Урок-казка Разлік шляху, скорасці і часу




Дата канвертавання30.03.2016
Памер22.39 Kb.
Урок-казка

Разлік шляху, скорасці і часу

(для вучняю 7 класа)

Мэта:

  • фарміраваць уменне вымяраць масу цел з дапамогай вагаў;

  • фарміраваць уменне пераводзіць адзінкі вымярэння масы ў асноўную СІ;

  • фарміраваць уменне працаваць у парах;

  • прывіваць цікавасць да прадмета.

У некаторым царстве жыў цар з царыцаю. І была ў іх прыгажуня дачка, звалі яе Насцечка. Пакахала Насцечка сялянскага сына Івана. Разгневаўся цар на дачку і ператварыў яе ў жабу. Даведаўся аб гэтым сялянскі сын і пайшоў шукаць сродкі ад пракляцця. Доўга ці коратка блукаў па свету Іван, ды ў лесе сустрэў бабульку і расказаў ёй аб сваім горы.

- Твайму гору я дапамагу. На поўдні на высокай гары ляжаць тры каштоўныя камяні. У адным з іх ты і адшукаеш лекі для сваёй каханай. А вось у якім з іх, даруй, Ваня, запамятала па старасці. Ты нойдзеш пад камянямі заданні і калі ты іх выканаеш, дык нават сярод ночы ярка засвеціць сонейка і яго праменьчык укажа на патрэбны табе камень.

Падзякаваў Іван бабульцы і адправіўся на поўнач да запаведнай гары.

Скалы гары абрывістыя і цяжка па іх Івану ўзбіріцца ўгару. А тут ля падножжа на скале высечаны літары нейкія. Давайце і мы іх пачытаем і дапаможам Івану разабрацца і навесці парадак, бо запісы крыху сцерліся…

V = ; S = v …; t =

Як толькі сялянскі сын скончыў працу, дык гара расступілася і па лесвіцы Іван падняўся на верх гары. Зрушыў ён камені, дастаў канверты з заданнямі і пачаў хуценька іх выконваць.

І. Пад бурштынавым камнем задачы на разлік скорасці руху цел.

1. Вылічыць сярэднюю скорасць лыжніка, які прайшоў шлях 21,6км за 3 гадзіны.

2. За 5 гадзін 30 мін веласіпедыст прарабіў шлях 99км. З якой сярэдняй скорасцю рухаўся веласіпедыст?

3. 600м трактар прайшоў за 5 мін. З якой сярэдняй скорасцю рухаўся трактар? Усе атрыманыя адказы выразіць у м/с і вынікі скласці. Адказ. 9 м/с.

ІІ. Пад гранітным каменем задачы на разлік пройдзенага шляху.

1. На працягу 30 секунд цягнік рухаўся раўнамерна са скорасцю 72км/ч. Які шлях прайшоў цягнік за гэты час?

2. Рэактыўны самалёт развівае скорасць, роўную 715 м/с. Які шлях праляціць самалёт за 3 гадзіны?

3. Аўтамабіль на працягу 2г 30 мін рухаўся з сярэдняй скорасцю 60 км/г. Які шлях праехаў аўтамабіль за гэты час?

Адказы, выражаныя ў км, скласці.



Адказ. 7872,6 км

ІІІ. Пад рубінавым каменем задачы на вызначэнне часу руху.



  1. За які час плот, што плыве па цячэнню ракі, пройдзе 1,5 км, калі скорасць цячэння 0,5 м/с?

  2. Які час спатрэбіцца аўтамабілю, што рухаецца з сярэдняй скорасцю 54 км/г, для таго, каб праехаць 15 км?

  3. Плывец плыве па возеры са скорасцю 2 м/с. За які час ён праплыве адлегласць, роўную 150 м?

Адказы, выражаныя ў секундах, скласці.

Адказ. 4075 с

Як толькі Іван справіўся з заданнем, сонечны праменьчык указаў яму на бурштынавы камень. Узяў сялянскі сын гэты камень і адправіўся ў зваротны шлях.



Дабраўшыся да царства, кінуў Іван бурштынавы камень у возера, дзе плавала жаба. У той жа момант ператварылася жаба ў прыгажуню-царэўну.

Доўга і шчасліва жылі Насцечка з Іванам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка