Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе па творчасці У. Арлова Падрыхтоўчая работа




Дата канвертавання27.03.2016
Памер82.89 Kb.
“Полацк — Радзіма маёй душы”

Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе

па творчасці У. Арлова

Падрыхтоўчая работа.

Клас падзяляецца на 4 групы: “Краязнаўцы”, “Гісторыкі”, “Кнігазнаўцы” і “Літаратуразнаўцы”. Настаўнік папярэдне тлумачыць вучням значэнні гэтых слоў. Кожная група атрымлівае сваё заданне, збірае пэўны матэрыял (вельмі добра, калі да гэтай працы далучацца бацькі). Калі матэрыял будзе сабраны, настаўнік разам з вучнямі сістэматызуе яго, дае кансультацыі кожнай групе паасобку. Усяму класу даецца і агульнае заданне: прачытаць дома кнігу У. Арлова “Адкуль наш род” і падрыхтаваць пераказ апавядання, якое найбольш спадабалася.

Да ўрока настаўнік рыхтуе партрэт У. Арлова, плакаты са словамі пісьменніка: “Але ёсць зорка Радзімы, якая не павінна пагаснуць ніколі, і яна – тое адзінае, дзеля чаго варта ахвяраваць усім” і “Полацк – Радзіма маёй душы”; стэнд “Знакамітыя людзі полацкай зямлі”, мастацкія фатаграфіі краявідаў Полацка, выставу кніг У. Арлова “Далёкая і блізкая гісторыя”.
Ход урока.

У пачатку ўрока гучыць песня I. Лучанка на словы Я. Коласа “Мой родны кут”.



Настаўнік. Сёння я прапаную выправіцца ў падарожжа. Мы з вамі накіруемся ў самы старажытны горад Беларусі – Полацк. А ці ведаеце вы, чаму ён так называецца? (Горад атрымаў сваю назву ад назвы рэчкі Палаты, якая працякае проз яго.) Калі ж упершыню ўзгадваецца Полацк у летапісах? Як ён выглядаў у часы сярэднявечча? Аб гэтым раскажуць вучні з групы “Гісторыкі”.

1-ы гісторык. Упершыню Полацк узгадваецца на старонках летапісу “Аповесць мінулых гадоў” пад 862 годам. Тагачасны Полацк – гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі.

2-і гісторык. У XVI – першай палове XVII стагоддзя Полацк ужо быў найбуйнейшым горадам ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім. Да сярэдзіны XVI стагоддзя ён уяўляў першакласную на тыя часы крэпасць, асноўнай часткай якой былі замкі. Іх умацаванні складаліся з рова, вала, агароджы і дзевяці вежаў ад 4 да 7 метраў у вышыню. Агульная даўжыня валоў і равоў, якія акружалі горад, да сярэдзіны XVI стагоддзя складала 301 сажань, а даўжыня сцен прыкладна 4 кіламетры. За гэтымі сценамі і жыў багаты і мнагалюдны па маштабах таго часу горад. (“Полацк. Гістарычны нарыс”.)

Настаўнік. Дзякую за цікавыя паведамленні. Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гістарычнай спадчыны сваей Бацькаўшчыны. Давайце і мы з вамі ў нашым завочным падарожжы ўспомнім, хто праславіў на вякі Полацк, якія знакамітыя людзі тут жылі і стваралі. З гэтай мэтай віктарыну “Яны праславілі Полацк” правядуць прадстаўнікі групы “Краязнаўцы”.

Пытанні віктарыны:

  1. Назавіце першую сярод усходніх славян жанчыну, якую царква абвясціла святой. (Ефрасіння Полацкая)

  2. Як звалі майстра, які ў 1161 годзе зрабіў Крыж Ефрасінні Полацкай? (Лазар Богша)

  3. Пра якога полацкага князя гаворыцца ў наступных радках: “То ваўком, бывала, абернецца, то турам, то сокалам. Абягаў ён ды аблятаў межы свайго княства, даглядаючы яго і ахоўваючы ад ворагаў”? (Усяслаў Чарадзей)

4. Як звалі полацкую князёўну-пакутніцу, якая пражыла свой век пад трыма імёнамі? (Рагнеда.)

5. Помнік якому знакамітаму вучонаму ўзвышаецца ў цэнтры сучаснага Полацка? (Францішку Скарыну)



1-ы краязнавец. Полацк – гэта і велічныя абрысы славутага Сафійскага сабора, і маленькая Спаса-Ефрасіннеўская царква над Палатой, якую дойлід Іаан зрабіў па дамове са слыннай манахіняй-асветніцай. Горад звязаны з імем, бадай, самай велічнай постаці ў беларускай гісторыі – Усяслава Чарадзея.

2-і краязнавец. Славу горада прымножылі мастак-ювелір Лазар Богша, які зрабіў знакаміты Крыж Ефрасінні Полацкай, першадрукар Францішак Скарына, педагог і пісьменнік Сімяон Полацкі. Тут, у езуіцкім калегіуме, вучыўся пісьменнік Ян Баршчэўскі.

Настаўнік. Полацк – гэта радзіма вядомага беларускага пісьменніка, нашага з вамі сучасніка. А каго, вы даведаецеся, калі разгадаеце красворд.

  1. Што на свеце ўсім трэба?

  2. Рук шмат, а нага адна.

3. Крылаў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш.

  1. Што для чалавека мілейшае за ўсё на свеце?

  2. Які бацька кожны дзень дзяцей пералічвае?
















1

Н

А

З

В

А













2

Д

Р

Э

В

А













3

С

Л

О

В

А













4

С

О

Н







5

Н

А

С

Т

А

Ў

Н

І

К

Настаўнік. Сёння мы павядзём гаворку яшчэ пра аднаго вядомага палачаніна – Уладзіміра Аляксеевіча Арлова. (Увага дзяцей звяртаецца на партрэт пісьменніка.) Слова даецца “літаратуразнаўцам”, якія загадзя падрыхтавалі невялікі аповед пра жыццёвы шлях У. Арлова.

1-ы літаратуразнавец. Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Скончыў сярэднюю школу № 2 горада Наваполацка. Вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

2-і літаратуразнавец. Пасля заканчэння ў 1975 годзе універсітэта стаў працаваць настаўнікам гісторыі ў Наваполацкай сярэдняй школе № 3, пазней – журналістам. З 1988 года працуе ў Мінску. Пэўны час з’яўляўся рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

3-і літаратуразнавец. Імя Уладзіміра Арлова добра вядомае ў беларускай літаратуры. Ён – аўтар шэрага цікавых гістарычных, навукова-папулярных, мастацкіх кніг. Першыя свае вершы надрукаваў у студэнцкіх часопісах: у 1973 годзе ў Наваполацку ў часопісе "Блакітны ліхтар", а ў 1974 годзе ў Мінску ў часопісе "Мілавіца".

4-ы літаратуразнавец. Уладзімір Арлоў у сваіх творах распавядае пра гераічнае жыццё славутых людзей Беларусі – гонару нацыі. Ён стварыў вобразы такіх выдатных дзеячаў, як паэт Мікола Гусоўскі, філосаф Казімір Лышчынскі, асветніца Ефрасіння Полацкая і інш.

Настаўнік. Уладзімір Арлоў – таленавіты, надзвычай адораны пісьменнік, з-пад пяра якога выйшлі шматлікія зборнікі апавяданняў, аповесцяў, эсэ, вершаў. Давайце заглянем на кніжную выставу “Далёкая і блізкая гісторыя”. Дзеці, як вы думаеце, чаму яна так называецца? (Вучні выказваюцъ свае думкі.) А зараз мы з вамі паслухаем “кнігазнаўцаў”, якія пазнаёмяць нас з кніжнай выставай.

1-ы кнігазнавец. Перад вамі выстава твораў Уладзіміра Арлова. Тут сабраны зборнікі вершаў, апавя­данняў, аповесцей і эсэ. Асноўная тэма творчасці пісьменніка – гісторыя Беларусі. Таму многія кнігі склалі творы, падзеі якіх адбываюцца ў розныя эпохі, пачынаючы з часоў Полацкага княства і да нашых дзён. Герояў кніг Арлова аб’ядноўвае пачуццё патрыятызму, клопат пра будучыню Бацькаўшчыны. (Наступныя кнігазнаўцы паказваюцъ кнігі, напісаныя Арловым, і распавядаюць, пра каго ў іх вядзецца аповед.)

Кнігі выставы:

  1. Арлоў У. А. Дзень, калі ўпала страла: Аповесці і апавяданні. – Мн.: Маст, літ., 1988.

  2. Арлоў У. А. Там, за дзвярыма: Вершы ў прозе. – Мн.: Мает, літ., 1991.

  3. Арлоў У. А. Міласць князя Гераніма: Аповесці. Апавяданні. – Мн.: Юнацтва, 1993.

  4. Арлоў У. А. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мн.: Беларусь, 1994.

  5. Арлоў У. А. Фауна сноў: Вершы. – Мн.: Мает, літ., 1995.

  6. Арлоў У. А. Сны імператара: Апавяданні, аповесці, эсэ. – Мн.: Мает, літ., 2001.

  7. Арлоў У. А. Адкуль наш род. – Вільнюс: Наша Будучыня, 2000.

8. Арлоў У, Герасімовіч З. Краіна Беларусь. – Мінск, Салвія, 2003.
Настаўнік. Уладзімір Арлоў у свае 50 гадоў напісаў ужо шмат кніг. Яго творы перакладзеныя на 25 моў свету. Ён з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Фр. Багушэвіча, выдавецкай прэміі імя Ул. Караткевіча. З некаторымі творамі пісьменніка вы пазнаёміцеся ў старэйшых класах. Іншыя вам захочацца прачытаць самім. Спецыяльна для малодшых школьнікаў Уладзімір Арлоў выдаў кнігу па гісторыі Беларусі, якая называецца “Адкуль наш род”. З гэтай кнігай вы знаёміліся дома. I зараз мы паслухаем, якія апавяданні вам найбольш спадабаліся.

(Дзеці распавядаюць пра гістарычныя падзеі, аб якіх прачыталі.)

Настаўнік. Уладзімір Арлоў – адзін з тых, хто працягвае творчыя традыцыі школы Уладзіміра Караткевіча. Праз свае творы пісьменнік даносіць да сучаснага чытача праўду пра гісторыю Бацькаўшчыны. Гэта праца цяжкая, складаная, аднак Уладзімір Арлоў з ею годна спраўляецца. Пажадаем яму поспехаў на гэтым шляху.

Напрыканцы ўрока альбо на наступным настаўнік праводзіць тэставанне. Сярод адказаў на прапанаваныя пытанні вучань выбірае правільны (ён пазначаны курсівам).


Прыкладны змест тэсту:
1. Дзе і калі нарадзіўся Уладзімір Арлоў?

1. 14 лютага 1954 года ў Мінску.

2. 23 кастрычніка 1953 года ў Віцебску.

3. 25 жніўня 1953 годаўПолацку.

4- 15 верасня 1953 года ў Полацку.

П. Якую вышэйшую навучальную ўстанову закончыў Уладзімір Арлоў?



  1. Педагагічны інстытут у Віцебску.

  2. Беларускі дзяржаўныуніверсітэту Мінску.

  3. Тэхналагічны інстытут у Віцебску.

  4. Політэхнічны інстытут у Наваполацку.

III. Дзе былі надрукаваны першыя вершы Уладзіміра Арлова?

  1. У часопісе “Маладосць”.

  2. У часопісе “Блакітны ліхтар”.

  3. У часопісе “Полымя”.

  4. У часопісе “Бярозка”.

IV. Што больш за ўсё цікавіць пісьменніка Уладзіміра Арлова?

  1. Гісторыя Беларусі.

  2. Прырода.

  3. Фантастычныя прыгоды.

  4. Падарожжы па свеце.

V. Лаўрэатам якой літаратурнай прэміі з'яўляецца Уладзімір Арлоў?

  1. Прэміі імя Я. Коласа.

  2. Прэміі імя А. Куляшова.

  3. Прэміі імя Ф. Багушэвіча.

  4. Прэміі імя I. Мележа.

VI. На колькі моў свету перакладзены творы Уладзіміра Арлова?

1. На 12.



  1. На 22.

  2. На 50.

  3. На 25.

Г. М. КАНЦАВАЯ,

дацэнт кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання

Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна,

кандыдат філалагічных навук.
Пачатковая школа 7. 2003






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка