Урок на антыалкагольную тэматыку: "Алкаголь і падлетак"




Дата канвертавання17.03.2016
Памер22.62 Kb.
ІНФАРМАЦЫЯ

адзела па кінавідэамерапрыемствам

структурнага падрадзялення ЦКС
Кінаабслугоўанне насельніцтва Хоцімскага раена праводзіцца 9-ю кінавідэаўстаноўкамі, з іх 7-сельскіх, 1-автовідеаперасовачная, 1-гарадская. Кінавідэаўстаноўкі абсталяваны стацыянарным абсталяваннем. Адмысловая ўвага надаецца працы з арганізаваным гледачом. Для вучняў навучальных устаноў раена працуюць кіналекторыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Планавыя паказчыкі за 2011 год выкананы на 100%. Так пры плане 21350,0 млн.руб. фактычна атрымана 21419,2 млн.руб. Абслужана гледачоў 53135 чалавек, прыбытак к 2010 году склаў 1273 чалавека.


З 28 снежня 2011 года па 7 студзеня 2012 года праводзіўся кінафэст “Зімовая казка”, дзе дзеці маглі паглядзець казкі, новыя мультыплікацыйныя фільмы, гэтак жа з імі праводзіліся гульнявыя і танцавальныя праграмы.

З мэтай прафілактыцы злачынстваў і праванарушэнняў ва усіх учэбных установах быў праведзены кінаурок “Скажы злачынствам-нет!” Гэты кінаурок праходзіў з удзелам старэйшага участковага інспектара ІДН, які правеў бяседу з навучэнцамі з абмеркаваннем тэматычных кінастужак, закрануў тэму аб шкодзе алкаголя, наркаманіі, прыводзячы прыклады учынкаў якія здейснілі непаўналетнія.

У лютым прайшоў кінаурок на антыалкагольную тэматыку: “Алкаголь і падлетак”.

У сакавіку да Дня Канстытуцыі ў РЦК прайшоў кінаурок “Знакі маёй дзяржавы”. Мэта гэтага мерапрыемства – фармаванне пазнавальнай цікавасці навучэнцаў да гісторыі ўзнікнення дзяржаўных знакаў Рэспублікі Беларусь.

З 19 сакавіка па 1 красавіка ў сярэдніх школах праводзіліся кіналекцыі “Сябруем з законам!” у рамках Рэспубліканскай прафелактычнай акцыі “Сябруем з законам!”.



Штомесяц праводзяцца кіналекторыі па прафілактыцы і папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў “Мы на дарозе” і кінаурокі па процідзеянні незаконнага звароту наркотыкаў у моладзевым асяродзі.


Да сусветнага Дня памяці ахвер Вялікай Айчынай вайны “Дзень скрухі”, а таксама да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь падчас правядзення вячэрняй дыскатэкі, праводзіўся тэматычны паказ фільмаў.

Пры працы па правядзенні летняй аздараўленчай кампаніі для дзяцей лагера працы і адпачынку дэманстраваліся разнастайныя дзіцячыя фільмы.

Таксама на вячэрніх дыскатэках дэманструюцца тэматычныя фільмы і праводзяцца кіналекцыі, сумесна з працаўнікамі ЦРБ за здаровы лад жыцця.



У раенным Цэнтры культуры “Мір” арганізаваны пракат DVD – фільмаў. Час работы пункта праката: штодзенна з 17-00 да 22-00 час. Выхадны - нядзеля. Кошт аднаго дыска на суткі-2500 рублеў. Штомесячна фільмафонд абнаўляецца.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка