Урок развiцця мовы ў 4-м класе Тэма: Мова плынь часу




Дата канвертавання18.05.2016
Памер80.3 Kb.
Урок развiцця мовы ў 4-м класе

Тэма: Мова - плынь часу
Мэты:

  1. Арганiзаваць дзейнасць вучняў па знаходжанню асацыятыўнай аналогii памiж вобразамi ракi i мовы. Прадэманстраваць прыклады вобразных параўнанняў, заснаваных на гэтай асацыяцыi. Фармаваць у вучняў навыкi свядомага чытання. Спрыяць удасканаленню ўмення аналiзаваць тэкст, чытаць «памiж радкоў».

  2. Ствараць умовы i сiтуацыi для замацавання слоў з тэматычнага блоку «Вада», для развiцця навыкаў суразмоўнiцтва. Узбагачаць слоўнiкавы запас дзяцей.

  3. Выхоўваць цiкаўнасць да роднай мовы, павышаць узровень пазнавальнай актыўнасцi вучняў. Садзейнiчаць экалагiчнаму выхаванню вучняў.


Тэхналагiчная карта ўрока

Час


Змест работы


Форма работы

Абсталяванне

2 хв.


4 хв.
5 хв.
1 хв.

3 хв.


2 хв.

6 хв.
5 хв.


6 хв.

8 хв


2 хв

1 хв



Стадыя выклiку

  1. Матывацыя

  2. Разгадванне крыжаванкi




  1. Актуалiзацыя ведаў па тэме «Вада»

  2. Прагноз


Стадыя асэнсавання

  1. Чытанне тэкстаў

  2. Абмеркаванне тэкста

  3. Аналiз фактараў, якiя ўплываюць на лёс ракi

  4. Выхад на ключавое паняцце

  5. Пошук параўнанняў у прапанаваных урыўках


Стадыя рэфлексii

  1. Стварэнне сiнквейнаў

  2. Падвядзенне вынiкаў

  3. Дамашняе заданне

Франтальна

У групах
У групах
Франтальна

Самастойна

Франтальна

У групах
Франтальна


Iндывiдуальна

Самастойна

Франтальна

Эпiграф на дошцы

Крыжаванка для кожнай групы

Папера, маркеры для кожнай групы


Тэкст для кожнага вучня

Таблiца для кожнай групы

Урыўкi з параўнаннямi для кожнага вучня


Алгарытм напiсання сiнквейна для кожнага вучня



Ход урока

1. Матывацыя

Той, хто робiць адкрыццё, бачыць тое, што бачаць усе iншыя, i ўяўляе тое, што нiкому не прыходзiць да галавы.

Альберт Сэнт-Дзьердзi

Як вы разумееце словы эпiграфа? Якiя якасцi, рысы характару неабходны таму, хто хоча зрабiць нейкае адкрыццё?

Часам мы можам знайсцi падабенства ў з'явах, якiя на першы погляд зусiм непадобныя. Сёння мы паспрабуем адшукаць такое неспадзяванае падабенства i высветлiць, чым яно можа быць карысна.

2. Разгадванне крыжаванкi

Кожнай групе прапануецца крыжаванка.

Паспрабуйце знайсцi як мага больш слоў.




а

л

р

у

м

к

о

т

м

е

в

д

с

о

н

о

з

а

р

ь

б

е

ж

а

л

а

р

у

л

к

к

а

ч

у

а

i

г

а

с

т

я

н

й

ў

а

Пералiчыце словы, якiя вы знайшлi.



Калодзеж, возера, струмень, мора, акiян, рачулка, сажалка, ручай, стаў, бераг.

Што аб'ядноўвае гэтыя словы?

Сапраўды, iх аб'ядноўвае агульная тэма – «Вада».

3. Актуалiзацыя ведаў

Што мы ведаем пра ваду? «Бура прапаноў» у групах.



Вынiкi: Гэта вадкасць, якая павiнна быць празрыстай, не мець смаку i паху. З вадой мы сутыкаемся вельмi часта. Па сутнасцi, мы самi на 70-80 % складаемся з вады. Нi адзiн жывы арганiзм не можа iснаваць без вады. Вада - распушчальнiк, дзякуючы гэтай якасцi, мы можам пасалiць булён або пасаладзiць каву цi гарбату.

4. Прагноз

Пра ваду можна гаварыць бясконца, узгадваючы розныя факты i даследваннi. Але зараз мы паспрабуем зрабiць прагноз: якое падабенства мы паспрабуем адшукаць? Што можа быць падобна да вады? Гэтае падабенства ўжо знайшлi пiсьменнiкi i паэты i вельмi часта звяртаюцца да параўнанняў, заснаваных на гэтым падабенстве. Версii запiсваюцца на дошцы.



  1. Даследваннi

Мы паспрабуем на прыкладзе ракi ўзгадаць нейкую карысную iнфармацыю. Гэта дазволiць нам знайсцi падобную з’яву ў жыццi чалавека.

Давайце паразважаем, як нараджаецца рака.



Самастойнае чытанне тэкстаў.

Шлях ракi пачынаецца з вытокаў, з нейкай невялiчкай крынiчкi. Спачатку рачулка маленькая, нешырокая, неглыбокая. Але на сваiм шляху яна знаходзiць новыя рэсурсы вады i становiцца моцнай прыгожай ракой. За кошт чаго рака можа павялiчыць аб'ём вады? За кошт маленькiх крынiчак, якiя вузенькiмi струменьчыкамi прыносяць свае воды; за кошт рэк-прытокаў; за кошт дажджу i таяння снегу. Чым больш такiх «памочнiкаў» у ракi, тым больш ёй пашанцавала, тым большая верагоднасць шчаслiвага лёсу ракi.

Як вы зразумелi словы «шчаслiвы лёс ракi»? Ад чаго ён залежыць?

Кожнаму з нас пры нараджэннi даецца падарунак – здольнасць да чагосьцi, што можа нагадваць раку. Спачатку гэтае ўменне не вельмi ўпэўненае, але за кошт розных крынiц становiцца моцным i прыгожым, дазваляе зрабiць шмат цiкавых i карысных спраў у жыццi. Чым большую колькасць крынiц для ўдасканалення гэтай здольнасцi выкарыстоўвае чалавек, тым большае багацце ён набывае. Цi ёсць у вас нейкiя здагадкi, што я маю на ўвазе? Выслухваюцца версii дзяцей.

Паспрабуем упэўнiцца, што мы ў сваiх здагадках на правiльным шляху.



Групы атрымлiваюць наступнае заданне: неабходна дадзеныя словазлучэннi размеркаваць у два слупкi:


Што добра для ракi

Што дрэнна для ракi






Забруджваннi,

навуковыя даследваннi,

турызм,

нерацыянальнае карыстанне рэсурсамi,

вывучэнне гiсторыi,

захаванне чысцiнi

Што атрымалi ў вынiку?

Што цiкава, усё гэта справядлiва i для той здольнасцi, пра якую iдзе гаворка на ўроку. Калi б не было яе, не было б i гэтага ўроку, нiхто з нас не здолеў бы падзялiцца сваiмi думкамi, распавесцi аб сваiх iдэях. Гэта мова.

Ёй таксама шкодзяць забруджваннi. А вось навуковыя даследваннi, вывучэнне яе гiсторыi i захаванне чысцiнi ёй толькi на карысць. Своеасаблiвы турызм (у пераносным значэннi) таксама прыносiць шмат прыемных уражанняў. Пад такiм турызмам я разумею падарожжа ў свет слоўнiкаў, даведнiкаў i папросту цiцавых кнiг. Для кожнага з нас яна нараджаецца з першых, вельмi простых, але хiба галоўных слоў. А далей яна папаўняецца i дасканалiцца на працягу ўсяго жыцця. Чым больш розных крынiц выкарыстоўвае чалавек для дасканалення мовы, тым больш магчымасцяў для яе шчаслiвага лёсу. Але лёс мовы не залежыць ад аднаго чалавека або невялiчкай групы людзей. Мова – гэта характэрная рыса цэлага народа, гэта тое, што дазваляе нам адрознiваць англiчан ад палякаў, або японцаў ад манголаў. Мова належыць цэламу народу, якi i вызначае яе лёс.

Цi знайшлi вы яшчэ нейкае падабенства памiж вобразамi ракi (або вады) i мовы?

Многiя пiсьменнiкi заўважылi гэтае падабенства i выкарыстоўвалi яго ў сваiх творах. Прапаную вам на прыкладзе некалькiх урыўкаў адшукаць параўнальныя звароты, якiя могуць падтрымаць нашу гiпотэзу аб сэнсавай сувязi памiж вадой i мовай. Вучнi чытаюць самастойна i падкрэслiваюць словы, якiмi аўтар параўноўвае мову з вадой.


Мова мая –

Роднае слова

Жыве,

Нiбы песня плыве…



У. Фамiн
Было спрадвеку, слова, ты

Крынiцай цудадзейнай сiлы…

Р. Барадулiн
Паплыло паводкаю,

Загуло, як вецер,

Слова беларускае

Па вялiкiм свеце…

Я. Купала
Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую

мы пазнаём жыццё i акаляючы нас свет.

Я. Колас
Як у спёку ратуе ад смагi вада,

Так i думы людскiя ўратоўвае мова.

А. Бачыла
Злiваюцца гукi ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкi ў мора, цякуць.

А. Грачанiкаў



  1. Рэфлексiя.

Прапаную вам напiсаць сiнквейны, у якiх вы пакажаце падабенства памiж вобразамi вады i мовы.

Нагадаю алгарытм напiсання сiнквейна:

1-ы радок – тэма;

2-i радок – 2 прыметнiкi;

3-i радок – 3 дзеясловы;

4-ы радок – выраз з чатырох слоў, якi адлюстроўвае нашыя адносiны да тэмы ciнквейна;

5-ы радок – слова-сiнонiм да тэмы ciнквейна.

Паслухаем некалькi сiнквейнаў…

Асаблiва цiкавымi я лiчу тыя сiнквейны, у якiх слова «вада» без перашкод можна замянiць словам «мова», а сiнквейн не страцiць свайго сэнса.

Вада

Iмклiвая, чыстая

Цячэ, пералiваецца, гучыць

Без яе нельга iснаваць

Гiсторыя
Мова

Iмклiвая, чыстая

Цячэ, пералiваецца, гучыць

Без яе нельга iснаваць



Гiсторыя


  1. Падвядзенне вынiкаў урока

Цi быў гэты ўрок карысны для вас? Цi зрабiлi вы нейкае адкрыццё для сябе?

  1. Дамашняе заданне: запiсаць некалькi прыметнiкаў i дзеясловаў, якiя ў аднолькавай ступенi падыходзяць да назоўнiкаў «вада» i «мова».



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка