Урок па прадмету «Чалавек i свет»




Дата канвертавання22.06.2016
Памер110.23 Kb.
Урок па прадмету «Чалавек i свет» для 1 класа.

Тэма: Жыццё птушак зімой.

Мэты: пазнаёміць дзяцей з жыццём птушаж зімой, з тэрмінам «пе-ралётныя» i «зімуючыя» птушкі; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей (знаёмства з птушкай крыжадзюбам); развіваць вусную мову дзяцей, памяць; замацоўваць веды аб змяненнях у нежывой прыродзе зімой; прывіваць любоў да роднага краю, беражлівыя адносіны да птушак, імкненне дапамагаць ім зімой.

Абсталяванне: ілюстрацыі птушак, малюнкі дзяцей на тэму «Зіма», ма-люнкі па развццю мовы “Поры года”.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант.

2. Паўтор вывучанага матэрыялу.

Дзеці чытаюцъ верш.

Першыя сняжынкі

Лётаюць, сыплюцца, зоркі-сняжынкі,

Белыя, лёгкія, быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца у вёсцы i ў полі,

Круцяцца, кружацца ціха, паволі.

Я. Журба

Настаўнік. Пра якую пару года гаворыцца у вершы? (Пра зіму.) А якія поры года вы яшчэ ведаеце? (Дзеці адказваюцъ.) Пагуляем у гульню «Поры года». (Дзецям раздаюцца карткі, яны называюць поры года.)

а) Восень — зіма — вясна — лета.

б) Вясна — лета— восень — зіма. Разгляд малюнкаў дзяцей на тэму «Зіма». Дзеці адказваюць на пытанні:


  • Яюя прыкметы зімы вы ведаеце? (Выпадае снег, холадна, замярзаюцъ рэкі, азёры, дзень кароткі, ноч доўгая, расліны спяцъ пад снегам.)

  • Для чаго патрэбен снег?

  • Куды паляцелі птушкі? Ці ўсе з ix пакідаюць родны край? Узгадайце, якія з ix застаюцца?

  • Як называюцца птушкі, якія адлятаюць у вырай? А тыя, што застаюцца?

Настаўнік. Сёння мы будзем гаварыць пра зімуючых птушак.

3. Новая тэма.

Настаўнік. Адгадайце, пра якіх птушак ідзе гаворка? Настаўнік чытае загадкі, а дзеці адгадваюць ix i паказваюць малюнкі адзначаных птушак.

Па дарожцы скок ды скок, Загарэліся сумёты,

Чорны хвост i белы бок, I вярба гарыць ля плота,

Ляскаюць ляшчоткі Кот на печы не ляжыць,

Гаварлівай цёткі. Як мага хутчэй бяжыць.

(Сарока.) Ведае хітрун стары,

Прыляцелі.. (снегіры).
Шустранькі, маленькі, Адгадайце, што за лекар

Сам у шэрай світцы. У лясах жыве спрадвеку,

Шукае канапелькі, Лечыць летам i зімой

Каб тpoxi пажывіцца. Дрэвы дзюбаю сваей.



(Верабей.) (Дзяцел.)

На дрэве сядзіць,

«Кар-кар», — крычыць.

арона.)

Усё вакол у снезе,

Сумёты вышэй хат,

А гэта птушка у лесе

Выводзіць птушанят.

(Крыжадзюб.)

Паведамленне настаўніка пра птушку крыжадзюб.


Настаўнік. Чаму яе так называюць? Kaлi ў крыжадзюба нараджаюцца птушаняты?

Гульня «Не сарока, не варона» (па малюнках птушак: ластаўка, журавель, дзяцел, шпак).



4. Фізхвілінка.

5. Работа ў падручніку.

Якіх птушак вы бачыце на малюнку? пісацъ жураўля.)



Настаўнік. Жураўль просіць расказаць, як жывуць у нас зімой птушкі. Давайце яму дапаможам.

Верабейчык скача, скача,

Яму холадна, няйначай,

Бо мароз трашчыць,

Бо сняжок блішчыць.


  • Раскажьше пра верабейку.

  • Чаму яго менавіта так называюць?

  • Ці легка яму зімой?

♦ Як яму можа дапамагчы чалавек?(Дзеці паведамляюць пра птушку- вераб 'я.)

Белабока-сарока прыляцела здалёка,

Села ж яна на таку, у яе хвосцік на баку. (Паведамленне пра сароку.)

♦ Якіх яшчэ птушак бачыце на малюнку? Раскажыце пра ix. Як ім мы можам зімою дапамагчы? (Дзеці адказваюцъ.)

Цяжка, цяжка зімой птушкам

Ты зpaбi для ix... (кармушку).

Ешце, любыя сябры!

Не ляціце ў лес, бары.

А жывіце ў двары

Да вясенняе пары.

Вось для вас кармушкі,

Птушкі-шчабятушкі!



Настаўнік. А пра што нельга забываць, калі мы зробім кармушку? Так, класці ежу кожны дзень. Бо, напрыклад, птушка пралятае ў дзень 30 кіламетраў, каб знайсці яду. 3iмa— вельмі цяжкі перыяд для пярна­тых, не трэба забывацца пра гэта.

— А цяпер паслухайце верш П. Сушко «Сярожкавы сябры» i адкажыце, якім быў хлопчык.

Па садочку замшэлым,

Па сняжку пушыстым, белым

Паміж вішанькай Сярожка

Пратаптаўсваю дарожку.

Важны ў хлопчыка занятак —

Падсыпаць штодня зярнятак

У птушыныя кармушкі —

Дружаць з ім за гэта птушкі.

Заданне.

Паказаць пры дапамозе стрэлак птушак, якія могуць прыляцець да кармушкі. Заданне выконваецца разам з yciм класам.



Настаўнік. Чым можна падкармліваць птушак? (Адказы дзяцей.)

Настаўнік паказвае малюнак, а дзеці па плану апісваюць птушку (снегіра). План:



  1. Памер.

  2. Колер (грудка, крылы, галоўка, хвост).

  3. Дзе пражывае?

  4. Чым корміцца?

6. Самастойная работа.

Размаляваць снегіра.

Гульня «Пералётныя i зімуючыя птушкі.



7. Замацаванне.

Па серыі малюнкаў дзеці складаюць апавяданне «Дапамога птушкам».



8. Рэфлексія.

Дзеці расказваюць, што запомнілася на ўроку, што спадабалася.



Настаўнік. Kaлi птушкам мы не будзем дапамагаць, які тварык на­малюем? А мы з вамі будзем дапамагаць птушкам? Які тварык намалю­ем з гэтай нагоды? Які ў нас будзе настрой?

Дзякуй вам за пленную працу.



Дзеці малююць вясёлыя i сумныя тварыкі.

9. Вынік урока.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка