Урок па тэме " Словы, якія абазначаюць адзін або некалькі прадметаў"




Дата канвертавання15.07.2016
Памер85.25 Kb.

Урок

па тэме

Словы, якія абазначаюць адзін або некалькі прадметаў”



(4 інтэграваны клас)




Тэма: Словы, якія абазначаюць адзін або некалькі прадметаў

Задачы: фарміраваць уменне адрозніваць словы, якія абазначаюць адзін прадмет і словы, якія абазначаюць многа прадметаў;

узбагачаць слоўнікавы запас і працаваць над развіццём мовы;

развіваць інтарэс да беларускай мовы праз гульнёвую форму навучання;

пашыраць веды дзяцей пра расліны лесу;

фарміраваць станоўчыя адносіны да вучобы;

садзейнічаць выхаванню любові да прыроды і беражлівых адносін да яе.



Абсталяванне: інтэрактыўная дошка, карткі з пытаннямі і словамі, падручнік, лісты з дрэў, прадметныя малюнкі, прэзентацыя


Змест урока ( Дзеянні настаўніка)

Дзеянні вучняў

І. Арганізацыйны момант.

Заліваецца званок

Кліча ўсіх нас на ўрок(слайд 1)

Пачынаем урок беларускай мовы. Не забывайце, што вам трэба прыгожа і граматна пісаць, уважліва слухаць настаўніка, дапамагаць адзін аднаму. (слайд 2)

Праверым, ці ўсё падрыхтавана да ўрока. Я называю прадметы, а вы дакранаецеся да іх: падручнік, дзённік, сшытак, ручка, просты аловак, каляровыя алоўкі. І безумоўна, з вамі павінны быць добры настрой і прыемная ўсмешка.

Вітаюць настаўніка

Вучні дакранаюцца да прадметаў


ІІ.Праверка пройдзенага матэрыялу.

У вас на партах карткі з словамі. Вам патрэбна вызначыць і разлажыць, якія словы адносяцца да пытання хто?, а якія да пытання што?

(Праверка – чытаюць з месца)

Што абазначаюць, словы, якія адказваюць на пытанні хто? або што? (назвы прадметаў). Прачытайце яшчэ раз словы. Скажыце, якой тэмай можна аб’яднаць гэтыя словы. Я вам даю падказкі. У якую пару года часта ідзе дождж, а часам і снег, ападаюць з дрэў лісты, адлятаюць у вырай птушкі.

А які цяпер месяц? А чаму ён так называецца?

У народзе гавораць, што ў лістападзе восень з зімою сустракаюцца? Чаму?



Разложваюць карткі

Адказваюць на пытанні



ІІ. Слоўнікавая работа

Восень, восень залатая, ты нам прынясла

Поўныя агароды ўсякага дабра.(Янка Журба) (слайд 3)

Скажыце, якога многа дабра прынясла нам восень?

Я вам загадаю загадкі пра дары восені, а вы іх адгадайце і адгадкі запішыце ў сшыткі.

1. Не сыдзе з месца

Ні на крок,

Зарыўшыся ў пярыну.

Цярэбіць ціхі вецярок

Ягоную чупрыну.

А возьмуць за чупрыну

Ды выцягнуць з пярыны -

Пачырванее нібы рак

Вядома. Што гэта ...(бурак) (слайд 4)

2. На гародзе ў летні дзень

Улягліся моўчкі ў цень

Пад лісточкамі ўздоўж градкі

Зялёныя парасяткі (агурокі) (слайд 5)

3. Наліўныя, сакаўныя,

Незвычайныя такія.

Лецейкам зялёныя,

У слоічку чырвоныя.( памідоры) (слайд 6)

4. Я вясною белы,

Летам я зялёны,

Восенню румяны,

Смачны і духмяны ( яблык)(слайд 7)

5. Ён ў самы сонцапёк

Падстаўляе сонцу бок.

Колерам зеленаваты,

У цяльняшцы паласатай (гарбуз) (слайд 8)

Праверце, ці правільна вы адгадалі загадкі і запісалі словы(Праверка на слайдзе) (слайд 9)

Скажыце, якім словам можна аб’яднаць гэтыя словы?


Вучні адказваюць на пытанні і адгадваюць загадкі


Самаправерка слоўнікавага дыктанта


Адказваюць на пытанне

ІІІ Новая тэма

Вось ішла я на работу і ўбачыла на дарозе лісточкі з дрэў і прынясла іх у клас. Што гэта такое? (Ліст) А колькі тут лістоў? (Многа ). А як можна назваць адным словам спалучэнне слоў “многа лістоў”(лісты) (слайд 10)

Тэма нашага ўрока “Словы, якія абазначаюць адзін або некалькі прадметаў”. (слайд 11)

Наша задача на уроку навучыцца адрозніваць словы, якія абазначаюць адзін прадмет і словы, якія абазначаюць многа прадметаў (слайд 12)

А цяпер паглядзіце на гэты малюнак. Колькі тут прадметаў? (Адзін) Як мы назавём гэты прадмет? А колькі тут прадметаў?(Многа) Як правільна іх назваць?

Давайце звернемся да слоўнікавага дыктанта. Знайдзіце словы, якія абазначаюць адзін прадмет.(яблык, бурак, гарбуз) А цяпер назавіце словы, якія абазначаюць многа прадметаў (агуркі, памідоры)

На сённяшнім уроку, каб навучыцца вызначаць і адрозніваць словы , якія абазначаюць адзін і некалькі прадметаў мы адправімся ў падарожжа. Куды? Вы даведаецеся, калі адгадаеце загадку.

Ён такі багаты

Многа ў ім дароў:

І малінаў, і суніцаў,

І арэхаў, і грыбоў.(слайд 13)

Куды мы адправімся ў падарожжа?

Будзем падарожнічаць па лесе, адпачываць на палянках і, каб навучыцца вызначаць і адрозніваць словы, якія абазначаюць адзін або некалькі прадметаў, выконваць розныя заданні. (слайд 14)

Падарожжа наша будзе праходзіць пад дэвізам “Беражыце лес – наша багацце”(слайд 15)

А падарожжа мы пачнём з паўтарэння правіл паводзін у лесе.

Уважліва слухаюць і адказваюць на пытанні


Вучні ўважліва слухаюць і адказваюць на пытанні
Адгадваюць загадку

Адказваюць на пытанне



Гульня “Так ці не”

Я прачытаю верш, калі вы згодны з тым аб чым гаворыцца ў вершы, то скажыце слова “так”, а калі не, дык “не”. Будзьце вельмі ўважлівымі.

1. Я букет сабе нарву

І з яго вянок спляту

Прыгажуня, як ў сне

Гэта можна рабіць? (не)

2. Па сцяжынках я хаджу

І раслін я не тапчу

Гляджу вакол быццам дзівак

Гэта можна рабіць? (так)

3. На палянках кветкі растуць

Каля іх пчолкі гудуць

Не рву кветкі, любуюся так

Гэта можна рабіць?(так)

4. Смецце я ўсё збяру

У лесе астаўлю чысціню

Хай прырода будзе ў чысціне

Гэта можна рабіць?(так)

5. Запалю касцёр у цёплы дзень

Гараць галінкі, трухлявы пень

Адпачываць я ў лесе мастак

Гэта можна рабіць? (не)

А што яшчэ нельга рабіць у лесе? (слайд 16)

Так як вы добра ведаеце правілы паводзін у лесе, то мы можам пачаць падарожжа.



Уважліва слухаюць і адказваюць на пытанні

Адказваюць на пытанне




ІV. Замацаванне

Праца з падручнікам

Вось і першая палянка, а на ёй заданне (слайд 17)

Практыкаванне 136, стар.59

Запішыце самастойна

Працягваем падарожжа (слайд 18)

Вучні выконваюць заданне



Заданне. Работа на інтэрактыўнай дошцы

Дэвіз нашага урока “Беражыце лес – наша багацце”. А якія дары нам дорыць восенню лес?

Для таго, каб навучыцца правільна ўстаўляць патрэбныя словы ў сказы, выканаем наступнае заданне. У сказы замест кропак і малюнкаў устаўце патрэбныя словы. (слайд 19)

Пад дрэвам рос ...(грыб)

У кошыку ляжаць ...(грыбы)
У лесе раслі ...(арэхі)

Вавёрка знайшла ...(арэх)


На кусце сунічніку чырванеюць ….(ягады)

Дзяўчынка намалявала ….(ягаду) (слайд 20)



Вучні выконваюць заданне
Адзін вучань працуе ля дошкі.

Злучае стрэлачкамі сказы з малюнкамі.

Дапісвае словы


Фізхвілінка

Адпачнём на палянцы. Я буду называць частку цела, а вы павінны ёй памахаць або дакрануцца да яе (слайд 21)

Ну працягнем наша падарожжа.

Вучні адпачываюць



Заданне. Работа на інтэрактыўнай дошцы(слайд 22)

Уважліва разгледзьце малюнкі. Знайдзіце, што пераблытана. Запішыце назвы дрэў, каб яны абазначалі адзін прадмет, а назвы іх пладоў, каб абазначалі многа прадметаў.

Праверце ці правільна вы запісалі словы (узаемаправерка) (слайд 23)


Выконваюць заданне


Мяняюцца сшыткамі і правяраюць іх

Працягваем наша падарожжа. (слайд 24)

На гэтай палянцы вы папрацуеце самастойна



Заданне. Работа на інтэрактыўнай дошцы

Самастойная работа .(слайд 25)

Прачытайце сказы. Знайдзіце ў іх памылкі, выпраўце іх і запішыце правільныя сказы у сшыткі. Словы, у якіх былі дапушчаныя памылкі падкрэсліце

Залатыя ліст сыплюцца з дрэў. Адлятаюць у вырай птушка. Па сасне скача вавёркі.

Праверка (слайд 26)



Вучні выконваюць заданне

Адзін вучань працуе ля дошкі, выпраўляе памылкі



Фізхвілінка (Слайд 27)

Восенню холадна. А так хочацца яшчэ цяпла лета. Закрыйце вочкі, уявіце, што на нашу палянку заляцеў матылёк. Вы яго бачыце? Ён такі прыгожы. Адкрыйце вочкі. Даваёце ціхенька пасядзім, каб не спужаць матылька і паназіраем за ім.



Вучні адпачываюць

Заданне (слайд 28)

А ці ведаеце, якія птушкі засталіся жыць у лесе восенню? (адзін працуе на дошцы)

Вось паглядзіце. Якія птушкі прыляцелі да нас на палянку. Запішыце назвы птушак, але будзьце вельмі ўважлівымі. Тут некаторыя птушкі прыляцелі не па адной на палянку, пагэтаму патрэбна правільна напісаць словы.

Праверка. Складзіце вусна з гэтымі словамі сказы


Адказваюць на пытанне

Вучні выконваюць заданне

Адзін вучань працуе ля дошкі

Складаюць сказы


Падарожжа наша падыходзіць да канца. А на заканчэнне давайце паслухаем гукі лесу. Прыслухайцеся і паспрабуйце здагадацца, голас якога ляснога жыхара мы пачуем. (слайды 30 -36)

Вучні адпачываюць

Наша падарожжа праходзіла пад дэвізам “Беражыце лес – наша багацце”. (слайд 37)

Чаму мы павінны берагчы лес?

Вось мы і вярнуліся з ляснога падарожжа. Ці спадабалася вам падарожжа ў лес?

А цяпер паглядзіце на наш клас. Назавіце словы , якія абазначаюць адзін прадмет, які знаходзіцца ў нашым класе. А цяпер назавіце словы, якія абазначаюць некалькі прадметаў, якія знаходзіцца ў нашым класе



Слухаюць і адказваюць на пытанні

Выконваюць заданне




Дамашняе заданне(слайд 38)

Практ.143, стар.61

Разабраць і запісаць у дзённікі. Адзнакі


Запісваюць дамашняе заданне

Вынікі

З чым ма пазнаёміліся на сённяшнім уроку і чаму навучыліся?




Адказваюць на пытанне

Рэфлексія. (слайд 39)

У вас на партах лісточкі. Калі вам на ўроку было цікава і ўсё зразумела, то абвядзіце лісточак жоўтым колерам. Калі не ўсё вам зразумела і працавалася цяжка, то чырвоным.

Урок хочацца закончыць наступнымі радкамі. (слайд 40)

Любі прыроду, чалавек:

Язмін, бярозку, дуб, рабіну

Удзячным шэрай будзь саве,

Любуйся клінам жураўліным

Да хараства твой кожны след

Ацэняць мама, тата, дзед

Бабуля скажа проста так:

Жыць з дабрынёю добры знак!

Людміла Забалоцкая

(слайд 41) І гэта вельмі важна ў наш час – час камп’ютараў і інтэрнэта любіць свой родны край, захапляцца хараством яго прыроды і берагчы яе.

Выконваюць заданне







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка