Урок-майстэрня па беларускай літаратуры ў 7 класе Настаўнік беларускай мовы І літаратуры уа “Рэчыцкі дзяржаўны раённы ліцэй”




Дата канвертавання18.05.2016
Памер39.13 Kb.




Урок-майстэрня па беларускай літаратуры ў 7 класе

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

УА “Рэчыцкі дзяржаўны раённы ліцэй”

Яўсеенка Ірына Віктараўна
«А сын яе дадому не прыйшоў…»

Па апавяданню В. Быкава «Незагойная рана»



Мэты: праз думкі і разважанні падвесці вучняў да разумення ідэі твора, фарміраваць уменне бачыць сувязь апісанняў прыроды з настроем чалавека, развiваць навыкi работы над празаiчным творам, выхоўваць пачуццё павагі да герояў ВАВ, бачыць боль таго, хто побач і спачуваць яму.
Абсталяванне: партрэт В. Быкава, выстава кнiг пiсьменнiка, мультымедыйная прэзентацыя.
Ход урока — майстэрні.
З вайны сустрэлі мацяркі сыноў

І выбіралі — радзім нявестак,

А сын яе дадому не прыйшоў.

Прыйшло кароткае: «Прапаў без вестак» …

В. Зуёнак


І. Індукцыя — 1.


  • Вучнi знаёмяцца з прэзентацыяй «Боль зямлi маёй».

Індукцыя — 2


Слова Майстра:

  • Васіль Уладзімаравіч Быкаў прайшоў цяжкімі франтавымі дарогамі, бараніў нашу Бацькаўшчыну ад гітлераўскага нашэсця. На Кіраваградчыне ёсць брацкая магіла, у якой В.Быкаў значыўся пахаваным. Да бацькоў прыйшла пахавальная, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.01.1941 года, пахаваны на цэнтральных могілках вескі Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці.
А В. Быкаву тады, у студзені 1944 года, моцна пашанцавала, бо ён быý толькі паранены. Варожая машына ýціснула ý снег полы шыняля распластанага на зямлі параненага воіна. Пашанцавала… Але пашанцавала тады не ýсiм. Недачакалiся дзецi сваiх бацькоý, а матулi ­— сваiх сыноý…



Чалавек стаіць каля абеліска…
Што адчувае ён, калі бачыць на абеліску сваё імя?


Вучні з дапамогай Майстра вызначаюць мэты майстэрні.
ІІ. Самаканструкцыя.
Вучням прапаноýваецца ý адзін слупок запісаць асацыятыýны рад да слова вайна, у другі — да слова маці


Вайна

Маці


крывавая добрая

жудасная ласкавая

бязлiтасная пакутлiвая

страшная пяшчотная

Вучні запісваюць асацыятыýныя рады слоý, пры неабходнасці дапаýняюць свае запісы і робяць першы выбар.

ІІІ. Сацыяканструкцыя



Васіль Быкаý прыйшоý у літаратуру, адчуваючы сябе абавязаным расказаць пра тое, як «нялёгка давалася яна нам — наша перамога». Пісьменнік перакананы, што вайна — суровае і вялікае выпрабаванне абставінамі на чалавечую моц. Праходзіць час, але мы заýсёды павінны памятаць пра час, абпалены вайной і аб тых, хто набліжаý нашу ПЕРАМОГУ.

Гучыць музыка Дз. Шастаковіча «Сёмая сімфонія»
Пытанні і заданні:
1 група.

Хто зיяýляецца галоýным героем апавядання «Незагойная рана»?

Знайдзіце словазлучэнні, якія характарызуюць гераіню апавядання і дазваляюць нам здагадацца пра ýзрост, будзённыя справы, заняткі, настрой.
2 група.

Як раскрываюцца перажыванні старой Тэклі праз замалёýкі прыроды, праз апісанні хаты і двара?



Прывядзіце прыклады.

Чаму В. Быкаý паказвае падзеі ý творы ý двух планах?


3 група.

Знайдзіце 3 – 4 словы або словазлучэнні, якія найбольш яскрава перадаюць душэýны стан старой маці , эмацыянальна ýздзейнiчаць на чытача.

Якім чалавекам паýстае Васілек з матчыных успамінаý?

З паводзінамі якіх герояý вы не пагаджаецеся? Чаму?


4 група.

  • Чаму апавяданне называецца «Незагойная рана»? Пра якую рану


гаворыцца ý творы?

Якія істотныя моманты пакутлівых блуканняý старой Тэклi можна вылучыць пры стварэнні кінасцэнарыя?


Агульнае заданне для ýсіх груп.
У чым сугучнасць эпіграфа і апавядання, над якім мы сёння працуем?
Хвiлiна здароўя.

Лепш быць актыўным i здаровым, чым пасiўным i хворым!

Захоўвай дадзенае табе прыродай здароўе!

Знаёмся СА спартыўнымi дасягненнямi i сам станеш мацней!
IV. Сацыялiзацыя
Кожная група адказвае на свае пытанні, адказы абмяркоýваюцца.
Вучні робяць другi выбар.
V. Разрыý
Цi можна дапамагчы мацi ý яе горы, i цi можна, наогул, дапамагчы чалавеку, якi страцiý блiзкага i роднага ý час ВАВ?
Вучнi робяць трэцi выбар.
VI. Творчасць
Сачыненне – мiнiяцюра «Сыночак мой, дзе ж ты?» або «Iмя на абелiску».


VII. Рэфлексiя


  • Кожны год наша краiна святкуе Дзень Перамогi. Дзякуючы такiм хлопцам як Васiлёк, 66 год мы з вамi жывем пад мiрным небам, ходзiм у школу, займаемся любiмай справай.

Голуб — сімвал міру. Няхай ён летае ý блакітным небе пад цёплымі сонечнымi промнямі.(Настаýнік прымацоýвае на дошку побач з сонейкам выяву голуба.)

На сонечных праменьчыках напішыце, што ýзрушыла, усхвалявала вас на ýроку. (Вучні прымацоýваюць праменьчыкі да сонейка. Па даýжыні праменьчыкаý будзе відаць, што найбольш усхвалявала вучняý, што закранула іх сэрца.)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка