Урок-спаборніцтва па тэме "Аднародныя члены сказа"




Дата канвертавання04.05.2016
Памер50.02 Kb.
Тэма: Урок-спаборніцтва па тэме "Аднародныя члены сказа" (5 клас)

М э т а: падагульняць і замацоўваць веды пра аднародныя члены сказа; удасканальваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры адна-родных членах сказа, у сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа; вызначаць сінтаксічную ролю аднародных членаў сказа; правільна вымаўляць, захоўваючы інтанацыю пералічэння, карыстацца сказамі з аднароднымі членамі ў вусным маўленні і пры пісьме.

Дошка: на бакавой – дамашняе заданне, пасярэдзіне – дата, тэма прапушчана, кошык, другі бок – рэфлексія (дрэва).

Абсталяванне: 4 карткі-група, 4 бэйджы – капітан-кансультант, 1 журы.

Тэхналогія: гульнёвая.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень, паважаныя вучні! Давайце з вамі пазнаёмімся, толькі незвычайна.Глядзіце, мяне завуць Ірына – інтэлектуальная. А Вас як? (знаёмства з вучнямі па ланцужку).

II. Паведамленне тэмы, мэты ўрока, умоў спаборніцтва

— Мы з вамі на мінулых уроках пазнаёміліся з аднароднымі членамі сказа, з правіламі пастаноўкі знакаў прыпынку пры іх. Сёння на ўроку мы замацуем атрыманыя веды. А правядзем урок у форме спаборніцтва. Спаборнічаць будуць 4 каманды, у кожнай будзе капітан-кансультант. Адказы будуць ацэньвацца баламі (вышэйшы бал — 5), а конкурс капітанаў ацэньваецца 10-ю баламі.

Можна задзейнічаць журы.

Усе вучні каманды-пераможцы атрымаюць дзясяткі. Таму будзьце ўважлівымі і стараннымі.



III. Праца па тэме

  • Ітак, першы конкурс “Тэарэтычны”, дзе вам трэба будзе даць поўны адказ на пытанне і падабраць прыклады. Кожны адказ мы будзем прымацоўваць да дошкі і запаўняць кошык ведаў.

(Настаўнік дае магчымасць выцягнуць капітанам заданні).

  1. Дайце азначэнне аднародным членам сказа.

  2. Якія члены сказа (сінтаксічную функцыю ўлічыць) могуць быць аднароднымі?

  3. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (без абагульняльных слоў).

  4. Раскажыце пра знакі прыпынку пры абагульняльных словах у сказах з аднароднымі членамі.

  • Давайце заслухаем адказы. (Каманды адказваюць, а настаўнік прымацоўвае на магніт стрэлкі з адказамі).









-Правільна. Давайце запішам у сшыткі дату і тэму ўрока.

-Скажыце, калі ласка, якія задачы будуць сёння стаяць перад намі на ўроку, сыходзячы з тэмы ўрока?

-падагульняць і замацоўваць веды пра аднародныя члены сказа;

-удасканальваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа, у сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа;

вызначаць сінтаксічную ролю аднародных членаў сказа;

правільна вымаўляць, захоўваючы інтанацыю пералічэння, карыстацца сказамі з аднароднымі членамі ў вусным маўленні і пры пісьме.

-А наступны наш конкурс – гэта конкурс – эстафета. Камандам трэба скласці сказы з дадзенымі аднароднымі членамі і падкрэсліць аднародныя члены сказа адпаведнай рыскай. Каманда, якая зробіць першай, атрымае дадатковы бал.

На адной картцы запіс (кожнай камандзе па 4 сказы):


  1. Рэчка, возера, луг, лес.

  2. Газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне.

  3. Прыказкі, прымаўкі, казкі, легенды.

  4. Школа, стадыён, клас, бібліятэка.

  • Час выйшаў. Давайце паслухаем, што ў Вас атрымалася. Каманды зачытваюць сказы і называюць, якімі членамі сказа з’яўляюцца аднародныя члены. (Пасля гэтага аддаюць выкананыя заданні журы).

  • Давайце падвядзем вынікі, што мы паўтарылі ў гэтым заданні.


III. Конкурс “Як чуеш?”

-Наступны конкурс “Як чуеш?” вАм трэба паслухаць сказ, пабудаваць схему і паказаць усім, і калі правільна, то журы ацэніць.

- Пабудуйце схемы сказаў (на слых). Сказы зачытвае настаўнік кожнай камандзе па чарзе (правесці праверку).

1. Не цурайся роднай песні ў шчасці і ў журбе.

(Я. Купала)

2. роднае слова, зайграй ты смялей, весялей.

(Я. Купала)

3. Кінь саромецца мовы сваёй, зваць сябе беларусам пачні, папрацуй над сялібай сваёй і пасля з ціхатой адпачні.

(А. Гарун)

4. Дзяды і бацькі нашу мову стварылі.

(П. Броўка)

5. Будзем думаць, вучыцца, тварыць так, як ты, у сваёй мове, Скарына.

(Л. Геніюш)

6. Навучыўся я матчынай мове і задуманых песняў яе.

(Л. Геніюш)


  1. I бацька, і маці, і родная мова, узнятая к славе амаль з небыцця. (Л. Геніюш)

  2. Ільняная і жытнёвая, сялянская, баравая ў казачнай красе, старажытная, ты самая славянская, светлая, як травы ў расе, вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая. (П. Панчанка)

  • Што мы з вамі паўтарылі ў гэтым конкурсе?



  • ФХ (праслухоўванне казкі і працяг яе 1 сказам, у якім павінны быць аднародныя члены сказа). -2 хв.

  • Што мы ўспомнілі?


IV. Конкурс.”Складальнік”. Па схемах складзіце сказы і запішыце (складае кожны вучань у камандзе.) 3 праверкай. (І перадае капітан варыянт сказаў на 1 аркушы журы).

  1. а і а, а і а.

  2. а, і а, і а.

3. (а): а, а, а, а.

4. а і а, а і а—(а).

-Што нам дапамог успомніць гэты конкурс? –

V. Конкурс капітанаў, якія папярэдне атрымалі заданне скласці звязнае паведамленне або выказванне на тэму "Аднародныя члены сказа" (як варыянт, можна прапанаваць скласці казку). Заслухваюцца капітаны.

-А што дапамог гэты конкурс?



IV. Падвядзенне вынікаў урока

Вызначыць каманду-пераможцу, лепшыя адказы вучняў па тэме.



Агучванне кошыка.

  1. Паўтарыць §20,21,22.

  2. Рэфлексія.

Дрэва з лісцікамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка