Урок хіміі па тэме "Аміяк. Уласцівасці аміяку. Солі амонію. Прымяненне аміяку". 10 клас Мэта ўрока : арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і замацаванні ведаў па тэме "




Дата канвертавання05.05.2016
Памер47.82 Kb.




Урок хіміі па тэме “Аміяк. Уласцівасці аміяку. Солі амонію.

Прымяненне аміяку”. 10 клас

Мэта ўрока: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і замацаванні ведаў па тэме “Аміяк. Уласцівасці аміяку. Солі амонію.Прымяненне аміяку”, у выніку якой навучэнцы будуць:

-знаць: будову, фізічныя і хімічныя ўласцівасці, прымяненне аміяку;

-умець: тлумачыць будову, фізічныя ўласцівасці, праводзіць эксперыментальныя даследаванні, пісаць ураўненні рэакцый, якія характэрызуюць хімічныя ўласцівасці аміяку і тлумачыць іх, абгрунтоўваць вобласць прымянення аміяку, прымяняць атрыманыя веды ў паўсядзённым жыцці, устанаўліваць міжпрадметныя сувязі з біялогіяй, характэрызуючы фізіялагічны ўплыў аміяку на арганізм чалавека, садзейнічаць развіццю спосабаў разумовай дзейнасці, назіральнасці, уменню працаваць індывідуальна, у парах і групе.



Задачы:

-навучальныя: ствараць умовы для развіцця яўленняў аб саставе і будове малекул, фізічных, хімічных уласцівасцях і прымяненні аміяку; фарміравання уяўленняў аб солях амонію, якаснай рэакцыі на іоны амонію і прымяненні солей амонію;

-развіваючыя: садзейнічаць развівіццю такіх разумовых аперацый як аналіз, сінтэз, параўнанне, вучыць працаваць па інструкцыі, граматна афармляць запісы і вынікі доследаў;

-выхаваўчыя: садзейнічаць выхаванню самастойнасці мыслення, культуры працы, умення працаваць у групе.

Тып урока: камбінаваны.

Матэрыяльнае забяспячэнне: мультымедыйны праектар, электронная энцыклапедыя “Кірыл і Мяфодзій. Хімія”, прэзентацыя, абсталяванне і хімічныя рэчывы для дэманстрацыйных і лабараторнага доследаў (шклянка хімічная, шкло, шкляная трубачка, прабіркі, раствор аміяку, раствор канцэнтрыраванай і разбаўленай салянай кіслаты, фенолфталеінавая паперка, раствор шчолачы, хларыд аммонію, дыхрамат амонію).

Структура урока

1.Арганізацыйны момант.

2.Праверка папярэдняга матэрыялу (тэст).

3.Матывацыя і пастаноўка мэтаў урока.

4.Вывучэнне новага матэрыялу.

5.Выніковы тэст.

6.Узаемакантроль і ўзаемакарэкцыя.

7.Ацэньванне.

8.Дамашняе заданне.

9.Рэфлексія.


1.Арганізацыйны момант.

Добры дзень, паважаныя сябры! Яшчэ вялікі Сенека сказаў: “Калі чалавек не ведае, да якой прыстані ён трымае шлях, то ні адзін вецер не будзе яму спадарожным”. Жадаю вам спадарожнага ветру. Як вы разумееце сэнс гэтага выказвання? (слайд 1)

На мінулым уроку мы вывучалі з вамі элементы V А групы.

“Ніхто не ведае сілы сваіх здольнасцей, пакуль не выпрабуе іх” сказаў Д. Лок. (слайд 2)

Прапаную вам заданне, якое дазволіць выявіць узровень засваення пройдзенага матэрыялу.

2.Праверка папярэдняга матэрыялу.

Тэст азот-фосфар(дадатак 1).

Зверце вашы адказы з правільнымі, ацэніце свае веды (самаправерка). Атрыманую колькасць балаў занясіце ў ацэначны ліст.

3.Матывацыя і пастаноўка мэтаў урока.

Як мы бачым, азот і фосфар валодаюць рознымі ўласцівасцямі. У чым прычына? Адрозненні звязаны з рознай будовай атамаў. Мы яшчэ раз пераканаліся, што ва ўсім ёсць прычына, адным словам, дыму без агню не бывае. А сапраўды, ці бывае дым без агню. Давайце правядзем дослед (дослед 1 -дадатак 2), (слайд 3).

Рэчыва, якое мы сёння будзем вывучаць, узаемадзейнічала з парамі салянай кіслаты і ўтварала белы дым. Паспрабуем здагадацца, што гэта за рэчыва?

Праслухайце кароткую даведку аб яго прымяненні.

Незвычайнае рэчыва, якое пры малой колькасці прыводзіць нас у пачуцце і забівае, калі мы яго ўдыхаем шмат, удабрае глебу, дапамагае атрымаць высокі ўраджай. Атрымліваюць яго на вытворчым аб’яднанні “Азот”, што размешчана ў нашым абласным цэнтры.

Здагадаліся, што гэта за рэчыва? Так, гэта аміяк.

Адкрыем сшыткі і запішам дату, класная работа і тэму ўрока “Аміяк.Уласцівасці аміяку. Солі амонію. Прымяненне аміяку” (слайд 4)

Штоб вы хацелі даведацца пра аміяк?

Адказы вучняў.

Мэта нашага ўрока будзе заключацца ў прадаўжэнні развіцця ўяўленняў пра састаў, будову, уласцівасці і прымяненні аміяка і яго солей.



4.Вывучэнне новага матэрыялу.

Працэс дасягнення мэты параўнаем з пакарэннем гары. (слайд 5). З сабой у падарожжа возьмем веды, добры настрой і дэвіз “Лепш за горы могуць быць толькі горы, на якіх ты яшчэ не быў”. Узыходжанне прапаную выконваць групамі, не забывайце пра ўзаемадапамогу.

Атрымайце маршрутныя лісты (дадатак 3).

Вам неабходна прайсці наступныя пункты і ацаніць сваю работу, паставіўшы атрыманую колькасць балаў у ацэначны ліст.

1.Састаў і будова аміяку;

2.Фізічныя ўласцівасці;

3.Хімічныя ўласцівасці;

4.Солі амонію і іх уласцівасці;

5. Уплыў на арганізм чалавека.

6.Прымяненне аміяку і солей амонію

Першы прыпынак у пункце “Састаў і будова аміяку”(дадатак 4, слайды 6-8).

Рухаемся далей, наступны прыпынак -“Фізічныя ўласцівасці аміяку”(дадатак 5).

Падымаемся вышэй. Наступны прыпынак-“Хімічныя ўласцівасці аміяку”(дадатак 6, відэафрагмент-1).

Мне здаецца наступіў час адпачыць, набрацца сіл.

Рэлаксацыйная паўза.

Яшчэ адзін прыпынак-“Солі амонію”(дадатак 7).

Матэматык Н.М.Крылоў сказаў: “Тэорыя без практыкі мёртвая”. Вам неабходна выканаць лабараторны дослед ( падручнік, стар 228)

Паўторым правілы тэхнікі бяспекі.



Лабараторны дослед “Выяўленне іонаў амонію ў растворы” (відэафрагмент-2).

Да вяршыні гары засталося два прыпынкі. Адзін з іх вельмі важны- “Уплыў аміяку на арганізм чалавека”(дадатак 8, слайд 9).

Вось мы дабраліся да наступнага пункта нашага ўзыходжання “Прымяненне” (слайд 11).

На аснове ведаў, якія вы атрымалі сёння, пакажыце ў выглядзе схемы прымяненне аміяку.

Навучэнцы аб’меньваюцца сшыткамі, правяраюць работы і ацэньваюць іх.

У гонар вашага ўзыходжання -святочны салют (дослед 2-дадатак 9).

5.Выніковы тэст.

Усе вы дасягнулі вяршыні пазнання. Праверым цяпер, ці добра замацаваліся набытыя вамі веды. Для гэтага неабходна вам адказаць на выніковы тэст (дадатак 10).

6.Узаемакантроль і ўзаемакарэкцыя

Праверце вашы адказы, запоўніце ацэначны ліст.



Дамашняе заданне: параграф 50, пр.1,задача 4.

Рэфлексія.

-Што было цяжкім (лёгкім) пры пад’ёме на гару пазнання.

-Што дапамагло дасягнуць пастаўленых мэт.

-Якія ўражанні засталіся ад дадзенага ўрока.



Урок завершаны. Дзякуй за супроацоўніцтва. Да новых сустрэч! (слайд 12)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка