Урок паўтарэння і абагульнення вывучанага. Абсталяванне




Дата канвертавання21.05.2016
Памер36.04 Kb.
Тэма "Службовыя часціны мовы і выклічнік"
Тып ўрока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.
Абсталяванне: падручнік, карткі.
Мэта: - абагульніць і сістэматызываць тэарытычныя звесткі аб службовых часцінах мовы;

- дапамагчы вучням засвоіць агульную характарыстыку і спецыфіку службовых часцін мовы, іх ролю ў будове словазлучэнняў і сказаў, адрозненне ад самастойных часцін мовы;

- выпрацоўваць уменне бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце, вызначаць з якімі самастойнымі часцінамі мовы яны ўжыты.
Ход работы

І. Арганізацыйны момант

II. Агучванне тэмы і мэтаў урока

Настаўнік: Тэма нашага ўрока "Службовыя часціны мовы і выклічнік". Сёння мы з ўзнавім веды па службовых часцінах мовы, паспрабуем разабрацца, у чым заключаецца спецыфіка службовых часцін мовы, чым яны адрозніваюцца ад самастойных часцін мовы, а таксама будзем вучыцца бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце і вызначаць, з якімі часцінамі мовы яны ўжытыя.
ІIІ. Паўтарэнне вывучанага


  • Колькі часцін мовы ў беларускай мове? На якія разрады яны падзяляюцца?

  • Назавіце самастойныя часціны мовы? Чаму яны так называюцца?

  • Пералічыце службовыя часціны мовы? Чаму яны атрымалі такую назву?

  • Якая часціна мовы не адносіцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы? Якую ролю яна выконвае ў маўленні?


ІV. Праца над тэмай

1. На дошцы запісаныя сказы.
Заданне: Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы? Адказ абгрунтуйце.
А мы сабе працягваем пісаць, не зважаючы на званок.

Не кідай хлеб, каб ён цябе не кінуў.

Бяры кошык і пойдзем у грыбы.

Воз стаяў насупраць хаты.



Пасля ён усё ж такі расказаў мне гэтую гісторыю
2. Праца каля дошкі.

Выклікаюцца два вучні. Заданне на картках.



Настаўнік: Ходзім, едзем, але не заўсёды правільна называем, куды і адкуль. Мы крыўдзім прыназоўнік, няправільна яго ўжываем.
І картка

Пастаўце прыназоўнікі ў наступныя прыклады:
Пасылка ... Прыбалтыку; вылятай ... Сахалін; прыехаў ... Беларусь; пабываў ... Полацку; пішу ліст ... Мсціслаўль; прыехала ... Пінск; працаваў ... Уфе; паслалі ... Украіну; апынуўся ... горадам;

дзесьці ... Мінскам.



II картка

Пераклад на беларускую мову

Заботился о своих птицах; действуйте согласно постановлению; пиши по старому адресу; летит быстрее птицы; они смеялись над ним; женился на однокласснице; сходи на ключ за водою; буду скучать о деревне; между деревьями разноцветные домики; друг моложе меня; в вашей работе более 10 ошибок; увидишь собственными глазами.


Астатнім вучням даецца заданне скласці звязнае  апавяданне ў навуковым стылі аб прыназоўніках.
3. Заданне на картках
Сярод дадзеных спалучэнняў слоў знайдзіце словазлучэнні і выпішыце іх у сшытак.

Аркуш з надпісам, не забывай, паехаць у вёску, паміж Прыпяццю і Дзвіной, насустрач ветру, забыты навек, ехаць уздоўж ракі.


4. Паўтарэнне правапісу часціц.
Настаўнік: Успомніце, як пішуцца часціцы не, ні з іншымі часцінамі мовы.
Заданне на картках
Выберыце неабходную часціцу, напішыце яе разам або асобна.

а) Якія тут рэцэпты (не,ні) пішы, (не, ні) якая (не,ні) выручыць аптэка.

б) Няхай жа ў нашыя дзверы (не,ні) разу (не,ні) грукне зіма.

в) Гукае нас жывымі галасамі яшчэ (не,ні) знаны і дзівосны свет.

г) Але (не,ні) дзе пазбыцца (не,ні) магчыма (не,ні) клопатаў, (не,ні) радасных турбот.

д) З дарогі адкрываўся (не,ні) абсяжны далягляд


5. Займальная задача
Да юнака падышлі трое знаёмых. Першы спытаў: "Як ты закончыў школу?"

Другі ўсклікнуў: "Як, ты закончыў школу!"

Трэці сказаў: "Раскажы, як ты закончыў школу"

Чым адрозніваюцца гэтыя сказы па сэнсе, будове і інтанацыі?



Якой часцінай мовы з'яўляецца часціна як?
( 1-прысл. сп. дзеяння; 2- часціца; 3- злучнік )
V. Дамашняе заданне: с. 111, практ. 185 (выпісаць з тэксту службовыя часціны мовы)
VI. Рэфлексія:

  • я ведаю добра...

  • выклікалі цяжкасці заданні...

  • трэба працаваць над...


VII. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка