Урок па творчасці Міколы Гусоўскага. Паэма "Песня пра зубра" На вывучэнне біяграфіі Міколы Гусоўскага, знаёмства з гісторыяй напісання паэмы "




Дата канвертавання29.06.2016
Памер58.37 Kb.
Неўміручасць слова (Урок па творчасці Міколы Гусоўскага.

Паэма “Песня пра зубра”)

На вывучэнне біяграфіі Міколы Гусоўскага , знаёмства з гісторыяй напісання паэмы “Песня пра зубра” адводзіцца праграмай адна гадзіна, другая гадзіна прызначана для разгляду вобраза князя Вітаўта. Безумоўна, настаўнік мае права пераразмеркаваць гадзіны на вывучэнне творчасці Міколы Гусоўскага, аднак ідэйны змест паэмы цяжка спасцігнуць без разумення светапогляду пісьменніка, гісторыі напісання твора. Пагэтаму як бы настаўнік не планаваў правядзенне другога ўрока, без “пагружэння” яму не абысціся. Менавіта з улікам такіх абставін мною распрацаваны ўрок. Да таго ж трэба дабавіць тую акалічнасць, што для самастойнага прачытання паэма падыходзіць у класах з высокай вучнёўскай матывацыяй, добрым валоданнем мовы, бо з урыўкаў падручніка цяжка сфарміраваць уяўленне аб мастацкай каштоўнасці твора, а чытаць нават у перакладзе Язэпа Семяжона даволі паблематычна для вучняў. Урок не патрабуе папярэдняга прачытання паэмы, выканання індывідуальных заданняў.

Мэта ўрока

Мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць



ведаць: адказ на ключавое пытанне ўрока, асноўныя характарыстыкі эпохі Адраджэння, асноўныя моманты біяграфіі Міколы Гусоўскага, тэматыку і праблематыку паэмы;

умець заўважаць тыповае ў біяграфіях Скарыны і Гусоўскага, вызначаць прычынна-выніковыя сувязі, вызначаць ключавыя моманты тэксту, суадносіць тэкст з ілюстрацыяй да яго.

Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыянальна-вобразным узроўні, прымаць пазіцыю і аргументаваць яе пры правядзенні дыскусіі, садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучня

Прэзентацыя

    1. Арганізуе работу на ўроку з дапамогай эпіграфа.

Прапануе ключавое пытанне ўрока:

- Чаму творчасць Міколы Гусоўскага называюць неўміручай?

1.2. Арганізуе работу па вызначэнні асноўных характарыстык эпохі Адраджэння:

1.Беларусь уваходзіць у склад ВКЛ

2.Беларусь уваходзіць у склад Рэчы Паспалітай

3.Беларусь – асобныя княствы, аб’яднаныя вакол Кіева

4. Актуальная праблема зямнога прызначэння людзей

5.Актуальная праблема замагільнага ўзнагароджання

6. Арыентацыя на даследаванне прыроды і чалавека

7.Пашырэнне ідэй гуманізму і патрыятызму

8.Пашырэнне ідэі адданага служэння Богу

9.Узнікненне кнігадрукавання

10.Фарміраванне старабеларускай мовы

Праводзіць карэкцыю ведаў. Высвятляе прычыны памылак.

1.3.Арганізуе парную работу па вывучэнні біяграфіі Міколы Гусоўскага.

Каменціруе работы вучняў, адзначае станоўчыя бакі, тлумачыць прычыны памылак.

1.4. Пастаноўка праблемнага пытання:

На якое пытанне вельмі цяжка даць адказ, калі не ведаеш творчасці пісьменніка? (Светапогляд)

Арганізуе самастойную пазнаваўчую дзейнасць па засваенні зместу паэмы. Прыём “Чытанне з ілюстрацыяй”

Праверка выканання задання. Настаўнік спыняе работу праз 7 мінут, калі вучням не ўдалося зрабіць ілюстрацыю, яны вывешваюць чысты ліст на дошку, пры гэтым называюць, што хацелі намаляваць.

Праводзіць падсумаванне работы.

Якую неадпаведнасць можна заўважыць паміж малюнкамі і назвай паэмы?

Форма паэмы ўяўляе сабой суразмернае чаргаванне эпасу і лірычнай споведзі ад першай асобы.

З яе эпічнага рытму выплёскваецца глыбокі горкі роздум над вечнымі тэмамі літаратуры – аб вайне і міры, аб жыцці і смерці,аб трагічным лёсе чалавека, у якога заўтрашні дзень пад пагрозай варожага нашэсця.

Прапануе адказаць на праблемнае пытанне ўрока:

Як бы вы цяпер сфармулявалі жыццёвае крэда паэта?

1.5. Правярае дасягнутасць мэты ўрока, прапануе вучням адказаць на ключавое пытанне ўрока

1.6. Дамашняе заданне прапаноўвае на выбар:

Варыянт 1

Па мажлівасці паглядзіце фільм Эдуарда Перагуда.

Ці мяняе ваша першае ўражанне ад паэмы экранізацыя твора.

Варыянт 2

Вывучыце ўрывак з паэмы на памяць (на выбар)


    1. Праз эпіграф успрымаюць ключавое пытанне ўрока.




    1. 1.2. Адзначаюць правільныя характарыстыкі эпохі Адраджэння, адрозніваюць ад іншых гістарычных часоў:

1.Беларусь уваходзіць у склад ВКЛ

    1. 4. Актуальная праблема зямнога прызначэння людзей

    2. 6. Арыентацыя на даследаванне прыроды і чалавека

    3. 7.Пашырэнне ідэй гуманізму і патрыятызму

    4. 9.Узнікненне кнігадрукавання

    5. 10.Фарміраванне старабеларускай мовы

Карэкціруюць адказы, высвятляюць прычыны памылак
1.3.На аснове падабенства біяграфіі Ф Скарыны і Гусоўскага прапаноўваюць магчымы варыянт адказу па наступным плане:

месца нараджэння,

час нараджэння

у якой сям’і нарадзіўся (занятак бацькі)

адукацыя

прафесія


падзея, якая падштурхнула да напісання паэмы”Песня пра зубра”…

мова, на якой напісаў паэму

жыццёвае крэда (светапогляд)

Самаправерка работы.Звяраюць з эталонам.

1.4.У парах чытаюць урывак з паэмы (пераклад Семяжона)

(1 старонку друкаванага тэксту) і выконваюць ілюстрацыю да прачытанага (7 мінут)

Прэзентуюць работу па плане:

Звярніце ўвагу на мастацкія вобразы паэмы.

Адзначце стрыжнёвыя вобразы паэмы.

На ілюстрацыях можна заўважыць воінаў, а вось зубра толькі на адным малюнку.

 

Фармулююць светапогляд, жыццёвае крэда пісьменніка



1.5.Запаўняюць пропуск выніковага задання.

Мастак, які хоць і……………………………………….., але – неўміручы, бо……………………




    1. Самавызначаюцца на выбар дамашняга задання


Слайд 2

Слайд 3,4


Слайд 5


Слайд 6- 11

Слайд 12


Слайд 13

Слайд 14

Слайд 15

Слайд 16, 17


Слайд 19





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка