Урок-конкурс Тып урока: абагульняючы Дэвіз: "Счастье в победе, Победа в знаниях, Знания в компьютере"




Дата канвертавання17.03.2016
Памер74.43 Kb.

Тэма: Апрацоўка графічнай інфармацыі ( практычная работа)

Урок-конкурс

Тып урока: абагульняючы

Дэвіз: “Счастье – в победе,

Победа – в знаниях,

Знания – в компьютере”

Абсталяванне: 4 камп’ютары, ЭСН, эпіграф, выказванні аб ролі інфарматызацыі ў грамадстве, ролі графічнага рэдактара Paint ў мастацтве, верш аб ролі камп’ютара ў жыцці чалавека, ілюстрацыі з часопіса “Мастацтва. 2008”, 4 карткі з красвордамі, 5 лістоў дасягненняў, карткі-заданні для практычнай работы, плакат для паказу эмацыянальнага настрою ў канцы ўрока


Мэта ўрока:

Навучальныя:

  • Замацаваць уменні і навыкі работы ў растравым графічным рэдактары Paint.

  • Паўтарыць і замацаваць уменні работы з інструментамі – “копирование”, “вставка”, з камандай Отразить/Повернуть.

  • Даць магчымасць вучням праявіць творчыя ўяўленні.

  • Замацаваць уменне састаўляць малюнак, у якім выкарыстоўваецца некалькі яго аднолькавых фрагментаў, захавання відарысаў.

Развіваючыя:

Выхаваўчыя:

  • Выхаванне цікавасці да прадмета, акуратнасці, уважлівасці, дысцыплінаванасці.

  • Выхаванне інфармацыйнай культуры, камп’ютарнай граматнасці, беражлівых адносін да камп’ютарнай тэхнікі.

  • Выхаванне зацікаўленнасці рэзультатамі сваёй працы.

Ход урока:

I. Матывацыя ўрока.

II. Актуалізацыя ведаў вучняў

1 Конкурс. Гульнёвая размінка (гумарыстычныя пытанні), падняцце эмацыянальнага настрою – 2 балы

Пытанні ўдзельнікам:

І.


  1. Што такое “падмышка” на камп’ютарнай мове?

  2. Ці можа чалавек памерці ад камп’ютарнага віруса?

  3. Які камп’ютарны носьбіт мае форму “піццы”?

  4. Як называецца “дырыжор” аркестра камп’ютарных устройстваў?

ІІ.

  1. Якім рускім дзеясловам карыстаюцца пры апісанні працэса пераноса інфармацыі з аднаго камп’ютарнага носьбіта на другі?

  2. Што рана ці позна адбудзецца з вашым камп’ютарам?

  3. Як часта называюць клавіятуру персанальнага камп’ютара?

  4. Якое прозвішча атрымаў працэсар тыпу Pentium?

2 конкурс. Конкурс гісторыкаў. Гістарычны экскурс “Гэты складаны – просты Paint”(дамашняе заданне) – 4 балы

Паведамленне 1 удзельніка. Праграма Paint уваходзіць у асноўны пакет стандартных праграм Мicrosoft з 1995 года і ўяўляе сабой так называемы прасцейшы графічны рэдактар . У сувязі з тым, што ў Paint ствараюцца графічныя відарысы (з прымяненнем пікселя як адзінкі відарыса), яго адносяць да прасцейшых праграм камп’ютарнай графікі.

Паведамленне 2 удзельніка. Нараджэнне камп’ютарнай графікі адносяць да канца 50-х гадоў XX стагоддзя, калі ў Злучаных штатах Амерыкі з’явіліся першыя лічбавыя відарысы. Ў 1995 годзе ў развіццё камп’ютарнай графікі ўключылася і Еўропа. Камп’ютарная графіка “пайшла па планеце”, паступова ў працэс яе развіцця ўключыліся і мастакі. Яе “камп’ютарны сабрат”, графічны рэдактар Paint, таксама выкарыстовае для стварэння відарыса такія сродкі як пункт, лінія і пляма.

Паведамленне 3 удзельніка. Свой складаны, другі свет, мы можам выражаць сродкамі гэтай праграмы, якія ўключаны ў праграму Paint. Пры стварэнні мастацкага вобраза ў праграме Paint трэба памятаць аб кампазіцыі і яе законах, якія могуць аб’яднаць элементы будучай работы: закон цэласнасці; закон тыпізацыі; закон кантрастаў; закон падпарадкавання ўсіх сродкаў ідэйнай задуме. Акрамя гэтага, не менш важным з’яўляецца выкарыстанне прыёмаў яе пабудавання, выбар пункта і ўзроўню зроку, спалучэнне колераў, тэхнічныя эфекты.

Паведамленне 4 удзельніка. У цяперашні час, калі шырокае развіццё атрымалі анімацыя, трохмерны відарыс і іх варыянты, просты Paint “не зыходзіць са сцэны”, так як і ў такой сітуацыі ён выручае мастака, калі неабходна хутка стварыць які–небудзь шаблонны відарыс, які потым апрацоўваецца у больш складаных графічных праграмах. Многія мастакі лічаць, што стварэнне якаснага твора ў Paint раўназначна па сучасным затратам рабоце на вялікіх палотнах.

Прэзентацыя настаўнікам складаных мастацкіх якасцей простага графічнага рэдактара Paint на прыкладзе арыгінальных малюнкаў Паўлава Нікіты, змешчанымі на форзацы часопіса “Мастацтва. 2008”.

Многія тэхнічныя моманты камп’ютар рацыяналізіруе, што дае магчымасць скараціць затраты часу на стварэнне твора, а таксама эксперыменціраваць з відарысамі. Многакратнае павелічэнне відарысаў забяспечвае прапрацоўку дэталей, якія ў натуральную велічыню ствараюць дадатковыя візуальныя эфекты. Інструмент “Распылитель” стварае эфект лёгкасці, мягкасці, можа згладзіць каляровыя пераходы. Вылучэнне і перанос адвольнай вобласці дазваляе дабівацца нечаканых кампазіцыйных рашэнняў. Разнастайнасць уласцівасцей графікі пэндзля дазваляе падкрэсліць выразныя магчымасці ліній. Вы, рабяты, таксама можаце праявіць сябе ў мастацтве, набыўшы навыкі працы ў графічным рэдактары Paint



3 конкурс. Конкурс тэарэтыкаў і логікаў (ЭСН на ўроку: информатика. Справочные материалы. Комплект материалов для 6 класса. Обработка графической информации. Тесты по теме «Обработка графической информации». Задания 1-5.) – 6 балаў

Фізкультмінутка 1 (пасля правядзення тэста на камп’ютары)

3 раза вздохнули

Тихонько зевнули

Глазами моргнули

Чтоб не уснули

Пальцы размяли

Ну, дальше погнали!

4 конкурс. Конкурс эрудытаў (разгадванне красворда).

Разгадайце красворд і ў вылучаных клетках атрымаецца ключавое слова:

Paint – это графический...





  1. Инструмент для разбрызгивания краски

  2. Команда, позволяющая откатить выполненную операцию или действие назад

  3. Инструмент для обозначения границ фрагмента

  4. Инструмент мгновенного закрашивания замкнутой поверхности

  5. Им можно рисовать все что угодно

  6. Панель выбора цвета

  7. Чтобы записать файл на диск, необходимо выбрать эту команду

  8. Часть чего-либо

IV. Выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў, самакантроль і кантроль ведаў

5 конкурс. Конкурс мастакоў (практычная работа на камп’ютары)

Пабудаваць вялікія мазаічныя квадраты на аснове аднаго малога, выкарыстоўваючы дзеянні Повернуть на угол або Отразить (крткі-заданні)

Практычную работу ацэньваем па наступных крытэрыях:


  • сэнсавая завершанасць;

  • арыгінальнасць ідэі;

  • акуратнасць выканання;

  • разнастайнасць і граматнае выкарыстанне інструментаў і магчымасцей праграмы;

  • мастацкая эстэтыка.



Фізкультмінутка 2 (у час выканання практычнай работы)
Буратино потянулся,

Раз - нагнулся,

Два - нагнулся,

Руки в стороны развел,

Ключик видно не нашел.

Чтобы ключик нам достать,

Нужно на носочки встать.

Мы руками поведем -

Будто в море мы плывем.

Раз, два, три, четыре -

Вот мы к берегу приплыли.

Чтобы косточки размять,

Начнем наклоны выполнять –

Вправо, влево, вправо, влево.

Не забудем и присесть -

Раз, два, три, четыре, пять и шесть.

Надо нам за парты сесть.
(Ацэньваюць рэзультаты конкурсаў самі вучні і настаўнік на лістах дасягненняў)

V. Падвядзенне вынікаў конкурсаў. Выстаўленне адзнак.

Дамашняе заданне: прадумаць этапы стварэння віншавальнай паштоўкі “З Новым годам!”, выкарыстоўваючы

ўсе магчымасці графічнага рэдактара Paint



VI. Падвядзенне вынікаў работы і рэфлексія.

“Ёсць такая прыказка «Ремесло за плечами не весит». Я думаю, што ўсе веды, якія вы атрымалі пры вывучэнні графічнага рэдактара вам спатрэбяцца. Вы добра папрацавалі. Дзякую за ўрок, дзеці!

Выразіце, калі ласка, агульны вынік урока. Пастаўце знак “ +” каля таго малюнка, які адпавядае вашаму настрою( сонейка – ўрок спадабаўся; хмарка – урок не спадабаўся, хмарка прыкрывае сонейка – не вызначыўся; сонейка закрыла хмарку – я добра папрацаваў і дасягнуў мэты)

Заключнае слова настаўніка:

Памятайце, дзеці : Сонца гэта веды, якія асвятляюць шлях чалавека ўсё жыццё.

Хмарка –гэта цяжкасці, якія застаўляюць імкнуцца да пазнання новага.

Дык, хай жа яснае сонейка асвятляе ваш жыццёвы шлях!

Ліст дасягненняў




п/п

Прозвішча,

імя

Конкурс

Размінка”



(2 балы)

Конкурс гісторыкаў

(4 балы)



Конкурс

тэарэтыкаў і логікаў

(6 балаў)



Конкурс

эрудытаў

(8 балаў)


Конкурс

мастакоў

(10 балаў)

Усяго

(балаў)

Адзнака




Колькасць балаў

1

1

4

1

1

1

1

2

1

1

1

1

1

1

1

1

10

30







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка