Урок матэматыкі ў 1 класе з выкарыстаннем міжпрадметных сувязей




Дата канвертавання18.05.2016
Памер75.64 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Стараруднянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Жлобінскага раёна”

Урок матэматыкі

ў 1 класе

з выкарыстаннем міжпрадметных сувязей (элементаў выяўленчага мастацтва)

Падрыхтавала настаўніца

1 класа Маркевіч Алена Віктараўна першай катэгорыі

Старая Рудня, 2012


План урока


  1. Арганізацыйны момант

  2. Аб’яўленне тэмы ўрока

  3. Вуснае лічэнне

  4. Работа па вучэбным дапаможніку

  5. Работа ў рабочым сшытку

  6. Геаметрычны матэрыял

  7. Замацаванне ведаў

  8. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія


Тэма: “Лік і лічба 2”

Мэта: азнаёміць навучэнцаў з утварэннем ліку 2 і яго саставам, увесці

паняцце “пара”; навучыць пісаць лічбу 2; удасканальваць уменне атрымліваць састаўныя колеры; развіваць уменне работаць у групах, назіральнасць, увагу; выхоўваць арганізаванасць, цікаўнасць


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Усім добры дзень!

І ў добры час!

Урок матэматыкі ў нас.

Я на ўрок вас запрашаю,

Усім поспехаў жадаю.

Сябрам сваім усмешку падарыце,

Які ў вас настрой, мне пакажыце!

(Дзеці падымаюць смайлы з адлюстраваннем настрою)


  1. Аб’яўленне тэмы ўрока

  • Сёння наш урок будзе прысвечаны ліку і лічбе 2. Урок наш незвычайны. Мы будзем катацца на паравозіку. Машыністам будзе вясёлы Аловак, а ў кожным вагоне ёсць праваднікі, якія будуць катаць нас не па білетах, а за выкананыя заданні. А праваднікамі будуць ліска, жабка, вавёрка, зайчык і кракадзіл Гена.

(Настаўнік адзявае па чарзе маскі звяроў)

(На дошку прымацоўваецца паравозік з рознакаляровымі вагонамі. )

  1. Вуснае лічэнне

(Настаўнік адзявае маску лісы)

  • назавіце лікі ад 1 да 10 і наадварот, а на лік 2 будзем хлопаць ў далоні;

  • назавіце суседзей ліку 2 (1, 3);

  • палажыце на парту 1 палачку. Як атрымаць 2? ( палажыць яшчэ 1)

  • Два прадметы ў матэматыцы абазначаюць лікам 2 і запісваюць лічбай 2 (настаўнік паказвае картачку з лічбай 2. Дзеці кладуць картачкі з лічбай 2 побач з дзвюма палачкамі)

  • Колькі ў ліскі вушэй? (2)

Колькі ў ліскі вачэй? (2)

Колькі ў ліскі хвастоў? (1)

Лапкі палічыць цяжэй,

Дзеткі, лічыце хутчэй! (4)



  • Малайцы! Запрашаю вас у свой вагон.

Фізкультхвілінка

(Дзеці строяцца паравозікам і ідуць па класу, імітуючы гукі паравоза)


  1. Работа па вучэбным дапаможніку

(Настаўнік адзявае маску жабкі)

  • Запрашаю вас за парты. Давайце адкрыем падручнікі на старонцы 38.

Заданне 1.

  • Пакажыце пячатную лічбу 2.

  • Колькі палачак намалявана справа ад лічбы 2? (1). Як атрымалі дзве? (да адной палачкі прыдвінулі яшчэ адну).

  • Колькі чашак? (2) Колькі кедаў? (2) Што ўтвараюць правы і левы кеды? (пару)

  • Два прадметы – гэта пара.

  • Колькі пар кедаў на малюнку? (1)

  • Колькі часу паказвае гадзіннік ? (2 гадзіны)

Заданне 2.

  • Што паказваюць лікі 1 і 1 ? (1 ды 1 - гэта два)

Заданне 3.

  • Колькі сабак на малюнку? (2)

  • У які бок ідзе белая (чорная) сабака? (управа, улева)

Заданне 4.

  • Колькі ўсяго легкавых машын на малюнку? (2) Бульдозераў ? (2) Веласіпедаў? (2)

  • Колькі пар легкавых машын? (1) Пар бульдозераў? (1) Пар веласіпедаў? (1)

Заданне 5

  • Колькі качанят вядзе мама-качка? (2)

  • Колькі пар качанят? (1)

Заданне 6

  • Колькі пажарных машын? (2) Колькі гэта пар? (1)

  • Колькі грузавых машын? (1)

  • Колькі бочак у кузаве грузавой машыны? (1)

Заданне 7

  • Колькі цукерак на малюнку? (6)

  • Як яны раскладзены? (парамі) Колькі пар цукерак? (3)

Заданне 8

  • Колькі машын злева? (4)

  • Колькі прыцэпаў справа? (3)

  • Ці хопіць прыцэпаў для машын? (адной машыне прыцэпа не хопіць)

Фізкультхвілінка

(Дзеці ідуць паравозікам па класу)

  1. Работа ў рабочым сшытку

( Настаўнік адзявае маску вавёркі)

  • Сядайце, калі ласка, на свае рабочыя месцы. Давайце падрыхтуем пальчыкі да пісьма.

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Выйшаў пальчык пагуляць,

А за ім браты-блізняткі:

Жыць не могуць без зарадкі.

Пальчыкі – свавольнікі,

Як малыя школьнікі,

Скачуць, бегаюць, штурхаюцца,

У кулачку сваім хаваюцца,

Важна шпацыруюць,

Покуль не пачуюць:



  • Годзе, пальчыкі, гуляць,

Трэба лічбы нам пісаць!

  • А зараз паглядзіце на дошку ( вывешваецца табліца напісання лічбы 2. Па ёй ідзе тлумачэнне)

  • Лічба 2 складаецца з трох элементаў: “галоўкі”, нахіленай палачкі і невялікай хвалістай лініі. Лічба пішацца безадрыўна. “Галоўку” пачынаем пісаць крышачку ніжэй сярэдзіны верхняй стараны клеткі, вядзём лінію ўверх, закругляючы і дакранаючыся да верхняй і правай стараны клеткі, затым пішам нахіленую палачку, вядзём яе да сярэдзіны ніжняй стараны клеткі, неадрываючыся, вядзём управа хвалістую лінію да вяршыні ніжняга правага вугла клеткі.

  • Адкрыйце рабочы сшытак на старонцы 20

(паўтарэнне правілаў пасадкі пры пісьме)

Заданне 3

Напісанне лічбы 2



Заданне 1

  • Колькі пеўнікаў злева? (1) Запішыце. Колькі пеўнікаў справа? (1) Запішыце. Колькі пеўнікаў усяго? (2) Абвядзіце прапісную лічбу 2

Заданне 2

  • Колькі гародніны намалявана ў кожнай клетцы? Запішыце лічбы ў пустыя клеткі (1, 2, 1, 2, 1, 1)

  • Колькі гародніны намалявана парамі? (2) Замалюйце гародніну патрэбным колерам.

Праверка выкананых заданняў

(Заданні правяраюцца з выкарыстаннем лінейкі самаацэнкі. Вучні самастойна ацэньваюць заданні. Пасля таго, як вучні ацанілі сваю работу, настаўнік ідзе па класу і правярае вынік. )

Фізкультхвілінка (Дзеці ідуць паравозікам па класу)

  1. Геаметрычны матэрыял

(настаўнік адзявае маску зайчыка)

  • Я вельмі люблю прыдумваць гульні з геаметрычнымі фігурамі.

Зараз праверу, якія геаметрычныя фігуры вы ведаеце.

(Дастае з мяшэчка фігуры, а дзеці іх называюць)(Квадрат, прамавугольнік, трохвугольнік, круг)

  • Якая фігура лішняя? (круг) Чаму? (Няма вуглоў)

  • Давайце з прамавугольнікаў і трохвугольнікаў складзём відарыс лічбы 2

( Дзеці працуюць у групах па 3, 4 чалавекі. Складваюць відарысы лічбы 2)

Фізкультхвілінка (Дзеці ідуць паравозікам па класу)

  1. Замацаванне ведаў

Настаўнік :

- Сядайце, за парты . Давайце паглядзім на наш паравозік.



  • Колькі вагонаў у нашым паравозіку? (5)

  • Ці аднолькавыя вагоны па колеру? (не)

  • Назавіце колеры вагонаў? ( аранжавы, зялёны, фіялетавы, салатавы, блакітны)

  • Як называюцца гэтыя колеры? ( састаўныя)

  • Чаму яны так называюцца? ( атрымліваюцца пры змешванні асноўных колераў)

  • А якія колеры называюцца асноўнымі? (чырвоны, жоўты, сіні)

  • Як атрымаць аранжавы колер? (жоўты + чырвоны)( змешванне фарбаў на палітры). Колькі колераў мы змяшалі ? (2) Колькі гэта пар? (1)

  • Як атрымаць зялёны колер? ( жоўты + сіні) ( змешванне фарбаў на палітры). Колькі колераў мы змяшалі? (2) Колькі гэта пар? (1)

  • Як атрымаць фіялетавы колер? (чырвоны + сіні) ( змешванне фарбаў на палітры). Колькі колераў мы змяшалі? (2) Колькі гэта пар? (1)

  • Як атрымаць салатавы і блакітны колеры? ( метадам асвятлення колераў. Зялёны + белы і сіні + белы) ( змешванне фарбаў на палітры) Колькі колераў мы змяшалі ? (2) Колькі гэта пар? (1) Колькі ўсяго пар колераў мы змяшалі на палітры? (5)

  1. Падвядзенне вынікаў урока . Рэфлексія

(Настаўнік адзявае маску кракадзіла Гены)

  • Усіх запрашаю ў блакітны вагон. Давайце заспяваем песню “Голубой вагон”

(Дзеці строяцца паравозікам , ідуць па класу і спяваюць прыпеў песні . На дошку прымацоўваюцца вясёлка і кветкі)

  • Паглядзіце на якую прыгожую палянку мы прыехалі. Нам з Вясёлым Алоўкам вельмі спадабалася, як вы працавалі на ўроку. Наш машыніст захацеў адкрыць вам адзін свой сакрэт. Як хутка запомніць колеры вясёлкі.

  • Калі бывае вясёлка? (Калі свеціць сонейка і ідзе дождж)

  • Колькі колераў у вясёлкі? (7) Назавіце іх. (Чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы)

  • Каб хутка запомніць ,у якой паслядоўнасці размешчаны колеры вясёлкі трэба запомніць такія словы. Чмель авадню жалейку зрабіў, будуць скакаць фарсіста. (Вучаць на памяць)

  • Якія колеры можна назваць вясёлымі, а якія сумнымі? (Яркія, светлыя - вясёлыя, а цёмныя – сумныя)

  • Ці спадабалася вам сёння на ўроку?

  • Ці было весела?

  • Што новага даведаліся?

  • Што запомнілася?

  • Каму было весела на ўроку, у каго ўсё атрымалася ,прымацуйце кветачку на жоўты або аранжавы колер, а ў каго нешта не атрымалася, ці было сумна – на фіялетавы.

  • Усміхніцеся сябрам! Усміхніцеся мне! Урок закончаны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка