Урок-практыкум Матэрыялы: апорныя табліцы, карткі з заданнямі, запісы на дошцы. Ход заняткаў Арг момант




Дата канвертавання01.05.2016
Памер59.44 Kb.
ПЛАН-КАНСПЕКТ ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА ЗАНЯТКУ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ТЭМА: аднародныя і неаднародныя азначэнні.

МЭТА: 1) спрыяць пашырэнню ведаў вучняў аб прыкметах аднародных і неаднародных азначэнняў, спосабах іх выражэння, умовах раздзялення аднародных азначэнняў на пісьме коскамі;

2) выпрацоўваць уменні і навыкі вызначэння ў сказах азначэнняў і адрознення аднародных азнчэнняў ад неаднародных; фарміраваць пунктуацыйную пільнасць вучняў.

3) выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі; стварыць на ўроку сітуацыю поспеху.

Форма правядзення заняткаў: урок-практыкум

Матэрыялы: апорныя табліцы, карткі з заданнямі, запісы на дошцы.
Ход заняткаў


  1. Арг. момант.

  2. Складанне праблемнай сітуацыі.

На дошцы запісаны два сказы.

Светлыя залацістыя завіточкі зусім па-дзіцячы скаціліся на лоб.

Над зямлёй навіслі бясформенныя сівыя хмары.


  • Знайдзіце ў гэтых сказах азначэнні.

  • Скажыце, ці будзем мы іх аддзяляць коскамі, ці будуць яны аднароднымі? Чаму вы так мяркуеце?

  • Як бачым, у вас узніклі цяжкасці, перад вамі паўстала праблема. Менавіта гэту праблему мы і будзем сёння вырашаць на ўроку.

  1. Работа з апорнымі табліцамі. Аналіз прыкладаў.

  2. Работа ў пары (агучванне правілаў адрознення аданародных і неаднародных азнчэнняў і пастаноўкі знакаў прыпынку).

  3. Замацаванне.

    1. Вусная калектыўная работа з заданнямі на картцы (дадатак 1, заданне 1).

    2. Самастойная работа з заданнямі на картцы (дадатак 1, заданне 2).

    3. Работа па развіцці мовы (дадатак 1, заданне 3)

    4. Выкананне тэставых заданняў (дадатак 2)

  4. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

      • Аб чым вы сёння даведаліся на занятку?

      • Што ў вас выклікала цяжкасці?

      • Што новага вы жадалі б унесці ў структуру занятку?

      • Як вы ацэньваеце сваю працу і працу настаўніка на факультатыўным занятку?

АПОРНАЯ ТАБЛІЦА ПА ТЭМЕ

“АДНАРОДНЫЯ І НЕАДНАРОДНЫЯ АЗНАЧЭННІ”




Азначэнні аднародныя

і раздзяляюцца коскамі



Прыклады

1. Называюць адметныя, характэрныя прыметы прадмета

У агародчыку цвілі ружовыя, цёмна-чырвоныя, бурачковыя вяргіні.

2. Абазначаюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку (знешні выгляд, форма, якасць і інш.).

У канцы ліпеня роўны, акуратны, глыбокі канал ляжаў паміж Гнілым балотам і рэчкаю (характарызуюць знешні выгляд).

Эх, акунуцца б у сцюдзёную ваду, а пасля паляжаць на духмяным, зялёным беразе. (аб’ядноўваюцца паняццем “прывабны”).



3. Калі адно з азначэнняў дапасаванае, а другое недапасаванае.

Адразу з боку грэбелькі млела зманліва зялёная, з буйной травой дрыгва.

Вецер варушыў яго густыя, з глянцаватым водбліскам валасы.



4. Калі адно з азначэнняў выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам.

У поцемку лесу нізкія елачкі трымалі празрыстыя, заледзянелыя пацеркі расы...

5. Калі азначэнні – эпітэты.

(Эпітэтмастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет ці з’яву: капрызная вясна, маўклівы гушчар)

Выглянула вясёлае, ласкавае сонейка.

Шэпчуць нешта сарамлівыя, нясмелыя бярозы.



6. Калі стаяць пасля азначаемага слова

Надышла першая ваенная зіма, марозная, снежная.


ЗАПОМНІ! Аднародныя азначэнні аднолькава адносяцца да азначаемага слова. У такім выпадку яны вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння і паміж імі можна паставіць злучнікі і; не толькі, але і; на пісьме яны раздзяляюцца коскай:

Буйное, густое зарадзіла жыта.

Буйное і густое зарадзіла жыта.

Не толькі буйное, але і густое зарадзіла жыта.


Азначэнні неаднародныя і не раздзяляюцца коскай

Прыклады

1. Калі характарызуюць прадмет з розных бакоў

Дарога ішла па старым казённым лесе.

Збоку ўсё нагадвала вялікі цыганскі табар.



2. калі на першым месцы стаіць азначэнне развітае, а адзіночнае размешчана за ім.

Праз лес нас вяла заросшая травою нешырокая дарога.

Міхась спыніўся каля прыгожа афарбаванага высокага будынка.



Дадатак 1
КАРТКА ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ ПА ТЭМЕ

“АДНАРОДНЫЯ І НЕАДНАРОДНЫЯ АЗНАЧЭННІ”



Заданне 1. Прачытайце сказы і растлумачце, чаму азначэнні аднародныя ці неаднародныя.

1. Жоўтыя, даспелыя антонаўкі здымаюць з яблыняў позняй восенню. 2. На шырокім прынёманскім прасторы прачнуўся світальны ветрык. 3. Заходзіла сонца – вялікае, барвовае, спакойнае. 4. Адразу за вёскай пачаліся нізкія, з сухімі паламанымі ніжнімі галінамі вербы. 5. З мора коцяцца ўзнятыя ветрам зялёныя хвалі. 6. Дарогу перагарадзіла вузенькая, уся ў алешніку і лазе рачулка. 7. Наташа была ў простым, акуратна пашытым паўкажушку, у цёплай белай хустцы. 8. Неба на захадзе пакрыта агромністай цёмнай хмарай. 9. Люсіны вочы прамянелі ціхім, сарамлівым шчасцем. 10. На глыбокім, бязмежным небе стаяла адно толькі сонца.



Заданне 2. Спішыце, пастаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце аднародныя азначэнні адной хвалістай рыскай, а неаднародныя – дзвюма.

1. Тут падавалі бульбяны грыбны гарохавы фасолевы супы грэчневую пярловую рысавую кашы. 2. Здавалася, што ў старэнькім неважнецкім на выгляд баяне схаваны цэлы аркестр. 3. Гэта была зграбная маладая жанчына ў сціплым але прыгожым адзенні са спакойнымі ўраўнаважанымі рухамі. 4. Пасля дажджу вярнулася галасістая зычная вясна. 5. На паляну выбегла чорная вёрткая куніца. 6. Кароткі летні адпачынак хацелася правесці дзе-небудзь на цёплым пяшчотным поўдні, каб пахвасталі ласкавыя чарнаморскія хвалі. 7. Пакой быў падзелены на дзве часткі тонкай фанернай перагародкай. 8. У жылістых учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла. 9. Падзьмуў рэзкі паўночны вецер. 10. З-за лесу выкацілася сонца, іскрыстае цёплае. 11. Домік стаіць на складзеным з каменю высокім падмурку і зухавата пазірае вялікімі да бляску вымытымі вокнамі на пасёлак. 12. З кабінкі вылез прысадзісты з чырвоным тварам чалавек, апрануты ў жоўты вайсковага фасону фрэнч. 13. Сідарук адмерваў крокі па ўмёрзлай шчыльна ўтаптанай зямлі пляца. 14. У мокрую бліскучую асфальтаваную дарогу, нібы ў люстэрка, глядзелася вымытае дажджом вясёлае сонейка.



Заданне 3. Падбярыце азначэнні: а) аднародныя; б) неаднародныя. Складзіце і запішыце сказы з утворанымі словазлучэннямі (4 сказы).

А) Баваўняныя ________ _________ тканіны; французскія _______ ______ мастацкія фільмы; шырокі _________ стэп, моцны _______ вецер; крывава-чырвоныя ________ _________ _________ кветкі.


Б) ________ летняя раніца; _________ дробненькі сняжок; ___________ шырокі стэп; ________ крывава-чырвоная кветка; ______ начныя навальніцы.
Дадатак 2

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ ПА ТЭМЕ

“АДНАРОДНЫЯ І НЕАДНАРОДНЫЯ АЗНАЧЭННІ”

1. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам азначэнні аднародныя і раздзяляюцца коскай (коскамі) на пісьме.

а) Ясныя _ прыветныя вочкі Аленкі глядзяць на Сцёпку.

б) На высокай _ маладой бярозцы спяваў веснавую песню шпак.

в) Патрэсквалі сухія _ яловыя лапкі.

г) Займаўся лагодны _ зусім не па-восеньску цёплы ранак.

д) Мы падышлі да маленькага _ прыгожага _ двухпавярховага будынка.
2. Няма аднародных азначэнняў у сказе (знакі прыпынку не прастаўлены).

а) Зямлю парэзалі вузкія сялянскія дарогі.

б) У букеціку былі белыя чырвоныя сінія і жоўтыя кветкі.

в) Хатка пакрыта новымі зрэзанымі нядаўна палкамі.

г) Дружбы шмат сардэчнай на свеце ў людзей, шчырай слаўнай і прыгожай.
3. Неаднародныя азначэнні ў сказе (знакі прыпынку не прастаўлены):

а) Нітуюць неба струны павуціння ў сонечных праменнях, чыстых залатых.

б) Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю.

в) На станцыі замільгалі белыя чырвоныя зялёныя агеньчыкі.

г) Акуратны карэктны працавіты Зорык бездакорна выконваў свае абавязкі.
4. Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі.

а) У агародчыку былі ружовыя цёмна-чырвоныя бурачковыя вяргіні.

б) Вучні спявалі вясёлую бадзёрую песню.

в) Патрэсквалі сухія яловыя лапкі.

г) На высокай маладой бярозцы спяваў веснавую песню шпак.

д) Вясёлы дружны шум уварваўся ў школу.


5. Адзначце сказы з неаднароднымі азначэннямі.

а) Вясёлы радасны узбуджаны Лабановіч злучыўся з натоўпам і згубіўся ў ім.

б) За далёкай даллю бачылася Ганне вольная гарэзлівая маладосць.

в) На месцы руін узняліся новыя прыгожыя шматпавярховыя дамы.



г) Дружная працоўная сям’я выйшла ў поле.

д) Маці прынесла сыну з магазіна новы чорны касцюм.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка