Урок памяці «Маленькія героі вялікай вайны»




Дата канвертавання11.06.2016
Памер141.66 Kb.

ДУА «Ліпеньскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”


Урок беларускай літаратуры ў 6 класе па тэме:

Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Арцемчык Т.П.

Ліпень, 2015

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі
Тэма: Урок памяці «Маленькія героі вялікай вайны»

Мэта:


– нагадаць падрастаючаму пакаленню аб гераічным змаганні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

– пазнаёміць вучняў з лёсамі дзяцей вайны і на прыкладзе іх мужнасці, гераізму, вытрымцы выхоўваць пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці, абавязку перад Радзімай;



  • выхоўваць павагу да тых, хто прынёс нам мір;

  • ствараць умовы да абуджэння пачуццяў міралюбівасці, непрымання вайны, як найвялікшага зла;

  • выхоўваць цікавасць да мінуўшчыны і сучаснасці роднага краю;

  • садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў.

Забяспячэнне мерапрыемства: камп’ютар, аудыёматэрыялы, выставы кніг і малюнкаў

(Кніжная выстава “Прайшла праз дзяцінства вайна”.

Выстава малюнкаў “Вайна праз сэрцы новых пакаленняў”)
Ход Урока Памяці

Настаўнік. Сёння мы з вамі правядзём не зусім звычайны ўрок. А урок Памяці, тэма якога “Маленькія героі вялікай вайны”. Вы ведаеце, што ў гэтым годзе адна з самых памятных падзей - гэта святкаванне 70-ай гадавіны Перамогі над фашысцкай Германіяй.

Сёння вырасла і стала дарослым пакаленне, якое не ведала выбухаў снарадаў, ні гора ад атрыманых пахаванак. Яно ведае пра вайну па ўспамінах дзядоў і расказах бацькоў. Пагэтаму на нашым уроку мы паслухаем апошніх сведкаў той вайны, тых хто ў гэты час быў у дзіцячым узросце - дзяцей вайны, каб на іх прыкладзе мужнасці, гераізму, вытрымцы быць сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі сваёй краіны.

(Прадстаўляюцца госці ўрока)

Дзяцінства – самы прыгожы час у жыцці кожнага пакалення. Блакітнае неба над галавою. Побач мама і тата. Самыя лепшыя, самыя добрыя ўспаміны мы звязваем з дзяцінствам. Але было пакаленне, для якога напамін аб дзяцінстве звязаны з невыносным болем, жахам, адчаем. На долю гэтых дзяцей выпалі вельмі цяжкія выпрабаванні. Іх надзеі на шчаслівае дзяцінства не спраўдзіліся, таленты так і не расквітнелі. Замест школьных парт яны бачылі смерць, разбурэнні, пакуты родных і блізкіх людзей. Гэта дзеці вайны. Разам з дарос-лымі яны ішлі з занятых або спаленых фашыстамі вёсак у партызанскія атра-ды, станавіліся сувязнымі, сынамі палкоў, разведчыкамі, збіралі розныя звесткі пра ворагаў.

Дзеці вайны.... Не па ўзросту сталыя, неслі на сваіх кволых плячах цяжар ваеннага часу. Яны гінулі ў фашысцкіх канцлагерах, у баях, паміралі ад ран, ад голаду. Але вораг ні на хвіліну не забываў, што нянавісць да яго ўсенародная, што нават дзеці абараняюць сваю зямлю. Адным з такіх быў Марат Казей.

Паведамленне вучня.

(Дэманструецца партрэт Марата Казея)

Калі пачалася вайна, Марату Казею было адзінадццаць гадоў. Фашысты захапілі родную вёску Станькава, рваліся да Мінска. У бліжэйшых лясах і вёсках засталося шмат параненых чырвонаармейцаў, якія не змаглі адысці на ўсход. Рызыкуючы жыццём, іх ратавалі ад немцаў мясцовыя жыхары. Сярод іх была і маці Марата, Ганна Аляксандраўна. Аднойчы фашысты схапілі яе і пасля жорсткіх катаванняў павесілі.

“Я адпомшчу вам, лютыя чужынцы!” – пакляўся Марат Казей. Ён звязаўся з партызанамі і пачаў ім дапамагаць. А потым стаў разведчыкам партызанскага атрада “25 год Кастрычніка”.

Марату Казею споўнілася толькі чатырнаццаць гадоў, калі ён, акружаны карнікамі, загінуў у баі, але не здаўся ў палон.

Гэты трагічны момант адлюстраваны ў помніку, які выканаў скульптар Сяргей Селіханаў. Помнік пастаўлены ў 1959 годзе ў адным з цэнтральных паркаў у Мінску. Ён стаіць у акружэнні 14 елак – яны сімвалізуюць коль-касць пражытых юным героем гадоў.

(У час паведамлення дэманстрыруюцца слайды партрэта Марата Казея і помніка Марату Казею)

Настаўнік. Пасмяротна Марату Казею было прысвоена званне Героя Савец-кага Саюза. Яго Залатая Зорка знаходзіцца ў музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна і дзеці…. Як недарэчна злучаць два гэтыя словы ў адзін сказ. Слова «дзеці» асацыіруецца са словамі мір, яснае сонца, чыстае неба, зелень, вада… Дзеці – кветкі грамадства, а кветкам уласціва жыццё.

Дзеці…. З імі вайна абышлася бязлітасна. У яе крывавым віры загінула – страшная вымавіць – 13 мільёнаў дзяцей, з тых краін, якія удзельнічалі ў вай-не. У іх ліку многа дзяцей нашага сельскага савета. У гэтую лічбу ўваходзяць і дзеці арганізатара партызанскага руху на Віцебшчыне Міная Шмырова.

Паведамленне вучня.

Пра Міная Шмырова памятаюць у Беларусі і сёння. Асоба гэта легендарная: арганізатар партызанскага атрада на Віцебшчыне, які ў першыя месяцы акупацыі нанёс ворагу такія страты, што ў Суражскім раёне, дзе ён дзейнічаў, немцы павесілі ўздоўж дарог велізарныя аб’явы: “ Небяспечна! Зона партызан!”



Чацвёра дзяцей камандзіра засталіся ў вёсцы Пунічы, самаму маленькаму з іх, Мішы, было тры гады. 19 кастрычніка фашысты даведаліся, дзе яны зна-ходзяцца, і схапілі усіх. Трымалі іх у Суражы ў камендатуры да лютага 1942 года. Распаўсюджвалі лістоўкі з прапановай Шмырову здацца нямецкаму ка-мандаванню. За гэта абяцалі дзяцей адпусціць, але ўсе зразумелі, што гэта падман і расстрэлу не мінаваць. Бацьку Міная, так звалі яго партызаны, не схапілі. Усіх падазронных мужчын паказвалі малому Мішы, раптам той пазнае бацьку. А былы гарэза Мішка усе гэтыя “вочныя стаўкі” вельмі цяжка пераносіў. Адзін з ахоўнікаў дазволіў старэйшай дачце Лізе напісаць ліст бацьку. І яна напісала: “Тата, за нас не хе хвалюйся, нікога не слухай, да немцаў не ідзі. Калі цябе заб’юць, то мы не маем моцы і за цябе не адпомсцім. А калі нас заб’юць, тата, то ты за нас адпомсціш”.

Дзяцей расстралялі...

Настаўнік.

Паэт Аркадзь Куляшоў напісаў “Баладу пра чатырох заложнікаў”, якую надрукавалі ў газеце “За свабодную Беларусь”

Вучань.

Іх вядуць па жытнёвай сцяжынцы.



Чатырох.

Пад канвоем.

З дому.

Чатырнаццаць-



Старэйшай дзяўчынцы,

Тры гады хлапчуку малому.


Іх салдат

Да сцяны прыстаўляе.

Цэліць кат

У льняныя галовы,

Пачынае

З сына Міная.



Стрэл.

Упаў хлапчук трохгадовы...

Кат ізноў пісталет узнімае...

На сцяне – заложнікаў цені...

Вось і усё.

Перад бацькам Мінаем

Станьце, усе бацькі на калені!
Настаўнік.

Напярэдадні саракагоддзя Дня Перамогі ў 1985 годзе ў Суражы, каля школы, быў адкрыты помнік дзецям Міная Шмырова: Мішы, Зіне, Сярожы і Лізе.

(Дэмантруецца слайд помніка “Дзецям Міная Шмырова”)

Вялікая Айчынная вайна прымусіла рана пасталець Ніла Гілевіча. Д а пачатку вайны хлопчык скончыў толькі тры класы. Вось што пісаў ён у сваім вершы:


На ўзгорку пясчаным цвіце жаўтазель

На брацкай магіле дзяцей партызанскіх.

Стаю і гяджу, як па кветках зіркастых

Блукае маленства далёкага чмель.

Мы разам раслі тут – пад небам адным.

Смяяліся, плакалі, песні спявалі…

Той смех спапялялі, той спеў расстралялі,

А плач – уцалеў: ён у сэрцы маім.

Настаўнік.

Хочацца нагадаць, што і ў нашай вёсцы вырасла пятнаццацігадовая партызанка, якая разам з дарослымі ўдзельнічыла ў баявых аперацыях. (Дэманструецца фатаграфія Рымы Кунько)

Гэта Рыма Кунько. У адной з сутычак з гілераўцамі загінуў яе брат Валодзя. На магіле барта Рыма паклялася “За кожную кроплю тваёй крыві ворагі панясуць адказ. Я адпомшчу за цябе, не пашкадую жыцця дзеля свабоды любімай радзімы.”

Мужная патрыётка пусціла пад адкос 8 варожых эшалонаў, удзельнічала ў падрыве сямі мастоў, у аперацыі “Рэйкавая вайна”, разграміла 15 засадаў і 2 гарнізоны фашыстаў у вёсках Чучча і Кассё.

Гераічнай нашай зямлячцы Анатль Вялюгін прысвяціў верш.
Як рака на бурлівым прадвесні,

Закіпае юнацкая кроў.

Гэй, узнімем, таварыш мы песню

Пра дачку партызанскіх дуброў!


Паклялася маленькая Рыма

Над замучаным братам сваім:

Загадай як салдату Радзіма,

Я паду, я к салдат у баі.


Партызанскаю ночкай сцюдзёнай

Ад яе загарэлай рукі

Падыхалі звяроў гарнізоны,

Пад адкосы ішлі цягнікі.


Не жаўцее ніколі на ліпе,

Над магілаю Рымінай ліст.

Пад мястэчка славутае Ліпень

Нас склікае з краіны гарніст.


Дзеці і вайна.... Страшнае спалучэнне гэтых слоў і па сённяшні дзень узнікае раптоўна, каб абпаліць, спыніць, каб перасцерагчы.... Ёсць выслоўе: “На вайне дзяцей не бывае”. Тыя, што трапілі на вайну, павінны былі развітацца з дзяцінствам і не па гадах стаць дарослымі.У іх дзяцінстве былі бамбёжкі і бамбасховішчы.

Гэта яны працавалі ў калгасах замест дарослых.

Гэта дзеці вайны вучыліся пры свечках і газавых лампах, пісалі на газетах ці шматках шпалераў замест сшыткаў.

Зараз мы паслухаем расказы гэтых дзяцей.

(Дэманстрыруецца відэафільм з успамінамі былых дзяцей вайны, падрыхтаваны вучнямі)

Настаўнік.

Аднак іх дзяцінству зайдросцілі тыя дзеці, якія прайшлі праз канцлагеры.

Вучань.


Знаю, помните вы, не забыли

Хату детства и небо над ней,

Как в войну нас фашисты губили

За оградами концлагерей,

Всё мы видели, всё мы испытали –

Голод, холод, побои и страх,

К голым нарам порой примерзали

Малыши с сединой на висках.

Вучань.

Уначы, калі гуртам



мы плакалі ціха за дротам,-

Засвяцілі пражэктары раптам,

наўсцяж адчынілі вароты

І спусцілі на нас

зграю страшных аўчарак вялізных:

Мы не зналі, што іх

доўгі час не кармілі наўмысна...

Пакрамсаны, паклычаны ікламі,

ледзь жывы,

Я ляжаў і стагнаў на дарозе,

пакуль не дабіў вартавы...

Настаўнік.

Што вядома нашаму пакаленню пра канцлагеры? Я думаю, што многія нават не чулі гэтага слова і тым больш не задумваліся аб яго паходжанні. Умовы ў канцлагерах былі жудасныя. Жыццё было нечалавечным. Камеры зімой не абаграваліся, пастаянна здараліся эпідэміі. Дзеці паміралі ад голаду і хвароб.

Настаўнік.

Бяспрыкладна жахлівымі былі лагеры смерці, у якіх гітлераўцы абяскроў-лівалі дзяцей і падлеткаў. За адзін раз «высасвалі» па 500 грамаў крыві. Адзін з такіх лагераў быў у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна.

Вучань.


У гады вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг знаходзіўся перасыльны пункт малалетніх вязняў са Жлобінскага раёна і сумежных раёнаў. Дзяцей сілком адбіралі ў бацькоў, каб зрабіць донарамі для гітлераўскіх салдат. З гэтага перасыльнага пункта хлопчыкаў і дзяўчынак эшалонамі адпраўлялі ў фашысцкае рабства. Каля 2000 тысяч вязняў сталі закладнікамі “ новага” сусветнага парадку на Жлобіншчыне. У выніку нечалавечых катаванняў і эксперыментаў 1990 з іх загінулі. Вядомы імёны толькі 15 чырвобярэжскіх дзетак. Астатнія 1965 засталіся безыменнымі.

У чэрвені 2007 года ў вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Дзецям – ахвярам вайны”.

Мемарыял спраектаваны ў творчай майстэрні архітэктара Рэспублікі Беларусь Леаніда Левіна. Аўтар ўвасобіў у комплексе дзіцячыя мары. Цэнтрам мемарыяла з’яўляецца своеасаблівая “Плошча Сонца”. Па высаджаным яблыневым садзе разыходзяцца незвычайныя прамяні - алеі. Іх восем. Сем прамянёў маюць жоўты колер, а восьмы – (галоўны уваход у комплекс) – чорны. Гэта прамень Памяці, які нагадвае усім аб пакутах дзяцей вайны. Прамень накіраваны на захад, туды, адкуль летам 1941-га прыйшло на беларускую зямлю гора. На ім размешчана скульптура дзяўчынкі падлетка, у якой скульптар Аляксандр Фінскі ўвасобіў дзіцячы боль, адчай, гора адзіноты.

Вучань.


Мяркуецца, што прататыпам з’явілася дзяўчынка з Лёзна Каця Сусаніна. У 1944 годзе быў знойдзены яе ліст да свайго таты з надпісам “Дзядзечкі і цё-цечкі! Хто знойдзе гэты ліст, адпраўце калі ласка: палявая почта №... Сусаніну Пятру”. Але пісьмо да бацькі не дайшло. Ён і старэйшы сын загінулі на фронце. Сёння можна прачытаць пісьмо на своеасаблівай “класнай дошцы” мемарыяла. Вось вытрымкі з яго:

“Дарагі, добры татачка! Пішу я табе пісьмо з нямецкай катаргі. Калі ты, татачка, будзеш чытаць гэты ліст, мяне ў жывых не будзе. І мая просьба да цябе, тата: пакарай нямецкіх кравапійцаў! Гэта запавет тваёй дачкі, якая памірае. Некалькі слоў пра маму. Калі вернешся, маму не шукай. Яе расстралялі немцы. Калі дапытваліся пра цябе, афіцэр біў нагайкай па твары. Мама не сцярпела і горда сказала, вось яе апошнія словы: ” Вы не запалохаеце мяне біццём. Я ўпэўнена, што муж вернецца і выкіне вас, подлых захопнікаў, адсюль прэч”. І афіцэр выстраліў маме ў рот...

Татачка, мне споўнілася сёння 15 гадоў.

І калі б зараз ты сустрэў мяне, то не пазнаў бы сваю дачку. Я стала худзенькая, мае вочы запалі, коскі мне астрыглі нагала, рукі высахлі, сталі падобныя на граблі. Калі я кашляю, з рота ідзе кроў – і ў мяне адбілі лёгкія. А памятаеш, тата, два гады таму, калі мне споўнілася 13 гадоў? Якія добрыя былі мае імяніны? Ты мне тата сказаў: “Расці дачушка, на радасць вялікай!” Іграў патэфон, сяброўкі віншавалі мяне з днём нараджэння, і мы спявалі нашу любімую піянерскую песню...

Жыву ў драўлянай павеці: у пакой мне ўваходзіць нельга. Адзін раз пакаёўка полька Юзефа дала мне лусту хлеба, а гаспадыня ўбачыла і доўга біла Юзэфу бізуном па галаве і спіне. Два разы я ўцякала ад гаспадароў, але мяне знаходзіў іх дворнік... Сёння я даведалася навіну: Юзефа сказала, што гаспадары ад’яджаюць у Германію з вялікай партыяй нявольнікаў і нявольніц з Віцебшчыны. Цяпер яны бяруць і мяне з сабой. Не, я не паеду ў гэтую тройчы праклятую Германію! Я рашыла лепш памерці ў роднай старонцы, чым быць стаптанай ў праклятай нямецкай зямлі... Завяшчаю, тата: адпомсці за маму і за мяне. Бывай, добры татачка, іду паміраць.

Твая дачка Каця Сусаніна. Маё сэрца верыць: ліст дойдзе.

12 сакавіка 1943 года.”

(Дэманструецца слайд мемарыяла «Дзецям – ахвярам вайны»)

Настаўнік.

Падчас адкрыцця мемарыяла «Дзецям – ахвярам вайны» на кожнай парце незвычайнага «мёртвага класса» была запалена свечка і ўскладзены букет, а белыя паветраныя шары, выпушчаныя ў неба, сталі сімвалам дзіцячых душ.

На адваротным баку «класнай дошкі» - карта Беларусі з пазначанамі населенымі пунктамі, у якіх знаходзіліся канцлагеры з вялікай колькасцю дзяцей. Заканчваецца жалобная паласа на плошчы Сонца Караблікам шчасця і надзеі. Тут пазначаны 171 дзіцячае імя (Аксана, Максім, Мая, Марыя, Ядзя, Рэната і г.т. далей)…

На плошчы Сонца размешчаны і 24 мальберты-вітражы з малюнкамі. Гэта творы дзяцей пасляваеннага пакалення. Малюнкі яркія, прыгожыя. Яны пра мір, дабрыню, мары і шчасце.

Вайна апаліла дзяцінства беларускага паэта Юрася Свіркі. Уласнымі вачыма бачыў ён за калючай агароджай лагера для ваеннапалонных галодных і змучаных вязняў. Гэта пакінула глыбокі след у сэрцы будучага паэта і потым адлюстравалася ў яго вершах.

Вучні (па чарзе чытаюць верш Ю. Свіркі)

Іх вайны напаткала не дома,

А ў доме дзіцячым.

Не удалося нікога ім з родных пабачыць.


Як ваўкі,

Абступалі іх карнікі-фрыцы.

З ручак кроў іх смакталі

Блішчастыя шпрыцы.


Дзеці нават н езналі,

Што кроў аддавалі

Тым,

Хто іхніх бацькоў і братоў забівалі.


Хай такое

Ніколі не здарыцца ў свеце,

Каб марнелі ў палоне

Беларускія дзеці.


Страшныя пакуты прайшлі і дзеці блакаднага Ленінграда.

Вучань.


Дзіцячыя сведчанні вайны. На Нюрнбергскім працэсе быў прадстаўлены страшны дакумент – дзённік ленінградскай школьніцы Тані Савічавай. На старонках тоненькага блакнота ў 41 радку дзяўчынка апісала ўвесь жах блакады – смерць усёй шматлікай сям’і. Сем старонак па аднаму сказу. На кожнай старонцы – хто памёр і дата. На апошняй – “Памерлі ўсе. Засталася адна Таня”. Таню вывезлі па дарозе жыцця, але ад знясілення яна памерла.

(Дэманструецца слад з паказам лістоў дзённіка Тані Савічавай)


Настаўнік.

Наша сённяшняя памяць пра падзеі таго часу не проста даніна павагі, бяж-межная падзяка героям, якія загінулі, глыбокая пашана да ветэранаў той жахлівай вайны, да ўсіх тых хто перажыў яе, хто набліжаў перамогу над ворагам. Яна ў адчуванні кожнага з нас асабістага дачынення да лёсу, да жыцця, да спраў і здзяйсненняў свайго народа.

Памяць кожнага з нас робіць тое месца, дзе нарадзіўся, роднай старонкай, навакольных людзей – суайчыннікамі, а краіну, у якой мы жывём- Радзімай, Бацькаўшчынай.

Давайце ўшануем хвілінай маўчання памяць усіх тых, чые жыцці згублены, чыё дзяцінства ўкралі тыя, каго нельга назваць высакародным словам Чалавек.

(Хвіліна маўчання)

Вучань.


У нашай вёсцы пражываюць тыя, хто таксама ў гады вайны быў у дзіцячым узросце, хто перанёс на сваіх плячах цяжкія выпрабаванні вайны.

(Выступае ветэран Вялікай Айчыннай вайны)

Дзеці вусна падбіраюць словы-асацыяцыі да слоў:

ВАЙНА смерць

забойства

гора

слёзы


гібель

страх


зло

зверства
МІР шчасце

радасць

усмешка


жыцце

свабода


святло

Работа па картках (у групах)

1-я група: “Ад вайны нельга чакаць ніякіх выгод” (Вергілій)

2-я група: “Мір – дабрачыннасць цывілізацыі, вайна – яе злачынства” (В. Гюго).

3-я группа: “Вайна ператварае ў дзікіх звяроў людзей, народжаных, каб жыць братамі” (Вальтэр)

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Настаўнік.

Наша сустрэча падыходзіць да заканчэння. Хочацца верыць, што ўсё, пра што сёння гаварылася, знайшло водгук у вашых сэрцах, і усе мы будзем помніць аб жудасных днях вайны, аб тых , хто назаўсёды застаўся юным, будзем разумець, якое гэта шчасце – кожны дзень мець на стале досыць хлеба, што варта цаніць жыццё, якім бы складаным яно ні здавалася, што варта берагчы і любіць людзей, якім лёс прызначыў быць побач з вамі. Выслоўе

« абы не было вайны» - не проста пустыя гукі. Усякія крызісы, непрыемнасці, неспадзяванкі можна пераадолець і перажыць, калі на зямлі няма вайны.

Вучні складаюць сінквейны са словамі «вайна і мір»

Гучыць апошні куплет песні «Бухендвальдскі набат»
Вучаніца чытае верш Е.Лось
Мір – гэта ранак зялены,

Сонца на парастку кожным.

Мір – гэта маці, дзіценак,

Радасць на твары прыгожым.

Мір – калі ўсе пуцявіны

Водарам лета дурманяць,

Мір – калі толькі ўспаміны

Вочы слязамі туманяць.

Дадатак
Дзеці вайны (П. Панчанка)
Ім не спявалі маткі калыханкі,

Яны не чулі казак ад дзядоў,

Палохаў іх ахрыплы голас танка,

Трывожыў іх журботны енк удоў.


Яны не плакалі бяссоннымі начамі,

Кал іад бмбаў несл іх ў склеп.

І словы першыя, якім іх навучылі,

Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб.


Заціхнуць бітвы. Вораг будзе знішчан.

І дзеці прычакаюць таго дня,

Калі з-пад воблака ўпадзе на папялішчы,

Як ёплы дождж, густая цішыня.


Нясмела з хат яны у поле выйдуць,

Каб першы раз спакойна ў жыцці

Палюбавацца родным краявідам,

Паслухаць звон рачулкі ў трысці.


Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!

І ўсё ж іх сэрцы задрыжаць не раз:

Ім здасца самалётам першы бусел,

Пажарам здасца перешая зара.


Лагодны гром за дальняю дубровай

Напомніць ім пра жах бамбардзіровак.



І часта, часта ў чыстыя іх сны

Ўрывацца будуць галасы вайны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка