Урок матэматыкі 1 клас




Дата канвертавання15.03.2016
Памер49.28 Kb.
Урок матэматыкі 1 клас
Тэма: Утварэнне ліку 0
Мэта: стварыць умовы для свядомага знаёмства з тым , што абазначае і як атрымліваецца лічба 0, пазнаёміць з прыёмам дадавання 0 і дадавання да 0, навучыць пісаць лічбу 0;

-спрыяць развіццю памяці, увагі, лагічнага мыслення і кемлівасці;

- выхоўваць адказнасць за выконваемае заданне, развіваючы асобасныя якасці, выхоўваць інтарэс да прадмета, уменне супрацоўнічаць.
Абсталяванне: сігнальныя кругі (святлафоры), веер лічбаў, індывідуальныя карткі, дыск прэзентацыі.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў і змоўк званок,

Пачынаем наш урок.

-Дзеці, паглядзіце ў нас сягодня на ўроку вельмі шмат гасцей. Павярніцеся і падарыце ім усмешкі. Здаўна кажуць у народзе:

” Госці ў хату – радасць у хату”.

цяпер павярніцеся да мяне, паглядзіце ў вочкі, ціхенька сядайце . На ўроку будзьце ўважлівымі, сабранымі і арганізаванымі. І тады ў нас ўсё атрымаецца.

- Сёння я запрашаю вас у матэматычнае падарожжа. ( Уключаю слайд №1)

-А яшчэ з намі будзе падарожнічаць маленькі прышэлец з космасу Іншапланецянін. (Слайд №2) Ён як і мы хача нешта новае спазнаць.
2. Актуалізацыя ведаў.

-А над якой тэмай мы будзем працаваць , вы здагадаецеся самі, калі адкажаце на пытанні.

- Колькі Наташ у нашым класе?

- Колькі дрэў вырасла ў класе? Колькі ў нашым класе птушак?

-Рашаем цікавую задачу. На градцы прыгала 7 вераб’ёў, кот злавіў аднаго. Колькі вераб’ёў засталося на градцы? (На градцы ні засталося ніводнага вераб ‘я, таму што яны паляцелі)

-Якім лікам можна абазначыць атсутнасць прадметаў? Сказаць , што іх няма? (Абазначыць прадметы, якіх няма можна лікам 0)

-Я запрашаю вас пазнаёміцца з гэтым лікам.

3.Тэма нашага ўрока “Утварэнне ліку 0” (Дзеці чытаюць на слайдзе № 3)

- Як вы думаеце, чым мы будзем займацца на ўроку? (Знаёміцца з утварэннем ліку 0 , лічыць, параўноўваць лікі, складаць і рашаць задачы, дапамагаць сябрам)

-А на чым вы будзеце вандраваць я папрашу вас сканструяваць самім. У вас на сталах ляжаць лісточкі . На кожным лісце ёсць кропкі з лічбамі. Увага! Трэба злучыць лічбы адрэзкамі ў парадку нарастання. Заданне зразумела? Выконваем. (Дзеці злучаюць кропкі лінейкай)

-На чым адпраўляемся ў падарожжа? (На ракеце). Але яна ўзляціць, калі вы правільна адкажаце на пытанні:


  1. З якіх геаметрычных фігур яна будзе складацца, калі злучыць кропкі 4 і 6? 2 і 8? 3 і 7?

( трохвугольнік, прамавугольнік і трапецыя) Ці ёсць на ракеце круг, квадрат? (Няма)

  1. Пры дапамозе якога ліку можна паказаць атсутнасць гэтых фігур? (Пры дапамозе 0) Наша ракета стартавала! ( Уключаю слайд № 4 )

4. Вуснае лічэнне.

Нас сустракае планета “Мазгавы штурм” (Уключаю слайд № 5)

-Жыхары гэтай планеты хочуць паслухаць, як вы ўмееце хутка лічыць.



  • Палічыць ад 4 да 9, ад 12 да 5, ад 10 да 20, ад 20 да 10, “дзесяткамі”да 100.

  • Знайсці заканамернасць і прадоўжыць рад: 1 3 5 . 9 . . . . . 19

  • 0 2 4 6 . . 12 . . 20

-А цяпер яны прапануюць гульню, якая называецца “х і 0 “. Калі вы будзеце згодны са сцвярджэннем, стаўце прама на ракеце - х, калі не згодны, стаўце - 0. Размяшчайце “ х і 0 “ зверху ўніз.

Заданне на слайдзе:



  • лік, які ідзе пасля 9 –гэта 10

  • лік, які стаіць перад 8 - гэта 9

  • паміж 5 і 7 у радзе лікаў 6

  • павялічыш 4 на 1 атрымаеш 3

  • паменшыш 6 на 2 атрымаеш 4

  • у сказе “Веды – сіла!” 2 словы

-Увага палёт прадаўжаем! Прыляцелі на планету “Пільнае вока” (Уключаю слайд № 5) Жыхары планеты любяць ,калі дзеці ўважлівыя і таму прапануюць праверыць заданне і выправіць памылкі.

-Устаньце дзеці, якія не зрабілі ніводнай памылкі.

- Малайцы! Справіліся з лічэннем і навучылі Іншапланецяніна.


5. Новы матэрыял.

-Ляцім далей . Нас сустракае планета “Рашайкіна”. (Уключаю слайд № 6) Жыхары планеты хочуць паглядзець, як вы ўмееце складаць і рашаць задачы, прыклады, працаваць самастойна. І так заданне пад № 0.

-Колькі цюльпанаў расло ў цяпліцы? Колькі кветак зрэзалі на святочны букет? Колькі цюльпанаў засталося?

-Якою лічбаю можна абазначыць атсутнасць кветак? (Лічбаю 0) Колькі гадзін паказвае гадзіннік? (0 гадзін або, кажуць, поўнач)

-А на што падобна лічба 0?

( На бублік , на літару о, на круглы самавар, на шарык, паўавал, бульбу) Паглядзіце, з чым параўноўвае Іншапланецянін лічбу 0 (Слайд № 7)


6. А цяпер нас сустракае планета “Адпачывайка”( Уключаю слайд № 8) Устанем і адпачнём.( Фізмінутка пад музыку)
Працуем далей. -Давайце складзем задачу пра птушанятак.

-Што абазначае лік 4?(4 птушаняці)

-Што адбылося? (2 птушаняці вылецела з гнязда)

-Паставім пытанне да задачы . (Колькі птушанят засталося ў гняздзе?)

-Прачытайце рашэнне задачы.

-Складзём задачу да трэцяга малюнка. (У гняздзе сядзела 2 птушаняці і 2 вылецелі з гнязда .Колькі птушанят засталося ў гняздзе? )

- Прачытаем рашэнне . Назавём адказ. А потым яшчэ 2 птушаняці паляцела . Колькі птушанят засталося ў гняздзе? Прачытаем рашэнне. Назавём адказ. ---Што абазначае лічба 0?

-Складзём задачу пра папугаяў. ( На галінках сядзела 3 папугаі і 3 папугаі паляцела . Колькі папугаяў засталося? ) Прачытаем рашэнне . Назавём адказ.

-Малайцы! Умеем складаць і рашаць задачы.

-А цяпер Іншапланецянін запрашае пагуляць з электроннай машынай . Якія дзеянні выконвае першая машына? (Спачатку дадае 1, а потым аднімае 1. Гэтыя аперацыі можна спрасціць . Гэта тое самае , што дадаць да ліку 0) Пагуляем у парах.



Зробім вывад: Пры дадаванні да ліку 0 і ліку да 0 атрымліваецца той жа лік.

-Выканаем заданне № 4 самастойна (узаемаправерка) Ацэньваем правільнасць выканання.

-Я вельмі рада, што вы ўмееце працаваць самастойна, дадаваць і аднімаць лік 0)

7. Фізмінутка для вачэй. А цяпер вочкі нашы адпачнуць . Давайце пакажам, як мы будзем падарожнічаць па розных планетах.

Працягваем працаваць.

-Павучымся пісаць лічбу 0.(Спачатку пішам левы паўавал, а затым правы.Пачынаем пісаць левы паўавал ад правага вугла клеткі, закругляем улева-уніз, вядзём да ніжняй стараны клеткі закругляем уніз-управа, датыкаемся сярэдзіны ніжняй стараны клеткі. Затым вядзём лінію управа-уверх, датыкаемся правай стараны клеткі, закругляем улева і вядзём да першапачатковай кропкі.)
8. Замацаванне вывучанага.

- А цяпер нас сустракае планета “Кемлівых” (Уключаю слайд № 9) і прапануе цікавае заданне.

Трэба знайсці лішні лік сярод дадзеных.

0, 5, 10, 20 (Лішні 5 , таму што ў запісе яго няма лічбы 0) Правільна. Малайцы! Умееце думаць.

-А цяпер задачу на кемлівасць рашыце .

Стаіць дуб, на ім 3 галінкі. На кожнай галінцы па 2 яблыкі. Колькі яблыкаў усяго?

-А вось і рэбусы. Хто зможа расшыфраваць, якія словы ў іх схаваліся?

(На слайдзе № 10) напісаны рэбусы : АК3СА, 3БУНА, 100Л, 100Г.

Жыхары гэтай планеты падрыхтавалі заданні. Яны розныя па складанасці. Зялёная дарожка лягчэйшае заданне, чырвоная – цяжэйшае. Вы самі выбірайце заданне , якое хацелі б выканаць.



5+0= 4-0= 5-0= . + 7 = 7 8 - . = 8

0+3= 6+0= 2-0= . -2 = 2 4 + . =4
9. Вынік.

-Наш палёт завяршаецца і мы вяртаемся , на якую планету? “Зямля”(Уключаю слайд №10)

-Раскажыце, што новага вы даведаліся з нашага падарожжа? ( Пазнаёміліся з лікам і лічбай 0, утварэннем ліку 0, вучыліся рашаць прыклады і задачы, працаваць разам і дружна)

-Давайце пакажам з якім настроем мы заканчваем урок? (На партах у дзяцей ляжаць зорачкі: жоўтая – радасны і вясёлы настрой , задаволены працай на ўроку, чырвоная - не зусім задаволены.



-Вось , які яркі і зорны ў нас атрымаўся набасхіл! Дзякую за работу! Урок закончаны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка