Урок-спектакль. Беларуская народная казка "Коцік Пеўнік і Лісіца"




Дата канвертавання07.05.2016
Памер30.82 Kb.
Тэатр 3 клас Настаўніца Пікта Ірына Міхайлаўна

Тэма. Урок-спектакль.

Беларуская народная казка “Коцік Пеўнік і Лісіца” (лялечны тэатр)



Мэта:

  • спрыяць усведамленню і асэнсаванню дзецьмі выразных сродкаў фальклору,

  • даць магчымасць дзецям выкарыстоўваць свае веды ў працэсе ўзнаўлення

мастацкага твора;

  • развіваць артыкуляцыйныя уменні, вусную мову, камунікатыўныя здольнасці, уменне дзейнічаць у камандзе,;

  • выхоўваць станоўчую матывацыю да дзеяння

Абсталяванне: лялькі да тэатральнай пастаноўкі, шырма для пастаноўкі лялечнага спектакля, дзіцячыя музычныя інструметны: бубен, дудачка; лісцікі паперы, запіс на дошцы

Ход занятка:

  1. Арганізацыйны момант. Вітанне.

Гульнявое практыкаванне “Не парві ланцужок”

(Дзеці размяшчаюцца седзячы ў крузе)

Настаўнік: Уявіце сабе, што вы героі беларускіх народных казак. Назавіце сябе (прайшоў круг). Павітайце тых, хто перад вамі, а пасля назавіце сябе.

Правіла гульні: Не парві ланцужок!

Як вы лічыце, каму было больш складана? Чаму?


  1. Пастаноўка задач урока.

Настаўнік: Мы доўга ішлі да сягодняшняга урока. Як вы лічыце, якая ў нас самая важная задача на ўроку? (Добра сыграць спектакль)

Што для гэтага патрэбна?

Якія памылкі мінулых заняткаў павінен выправіць кожны з вас? (Дзеці выказваюцца, называюць памылкі, над якімі патрэбна папрацаваць, каб не дапускаць іх пры інсцэніраванні)


  1. Падрыхтоўка да інсцэніравання

Настаўнік: Сягодня мы правядзём зусім невялічкую размінку для моўнага апарату, голасу і дыхання

А)ротавая гімнастыка: практыкаванне для языка і мышц твару “Таўкачыкі(дзеці сядзяць, абапершыся аб спінку крэсла, рукі на каленях. Рот закрыты. Неабходна піхаць(“таўчы”) языком у правую шчаку, затым у левую. Выконваем практыкаванне 6-8 разоў)



практыкаванне для языка “Накавальня”

(дзеці сядзяць, абапершыся аб спінку крэсла, рукі на каленях. Рот адкрыты. Пакласці язык на ніжнія зубы, а верхнімі лёгенька стукаем. Можна рухаць языком уперад і назад. Атрымліваецца масаж)

Б)артыкуляцыйная размінка: (склады запісаны на дошцы. Праводзіцца адпрацоўка вымаўлення спецыфічных беларускамоўных гукаў. На апошніх радках звярнуць увагу на мімічныя выразы твару, пазіцыю і ролю губ)

Дра-дра-дра

Адр-адр-адр

Гру-гру-гру

Угр-угр-угр

В)дыхальнае практыкаванне 2-3 разы “Села пчолка на далоньку”

(Практыкаванне выконваецца стоячы.1. Робіцца ротавы рэзкі выдых. 2.Працяглы удых носам. 3.Працяглы ротавы выдых на адным дыханні у суправаджэнні голасу З-з-з-з-з-з (імітуем гук пчалы, правай рукой паказваем яе палёт. Пчолка садзіцца на далонь левай рукі калі паветра для выдыху заканчваецца)


  1. Маленькі тэатр

Адпрацоўка мікраролеў. Індывідуальная работа з кожнай роллю кожнага вучня

Чамяроўская К.(Лісіца) – сіла голасу

Кудзін У. (Пеўнік) – канчаткі слоў

Хілевіч Д.(Казачнік) – адсочванне дзеяння ўсяго спектакля.

Борыс А. (Музыка) – музычнае суправаджэнне спектакля: перадача музычнымі інструментамі трывожнасці, радасці.

З усімі выканаўцамі паўтарыць правілы лялечнага тэатра:



Гучнае выкананне

Рухаецца тая лялька, чые словы гучаць

Не патрэтны лішнія рухі на сцэне за шырмай

Дысцыпліна і ўважлівае адсочванне роляў

  1. Спектакль лялечнага тэатра

Беларуская народная казка “Коцік, Пеўнік і Лісіца”. (На спектакль запрошаны выхаванцы груп дзіцячага сада. Спектакль праходзіць у актавай зале)

  1. Рэфлексія.

Настаўнік: Што атрымалася, спадабалася, а што не атрымалася. Над чым патрэбна працаваць на далейшых занятках? (Дзеці выказваюцца. Робіцца акцэнт на тое, ці атрымалася выправіць памылкі, на якія звярталася ўвага на працягу ўсяго ўрока)

  1. Вынік урока

Настаўнік: Ці падходзіць наш занятак да агульнай тэмы месяца: “Жыццё дадзена на добрыя справы”?

Якую добрую справу вы зрабілі на ўроку тэатра?



Якую карысць атрымалі дзеці, чаму яны змаглі навучыцца, паглядзеўшы ваша выступленне? Запішыце свае меркаванні на лісціках паперы і размясціце ў канверт па назвай “Жыццё дадзена на добрыя справы” ў класным кутку.

(Дзеці каменціруюць свае меркаванні і апускаюць лісцікі ў канверт)

Настаўнік: Старайцеся кожны дзень сваімі справамі, дзеяннямі прыносіць карысць тым, хто жыве побач з вамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка