Урок-праект праблема : "Чыстая планета-чыстае сумленне". Мэта занятка: стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме "




Дата канвертавання12.07.2016
Памер86.68 Kb.
УРОК-ПРАЕКТ

Праблема: ”Чыстая планета-чыстае сумленне”.

Мэта занятка:

стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Сэнсава-стылістычныя магчымасці складаных сказаў у вусных і пісьмовых тэкстах розных стыляў” па праблеме “Чыстая планета-чыстае сумленне”.



Задачы занятка:

  • Выпрацоўваць уменні правільнага канструявання складаных сказаў і ўжывання іх у тэкстах вусных і пісьмовых паведамленняў;

  • Вучыцца вызначаць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў;

Мэта праекта:

Даказаць, што

пры дапамозе складанага сказа можна дакладна, поўна і граматна перадаць думкі, канструяваць тэксты розных стыляў

у сучасным грамадстве чысціня патрэбна ва ўсім: у сэрцах, у душах, у дамах, у прыродзе…

Тып праекта: групавы, кароткатэрміновы, інфармацыйна-даследчы, міжпрадметны.

Абсталяванне: медыясістэма, камп’ютэр, плакаты, схемы

ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД ПРАЕКТАМ:

1.Падрыхтоўка

- вызначэнне паблемы і мэты праекта;

- абмеркаванне праблемы з настаўнікам,

- знаёмства з сэнсам праектнага падыходу і матывацыя вучняў.



2.Планаванне

- самастойнае размеркаванне заданняў і абавязкаў паміж вучнямі(прапанаваныя прыкладныя заданні настаўнікам прыкладваюцца),

- вызначэнне крыніц інфармацыі, спосабаў збору і аналізу,

- устанаўленне крытэрыяў вынікаў дзейнасці распрацоўкі праекта,

- вызначэнне спосабу прадстаўлення вынікаў(формы справаздачы).

3.Даследаванне

- арганізацыя пошуку, выкананне даследавання,

- вырашэнне прамежкавых задач (напісанне творчых работ, навуковых і публіцыстычных артыкулаў, інтэрв’ю, даведак),

- кансультацыі настаўніка.



Усе 16.04.2009

4.Аналіз і абагульненне

- аналіз інфармацыі,

- афармленне вынікаў,

- фармулёўка высноваў,

- назіранні, заўвагі і парады настаўніка.

5.Прадстаўленне праекта

- формы прадстаўлення праекта (даклад,мантаж, вусная справаздача),

- справаздачы і абмеркаванні вучняў,

- пытанні настаўніка.



6.Ацэнка вынікаў і працэсу

-калектыўнае абмеркаванне і самаацэнка,

-ацэнка настаўнікам намаганняў вучняў, якасці выкарыстаных крыніц,

-прапановы настаўніка па якаці абароны



Усе 23.04.2009
ЗАДАННІ ДА ПРАЕКТА :

1. Напісаць тэкст гутарковага стылю па тэме “ Чыстая душа”, падабраць вершы па тэме.- Жанна
2.Напісаць сачыненне ў мастацкім стылі па тэме “Чыстае каханне”, падабраць вершы адпаведнай тэматыкі.- Даша.
3.Напісаць тэкст публіцыстычнага стылю па тэме “Чысты дом”, выкарыстаць Інтэрнет-тэхналогіі па тэме”Традыцыі нашых продкаў(чысты чацвер)”- Лена.
4.Напісаць тэкст публіцыстычнага стылю па тэме”Чыстае неба”, запісаць успаміны ветэрана ВАвайны, стварыць прэзентацыю па тэме.- Антон
5.Напісаць тэкст навуковага стылю па тэме “Чыстая планета”, скласці навуковую даведку аб забруджанні планеты радыёнуклідамі, стварыць прэзентацыю па тэме.- Дзіма


  1. Абагуліць матэрыялы сяброў і напісаць паведамленне на тэму: ”Чыстая планета-чыстае сумленне”


ЗАПЛАНАВАНЫ ВЫНІК:

1.Набыццё ведаў вучнямі ў пытаннях зберажэння чыстых адносін паміж людзьмі і зберажэння чысціні сваёй планеты.

2.Набыццё навыкаў канструявання і ўжывання складаных сказаў розных тыпаў у вуснай і пісьмовай мове, вызначаць ролю дадзенага тыпу сказаў у тэкстах розных стыляў

3.Афармленне дадаткаў да ўрока ў выглядзе альманаха з матэрыяламі заданняў па тэме “Чыстая планета- чыстае сумленне”.



СТРУКТУРА ЎРОКА.

1. Арганізацыйны момант -1 хв.,

2. Уступнае слова настаўніка -2 хв.,

3. Абарона заданняў праекта да 5 хв.(5*5=25)хв

4. Выступленні апанентаў да 2 хв.( 6 хв)

5. Музычная паўза. Сеанс рэлаксацыі.- 1 хв.

6. Рэфлексія і ўдакладненні праектаў 3 хв.,

7. Паказ адукацыйных прадуктаў, выпуск альманаха- да 2 хв.,

8. Заключнае слова настаўніка 2 хв.

ЭПІГРАФ:


Жывеш не вечна, чалавек:

Твае жыцце-кароткі век.

Дары святло, любоў сусвету,

Бо ты ў адказе за планету!

ХОД УРОКА:

  1. Арганізацыйны момант.-1хв

Гучыць спакойная мелодыя.

  • Добры дзень, рабяты! Жадаю вам добрага настрою і пленнай работы.

  1. Уступнае слова настаўніка: 2хв

  • Сёння мы праводзім заключны занятак па раздзелу “Складаныя сказы” і тэма гэтага занятка гучыць так: “Сэнсава-стылістычныя магчымасці складаных сказаў” слайд№2*

А задачы, якія стаяць перад намі, агучыць Наташа.(Наташа чытае са слайда)

слайд№3*

  • Выпрацоўваць уменні правільнага канструявання складаных сказаў і ўжывання іх у тэкстах вусных і пісьмовых паведамленняў;

  • Вучыцца вызначаць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў;

  • Развіваць творчыя здольнасці і культуру мовы

Настаўнік:

Ці ўсе задачы зразумелыя вам? У каго ёсць пытанні?

Калі пытанняў няма, прыступаем да вырашэння задач.


  • Рабяты, наш занятак мы правядзём у форме абароны праекта, працу над якім мы пачалі на мінулым занятку. На працягу ўсяго тыдня вы мелі магчымасць працаваць над сваімі адукацыйнымі прадуктамі, выконваць заданні, кансультавацца з кіраўніком праекта, настаўнікамі-прадметнікамі, бібліятэкароам. А сёння перад намі стаіць задача абараніць дадзены праект, мэта якога-

слайд№4*

  • Упэўнена, што мы вырашым праблемнае пытанне:

слайд№5*

Што ж я сам раблю для таго, каб жыць чыста і з годнасцю?

слайд№6*

  • Мяне таксама хвалюе гэта пытанне, таму ў адным з маіх вершаў ёсць такія радкі.(чытаю) Працуючы на ўроку, паразважайце над імі, а ў канцы работы выкажаце свае меркаванні.

  • А цяпер слова для прадстаўлення праекта прапануецца кіраўніку – Лагута Наталлі.


3. Прэзентацыя праекта(Наташа):1хв

Сення ва ўсім свеце вельмі востра стаіць пытанне чысціні чалавечых помыслаў, бо ад таго, пра што і як людзі думаюць, што яны робяць, як яны жывуць, якую палітыку вядуць, як адносяцца да сваіх бліжніх, залежыць жыцце кожнага з нас. Таму мы з ахвотаю ўзяліся за работу над праектам ”Чыстая планета- чыстае сумленне”, у якім пастараліся выказаць свае думкі і меркаванні па некаторых пытаннях, звязаных з сучасным жыццем.



Мы паставілі перад сабой наступную мэту:

-даказаць, што чысціня патрэбна ў сучасным грамадстве ва ўсім: у сэрцах, у душах, у каханні, у дамах і сем’ях, у прыродзе, экалогіі і г.д. Працуючы кожны над сваім заданнем, мы вырашалі розныя праблемы. Акрамя таго, нам было вельмі важна даказаць, што толькі пры дапамозе складанага сказа можна дакладна, поўна, граматна перадаць свае думкі.

Усе вучні мелі індывідуальныя заданні праблемнага характару. Аб гэтым кожны скажа самастойна.
4.Абарона асноўнай часткі праекта.-усе разам- да 25 хв.


  • Настаўнік:

Рабяты, я прашу вас уважліва слухаць выступленні сяброў, і прымаць актыўны ўдзел у абмеркаванні матэрыялаў.

Наташа, табе, як кіраўніку праекта, даю індывідуальнае заданне на ўвесь урок.



А)“Чыстая душа”-выступае Жанна.

Аналізуе Антон.

Б)”Чыстае каханне”-Даша.

Аналізуе Лена

  • З А Р А Д К А !!! Рабяты, мне здаецца, што пасля паведамлення аб каханні самы час пад прыемную музыку адпачыць і памарыць аб каханні.

Настаўнік:

  • А цяпер прадаўжаем работу.

В) “Чысты дом”-Лена

Аналізуе Дзіма

Г)”Чыстае неба”-Антон

Аналізуе Даша

Д)”Чыстая планета”-Дзіма

Аналізуе Жанна.

Усе матэрыялы збіраюцца ў альманах

  • Пры выступленні вучняў настаўнік задае пытанні:

-Якую ролю выконваюць складаныя сказы розных тыпаў у публіцыстычным тэксце, навуковым, мастацкім?

- Якія складаныя сказы найчасцей сустракаюцца ў вуснай мове, у пісьмовай.

-Чаму ў сваім тэксце ты выкарыстаў менавіта такі сказ?

-пабудуйце схему сказа.

-знайдзіце ключавы сказ

-Дакажыце, што праблема існуе ў нашым жыцці

-Ацаніце работу сябра і г.д.



  • Настаўнік:

Рабяты, а цяпер мне хочацца звярнуцца яшчэ раз да нашых задач

слайд№7

Скажыце, яны вырашаны намі, ці не?

(вучні адказваюць)

  • Настаўнік: У мяне ёсць да вас пытанне: а ці тэксты ўсіх стыляў мы выкарысталі?

(вучні адказваюць, што аф.-дзелавога)

  • Настаўнік: Каб даказаць, што складаныя сказы ўжываюцца і ў гэтым стылі, выканайце калектыўнае заданне:

слайд№8

А Наташа ў гэты час працуе над індывідуальным заданнем, якое я прапанавала ёй у пачатку занятка.-3 зв.

Вучні зачытваюць тэкст, даказваюць, што ў аф.-дз. Стылі выкарыстоўваюцца складаназалежныя сказы, ускладненыя дзеепрыслоўнымі і дзеепрыметнымі зваротамі.-Даша.

5. Вынік па рабоце:

А зараз слова прадстаўляецца кіраўніку праекта.(выступае Наташа)

6. Рабяты, я згодна з паведамленнем Наташы, а вы? А цяпер давайце звернемся да эпіграфа.

слайд№9


  • Як вы разумееце радкі з эпіграфа? Дакажыце, што гэта складаны сказ. Які радок з’яўляецца ключавым, чаму?

(Адказваюць)

  • Настаўнік:

(адказваюць)

  • Настаўнік:

Я была ўпэўнена, што вы правільна зробіце вывады і яшчэ я веру, што вы і жыць будзеце так, як вам сёння гэта ўяўляецца: чыста, правільна, з карысцю.

Мне хочацца сёння, сябры, падзякаваць вам за тую працу, якую вы зрабілі.

Вы звярталіся да кніжак у бібліятэцы, гарталі часопісы, гутарылі з ветэранамі. Шмат новага і цікавага пачулі на сённяшнім уроку. І няхай мы не набылі, магчыма, вялікіх ведаў па прапанаванай тэме, але, мабыць, многія з вас задумаюцца аб тым, што ў нашых руках і ў многім ад нас саміх залежыць жыццё на нашай планеце. Памятайце, што ў адказе за планету кожны з вас, моладзі 21 стагоддзя.

6. Рэфлексія:


  • Настаўнік

Як і любы ўрок, наш факультатыў павінен мець лагічнае завяршэнне. І таму я прапаную вам адказаць на адно любое пытанне і тым самым падвесці вынік нашай гутаркі.

слайд№10

А наш альманах мы падорым кабінету беларускай мовы. Няхай ён паслужыць добрую справу на ўроках мовы нашым малодшым сябрам.(пакласці на полку ў кабінеце)



слайд№11

Дзякую за работу! Да пабачэння!

Індывідуальнае заданне:
Праслухаўшы выступленні сяброў, зрабіць кароткі вывад аб рабоце па праекту “Чыстая планета-чыстае сумленне”.

Запісаць яго ў форме міні-сачынення, вызначыць ключавы сказ, расказаць пра яго будову, патлумачыць ролю дадзеных сказаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка