ютары, адкажам вусна на пытанне: чым у гісторыю Кітая ўвайшло праўленне дынастыі Цынь і дынастыі Хань? і абаронім прэзентацыі.



(праверка і выстаўленне адзнак)

ІІІ. Новая тэма

Мы з усіх бакоў даследвалі Старажытны Кітай? (не)

Пра што б яшчэ вы хацелі даведацца? (пра грамадства і культуру)

Давайце працягнем наша даследванне. Па ходу працы вы будзеце запаўняць лісты даследчыкаў (ляжаць на партах).



Успомніце этапы даследвання.

  1. Пачынаем з фармуліроўкі тэмы. Тэма даследвання “Грамадства і культура Старажытнага Кітая”.

  2. Праблема: не ведаем ні пісьменнасці, ні рэлігіі, ні навуковых дасягненняў Старажытнага Кітая.

  3. Задачы. Паставіць задачы даследвання дапаможа план, па якім будзем працаваць



План

  1. Грамадства Старажытнага Кітая

  2. Канфуцый

  3. Пісьменнасць і літаратура

  4. Навуковыя веды

(пастаноўка задач да ўрока)

Задачы на мове вучняў (вывешваюцца на дошцы):

  • у канцы ўрока будзем ведаць:

  • як называліся групы насельніцтва ў старажытнакітайскім грамадстве, хто стаяў на чале краіны;

  • як свабодныя кітайцы станавіліся рабамі;

  • хто такі Канфуцый,

  • якія навуковыя дасягненні і адкрыцці пакінулі нам кітайцы;

  • будзем умець расказваць пра старажытнакітайскае грамадства;

  • будзем разумець, у чым заслуга дзейнасці Канфуцыя.

Звярніце ўвагу на “НаШтоБуЗУ”

  1. ведаць,

  • што такое рангі, чыны, канфуцыянства, каліграфія;

  • шляхі пападання свабодных кітайцаў у рабства;

  • навуковыя дасягненні кітайцаў;

  1. змагу расказаць пра ролю старажытнакітайскага мысліцеля і філосафа Канфуцыя, пра кітайскае грамадства

  1. Аб’екты даследвання: грамадства і культура Кітая

  2. Прадметы даследвання: пісьменнасць, навука, рэлігія, групы насельніцтва

  3. Гіпотэза: у Старажытным Кітаі насельніцтва дзялілася на групы і была развіта нацыянальная культура?

  4. Пачынаем збор інфармацыі

  5. У канцы зробім вывады.

Фіксіраваць атрыманую інфармацыі вы будзеце на лістах даследчыкаў.



Ліст даследчыка




Грамадства Ст. Кітая

Канфуцый

Пісьменнасць і літ-ра

Навуковыя веды

Інфармацыя













Вывады:













Ступень разумення матэрыяла

(+, ?, !)


















  1. Грамадства Старажытнага Кітая

Успомніце заняткі кітайцаў? (земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль)

Як называюцца людзі, якія выконваюць гэту справу? (земляробы, рамеснікі, купцы)

Ці толькі з іх складалася грамадства? Каго не хапае?

Адкрыйце ст. 103 (аналіз піраміды)


Дзе мы сустракалі дзяленне насельніцтва на групы? (у Індыі)
Як можна было стаць рабом?

(праца з падручнікам: зачытайце апошні абзац на с.103 і назавіце шляхі пападання свабодных кітайцаў у рабства)




Грамадства Ст. Кітая

Канфуцый

Пісьменнасць і літ-ра

Навуковыя веды

Інфармацыя

Рангі, чыны,

Шляхі пападання ў рабства:

  • за доўг

  • за падаткі

  • асуджаныя і іх сем’і










Вывады:

Краінай кіраваў імператар. Грамадства дзялілася на рангі або чыны. Рабы не ўваходзілі ў рангі.










Ступень разумення матэрыяла

(+, ?, !)


















  1. Канфуцый

Асобае месца ў старажытнакітайскім грамадстве адводзілася багам, сям’і, продкам, звычаям, рэлігіі. І заслуга ў гэтым мысліцеля і філосафа Канфуцыя, які вучыў людзей добрым паводзінам. Ён склаў цэлае вучэнне – канфуцыянства, якое з цягам часу стала дзяржаўнай рэлігіяй.

Праглядзіце відэаролік і складзіце сінквейн пра Канфуцыя.

Успомніце, што такое сінквейн.




Грамадства Ст. Кітая

Канфуцый

Пісьменнасць і літ-ра

Навуковыя веды

Інфармацыя

Рангі, чыны,

Шляхі пападання ў рабства:

  • за доўг

  • за падаткі

  • асуджаныя і іх сем’і

мудры, разумны

вучыў, адкрыў, заснаваў

Вучыў людзей добрым паводзінам.

мысліцель










Вывады:

Краінай кіраваў імператар. Грамадства дзялілася на рангі або чыны. Рабы не ўваходзілі ў рангі.

Канфуцый заснаваў вучэнне – канфуцыянства. Якое стала дзяржаўнай рэлігіяй







Ступень разумення матэрыяла

(+, ?, !)
















ФІЗМІНУТКА


  1. Пісьменнасць і літаратура

Праглядваючы відэаролік, вы, напэўна, звярнулі ўвагу на незразумелыя знакі, якія часта там паказвалі. Як вы лічыце, што гэта за знакі? (Гэта кітайскія пісьмовыя знакі)

Можа хто з вас ведае, як яны называюцца? (іерогліфы)

Гэта стражытнакітайскія іерогліфы. У Кітаі пісалі і пішуць іерогліфамі. Гэта вельмі складаная сістэма пісьма. Кожны знак на пісьме абазначае цэлае слова. Напрыклад, тэма нашага ўрока кітайскімі іерогліфамі выглядае так 社会和中国古代文化

Успомніце, у якой краіне таксама пісалі іерогліфамі? (У Старажытным Егіпце)

Чым і на чым пісалі ў Егіпце? (завостранымі палачкамі на папірусе)

Як вы лічыце, чым і на чым маглі пісаць кітайцы?



Заданне: прачытайце пункт 3 на с.104 і адкажыце на пастаўленае пытанне.





Грамадства

Ст. Кітая

Канфуцый

Пісьменнасць і літаратурара

Навуковыя веды

Інфармацыя

Рангі, чыны,

Шляхі пападання ў рабства:

  • за доўг

  • за падаткі

  • асуджаныя і іх сем’і

мудры, разумны

вучыў, адкрыў, заснаваў

Вучыў людзей добрым паводзінам.

мысліцель



Каліграфія

Прылады для пісьма:

  • - пэндзлік

  • - косці жывёл;

  • - дошчачкі з бамбуку;

  • - шоўк;

  • - папера.






Вывады:

Краінай кіраваў імператар. Насельніцтва дзялілася на рангі або чыны. Рабы не ўваходзілі ў рангі.

Канфуцый заснаваў вучэнне – канфуцыянства, якое стала дзяржаўнай рэлігіяй

У Кітаі была свая пісьменнасць і паэзія.




Ступень разумення матэрыяла

(+, ?, !)















  1. Навуковыя веды

Апошні пункт нашага плана – навуковыя веды. Вывучаючы культуры розных краін, мы заўсёды знаёмімся з іх навуковымі адкрыццямі.

Якія навукі былі развіты ў іншых старажытных краінах? (астраномія, матэматыка, медыцына, прыродазнаўства, геаграфія)

Старажытны Кітай – не выключэнне. У ім таксама былі развіты гэтыя навукі. А якія адкрыцці былі зроблены вы даведаецеся, калі пагуляеце ў гульню “Гістарычнае лато” (на ружовых картках напісаны назвы навук, на жоўтых – адкрыцці. Суаднясіце вобласць навукі з адкрыццём).

(Работа ў парах)

Астраномія – дакладна вылічылі час сонечнага года, ведалі 783 зоркі.

Медыцына – іголкаўколванне.

Геаграфія – компас, дзённікі падарожнікаў.

Прыродазнаўства – прыбор для вызначэння ваганняў зямлі (сейсмограф)




Грамадства

Ст. Кітая

Канфуцый

Пісьменнасць і літаратурара

Навуковыя веды

Інфармацыя

Рангі, чыны,

Шляхі пападання ў рабства:

  • за доўг

  • за падаткі

  • асуджаныя і іх сем’і

мудры, разумны

вучыў, адкрыў, заснаваў

Вучыў людзей добрым паводзінам.

мысліцель



Каліграфія

Прылады для пісьма:

  • - пэндзлік

  • - косці жывёл;

  • - дошчачкі з бамбуку;

  • - шоўк;

  • - папера.



астраномія;

медыцына;

геаграфія;

прыродазнаўства



Вывады:

Краінай кіраваў імператар. Насельніцтва дзялілася на рангі або чыны. Рабы не ўваходзілі ў рангі.

Канфуцый заснаваў вучэнне – канфуцыянства, якое стала дзяржаўнай рэлігіяй

У Кітаі была свая пісьменнасць і паэзія

Развіваліся навуковыя веды, якія прымяняліся на практыцы.

Ступень разумення матэрыяла

(+, ?, !)
















ІV. Абагульненне. Выстаўленне адзнак

Праверка лістоў даследчыкаў.


V. Д.з. (запісана на дошцы)

Параграф 27,


VІ. Рэфлексія

Метад «Газета-анкета»

Вучу таго, хто сам шукае ведаў (Канфуцый)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка