Урок Памяці «Дзеці вайны» Мэта: нагадаць падрастаючаму пакаленню аб гераічным змаганні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны




Дата канвертавання08.05.2016
Памер107.14 Kb.
Тэма: Урок Памяці «Дзеці вайны»

Мэта: нагадаць падрастаючаму пакаленню аб гераічным змаганні

беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

пазнаёміць вучняў з лёсамі дзяцей вайны і на прыкладзе іх мужнасці,

гераізму, вытрымцы выхоўваць пачуццё патрыятызму,

грамадзянскасці, абавязку перад Радзімай;

выхоўваць павагу да тых, хто прынёс нам мір, садзейнічаць развіццю

творчых здольнасцей вучняў.

Забяспячэнне мерапрыемства: мультымедыа, выставы кніг і малюнкаў

(Кніжная выстава “Прайшла праз дзяцінства вайна”.

Выстава малюнкаў “Вайна праз сэрцы новых пакаленняў”

У цэнтры залы ставіцца столік з хлебам і лампадай.)

(Хлеб як аснова матэрыяльнага жыцця і багацця нашага народа, а лампада – гэта памяць аб загінуўшых.)

Ход Урока Памяці

Настаўнік. Сёння мы з вамі правядзём не зусім звычайны ўрок. А урок Памяці, тэма якога “Дзеці вайны”. Вы ведаеце, што ў гэтым годзе адна з самых памятных падзей - гэта святкаванне 70-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сёння вырасла і стала дарослым пакаленне, якое не ведала выбухаў снарадаў, ні гора ад атрыманых пахаванак. Яно ведае пра вайну па ўспамінах дзядоў і расказах бацькоў. Пагэтаму на наш урок мы запрасілі і паслухаем апошніх сведкаў той вайны, тых хто ў гэты час быў у дзіцячым узросце - дзяцей вайны, каб на іх прыкладзе мужнасці, гераізму, вытрымцы быць сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі сваёй краіны.

(Прадстаўляюцца госці ўрока)

Дзяцінства –самы прыгожы час у жыцці кожнага пакалення. Блакітнае неба над галавою. Побач мама і тата. Самыя лепшыя, самыя добрыя ўспаміны мы звязваем з дзяцінствам. Але было пакаленне, для якога напамін аб дзяцінстве звязаны з невыносным болем, жахам, адчаем. На долю гэтых дзяцей выпалі вельмі цяжкія выпрабаванні. Іх надзеі на шчаслівае дзяцінства не спраўдзіліся, таленты так і не расквітнелі. Замест школьных парт яны бачылі смерць, разбурэнні, пакуты родных і блізкіх людзей. Гэта дзеці вайны. Разам з дарос-лымі яны ішлі з занятых або спаленых фашыстамі вёсак у партызанскія атра-ды, станавіліся сувязнымі, сынамі палкоў, разведчыкамі, збіралі розныя звесткі пра ворагаў.

Дзеці вайны.... Не па ўзросту сталыя, неслі на сваіх кволых плячах цяжар ваеннага часу. Яны гінулі ў фашысцкіх канцлагерах, у баях, паміралі ад ран, ад голаду. Але вораг ні на хвіліну не забываў, што нянавісць да яго ўсенародная, што нават дзеці абараняюць сваю зямлю. Адным з такіх быў Марат Казей.

Паведамленне вучня.

(Дэманструецца партрэт Марата Казея)

Калі пачалася вайна, Марату Казею было адзінадццаць гадоў. Фашысты захапілі родную вёску Станькава, рваліся да Мінска. У бліжэйшых лясах і вёсках засталося шмат параненых чырвонаармейцаў, якія не змаглі адысці на ўсход. Рызыкуючы жыццём, іх ратавалі ад немцаў мясцовыя жыхары. Сярод іх была і маці Марата, Ганна Аляксандраўна. Аднойчы фашысты схапілі яе і пасля жорсткіх катаванняў павесілі.

“Я адпомшчу вам, лютыя чужынцы!” – пакляўся Марат Казей. Ён звязаўся з партызанамі і пачаў ім дапамагаць. А потым стаў разведчыкам партызанскага атрада “25 год Кастрычніка”.

Марату Казею споўнілася толькі чатырнаццаць гадоў, калі ён, акружаны карнікамі, загінуў у баі, але не здаўся ў палон.

Гэты трагічны момант адлюстраваны ў помніку, які выканаў скульптар Сяргей Селіханаў. Помнік пастаўлены ў 1959 годзе ў адным з цэнтральных паркаў у Мінску. Ён стаіць у акружэнні 14 елак – яны сімвалізуюць коль-касць пражытых юным героем гадоў.

(У час паведамлення дэманстрыруюцца слайды партрэта Марата Казея і помніка Марату Казею)

Настаўнік. Пасмяротна Марату Казею было прысвоена званне Героя Савец-кага Саюза. Яго Залатая Зорка знаходзіцца ў музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна і дзеці…. Як недарэчна злучаць два гэтыя словы ў адзін сказ. Слова «дзеці» асацыіруецца са словамі мір, яснае сонца, чыстае неба, зелень, вада… Дзеці – кветкі грамадства, а кветкам уласціва жыццё.

Дзеці…. З імі вайна абышлася бязлітасна. У яе крывавым віры загінула – страшная вымавіць – 13 мільёнаў дзяцей, з тых краін, якія удзельнічалі ў вай-не. У іх ліку 26 дзяцей нашага сельскага савета. У гэтую лічбу ўваходзяць і дзеці арганізатара партызанскага руху на Віцебшчыне Міная Шмырова.

Паведамленне вучня.

Пра Міная Шмырова памятаюць у Беларусі і сёння. Асоба гэта легендарная: арганізатар партызанскага атрада на Віцебшчыне, які ў першыя месяцы акупацыі нанёс ворагу такія страты, што ў Суражскім раёне, дзе ён дзейнічаў, немцы павесілі ўздоўж дарог велізарныя аб’явы: “ Небяспечна! Зона партызан!”

Чацвёра дзяцей камандзіра засталіся ў вёсцы Пунічы, самаму маленькаму з іх, Мішы, было тры гады. 19 кастрычніка фашысты даведаліся, дзе яны зна-ходзяцца, і схапілі усіх. Трымалі іх у Суражы ў камендатуры да лютага 1942 года. Распаўсюджвалі лістоўкі з прапановай Шмырову здацца нямецкаму ка-мандаванню. За гэта абяцалі дзяцей адпусціць, але ўсе зразумелі, што гэта падман і растрэлу не мінаваць. Бацьку Міная, так звалі яго партызаны, не схапілі. Усіх падазронных мужчын паказвалі малому Мішы, раптам той пазнае бацьку. А былы гарэза Мішка усе гэтыя “вочныя стаўкі” вельмі цяжка пераносіў. Адзін з ахоўнікаў дазволіў старэйшай дачце Лізе напісаць ліст бацьку. І яна напісала: “Тата, за нас не хе хвалюйся, нікога не слухай, да немцаў не ідзі. Калі цябе заб’юць, то мы не маем моцы і за цябе не адпомсцім. А калі нас заб’юць, тата, то ты за нас адпомсціш”.

Дзяцей растралялі...

Настаўнік.

Паэт Аркадзь Куляшоў напісаў “Баладу пра чатырох заложнікаў”, якую надрукавалі ў газеце “За свабодную Беларусь”

Вучань.

Іх вядуць па жытнёвай сцяжынцы.



Чатырох.

Пад канвоем.

З дому.

Чатырнаццаць-



Старэйшай дзяўчынцы,

Тры гады хлапчуку малому.


Іх салдат

Да сцяны прыстаўляе.

Цэліць кат

У льняныя галовы,

Пачынае

З сына Міная.



Стрэл.

Упаў хлапчук трохгадовы...

Кат ізноў пісталет узнімае...

На сцяне – заложнікаў цені...

Вось і усё.

Перад бацькам Мінаем

Станьце, усе бацькі на калені!
Настаўнік.

Напярэдадні саракагоддзя Дня Перамогі ў 1985 годзе ў Суражы, каля школы, быў адкрыты помнік дзецям Міная Шмырова: Мішы, Зіне, Сярожы і Лізе.

(Дэмантруецца слайд помніка “Дзецям Міная Шмырова”)

Настаўнік.

Дзеці і вайна.... Страшнае спалучэнне гэтых слоў і па сённяшні дзень узнікае раптоўна, каб абпаліць, спыніць, каб перасцерагчы.... Ёсць прыслоўе: “На вайне дзяцей не бывае”. Тыя, што трапілі на вайну, павінны былі развітацца з дзяцінствам і не па гадах стаць дарослымі.У іх дзяцінстве былі бамбёжкі і бамбасховішчы.

Гэта яны працавалі ў калгасах замест дарослых.

Гэта дзеці вайны вучыліся пры свечках і газавых лампах, пісалі на газетах ці шматках шпалераў замест сшыткаў.

Зараз мы паслухаем расказы гэтых дзяцей.

(Расказ аднаго з гасцей, затым дэманстрыруецца відэафільм з успамінамі былых дзяцей вайны, падрыхтаваны вучнямі)

Настаўнік.

Аднак іх дзяцінству зайдросцілі тыя дзеці, якія прайшлі праз канцлагеры.

Вучань.


Знаю, помните вы, не забыли

Хату детства и небо над ней,

Как в войну нас фашисты губили

За оградами концлагерей,

Всё мы видели, всё мы испытали –

Голод, холод, побои и страх,

К голым нарам порой примерзали

Малыши с сединой на висках.

Вучань.

Уначы, калі гуртам



мы плакалі ціха за дротам,-

Засвяцілі пражэктары раптам,

наўсцяж адчынілі вароты

І спусцілі на нас

зграю страшных аўчарак вялізных:

Мы не зналі, што іх

доўгі час не кармілі наўмысна...

Пакрамсаны, паклычаны ікламі,

ледзь жывы,

Я ляжаў і стагнаў на дарозе,

пакуль не дабіў вартавы...

Настаўнік.

Што вядома нашаму пакаленню пра канцлагеры? Я думаю, што многія нават не чулі гэтага слова і тым больш не задумваліся аб яго паходжанні. Умовы ў канцлагерах былі жудасныя. Жыццё было нечалавечным. Камеры зімой не абаграваліся, пастаянна здараліся эпідэміі. Дзеці паміралі ад голаду і хвароб.

(Выступленне былога вязня дзіцячага канцлагера)

Настаўнік.

Бяспрыкладна жахлівымі былі лагеры смерці, у якіх гітлераўцы абяскроў-лівалі дзяцей і падлеткаў. За адзін раз «высасвалі» па 500 грамаў крыві. Адзін з такіх лагераў быў у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна.

Вучань.

У гады вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг знаходзіўся перасыльны пункт малалетніх вязняў са Жлобінскага раёна і сумежных раёнаў. Дзяцей сілком адбіралі ў бацькоў, каб зрабіць донарамі для гітлераўскіх салдат. З гэтага перасыльнага пункта хлопчыкаў і дзяўчынак эшалонамі адпраўлялі ў фашысцкае рабства. Каля 2000 тысяч вязняў сталі закладнікамі “ новага” сусветнага парадку на Жлобіншчыне. У выніку нечалавечых катаванняў і эксперыментаў 1990 з іх загінулі. Вядомы імёны толькі 15 чырвобярэжскіх дзетак. Астатнія 1965 засталіся безыменнымі.



У чэрвені 2007 года ў вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Дзецям – ахвярам вайны”.

Мемарыял спраектаваны ў творчай майстэрні архітэктара Рэспублікі Беларусь Леаніда Левіна. Аўтар ўвасобіў у комплексе дзіцячыя мары. Цэнтрам мемарыяла з’яўляецца своеасаблівая “Плошча Сонца”. Па высаджаным яблыневым садзе разыходзяцца незвычайныя прамяні - алеі. Іх восем. Сем прамянёў маюць жоўты колер, а восьмы – (галоўны уваход у комплекс) – чорны. Гэта прамень Памяці, які нагадвае усім аб пакутах дзяцей вайны. Прамень накіраваны на захад, туды, адкуль летам 1941-га прыйшло на беларускую зямлю гора. На ім размешчана скульптура дзяўчынкі падлетка, у якой скульптар Аляксандр Фінскі ўвасобіў дзіцячы боль, адчай, гора адзіноты.

Вучань.

Мяркуецца, што прататыпам з’явілася дзяўчынка з Лёзна Каця Сусаніна. У 1944 годзе быў знойдзены яе ліст да свайго таты з надпісам “Дзядзечкі і цё-цечкі! Хто знойдзе гэты ліст, адпраўце калі ласка: палявая почта №... Сусаніну Пятру”. Але пісьмо да бацькі не дайшло. Ён і старэйшы сын загінулі на фронце. Сёння можна прачытаць пісьмо на своеасаблівай “класнай дошцы” мемарыяла. Вось вытрымкі з яго:

“Дарагі, добры татачка! Пішу я табе пісьмо з нямецкай катаргі. Калі ты, татачка, будзеш чытаць гэты ліст, мяне ў жывых не будзе. І мая просьба да цябе, тата: пакарай нямецкіх кравапійцаў! Гэта запавет тваёй дачкі, якая памірае. Некалькі слоў пра маму. Калі вернешся, маму не шукай. Яе растралялі немцы. Калі дапытваліся пра цябе, афіцэр біў нагайкай па твары. Мама не сцярпела і горда сказала, вось яе апошнія словы: ” Вы не запалохаеце мяне біццём. Я ўпэўнена, што муж вернецца і выкіне вас, подлых захопнікаў, адсюль прэч”. І афіцэр выстраліў маме ў рот...

Татачка, мне споўнілася сёння 15 гадоў.

І калі б зараз ты сустрэў мяне, то не пазнаў бы сваю дачку. Я стала худзенькая, мае вочы запалі, коскі мне астрыглі нагала, рукі высахлі, сталі падобныя на граблі. Калі я кашляю, з рота ідзе кроў – і ў мяне адбілі лёгкія. А памятаеш, тата, два гады таму, калі мне споўнілася 13 гадоў? Якія добрыя былі мае імяніны? Ты мне тата сказаў: “Расці дачушка, на радасць вялікай!” Іграў патэфон, сяброўкі віншавалі мяне з днём нараджэння, і мы спявалі нашу любімую піянерскую песню...

Жыву ў драўлянай павеці: у пакой мне ўваходзіць нельга. Адзін раз пакаёўка полька Юзефа дала мне лусту хлеба, а гаспадыня ўбачыла і доўга біла Юзэфу бізуном па галаве і спіне. Два разы я ўцякала ад гаспадароў, але мяне знаходзіў іх дворнік... Сёння я даведалася навіну: Юзефа сказала, што гаспадары ад’яджаюць у Германію з вялікай партыяй нявольнікаў і нявольніц з Віцебшчыны. Цяпер яны бяруць і мяне з сабой. Не, я не паеду ў гэтую тройчы праклятую Германію! Я рашыла лепш памерці ў роднай старонцы, чым быць стаптанай ў праклятай нямецкай зямлі... Завяшчаю, тата: адпомсці за маму і за мяне. Бывай, добры татачка, іду паміраць.

Твая дачка Каця Сусаніна. Маё сэрца верыць: ліст дойдзе.

12 сакавіка 1943 года.”

(Дэманструецца слад мемарыяла «Дзецям – ахвярам вайны»)

Настаўнік.

Падчас адкрыцця мемарыяла «Дзецям – ахвярам вайны» на кожнай парце незвычайнага «мёртвага класса» была запалена свечка і ўскладзены букет, а белыя паветраныя шары, выпушчаныя ў неба, сталі сімвалам дзіцячых душ.

На адваротным баку «класнай дошкі» - карта Беларусі з пазначанамі населенымі пунктамі, у якіх знаходзіліся канцлагеры з вялікай колькасцю дзяцей. Заканчваецца жалобная паласа на плошчы Сонца Караблікам шчасця і надзеі. Тут пазначаны 171 дзіцячае імя (Аксана, Максім Мая, Марыя, Ядзя, Рэната і г.т. далей)…

На плошчы Сонца размешчаны і 24 мальберты-вітражы з малюнкамі. Гэта творы дзяцей пасляваеннага пакалення. Малюнкі яркія, прыгожыя. Яны пра мір, дабрыню, мары і шчасце.

Страшныя пакуты прайшлі і дзеці блакаднага Ленінграда.

Вучань.


Дзіцячыя сведчанні вайны. На Нюрнбергскім працэсе быў прадстаўлены страшны дакумент – дзённік ленінградскай школьніцы Тані Савічавай. На старонках тоненькага блакнота ў 41 радку дзяўчынка апісала ўвесь жах блакады – смерць усёй шматлікай сям’і. Сем старонак па аднаму сказу. На кожнай старонцы – хто памёр і дата. На апошняй – “Памерлі ўсе. Засталася адна Таня”. Таню вывезлі па дарозе жыцця, але ад знясілення яна памерла.

(Дэманструецца слад з паказам лістоў дзённіка Тані Савічавай. Расказ былога сведка блакаднага Ленінграда)

Вучань.

Я не хочу, чтоб голос орудийной канонады



Услышал мой ребёнок,

Мой и твой.

Я не хочу, чтоб голод

Ленинграда

Коснулся их блокадною рукой.

Я не хочу, чтоб даты обнажились,

Как роковая опухоль земли.

Я не хочу, чтоб вновь ожили

И чью-то жизнь с собою унесли.

Пусть вскинут люди миллион ладоней

И защитят прекрасный солнца лик

От гари пепелищ и от хатынской боли.

Навечно! Навсегда!

А не на миг!

Я не хочу, чтоб голос орудийной канонады

Услышал мой ребёнок, мой и твой.

Пусть мир взорвётся криком:

«Нет! Не надо!»

Мне нужен сын не мёртвый, а живой!

Настаўнік.

Наша сённяшняя памяць пра падзеі таго часу не проста даніна павагі, бяж-межная падзяка героям, якія загінулі, глыбокая пашана да ветэранаў той жахлівай вайны, да ўсіх тых хто перажыў яе, хто набліжаў перамогу над ворагам. Яна ў адчуванні кожнага з нас асабістага дачынення да лёсу, да жыцця, да спраў і здзяйсненняў свайго народа.

Памяць кожнага з нас робіць тое месца, дзе нарадзіўся, роднай старонкай, навакольных людзей – суайчыннікамі, а краіну, у якой мы жывём- Радзімай, Бацькаўшчынай.

Давайце ўшануем хвілінай маўчання памяць усіх тых, чые жыцці згублены, чыё дзяцінства ўкралі тыя, каго нельга назваць высакародным словам Чалавек.

(Хвіліна маўчання)

Вучань.

У нашай вёсцы пражываюць тыя, хто таксама ў гады вайны быў у дзіцячым узросце, хто перанёс на сваіх плячах цяжкія выпрабаванні вайны.



(Дэманструюцца слайды нашых аднавяскоўцаў, дзяцей ваеннага часу)

Настаўнік.



Наша сустрэча падыходзіць да заканчэння. Хочацца верыць, што ўсё, пра што сёння гаварылася, знайшло водгук у вашых сэрцах, і усе мы будзем помніць аб жудасных днях вайны, аб тых , хто назаўсёды застаўся юным, будзем разумець, якое гэта шчасце – кожны дзень мець на стале досыць хлеба, што варта цаніць жыццё, якім бы складаным яно ні здавалася, што варта берагчы і любіць людзей, якім лёс прызначыў быць побач з вамі. Выслоўе

« абы не было вайны» - не проста пустыя гукі. Усякія крызісы, непрыемнасці, неспадзяванкі можна пераадолець і перажыць, калі на зямлі няма вайны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка