Урок падагульненне па тэме "Антонімы. Іх ужыванне" Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Цімашэнка Вольга




Дата канвертавання15.05.2016
Памер37.18 Kb.
Адзел адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №39 г. Гомеля”

Урок - падагульненне па тэме


“Антонімы. Іх ужыванне”

Выкладчык беларускай мовы

і літаратуры

Цімашэнка Вольга

Анатольеўна

Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Антонімы”, працягваць развіваць

уменне знаходзіць антонімы у тэксце, складаць з антонімамі сказы,

дыялог, развіваць маўленне і лагічнае мысленне; на прыкладзе пэўных

заданняў выхаваць павагу і любоў да вуснай народнай творчасці,

народных традыцый.

I. Ход урока


Арганізацыйны момант

II. Паўтарэнне вывучанага



1. Уступнае слова настаўніка. (Настаўнік называе тэму, мэты ўрока)

2. Франтальнае апытванне


  • Якія словы называюцца антонімамі? (Cловы адной і той жа часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі. Прыклад: дзень – ноч, белы – чорны)

  • Калі ўжываюцца антонімы? (Антонімы ўжываюцца ў мове пры апісанні ці характарыстыцы прадметаў і з,яў, супрацьлеглых па якіх-небудзь прыметах).

  • Што антонімы надаюць мове? Чым яны служаць? (Антонімы надаюць мове выразнасць, служаць сродкам сувязі сказаў у тэксце ці частках сказа).

  • На якія групы падзяляюцца антонімы? (Вылучаюцца аднакараневыя і рознакараневыя антонімы. Прыглад: унесці – вынесці, вяселы – невяселы, шчасце – нешчасце (аднакараневыя); халодны – гарачы, старэць – маладзець (рознакараневыя)

  • Да якіх слоў нельга падабраць антонімы? (Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем (дом, рука, цагліна, дрэва) і спецыяльныя тэрміны (геолаг, філасофія, фармацэўт, радыус).


3. Індывідуальная работа па картках (на месцах) (на 5-6 б.)

Картка 1


Заданне. Падбярыце да слоў антонімы. З трыма словамі складзіце сказы. Вызначце ў іх граматычныя асновы.

Моцны, лянівы, смяецца, вяселы, роўна, чысты, неба, адчыніць, рана.

Картка 2


Заданне. Падбярыце да слоў антонімы. Вызначце, якімі часцінамі мовы з,яўляюцца дадзеныя словы.

Скупы, ноч, пад,ехаць, добры, сумна, маўклівы, гаварыць, хіма, ісці, пусты.
4. Заданне. Вызначце, якое слова лішняе ў кожным радку (вусна).

Горача, светла, холадна

Блізкі, далёкі, добры

Выліць, наліць, падліць

Адважны, баязлівы, страшны.

Легкі, мяккі, цверды.

Бодры, змучаны, ласкавы.


5. Індывідуальная работа ля дошкі. (Камянціраванае пісьмо).
Заданне

Падбярыце да слоў антонімы. Растлумачце іх правапіс. Чаму не да ўсіх слоў можна падабраць антонімы? Вызначце, якой часцінай мовы з,яўляюцца дадзеныя словы.


Унізе – уверсе, легкі – цяжкі, гучна – ціха, вайна – мір, пясчаны, маўчаць – гаварыць, жыцце – смерць, верабей, маленькі – вялікі, радасць – смутак, стадыён.

6. Заданне пісьмовае


Прачытайце загадкі. Адкадайце іх. Выпішыце антонімы парамі.
1. Ноччу маўчыць, удзень гамоніць;

маці другая, дзяцей навучае. (Школа).

2. Зімой і летам адным цветам. (Елка)

3. Спераду шыльца, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно. (Ластаўка)

4. Чорная карова ўвесь дзень пабарола; белая ўстала – усіх пападымала.

(Дзень і ноч)

5. Летам апранаюцца, зімой раздзяваюцца (Лісцёвыя дрэвы)
7. Праслухаем казку. Знойдзем антонімы. Растлумачым значэнне выдзеленых слоў.

Жылі-былі сем братоў, сем Агафонаў. Сем бесталковых. Абрыдла ім сядзець. Задумалі яны па свеце пагуляць, людзей паглядзець, сябе паказаць.

- Як, братцы, паедзем: па вадзе ці па зямлі?

- Па вадзе лепш

Спусціліся Агафоны да ракі, селі ў лодку – давай грэсці. Адны ўправа грабуць, другія – улева. Не ідзе лодка ні туды, ні сюды – стаіць на месцы.

Спужаліся Агафоны:

- Відаць, нехта лодку трымае!

Пачуў іх рыбак, гаворыць ім:

- Эх, вы, мякінныя галовы! Ды калі вы будзеце ў розныя бакі веславаць – лодка век з месца не зрушыць. Усе ў адзін бок вяслуйце…
8. Заданне.

Прачытайце прыказкі. Запішыце прапушчаныя словы-антонімы да выдзеленых слоў.


1. Чорнае … не стане. 2. Дрэнны пачатак не к добраму … 3. Лёгка раскідаць, ды … збіраць. 4. Хто чужога не шануе, той … не мае. 5. Блізка відаць, ды … дыбаць.
9. Слова настаўніка

Такім чынам мы сёння з вамі гаварылі пра словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне – антонімы.


Рэфлексія
запомніў



Я навучыўся
зацікавіўся

IV. Выстаўленне адзнак



V. Д/з § 25, пр. 167



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка